Ці Мельнікава ў сьпісе агентаў КДБ? Ці дапаможа прэмія Сахарава выйсьці з турмы Пачобуту?
https://www.youtube.com/live/TIv0xaXm1f0
1️⃣ Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», «Гарызонт» – у новым пакеце санкцый Эўразьвязу.
2️⃣ Ці закрые Літву мяжу зь Беларусьсю?
3️⃣ Ці ёсьць Мельнікава ў здабытым «Кібэрпартызанымі» сьпісе агентаў КДБ?
4️⃣ Хто вінаваты, што ў Менску нараджальнасьць ніжэй за ваенную Ўкраіну?
5️⃣ Ці дапаможа прэмія Сахарава Пачобуту?
6️⃣ Якое кіно варта зьняць пра Освальда ў Менску?
7️⃣ Чым адметны фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» у Празе?
У выніковым «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь падсумоўвае гэтыя ды іншыя падзеі тыдня разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.

YouTube
Ці Мельнікава ў сьпісе агентаў КДБ? Ці дапаможа прэмія Сахарава выйсьці з турмы Пачобуту?
Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», «Гарызонт» – у новым пакеце санкцый Эўразьвязу. Ці закрые Літву мяжу зь Беларусьсю? Ці ёсьць Мельнікава ў здабытым «Кібэрпартызанымі» сьпісе агентаў КДБ? Хто вінаваты, што ў Менску нараджальнасьць ніжэй за ваенную Ўкраіну?…
❤8⚡4🔥2🙉2
Не атрымаўшы аховы ад Літвы, Ціханоўская скасавала візыт на форум у Ерэване
https://smarturl.click/ReVw8
Ён пацьвердзіў гэтыя словы і Радыё Свабода.
Паводле яго, каманда прапанавала «аплаціць візыт аднаго супрацоўніка службы бясьпекі кіраўніцтва ў Армэнію».
Euronest — гэта парлямэнцкая асамблея Эўрапейскага зьвязу і краін Усходняга партнэрства для дыялёгу і супрацоўніцтва паміж імі.
Усходняе партнэрства створана для супрацоўніцтва ЭЗ зь Беларусьсю, Азэрбайджанам, Армэніяй, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай.
https://smarturl.click/ReVw8
«Так, магу пацьвердзіць, што нам давялося прыняць няпростае рашэньне скасаваць даўно заплянаваны першы візыт у Армэнію, прымеркаваны да пленарнага паседжаньня Euronest. Гэта зьвязана з рашэньнем спыніць прадастаўленьне асабістай аховы — Службы аховы кіраўніцтва — за мяжой», — сказаў парталу 15min.lt дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
Ён пацьвердзіў гэтыя словы і Радыё Свабода.
Паводле яго, каманда прапанавала «аплаціць візыт аднаго супрацоўніка службы бясьпекі кіраўніцтва ў Армэнію».
Euronest — гэта парлямэнцкая асамблея Эўрапейскага зьвязу і краін Усходняга партнэрства для дыялёгу і супрацоўніцтва паміж імі.
Усходняе партнэрства створана для супрацоўніцтва ЭЗ зь Беларусьсю, Азэрбайджанам, Армэніяй, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай.
🤬25😢20😁5❤3🎉2⚡1
Радыё Свабода — Беларусь
Расея ўдарыла дронам па дзіцячым садку ў Харкаве Падчас налёту 48 дзяцей і выхавацеляў былі ў схове. Садок загарэўся. Дзяцей з выхавацелямі эвакуавалі ў бясьпечнае месца. Шмат у якіх дзяцей вострая рэакцыя на стрэс, паведаміла Дзяржаўная служба па надзвычайных…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гісторыя 67-гадовага Аляксандра Валабуева, які дапамагаў ратавальнікам выносіць дзяцей з атакаванага расейцамі дзіцячага садка ў Харкаве.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢23❤13🙏9🥱1
Радыё Свабода — Беларусь
‼️ Натальлю Падлеўскую вывезьлі ў Літву, паведаміла Свабодзе юрыстка Ганна Маціеўская. https://smarturl.click/E16BL Прычына ў тым, што Падлеўская ўяжджала ў Эўразьвяз па літоўскай візе. У Польшчы яна падала заяву на міжнародную абарону, але ёй двойчы адмовілі…
У Варшаве суд адмяніў рашэньне аб перадачы былой палітзьняволенай Натальлі Падлеўскай у Літву
https://smarturl.click/qByQB
Ваяводзкі адміністрацыйны суд Варшавы на сваім пасяджэньні 24 кастрычніка адмяніў рашэньне аб перадачы былой палітзьняволенай Натальлі Падлеўскай з Польшчы ў Літву.
Як паведаміў тэлеканал Белсат, яе справу накіравалі на перагляд.
За два дні да суду, 22 кастрычніка, да Натальлі дадому пад Уроцлаў прыехалі памежнікі, забралі яе, ня даўшы часу спакаваць рэчы, і праз содні адправілі ў Літву.
Цяпер Натальля знаходзіцца ў літоўскім пункце разьмяшчэньня іншаземцаў у цяжкім фізычным і эмацыйным стане.

