BelPol: група «Альфа» пасьля 2020 году атрымала сама меней 13 браняваных аўтамабіляў для аховы кіраўніцтва КДБ
https://smarturl.click/Y3Gkv
Паводле BelPol, пасьля 2020 году гэты падразьдзел атрымаў
• расейскую і беларускую браняваную тэхніку, на якую можна ўсталёўваць кулямётныя ці аўтаматныя модулі;
• ня менш за 13 легкавых аўтамабіляў з прыхавай бранёй — Toyota і Mercedes-Benz.
Гэтыя аўтамабілі камплектавалі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і пастаўлялі праз Расею.
💰Кошт аднаго такога аўтамабіля можа пераавышаць 500 тысяч даляраў.
ℹ️ Як адзначаецца ў расьсьледаваньні арганізацыі былых сілавікоў BelPol, цяпер у групе «Альфа» КДБ служаць прыблізна 270 вайскоўцаў, у тым ліку жанчыны.
https://smarturl.click/Y3Gkv
Паводле BelPol, пасьля 2020 году гэты падразьдзел атрымаў
• расейскую і беларускую браняваную тэхніку, на якую можна ўсталёўваць кулямётныя ці аўтаматныя модулі;
• ня менш за 13 легкавых аўтамабіляў з прыхавай бранёй — Toyota і Mercedes-Benz.
Гэтыя аўтамабілі камплектавалі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і пастаўлялі праз Расею.
💰Кошт аднаго такога аўтамабіля можа пераавышаць 500 тысяч даляраў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬33🥱2
Радыё Свабода — Беларусь
Як беларусам трапіць у Эўропу, калі Літва канчаткова закрые мяжу? https://smarturl.click/dwzaQ Паглядзелі, якія ёсьць рэальныя варыянты выезду за мяжу: ад даволі бюджэтных — аўтобусам у Польшчу — да нятанных, самалётам праз Стамбул ці Тбілісі.
Рыжанкоў назваў закрыцьцё Літвой мяжы зь Беларусьсю правакацыяй
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў адзначыў, што літоўскім уладам трэба найперш разабрацца з тымі, хто «нажываецца» на кантрабандзе ў Літве.
«Вось разьберацеся, пераможаце ў сябе кантрабанду, і ня будзе такіх пытаньняў», — сказаў Рыжанкоў.
Ён адзначыў, што мэта гэтых «правакацый» — апраўданьне магчымага закрыцьця транзыту ў Калінінградзкую вобласьць або далейшых абмежаваньняў на пралёт самалётаў: «Маўляў, „вось паглядзіце, якія каля нас барбары, якія незразумела чым займаюцца“».
Паводле Рыжанкова, Лукашэнка сёньня сказаў, што несусьветная дурасьць — «думаць, што Беларусь ці Расея сабраліся ісьці на Парыж, Лёндан ці яшчэ кудысьці».
Крыніца — «Першы інфармацыйны»

🤬29😁14❤8🤯2👎1💯1🗿1
Рэстаўрацыя Кальварыйскага касьцёлу ў Вільні дазволіла адшукаць раней невядомыя фрэскі
https://smarturl.click/MGa0p
Сьцены касьцёлу Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў Вільні сотні гадоў хавалі барочны жывапіс XVII — пачатку XVIII стагодзьдзя.
Высьветлілася, што першы мураваны касьцёл у Вэрках мог паўстаць значна раней, чым меркавалася дагэтуль, — каля 1675–1700 гг.
Хоць жывапіс захаваўся толькі фрагмэнтарна, адкрыцьцё лічыцца надзвычай значным.
Крыніца — Віленская архідыяцэзія

