Ужо сёньня. 132 гады таму была абароненая першая дысэртацыя пра беларускую мову
https://smarturl.click/xVWLJ
🗓 23 кастрычніка
1893 — Яўхім Карскі (на фота) пасьпяхова абараніў сваю магістарскую дысэртацыю «Да гісторыі гукаў і формаў беларускай гаворкі» ў Кіеўскім унівэрсытэце. Гэта была першая ў гісторыі дысэртацыя, прысьвечаная беларускай мове.
1924 — у Менску пачаўся аўтобусны рух.
1956 — у Вугоршчыне выбухнула антыкамуністычнае паўстаньне, здушанае савецкай інтэрвэнцыяй.
1958 — Барыс Пастэрнак атрымаў Нобэлеўскую прэмію за раман «Доктар Жывага», забаронены ў СССР.
🍃 Нарадзіліся: Арцём Вярыга-Дарэўскі, Адам Плуг, Раман Якабсон, Міхась Зуй, Іван Лепешаў, Ганна Севярынец.
🕯 У памяці: Уладзімер Крыловіч, Васіль Шашалевіч, Якуб Міско.
https://smarturl.click/xVWLJ
🗓 23 кастрычніка
1893 — Яўхім Карскі (на фота) пасьпяхова абараніў сваю магістарскую дысэртацыю «Да гісторыі гукаў і формаў беларускай гаворкі» ў Кіеўскім унівэрсытэце. Гэта была першая ў гісторыі дысэртацыя, прысьвечаная беларускай мове.
1924 — у Менску пачаўся аўтобусны рух.
1956 — у Вугоршчыне выбухнула антыкамуністычнае паўстаньне, здушанае савецкай інтэрвэнцыяй.
1958 — Барыс Пастэрнак атрымаў Нобэлеўскую прэмію за раман «Доктар Жывага», забаронены ў СССР.
🕯 У памяці: Уладзімер Крыловіч, Васіль Шашалевіч, Якуб Міско.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤41
Беларус праз суд вярнуў сабе дазвол на жыхарства ў Латвіі, якога яго раней пазбавілі, палічыўшы «пагрозай нацыянальнай бясьпецы»
https://smarturl.click/5ZaED
Раней мужчына працаваў у МУС Беларусі, але ўжо даўно жыве ў Латвіі і ажаніўся з грамадзянкай краіны.
Дазвол на жыхарства ў Латвіі ў мужчыны забралі пасьля высновы Службы дзяржаўнай бясьпекі аб тым, што ён можа несьці пагрозу нацыянальнай бясьпецы дзяржавы. Беларус абскардзіў рашэньне ў адміністрацыйным судзе, зазначыўшы, што яно неадпаведнае і што ён ужо доўгі час пастаянна жыве ў Латвіі, стварыў тут сям’ю з грамадзянкай Латвіі і выхоўвае дваіх непаўналетніх дзяцей — грамадзянаў Латвіі.

❤35👌7👍2⚡1🙏1
📽 Лукашэнка хоча зьняць кіно пра забойцу Кенэдзі разам з Мардовіяй. Раней там здымалі фэнтэзі пра Бабу-Ягу
https://smarturl.click/oVXoW
Беларусь прапанавала Мардовіі зьняць сэрыял пра забойцу прэзыдэнта ЗША Кенэдзі Освальда, які пэўны час жыў у Менску. Свабода паглядзела, чым знакаміты кінематограф Мардовіі і навошта ўладам Беларусі сэрыял пра Освальда.
https://smarturl.click/oVXoW
«Гаворка пра канкурэнтаздольнасьць ня толькі самога фільму, але і таго, што вакол яго – якасьці, бюджэту, прамоцыі, прадусарскай працы на міжнародным узроўні, супрацы з агентамі продажаў. Такіх ведаў і досьведу дзяржаўнае кіно ня мае».
Беларусь прапанавала Мардовіі зьняць сэрыял пра забойцу прэзыдэнта ЗША Кенэдзі Освальда, які пэўны час жыў у Менску. Свабода паглядзела, чым знакаміты кінематограф Мардовіі і навошта ўладам Беларусі сэрыял пра Освальда.
🗿24🥱13👀4👎2❤1👨💻1
Пяцярым жыхарам Наваградку прысудзілі калёнію ў «справе дваровых чатаў»
https://smarturl.click/vdOxQ
Вырак агучылі групе палітзьняволеных: Тацяне Палубок, Вользе Аляшкевіч, Ігару Хіневічу, а таксама мужу і жонцы Аляксандру і Ірыне Лебедзям. Паводле зьвестак «Вясны», іх прызналі вінаватымі паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзел у ім) і прызначылі па 2,5 года зьняволеньня, а таксама штрафы ў 800 базавых велічыняў (33 600 рублёў).