❤44🙏9👍4🤬2😢2🕊2
🇻🇦Пасланьнік папы ўжо ў Беларусі, у наступныя два дні ён будзе ў Пінску і Берасьці
https://smarturl.click/XD84M
Пасланьнік папы Рымскага Лява XIV Кляўдыё Гуджэроцьці возьме ўдзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя Пінскай дыяцэзіі.
25 кастрычніка Кляўдыё Гуджэроцьці мае выступіць зь вітальным словам пасьля таго, як у Пінскую катэдру ўнясуць рэліквіі нябеснага заступніка дыяцэзіі сьвятога Андрэя Баболі.
26 кастрычніка ён сустрэнецца з моладзьдзю ў берасьцейскім касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і правядзе там імшу.
На сайтах Міністэрства замежных спраў Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі пакуль няма ніякай інфармацыі аб магчымых ці заплянаваных сустрэчах з пасланьнікам папы Рымскага Лява XIV.

👎18🕊9❤2🤔2
У Беларусі прапануюць дазволіць жанчынам працаваць на цяжкіх і небясьпечных работах
https://smarturl.click/B4mEx
У Беларусі ініцыююць на заканадаўчым узроўні скасаваньне пераліку цяжкіх работ і работ з шкоднымі і небясьпечнымі ўмовамі працы, на якія забараняецца прымаць жанчын.
Як паведаміла выданьне Office Life, гэты пералік ужо некалькі разоў пераглядаўся, а ў 2022 годзе яго скарацілі з 181 да 88 пазыцый.
У пераліку засталіся работы, зьвязаныя з пад’ёмам і перамяшчэньнем цяжкасьцяў уручную, а таксама некаторыя горныя работы. Апроч таго, жанчынам нельга займацца тушэньнем пажараў, быць вадалазамі і гэтак далей.
Цяпер прапанавалі ўвогуле скасаваць гэты пералік.

🙉16😡9👍6😁4😐2🤯1
Расея для абстрэлу тылавых рэгіёнаў Украіны пачала выкарыстоўваць мадыфікаваныя авіябомбы большай далёкасьці
https://smarturl.click/JnE7D
Расейскія войскі 24 кастрычніка ўпершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны выкарысталі кіраваныя авіябомбы для ўдару па цывільнай інфраструктуры Адэскай вобласьці.
Гэта трэці выпадак, калі баявая авіяцыя Расеі пачала «даставаць» кіраванымі авіябомбамі тылавыя вобласьці Ўкраіны.
📍 16 кастрычніка расейцы бамбілі імі Мікалаеў,
📍 20 кастрычніка — Палтаўскую вобласьць, да якой ад магчымага пункту запуску ў Белгарадзкай вобласьці амаль 150 км.