❤19👍7
https://smarturl.click/aRv3A
Былы старшыня незалежнага Прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч паўтара месяца таму вывезьлі разам зь іншымі палітвязьнямі ў Літву.
Фядынічу 68 гадоў. У эміграцыі ён апынуўся бяз пашпарта, з «букетам» хваробаў, у тым ліку хворымі пасьля турмы суставамі. Цяпер шмат часу ён праводзіць у стаматоляга.
Ягоная сям’я засталася ў Менску.
У размове з Свабодай ён расказаў, чаму дагэтуль не адчувае «вялікай радасьці».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤25👍3🕊2🤔1🙏1
Радыё Свабода — Беларусь
Рыжанкоў назваў закрыцьцё Літвой мяжы зь Беларусьсю правакацыяй Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў адзначыў, што літоўскім уладам трэба найперш разабрацца з тымі, хто «нажываецца» на кантрабандзе ў Літве. «Вось разьберацеся, пераможаце ў сябе…
Ціханоўская заклікала не спыняць пасажырскі рух празь беларуска-літоўскую мяжу
https://smarturl.click/WRkxk
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы Х асудзіла «апошнія правакацыі Лукашэнкі супраць Літвы», зьвязаныя з залётамі ў краіну аэрастатаў зь беларускай тэрыторыі.

«Гэтыя гібрыдныя атакі, падобныя тым, што былі зьдзейсьненыя зь мігрантамі, накіраваныя на праверку бясьпекі NATO і наносяць шкоду эканоміцы Літвы.
Мы падтрымліваем такія санкцыі, як спыненьне транзыту тавараў, пры гэтым пакідаючы межы адкрытымі для пасажырскіх перавозак», — напісала палітык.
❤30🤔9👍4👀3
У «Медніках» пачалі прапускаць церазь мяжу «некаторыя катэгорыі асобаў»
У «Салечніках» мяжа закрытая на нявызначаны тэрмін.
https://smarturl.click/XD866
Церазь «Меднікі» могуць праяжджаць асобы, якія
1️⃣ едуць па спрошчаным транзытным дакумэнце, (ён выдаецца жыхарам Калінінградзкай вобласьці);
2️⃣ маюць грамадзянства Літоўскай Рэспублікі ці дзяржаў-сябраў Эўрапейскага Зьвязу, а таксама членам іх семʼяў, якія едуць у Літву;
3️⃣ маюць дзейны дазвол на жыхарства ў Літве і едуць у Літву,
4️⃣ маюць дыпляматычныя пашпарты або перавозяць дыпляматычную пошту Літоўскай Рэспублікі.
Рух у пункце пропуску «Меднікі» ўжо аднавіўся, але толькі для згаданых вышэй катэгорый, паведамляюць карыстальнікі памежных чатаў.
Крыніца — vsat.lrv.lt

👀9👍6❤3😁1🙉1
Трамп пра запуск Расеяй «Буревестника»: Маскве трэба завяршыць канфлікт ва Ўкраіне, а не выпрабоўваць ракеты
https://smarturl.click/w4207
Напярэдадні Крэмль зрабіў заяву аб пасьпяховым выпрабаваньні міжкантынэнтальнай ракеты «Буревестник», здольнай несьці ядзерны зарад.
У Генштабе РФ заявілі, што ракета «праляцела 14 тысяч км», што азначае, што яна здольная ўразіць тэрыторыю ЗША.
Трамп на гэта заявіў, што Пуціну «ня варта так казаць», а трэба завяршыць канфлікт ва Ўкраіне, які працягваецца ўжо амаль чатыры гады. «Вось што яны павінны рабіць замест таго, каб выпрабоўваць ракеты», — падкрэсьліў ён.
«Мы не гуляем у гульні», — сказаў Трамп.
Ён дадаў, што ЗША таксама пастаянна выпрабоўваюць ракеты, а каля берагоў Расеі ўжо зараз знаходзіцца амэрыканская атамная падлодка, «найлепшая ў сьвеце».
«І ёй ня трэба пераадольваць 8000 міль», — дадаў Трамп.
Крыніца — CNN