🤬47❤2😢1
🇪🇺 Рэзалюцыя, вынесеная на галасаваньне Эўрапейскай рады ў Брусэлі, згадвае Беларусь
Пра краіну рэзалюцыя згадвае наступным чынам:
🗣 «У сьвятле ўзмацненьня гібрыдных нападаў Расеі і Беларусі і нядаўніх парушэньняў паветранай прасторы ЭЗ Эўрапейская рада падкрэсьлівае важнасьць шчыльнай супрацы паміж дзяржавамі для ўсебаковага ўмацаваньня магчымасьцяў іх абароны і бясьпекі. У гэтым кантэксьце таксама важна павысіць устойлівасьць, бясьпеку і абарону крытычна важнай інфраструктуры, у тым ліку энэргетычнай, лічбавай і падводнай інфраструктураў».
У асобным дакумэнце наконт падтрымкі Ўкраіны дзеяньні ўладаў Беларусі згадваюцца двойчы, у пунктах 14 і 15.
🗣 «Эўрапейская рада рашуча асуджае падтрымку трэціх краін, а таксама ўдзельнікаў і арганізацый у іх складзе, якая дазваляе Расеі працягваць агрэсіўную вайну супраць Украіны. Эўрапейская рада асуджае працяглую вайсковую падтрымку, якую аказваюць Іран, Беларусь і Паўночная Карэя. Эўрапрейская рада заклікае ўсе краіны неадкладна спыніць любую прамую або ўскосную дапамогу Расеі ў яе агрэсіўнай вайне супраць Украіны».
🗣 «Эўрапейская рада тэрмінова заклікае Расею і Беларусь неадкладна гарантаваць бясьпечнае вяртаньне ва Ўкраіну ўсіх украінскіх дзяцей і іншых мірных жыхароў, незаконна дэпартаваных і перавезеных у Расею і Беларусь».

❤23
Не далі спакаваць рэчы. Былую палітзьняволеную хочуць выслаць з Польшчы ў Літву
https://smarturl.click/mB4EB
Былую палітзьняволеную, эмігрантку Натальлю Падлеўскую забралі з дому і хочуць выслаць з Польшчы ў Літву, бо яна ўяжджала ў Эўразьвяз зь літоўскай візай. У Польшчы жывуць ейныя блізкія.
https://smarturl.click/mB4EB
«Яны павінны папярэдзіць, тым больш пажылога чалавека. Яна нават не сабрала рэчы. Чалавека ўзялі і забралі як злачынцу».
Былую палітзьняволеную, эмігрантку Натальлю Падлеўскую забралі з дому і хочуць выслаць з Польшчы ў Літву, бо яна ўяжджала ў Эўразьвяз зь літоўскай візай. У Польшчы жывуць ейныя блізкія.
😢38🤬23❤1
Якія санкцыі супраць Беларусі ўводзіць 19-ы пакет Эўразьвязу
https://smarturl.click/XD8XA
Сярод пэрсаналіяў пад санкцыі гэтым разам трапілі:
▫️Ільля Ікан, кіраўнік «Белнафтахіму»;
▫️Юры Прадко, гендырэктар «Гарызонту».
Сярод прадпрыемстваў:
▫️Закрытае акцыянэрнае таварыства «Галяграфіная індустрыя»;
▫️Навукова-дасьледчае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут лічбавай тэлевізіі „Гарызонт“»;
▫️Холдынг «Гарызонт»

👍27⚡6❤4👏3🥱2👌1
Эўразьвяз увёў санкцыі супраць трох беларускіх банкаў
https://smarturl.click/XD8XA
З 2 сьнежня 2025 году ў краінах ЭЗ будзе забаронена праводзіць усе трансакцыі з:
🏦 Альфа-Банкам (Беларусь)
🏦 Сбер Банкам (Беларусь)
🏦 ВТБ Банкам (Беларусь)
Банкі трапілі пад абмежаваньні, бо падключаныя да расейскіх фінансавых сыстэмаў SPFS, Mir і Сыстэмы хуткіх плацяжоў (SBP) — аналягаў SWIFT, створаных Цэнтрабанкам Расеі.
🇪🇺 Эўразьвяз лічыць, што гэтыя сыстэмы выкарыстоўваюцца для абыходу санкцыяў і падтрыманьня расейскай эканомікі.
🗓 Да 25 красавіка 2026 году яшчэ дазволена завяршаць апэрацыі ў старых кантрактах, заключаных да 24 кастрычніка 2025 году.