«Гэта новая сур’ёзная пагроза для Адэшчыны. Такія ўдары нясуць калясальную небясьпеку для людзей і могуць выклікаць значныя разбурэньні», — заявіў кіраўнік рэгіёну Алег Кіпер.Расейцы выпусьцілі па Адэскай вобласьці тры такія бомбы, дзьве зь іх абясшкодзілі сілы супрацьпаветранай абароны Ўкраіны.
Гэта трэці выпадак, калі баявая авіяцыя Расеі пачала «даставаць» кіраванымі авіябомбамі тылавыя вобласьці Ўкраіны.
📍 16 кастрычніка расейцы бамбілі імі Мікалаеў,
📍 20 кастрычніка — Палтаўскую вобласьць, да якой ад магчымага пункту запуску ў Белгарадзкай вобласьці амаль 150 км.
🤬32😡3❤2
Радыё Свабода — Беларусь
У Менску нараджальнасьць ніжэйшая за ваенную Ўкраіну. Ці дапамогуць «тыдні без абортаў»? Разьбіраемся з экспэртамі https://smarturl.click/AxaDM У Менску сумарны каэфіцыент нараджальнасьці амаль удвая ніжэйшы чым ва Ўкраіне, дзе ідзе вайна. Улады хочуць…
За 30 гадоў колькасьць школаў у Беларусі скарацілася на 43%
https://smarturl.click/GgRJg
У 2024 годзе іх засталося 2848. Такія зьвесткі Белстату прыводзіць тэлеграм-канал «Нашыя грошы».
Закрываліся пераважна вясковыя школы зь невялікай колькасьцю вучняў.
Колькасьць дзіцячых садкоў за гэты ж пэрыяд зьменшылася на 21%.
ℹ️ У 2024 годзе ў Беларусі быў зарэгістраваны гістарычны мінімум нараджальнасьці — усяго 59 тысяч дзяцей.
Сумарны каэфіцыент нараджальнасьці ў Беларусі — 1,1, ён амаль такі ж, як ва Ўкраіне (1,0), якая зазнае поўнамаштабную ваенную агрэсію Расеі.
https://smarturl.click/GgRJg
У 2024 годзе іх засталося 2848. Такія зьвесткі Белстату прыводзіць тэлеграм-канал «Нашыя грошы».
Закрываліся пераважна вясковыя школы зь невялікай колькасьцю вучняў.
Колькасьць дзіцячых садкоў за гэты ж пэрыяд зьменшылася на 21%.
«Сетка адукацыйных установаў скарачаецца хутчэй, чым памяншаецца колькасьць дзяцей. І гэта датычыць ня толькі вёсак, зь якіх зьяжджаюць сем’і, але і гарадоў, дзе бацькі гадамі чакаюць месца ў дзіцячым садку або вымушаныя вазіць дзяцей праз паўгорада», — адзначаюць экспэрты канала.
Сумарны каэфіцыент нараджальнасьці ў Беларусі — 1,1, ён амаль такі ж, як ва Ўкраіне (1,0), якая зазнае поўнамаштабную ваенную агрэсію Расеі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢19🤬12😁4❤2👏1🤯1
https://youtu.be/Bx0eEsRDNSI
Аналітык Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе, чаму Эўразьвяз не пачуў сыгналаў зь Менску аб жаданьні размарозіць дачыненьні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Чаму Захад не паверыў Лукашэнку?
Тыдзень пачаўся з размоў пра разрадку паміж Беларусьсю і Захадам, але скончыўся новым абвастрэньнем. Пасьля інцыдэнту з паветранымі зондамі і жорсткай рэзалюцыі Эўрапарлямента Эўразьвяз увёў чарговы пакет санкцый, а Лукашэнку зноў назвалі нелегітымным. Замест…
👍8🤔6👏1
Пуцін заявіў, што Расея не саступіць пад санкцыямі ЗША, Трамп адказаў «паглядзім»
https://smarturl.click/dwzezl
Расея не паддасца на санкцыі ЗША, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
Расейскі прэзыдэнт таксама назваў уведзеныя Трампам санкцыі «недружалюбным актам», аднак заявіў, што яны не акажуць вялікага ўплыву на расейскую эканоміку.
Калі Дональда Трампа папрасілі пракамэнтаваць заяву прэзыдэнта Расеі, ён адказаў:
Пуцін таксама перасьцярог Вашынгтон ад продажу Ўкраіне ракет «Тамагаўк», заявіўшы, што любыя глыбокія ўдары па Расеі з дапамогай гэтай або любой іншай зброі далёкага радыюсу дзеяньні будуць сустрэтыя «ашаламляльным» адказам.
Крыніца – Euronews