👍15👀5🗿2🥱1
Радыё Свабода — Беларусь
У «Медніках» пачалі прапускаць церазь мяжу «некаторыя катэгорыі асобаў» У «Салечніках» мяжа закрытая на нявызначаны тэрмін. https://smarturl.click/XD866 Церазь «Меднікі» могуць праяжджаць асобы, якія 1️⃣ едуць па спрошчаным транзытным дакумэнце, (ён выдаецца…
МЗС Беларусі ўручыў ноту пратэсту літоўскаму дыплямату ў сувязі з закрыцьцём мяжы
https://smarturl.click/13v56
Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікала часовага паверанага ў справах Літвы, каб уручыць ноту пратэсту «ў сувязі з чарговым аднабаковым закрыцьцём мяжы з боку Літоўскай Рэспублікі, ажыцьцёўленым безь якога-небудзь папярэдняга паведамленьня», — перадае БелТА.
Паводле МЗС Беларусі, гэтае рашэньне «наглядна дэманструе пагарджаньне Вільняй фундамэнтальнымі прынцыпамі свабоды перамяшчэньня».
Мінулай ноччу аэрастаты зь Беларусі зноў паралізавалі аэрапорт Вільні. Літва раней папярэджвала, што ў адказ можа цалкам закрыць мяжу. І вось 27 кастрычніка пункт пропуску ў Салечніках не аднавіў працу. А ў Медніках сталі прапускаць толькі асобныя катэгорыі падарожнікаў, у якія большасьць беларусаў не трапляе.

😁25👏4🙊3👀2🤯1🗿1😡1
Радыё Свабода — Беларусь
🇵🇱 У Польшчы адпусьцілі падазраванага ў падрыве «Паўночнага патоку» https://smarturl.click/9oQez Суд у Варшаве адмовіўся выдаць Нямеччыне ўкраінца Ўладзіміра Жураўлёва (на фота AFP — стаіць), якога падазраюць у падрыве газаправода Nord Stream. Яго вызвалілі…
🇮🇹 Італія ўхваліла экстрадыцыю ўкраінца ў справе аб падрыве «Паўночных патокаў»
https://smarturl.click/VRMEx
Апэляцыйны суд Балёньні пастанавіў выдаць Нямеччыне грамадзяніна Ўкраіны Сяргея Кузьняцова, якога сьледзтва лічыць датычным да падрыву абодвух газаправодаў «Паўночны паток». Суд адмяніў рашэньне касацыйнага суду, які 15 кастрычніка адправіў справу на перагляд.
Адвакат мае намер абскардзіць пастанову ў Вярхоўным касацыйным судзе Італіі, адзначыўшы сур’ёзныя працэсуальныя парушэньні падчас разбору.
Абарона таксама адзначыла, што італьянскі суд парушае прынцып узаемнага даверу паміж краінамі ЭЗ, паколькі не ўлічыў рашэньне польскага суду, які вызваліў іншага падазраванага па справе аб падрывах — грамадзяніна Ўкраіны Ўладзіміра Жураўлёва.
Сяргея Кузьняцова затрымалі ў Італіі сёлета ў жніўні.
Генпракуратура Нямеччыны лічыць, што ён быў адным з каардынатараў падрыву газаправодаў. Кузьняцоў сьцьвярджае, што ў момант падрыву знаходзіўся на тэрыторыі Ўкраіны.

🤬25❤6👎3😢3👀2👍1
Радыё Свабода — Беларусь
У «Медніках» пачалі прапускаць церазь мяжу «некаторыя катэгорыі асобаў» У «Салечніках» мяжа закрытая на нявызначаны тэрмін. https://smarturl.click/XD866 Церазь «Меднікі» могуць праяжджаць асобы, якія 1️⃣ едуць па спрошчаным транзытным дакумэнце, (ён выдаецца…
«Менсктранс» і Ecolines пачалі скасоўваць рэйсы паміж беларускімі і літоўскімі гарадамі
https://smarturl.click/y6vV3
У сувязі з закрыцьцём і абмежаваньнем руху праз пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы перавозчыкі паведамілі пра скасаваньне дзясяткаў рэйсаў.
Прычым калі Ecolines 27 кастрычніка скасоўваў толькі рэйсаў дзень у дзень, то «Менсктранс» — ужо да 29 кастрычніка.
Цяперашні рэжым працы апошняга адкрытага памежнага пераходу зь Літвой у Медніках абмежаваны такім чынам, што большасьць беларусаў ня змогуць ім скарыстацца.