👍29🥱2⚡1👎1😱1
Кіраўніца літоўскага ўраду пра мэтэазонды зь Беларусі: «Ніякіх перамоваў ня будзе». У МЗС Беларусі адрэагавалі на яе заявы
https://smarturl.click/xVWaJ
Прэм’ерка Літвы Інга Ругінене заявіла 23 кастрычніка, што Літва будзе жорстка рэагаваць на паўторныя парушэньні паветранай прасторы балёнамі з кантрабандай зь Беларусі і ня будзе весьці перамовы зь Менскам.

👍35👌6🥱3❤1🗿1🙉1
🇻🇦 У базыліцы Сьвятога Пятра ў Рыме служылі імшу па-беларуску для 500 пілігрымаў
ФОТА, ВІДЭА: https://smarturl.click/E16EL
22 кастрычніка ўпершыню за ўсю гісторыю для беларускіх каталікоў у ватыканскай базыліцы Сьвятога Пятра, пры яе цэнтральным алтары, была адслужана імша па-беларуску.
Каля пяцісот вернікаў зь Беларусі, пераважна зь Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, зьдзейсьнілі пілігрымку да галоўнага храму Каталіцкага касьцёлу ў Рыме.

❤67👌10🥱1
Кожнае рашэньне аб нармалізацыі з Захадам Менск мусіць узгадняць з Масквой, — палітоляг Казакевіч
https://smarturl.click/ReVQD
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе пэрспэктывы магчымай (ці не) дээскаляцыі адносінаў афіцыйнага Менску і Эўразьвязу, заяўляе, што вялікая ўгода ня можа абысьціся без Эўропы, і крытычна ацэньвае «плян Шрайбмана».
🔖 Тэзы Казакевіча:
Стаўленьне Ватыкану да ўладаў Беларусі заўсёды было значна больш асьцярожным і гнуткім, бо Ватыкан менш хвалююць праблемы міграцыі ці дронаў;
Вялікая ўгода, якая б вырашыла большасьць праблемаў у стасунках паміж Беларусьсю й ЗША, немагчымая без удзелу эўрапейскіх краінаў;
Асноўныя санкцыі здымаць ня будуць, пакуль ня будзе зруху на ўкраінскім кірунку;
Сёньня няма ўмоваў для пачатку дээскаляцыі адносінаў;
Эўрапейскаму Зьвязу прапануецца рэалізоўваць плян, у якім ён траціць імідж і пэўныя інтарэсы, якія дазваляюць ціснуць на Менск.

💯25❤3⚡1🗿1
У Кіеве ад дронаў пацярпелі сынагога і дзіцячы садок. У васьмі расейскіх аэрапортах уводзілі абмежаваньні
https://smarturl.click/dwzVE
Расея цягам 12 гадзін атакавала Ўкраіну ўдарнымі бесьпілётнікамі. У Кіеве дрон урэзаўся ў жылы дом і цудам ня выбухнуў. У Кіеве 7 параненых, 5 зь іх у шпіталях.
Здымак Кіеўскай гарадзкой пракуратуры

🤬25😢12🎉1
Група былых беларускіх палітвязьняў напісала ліст Трампу, просіць працягваць намаганьні для вызваленьня астатніх палітычных зьняволеных
https://smarturl.click/oVXzW
«Ваша кіраўніцтва ўжо зрабіла магчымымі адчувальныя вынікі»,— гаворыцца ў лісьце, копію якога атрымала Свабода.
Зьмест ліста былых беларускіх палітвязьняў тычыцца агульнага становішча ў Беларусі і апошніх вызваленьняў палітвязьняў, а таксама патэнцыйных перамоваў наконт наступных.