«Ніводная краіна, якая сябе паважае, ня робіць нічога пад ціскам», — сказаў ён.
Расейскі прэзыдэнт таксама назваў уведзеныя Трампам санкцыі «недружалюбным актам», аднак заявіў, што яны не акажуць вялікага ўплыву на расейскую эканоміку.
Калі Дональда Трампа папрасілі пракамэнтаваць заяву прэзыдэнта Расеі, ён адказаў:
«Што ж, я рады, што ён так лічыць... Я дам вам ведаць пра гэта праз шэсьць месяцаў. Паглядзім, што з гэтага выйдзе».
Пуцін таксама перасьцярог Вашынгтон ад продажу Ўкраіне ракет «Тамагаўк», заявіўшы, што любыя глыбокія ўдары па Расеі з дапамогай гэтай або любой іншай зброі далёкага радыюсу дзеяньні будуць сустрэтыя «ашаламляльным» адказам.
Крыніца – Euronews
😁24🤯6❤2👍1🥱1
На Брагіншчыне ідэолягі і сьвятар расказалі вучням сельскай школы пра шкоду брыдкаслоўя і «экстрэмісцкіх рэсурсаў»
https://smarturl.click/e0abk
У Вуглаўскай сярэдняй школе, у якую прыехалі кіраўніцы аддзелу адукацыі ідэалягічнай працы Брагінскага райвыканкаму, вучацца крыху больш за 70 дзяцей.
Разам зь імі на сустрэчу з школьнікамі прыйшоў і настаяцель храму Мікалая Цудатворца, піша брагінская раёнка «Маяк Палесься».
Чыноўніцы расказалі вучням пра адказнасьць за брыдкаслоўе на вуліцы і ўзаемадзеяньне з «экстрэмісцкімі рэсурсамі».

«Мат — гэта гнілыя словы. Ён атручвае душу чалавека. Калі людзі лаюцца, Багародзіца кожны раз просіць Бога дараваць ім. Раней такія словы ўжывалі людзі некультурныя і нявыхаваныя. Цяпер, на жаль, брыдкасловяць нават дзеці», — сказаў сьвятар.
Чыноўніцы расказалі вучням пра адказнасьць за брыдкаслоўе на вуліцы і ўзаемадзеяньне з «экстрэмісцкімі рэсурсамі».
😁20🙉3❤2👏2🤬1🥱1😐1🗿1
Радыё Свабода — Беларусь
Ці Мельнікава ў сьпісе агентаў КДБ? Ці дапаможа прэмія Сахарава выйсьці з турмы Пачобуту? https://www.youtube.com/live/TIv0xaXm1f0 1️⃣ Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», «Гарызонт» – у новым пакеце санкцый Эўразьвязу. 2️⃣ Ці закрые Літву мяжу зь Беларусьсю?…
«Рашучасьць літоўцаў ня варта выпрабоўваць» — палітоляг і гісторык Роза Турарбекава пра закрыцьцё беларуска-літоўскай мяжы
https://smarturl.click/zdEwJ
• «Яны паказваюць сваю рашучасьць, бо разумеюць: калі праявяць нерашучасьць, гэта імгненна будзе выкарыстана супраць літоўскага боку».
• «Такая колькасьць балёнаў, хай сабе і з кантрабандай, запушчаная ў Літву за адну ноч — гэта не эканамічнае пытаньне, гэта ў значнай ступені палітычная правакацыя».
• «Сёньня зьявілася інфармацыя і пра ўварваньне ў літоўскую паветраную прастору расейскіх ваенных самалётаў, што ставіць кропку ў гэтай гісторыі: усё гэта сапраўды не выпадковасьць».
• «А хто правакуе? Думаю, што ў асноўным ініцыятыва зыходзіць з Крамля».