👍10😢4👌2👏1🤬1
Падаткавікі сочаць праз дроны за перавозчыкамі, рамонтнікамі і гандлярамі на стыхійных рынках
https://smarturl.click/4Ozdx
Міністэрства па падатках і зборах расказала, як бесьпілётнікі дапамагаюць зьбіраць падаткі і штрафаваць.
Гэтак, дроны дапамаглі падаткавікам выкрыць парушэньні ў →
• аказаньні паслуг па тэхнічным абслугоўваньні і рамонце аўтамабіляў,
• гандлі на «стыхійных» рынках,
• перавозцы безь дзяржаўнай рэгістрацыі пасажыраў.
😮 «Нябесны памочнік» нават вылічыў работнікаў, што працавалі без належна аформленых дамоваў. Якім чынам гэта яму ўдалося, МНС не паведаміла.

🤬19👀3❤2
Радыё Свабода — Беларусь
МЗС Беларусі ўручыў ноту пратэсту літоўскаму дыплямату ў сувязі з закрыцьцём мяжы https://smarturl.click/13v56 Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікала часовага паверанага ў справах Літвы, каб уручыць ноту пратэсту «ў сувязі з чарговым аднабаковым…
«Менск выдатна ацэньвае сытуацыю. Дэстабілізацыя не адзіная мэта», — дырэктар Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы
https://smarturl.click/9oQbz
У Генэральнай пракуратуры Літвы няма інфармацыі аб тым, што перавозка кантрабандных беларускіх цыгарэт з дапамогай мэтэазондаў ёсьць гібрыднай атакай, паведаміў партал Delfi.
Зараз там вядуць больш за дзясятак дасудовых расьсьледаваньняў.
Дырэктар Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы Рэмігіюс Брыдзікіс выказаў упэўненасьць, што «Менск выдатна ацэньвае сытуацыю».

«Так, яны хочуць нас дэстабілізаваць, але відаць, што дэстабілізацыя не адзіная мэта», — сказаў кіраўнік ДДБ.
💯9👍7❤2👀2🙉1
Асноўнае за 27 кастрычніка
• Ці чакаць беларусам дэфіцыту паліва праз рост паставак бэнзіну ў Расею? Разьбіраемся
• «Аказваецца, за мной ажно 17 гадоў сачылі». Генадзь Фядыніч — пра арышт, украінскія песьні за кратамі і апошні дзень у турме
• Былая міністарка абароны Літвы пра налёты паветраных шароў зь Беларусі: Забудзьцеся пра Беларусь як самастойную дзяржаву
• Як беларусам трапіць у Эўропу, калі Літва канчаткова закрые мяжу?
• «Ізаляваць Беларусь і захапіць Калінінград». Як дзяржаўныя СМІ адрэагавалі на закрыцьцё Літвой мяжы
• У «Медніках» пачалі прапускаць церазь мяжу «некаторыя катэгорыі асобаў»
• BelPol: група «Альфа» пасьля 2020 году атрымала сама меней 13 браняваных аўтамабіляў для аховы кіраўніцтва КДБ
• Падаткавікі сочаць праз дроны за перавозчыкамі, рамонтнікамі і гандлярамі на стыхійных рынках

❤3👌3👀2
Радыё Свабода — Беларусь
Былая міністарка абароны Літвы: Забудзьце пра Беларусь як самастойную дзяржаву
https://smarturl.click/zdER6
Былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне ўпэўнена, што да запуску балёнаў у Літву датычныя расейскія ўлады:
На заўвагу, што, магчыма, акрамя Лукашэнкі гэтак жа думае прэзыдэнт ЗША, якія яму тэлефануе, Юкнявічэне заявіла, што амэрыканскія і некаторыя іншыя палітыкі робяць адну і тую ж памылку — спадзяюцца адарваць Лукашэнку ад Пуціна.