👍31❤6👏2😢1🙏1🙉1
Радыё Свабода — Беларусь
Не далі спакаваць рэчы. Былую палітзьняволеную хочуць выслаць з Польшчы ў Літву https://smarturl.click/mB4EB «Яны павінны папярэдзіць, тым больш пажылога чалавека. Яна нават не сабрала рэчы. Чалавека ўзялі і забралі як злачынцу». Былую палітзьняволеную…
‼️ Натальлю Падлеўскую вывезьлі ў Літву, паведаміла Свабодзе юрыстка Ганна Маціеўская.
https://smarturl.click/E16BL
Прычына ў тым, што Падлеўская ўяжджала ў Эўразьвяз па літоўскай візе. У Польшчы яна падала заяву на міжнародную абарону, але ёй двойчы адмовілі, бо, паводле Дублінскага пагадненьня, ейную сытуацыю маюць разглядаюць у Літве.

🤬49😢19😁4❤2🤯1
Расея і Ўкраіна ў Беларусі правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў
https://smarturl.click/mB4GB
Расея перадала Ўкраіне 1000 целаў загінулых, як сьцьвярджае расейскі бок, украінскіх вайскоўцаў.
Пасьля таго, як пры ранейшых абменах ва Ўкраіне выявілі целы загінулых расейскіх вайскоўцаў, украінскі бок не сьцьвярджае, што ўсе атрыманыя целы належаць украінскім вайскоўцам.
Украіна перадала Расеі целы 31 вайскоўца.
Прапорцыя колькасьці целаў вайскоўцаў Украіны і Расеі не адпавядае суадносінам рэальных стратаў бакоў на вайне. Паводле экспэртаў, большыя страты нясе той бок, які наступае, а эвакуаваць з поля бою целы загінулых складаней войску, што адступае.

🙏15😢7❤3⚡3🎉2
🪖 БРСМ і сьвятары, канцэрты й капшукі з роднай зямлёй. Як у Беларусі юнакоў адпраўлялі на службу ў армію
https://smarturl.click/b5E0l
У Беларусі 23 кастрычніка пачаўся прызыў на тэрміновую службу ва Ўзброеныя сілы. Пад яго трапяць больш за 10 тысяч юнакоў.
У кожным рэгіёне прайшлі ўрачыстыя праводзіны прызыўнікоў — з удзелам чыноўнікаў, вайскоўцаў, БРСМ і сьвятароў. У Чэрыкаве сьвятар асьвяціў прызыўнікоў і пажадаў ім «дапамогі Божай», а сваякоў і блізкіх заклікаў маліцца за іх. І там жа прызыўнікам раздавалі капшукі з роднай зямлёй.
Прызыўнікі прымуць прысягу 22 лістапада.

«З разуменьнем стаўлюся да таго, што замест улюбленай гітары цяпер буду трымаць у руках зброю. Лічу, што вайсковая служба стане для мяне карысным досьведам», — сказаў журналістам прызыўнік з Вушачы Герман Седзін. Ён сёлета пачаў вучыцца ў кансэрваторыі, але яго змабілізавалі ў войска.
Прызыўнікі прымуць прысягу 22 лістапада.
🤬25🤯2❤1
🇱🇻 Латвія купляе нямецкую сыстэму мінных установак для абароны мяжы зь Беларусьсю і Расеяй
https://smarturl.click/aRvGJ
Міністэрства абароны Латвіі ў сераду абвясьціла, што набудзе ў Dynamit Nobel Defence сыстэму Skorpion 2 (на фота) разам з адпаведнымі процітанкавымі мінамі і іншым абсталяваньнем за 50 мільёнаў эўра.
Угода таксама прадугледжвае навучаньне пэрсаналу.
«Купля сыстэмы мінных установак — стратэгічны крок да ўмацаваньня абароназдольнасьці нашай краіны», — сказаў міністар абароны Латвіі Андрыс Спрудс.
«Гэта важная частка шырэйшага пляну ўмацаваньня бясьпекі і абароны ўсходняй мяжы Латвіі», — дадаў міністар.
Балтыйскія краіны, якія ўваходзяць у ЭЗ і NATO, рэагуюць на вайну Расеі ва Ўкраіне як беспасярэднюю пагрозу сваёй нацыянальнай бясьпецы.
Ілюстрацыя — Dynamit Nobel Defence