👍9💯5❤2
Сьледчы камітэт пачаў спэцыяльнае вядзеньне супраць экс-дырэктара Цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле
https://smarturl.click/lAng6
Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб пачатку 24 кастрычніка спэцыяльнага вядзеньня супраць Вадзіма Крывашэева, які да 2020 году працаваў дырэктара Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле і быў звольнены за «кепскую ідэалягічную падрыхтоўку ў калектыве».
Як адзначаецца на адмысловым Telegram-канале «Спэцыяльнае вядзеньне. Афіцыйна», яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
• Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч.3 арт. 426),
• Змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу ўлады (ч.1 арт. 357),
• Заклікі да санкцый або іншыя дзеяньні, што наносяць шкоды нацыянальнай бясьпецы (ч.3 арт. 361),
• Стварэньне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраваньні (ч.3 арт. 361-1).

👎14🤬12❤1🗿1
‼️У Беларусі заблякавалі сацыяльную сетку «Вконтакте»
Такое рашэньне прыняў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, вынікае з запісу на старонцы РУП па наглядзе за электрасувязьзю «БелДІЭ».
Сёлета ў жніўні холдынг VK пашырыў сваё прадстаўніцтва ў Беларусі — пэрсанал перамясьцілі ў новы офіс плошчай 831 м² у бізнэс-цэнтры «Аякс» у Менску.
У VK каля 1,3 мільёна карыстальнікаў у Беларусі.
Тэлеграм-каналы, блізкія да сілавікоў, цьмяна пішуць, што блякаваньне VK мае тэхнічны характар і будзе доўжыцца «да ўстараненьня некаторых нюансаў». Сама ж сетка ў пералік забароненых не ўваходзіць.

😁42🔥8🎉2❤1🤬1👌1
Радыё Свабода — Беларусь
‼️У Беларусі заблякавалі сацыяльную сетку «Вконтакте» Такое рашэньне прыняў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, вынікае з запісу на старонцы РУП па наглядзе за электрасувязьзю «БелДІЭ». Сёлета ў жніўні холдынг VK пашырыў сваё прадстаўніцтва ў Беларусі — пэрсанал…
Калі вы ў Беларусі, ці адкрываецца ў вас сацсетка «Вконтакте»?
Anonymous Poll
6%
Так, адкрываецца
9%
Не, не адкрываецца
85%
Я не ў Беларусі
😁13🥱4🤓1
Радыё Свабода — Беларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі ужо некалькі гадоў няма апазіцыі, іншадумства закатанае пад асфальт
Але Лукашэнка працягвае расколваць беларускую апазыцыю, якая дзейнічае з-за мяжы.
Якія прыёмы ён для гэтага выкарыстоўвае, — тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.

❤11👍7👀4🙊1
Радыё Свабода — Беларусь
Павал Латушка падаў у суд на Вольгу Карпушонак https://smarturl.click/9oGm5 Кіраўнік Народнага атыкрызіснага ўпраўленьня і намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Павал Латушка падаў у Польшчы пазоў супраць дэлегаткі Каардынацыйнай рады Вольгі…
Вольгу Карпушонак, якая абвінаваціла Латушку ў сэксуальных дамаганьнях, выключылі з складу дэлегацыі ў ПАРЭ
https://smarturl.click/xVWge
Фракцыя «Хопіць баяцца» паведаміла аб адкліканьні Вольгі Карпушонак з складу дэлегацыі дэмакратычных сіл у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ).
У Каардынацыйнай радзе абгрунтавалі гэтае рашэньне «няўдзелам дэлегаткі ў працы дэлегацыі», як гэта прадугледжвае палажэньне аб дэлегацыі Каардынацыйнай рады ў ПАРЭ.