«Няма ніякіх сумневаў, што Лукашэнка сам па сабе такія апэрацыі не ўчыняе. Ён — толькі проксі Расеі. Забудзьце пра сувэрэнную дзяржаву Беларусь побач з намі, няма яе. Ёсьць толькі інструмэнт Крамля».
На заўвагу, што, магчыма, акрамя Лукашэнкі гэтак жа думае прэзыдэнт ЗША, якія яму тэлефануе, Юкнявічэне заявіла, што амэрыканскія і некаторыя іншыя палітыкі робяць адну і тую ж памылку — спадзяюцца адарваць Лукашэнку ад Пуціна.
«Ня будзе гэтага. Як і не ўвянчаюцца посьпехам перамовы з Пуціным наконт Украіны. Дыктатараў толькі сілай можна прымусіць зьмяніць свой курс. Або проста трэба іх перамагчы. Іншага выйсьця няма. Вось таму і меры наконт гэтых паветраных шароў павінныя быць вельмі жорсткія. Вайна ёсьць вайна» — кажа Юкнявічэне.
💯41👎7👏5😐4❤3😢2⚡1👍1🤔1🥱1🗿1
Ужо сёньня: 285 гадоў таму нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан, які ўвайшоў у гісторыю фразай «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!»
https://smarturl.click/p2Ovb
Сёньня ў 1740 годзе нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградзкага павету, які ў 1773 годзе лёг крыжам перад дзьвярыма Сойму, каб не дапусьціць узаконьваньня першага падзелу Рэчы Паспалітай.
📅 Сёньня таксама
1523 — выйшла паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра».
1886 — адкрылі статую Свабоды ў Нью-Ёрку.
1892 — Эміль Рэно прадставіў першыя анімацыйныя «пантамімы, якія сьвецяцца».
1918 — абвясьцілі незалежнасьць Чэхаславаччыны.
1939 — у Беластоку Народны сход Заходняй Беларусі прыняў рашэньне аб далучэньні да БССР.
1942 — нацысты пачалі зьнішчаць гета ў Пінску.
2017 — у Менску ўпершыню правялі «Ноч расстраляных паэтаў».
🍃 Нарадзіліся: Тадэвуш Рэйтан, Зыгмунт Урублеўскі, Фларыян Ждановіч, Іван Сацункевіч, Парфён Савіцкі, Біл Гейтс, Аляксандар Старыкевіч, Эдуард Пальчыс.
🕯 У памяці: Джон Лок, Расьціслаў Лапіцкі, Тэд Х’юз.
https://smarturl.click/p2Ovb
Сёньня ў 1740 годзе нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградзкага павету, які ў 1773 годзе лёг крыжам перад дзьвярыма Сойму, каб не дапусьціць узаконьваньня першага падзелу Рэчы Паспалітай.
📅 Сёньня таксама
1523 — выйшла паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра».
1886 — адкрылі статую Свабоды ў Нью-Ёрку.
1892 — Эміль Рэно прадставіў першыя анімацыйныя «пантамімы, якія сьвецяцца».
1918 — абвясьцілі незалежнасьць Чэхаславаччыны.
1939 — у Беластоку Народны сход Заходняй Беларусі прыняў рашэньне аб далучэньні да БССР.
1942 — нацысты пачалі зьнішчаць гета ў Пінску.
2017 — у Менску ўпершыню правялі «Ноч расстраляных паэтаў».
🕯 У памяці: Джон Лок, Расьціслаў Лапіцкі, Тэд Х’юз.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12👍2🤔2
У Літве баяцца, што праз палёты беларускіх аэрастатаў з кантрабандай міжнародныя авіякампаніі зьменшаць супрацу з аэрапортамі краіны
https://smarturl.click/mB4vG
У авіяцыйнай асацыяцыі заяўляюць, што ўрад краіны не прыняў апэратыўных захадаў, каб выправіць становішча.
Існуе рызыка таго, што авіякампаніі, якія выконваюць рэйсы ў Літву і зь яе, могуць перагледзець свае расклады з прычыны пэрыядычнага закрыцьця паветранай прасторы.

💯10👎2❤1🥱1
У Менску зацьвердзілі тарыфы для платных парковак
https://smarturl.click/ReVEx
Устаноўлена, што час бясплатнага знаходжаньня транспартнага сродку на платнай аўтамабільнай паркоўцы, у тым ліку для пасадкі (высадкі) пасажыраў, пагрузкі (разгрузкі) тавараў складае 15 хвілін з моманту ўезду на паркоўку.
Дакумэнт акрэсьлівае пералік платных парковак, якія падзеленыя на тры зоны.

😡5🤬1