🔥18👍14❤3😐2
Радыё Свабода — Беларусь
🧱 Лукашэнка падпісаў указ пра будаўніцтва 4 млн м² жыльля ў Менску https://smarturl.click/ZX1Oy Новыя раёны ўзьнікнуць каля Калодзішчаў — на тэрыторыі былога палігона, якая ўжо ўваходзіць у межы сталіцы і атрымала назву Зялёны Бор (хоць такая ж назва ўжо…
🎓Лукашэнка заклікаў не рыхтаваць спэцыялістаў, на якіх будзе попыт за мяжой, а таксама падтрымліваць шматдзетныя сем’і выбарачна 🏗
https://smarturl.click/zdEQE
Толькі цытаты.
1️⃣ «Ніякага Балёнскага працэсу, у нас нармальная адукацыя».
2️⃣ «Вы што, у беларускіх унівэрсытэтах будзеце рыхтаваць для замежжа людзей?»
3️⃣ «Мы пачалі будаваць жыльлё ў Менску, у зручных месцах, сьцягваючы рабочую сілу ў гарады. Што мы робім? Мы навошта шматдзетныя семʼі сьцягваем да Менску? Яны павінны, як усе, жыць па ўсёй краіне. Раўнамернае разьмеркаваньне рабочых рук, рабочай сілы, як гэта было ў савецкія часы».
4️⃣ «Трэба корпацца ў зямлі і нешта рабіць сваімі рукамі. Мы пра гэта забылі, пачалі ў Менску, абласных цэнтрах будаваць жыльлё для шматдзетных».
5️⃣ «Перш чым забясьпечыць чалавека, дом даць або кватэру, вы разьбярыцеся, каму мы зь дзяржпадтрымкай даём жыльлё, што гэта за шматдзетныя семʼі. Разьбірацца трэба ў дэталях».

😁29🙉21🤬5🗿3❤2👏2🤯2
Прадстаўнік Пераходнага кабінэту Кабанчук адказаў на закід КДБ аб рыхтаваньні «вызвольнай арміі» за межамі Беларусі
https://smarturl.click/ReV78
Першы намесьнік старшыні КДБ Беларусі Сяргей Церабаў заявіў, што на тэрыторыі Эўразьвязу «палітычныя апанэнты беларускіх уладаў» рыхтуюць «вызвольную армію» «паводле стандартаў NATO» «колькасьцю ад 9 тысячаў».
Гэтую заяву для Радыё Свабода пракамэнтаваў прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы Абʼяднанага пераходнага кабінэту, былы намесьнік камандзіра палку Каліноўскага Вадзім Кабанчук:

«Зараз мы назіраем за актыўнай фазай інфармацыйнай апэрацыі беларускага рэжыму па дыскрэдытацыі дэмакратычных сілаў. Адыгрываюць найбольш уразьлівую для Эўропы тэму бясьпекі.
КДБ Беларусі ёсьць гістарычным працягам сумнавядомых ВЧК—НКВД. Гэтыя структуры былі майстрамі правакацый, у тым ліку стварэньня „casus belli“ для апраўданьня сваіх агрэсіўных намераў.
Зараз назіраем, як ведамства Тэртэля фабрыкуе фактуру ў стылі сваіх папярэднікаў».
👍17❤10🥱5👀2🗿1
Расьлінай наступнага году ў Беларусі абралі верас
https://smarturl.click/3QxJm
Верас — невялікі вечназялёны куст. Ён паціху расьце і доўга жыве — да 40-50 гадоў.
У Беларусі верас часта ўтварае вялікія верасоўнікі, асабліва прыгожыя падчас цьвіценьня — у верасьні.
Любіць сухія пяскі, тарфяныя балоты і хвойнікі. Цікава, што на балоце ён спажывае столькі ж вады, колькі на пясках.
Позьні верасовы нэктар дапамагае пчолам падрыхтавацца да зімы. А верасовы мёд — густы, духмяны, з гаркаватым смакам і цёмным колерам.
Верас здаўна вядомы як лекавая расьліна.
Нечакана, — але ягонаму распаўсюджваньню спрыяюць ня дужа моцныя пажары.
Адзін з найвядомейшых беларускіх ансамбляў меў назву «Верасы».
Знаная беларуская пісьменьніца Людвіка Сівіцкая ўзяла сабе псэўданім Зоська Верас.
А колькі верасу ў беларускай літаратуры — не зьлічыць.

❤33🕊1