❤28👍9👌9⚡1
Радыё Свабода — Беларусь
«Рашучасьць літоўцаў ня варта выпрабоўваць» — палітоляг і гісторык Роза Турарбекава пра закрыцьцё беларуска-літоўскай мяжы https://smarturl.click/zdEwJ • «Яны паказваюць сваю рашучасьць, бо разумеюць: калі праявяць нерашучасьць, гэта імгненна будзе выкарыстана…
🇱🇹 Зь Беларусі ў Літву зноў запусьцілі балёны. Літва ў адказ закрыла памежныя пераходы
Сёньня ўвечары зь Беларусі ў Літву зноў запусьцілі некалькі кантрабандных мэтэаралягічных балёнаў — праз гэта давялося закрыць аэрапорты Вільні і Коўна.
У адказ на гэтую сытуацыю Служба аховы дзяржаўнай мяжы закрыла да 12-й гадзіны 25 кастрычніка памежныя пункты ў Медніках і Салечніках, напісала ў Фэйсбуку прэм’ер-міністар Літвы Інга Ругінене.
ℹ️ Раней паветраную прастору над Віленскім аэрапортам ужо 5 разоў закрывалі праз падазроныя абʼекты — 9, 11, 25 верасьня, 5 і 22 кастрычніка.
Сёньня ўвечары зь Беларусі ў Літву зноў запусьцілі некалькі кантрабандных мэтэаралягічных балёнаў — праз гэта давялося закрыць аэрапорты Вільні і Коўна.
У адказ на гэтую сытуацыю Служба аховы дзяржаўнай мяжы закрыла да 12-й гадзіны 25 кастрычніка памежныя пункты ў Медніках і Салечніках, напісала ў Фэйсбуку прэм’ер-міністар Літвы Інга Ругінене.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱14🤬12⚡5🗿4👌3❤2🥱2
Асноўнае за 24 кастрычніка
• У Беларусі «Вконтакте» ўключылі ў сьпіс абмежаваных для доступу рэсурсаў, але потым выдалілі
• Зь Беларусі ў Літву зноў запусьцілі балёны. Літва ў адказ закрыла памежныя пераходы
• Новыя санкцыі. Літва закрывае мяжу? Вынікі тыдня з Розай Турарбекавай
• Чаму Захад не паверыў Лукашэнку? Аналіз Валера Карбалевіча
• Лукашэнка назваў сытуацыю на Віцебшчыне сумнай: вялікі паморак жывёлы і адток людзей з эканомікі
• «Cанкцыі адкідваюць Беларусь назад, на іх зьняцьцё можа пайсьці 10 гадоў» : Што новыя санкцыі азначаюць для беларускай эканомікі і беларусаў
• Навошта ўлады апытваюць беларусаў перад «народным сходам»?
• Атака махляроў на Мазыр: невядомыя выманьваюць інфармацыю і грошы ў людзей
• Не атрымаўшы аховы ад Літвы, Ціханоўская скасавала візыт на форум у Ерэване
• Літоўскі генэрал заявіў, што паветраныя балёны зь Беларусі выкарыстоўвалі толькі для кантрабанды

🤔10❤1
Радыё Свабода — Беларусь
Калі вы ў Беларусі, ці адкрываецца ў вас сацсетка «Вконтакте»?
«Вконтакте» зьнік з афіцыйнага сьпісу заблякаваных сайтаў
Зь пераліку сайтаў, доступ да якіх блякуюць у Беларусі, зьнікла галоўная старонка сацыяльнай сеткі «Вконтакте».
Усяго ж у сьпісе на сайце Дзяржаўнай інспэкцыі па электрасувязі каля 450 старонак на VK, заблякаваных у Беларусі.

😁34👎15👍2⚡1👨💻1