#РАСКЛАД
Сёння ў Razam

📌чацвер:
18:20-20:00 Фізічны тэатр

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
Цэнтр Новых Ідэй падлічыў, колькі беларусаў з'ехала з краіны

🇱🇹На люты 2024 года дазвол на пражыванне ў Літве мелі 63 тысяч беларусаў, афіцыйна працавалі – 48 тысяч, а на канец 2020-га года ў Літве жыло меней за 18 тысяч. Такім чынам, памер новай міграцыі беларусаў у Літву складае каля 45 тысяч чалавек.

🇵🇱У Польшчу ж з'ехалі каля 113 тысяч беларускіх грамадзян.
Гэтыя лічбы можна лічыць толькі базавымі, бо сапраўдны памер міграцыі будзе вышэйшы – як мінімум праз тую частку беларусаў, якія яшчэ знаходзяцца ў працэсе атрымання «‎дазволаў-дэцызій»‎ на легальнае пражыванне.

Толькі паводле афіцыйных звестак з розных крыніц, у краіны ЕЗ, Грузію і Ізраіль з'ехала каля 220 тысяч. І гэта без уліку Украіны, Расіі, еўрапейскіх краін, якія не ўваходзяць у Еўразвяз, Амерыкі, Азіі і гэтак далей.

🚷«На пачатак 2024 года будзе абгрунтаваным падлічыць агульную колькасць беларускай міграцыі прыблізна ў 500-600 тысяч чалавек», – прыходзяць да высновы ў публікацыі.

Гэта насельніцтва Горадні і Берасця разам узятых.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🕊Улічваючы гістарычны кантэкст, Еўропа, разбураная Другой сусветнай вайной і падзеленая ідэалогіямі, шукала спосабы аб'яднання і забеспячэння міру на кантыненце.

Дэкларацыя міністра замежных спраў Францыі Рабера Шумана дзеля развіцця і росквіту ад 9 мая 1950 года адзначана як пачатак гэтага працэсу, які вядзе да стварэння Еўрапейскага саюза — найбуйнейшага аб'яднання краін, заснаванага на агульных мэтах і каштоўнасцях.

🇪🇺Святкаванне Дня Еўропы ў Літве з'яўляецца пацвярджэннем адзінства балтыйскай дзяржавы з Еўропай не толькі ў геаграфічным плане, але і ў духу, гісторыі і агульных каштоўнасцях, бо літоўскі народ з'яўляецца неад'емнай часткай еўрапейскай цывілізацыі.

Нагадваем, што на вуліцы Vilniaus працягваецца святкаванне Дня Еўропы.

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
✊️Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што пашырэнне Еўрапейскага звязу павінна выйсці за пералік дзяржаў, якія ўжо маюць статус кандыдата, і ахапіць Беларусь

«Еўропа — гэта і Балканы, і Малдова, і будзе абавязкова Дзень Еўропы для Грузіі і Дзень Еўропы для Беларусі», — заявіў прэзідэнт на сённяшняй канферэнцыі да Дня Еўропы ў Кіеве.

У сваёй прамове Уладзімір Зяленскі таксама падкрэсліў, што Украіна чакае крокаў ЕЗ, неабходных для пачатку ўступных перамоваў з Украінай, але пашырэнне павінна тычыцца і іншых еўрапейскіх дзяржаў.

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
🕯️ 8 траўня ў Польшчы пасля працяглай хваробы памёр беларус Дзмітрый Барэйчук

У 2020-ым Дзмітрый збіраў подпісы за Віктара Бабарыку, за што быў пакараны арыштам.

І пасля выбараў сям’ю не пакінулі ў спакоі. У 2022 годзе Дзмітрый ізноў прайшоў Акрэсціна: здзек, збіццё і пагрозы.

З камеры Дзмітрый Барэйчук выйшаў падазраваным па двух крымінальных справах, а таксама болем у жываце. Лекары паставілі дыягназ – салідна-кістозная пухліна і рэкамендавалі ейнае найхутчэйшае выдаленне.

У 2023 годзе Дзмітрый з сям’ёй экстрана выехаў з Беларусі. Аперацыю па выдаленні пухліны разам з часткай страўніка яму правялі ўжо ў Беластоку. Аднак хвароба не адступіла.

8 траўня Дзмітрый Барэйчук памёр. У чужой краіне без мужа і таты засталася ягоная сям’я – жонка і чацвёра дзяцей, трое з якіх няпоўнагадовыя.

Каманда «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» выказвае спачуванні родным Дзмітрыя Барэйчука.

Падтрымаць сям'ю можна па спасылцы:
👉🏻 https://bysol.org/be/private/dboreychuk/

#razamlt
#РАСКЛАД
Сёння ў Razam

📌пятніца:
19:00-20:30 Літоўская мова

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
💧Дзевянішкі — «‎сляза Літвы»‎ ўнутры Беларусі

Выступ вакол Дзевянішак — частка тэрыторыі Літвы, якая глыбока, на 25 км, уразаецца ў тэрыторыю Беларусі. У самым вузкім месцы выступу яго шырыня складае ўсяго 2,5 км.

Распавядаем і паказваем аўтэнтычныя фота гэтай надзвычайнай лакацыі ў картках вышэй 👆

Нягледзячы на тое, што па перапісе большасць насельніцтва Дзевянішак размаўляе на трасянцы, ведаць літоўскую мову — вельмі важна, карысна і гарна!

🇱🇹Запрашаем на нашыя курсы літоўскай мовы!

Гэта «‎балбаталка»‎ для любога узроўня гаварэння за данат для выкладчыцы.
Пачаць вучыцца можна кожны панядзелак і пятніцу ў 19:00 па адрасе Vilniaus, 16.

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
🤬Апошнія паўгады Расія актыўна выкарыстоўвае GPS-перашкоды ў краінах Балтыі

Мэта можа заключацца ў тым, каб сарваць ваенныя вучэнні НАТА.
На справе ж гэтае дзеянне — спроба тэрарыстычнага акту супраць цывільных паветраных і марскіх суднаў.

✈️З 15 па 16 сакавіка праз расійскія сістэмы РЭБ выйшла з ладу навігацыйнае абсталяванне як мінімум на 873 пасажырскіх самалётах розных авіякампаній і дзяржаўнай прыналежнасці. Атака цягнулася 46 гадзін.

Кожны з іх быў цывільным суднам, запоўненым звычайнымі грамадзянамі. Напрыклад, Ryanair SP-RKS быў без GPS мінімум дзве гадзіны ў Вільні і яшчэ дзве за Вільняй.

🇩🇰Да таго ж, кіраванне страціў лятак, на борце якога знаходзіўся міністр абароны Вялікабрытаніі, а таксама дацкі паром на вялізнай хуткасці ў 75 км/г.

«‎Вельмі важна даць зразумець і Маскве — што яны не дзейнічаюць у шэрай зоне. Адна з рэчаў, якую дае нам дэмакратыя — гэта празрыстасць. Калі яны чакаюць, што мы будзем маўчаць, яны гэтага не даб'юцца»‎
, — заявіў сёння міністр МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.
#РАСКЛАД МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

📌панядзелак:
17:00-19:00 Тэатр 9-11 гадоў
19:00-20:30 Літоўская мова

📌аўторак
17:15-18:50 Тэатр 6-8 гадоў

📌серада:
17:30-20:30 Тэатр 12-17 гадоў

📌чацвер:
18:30-20:00 Фізічны тэатр

📌пятніца:
19:00-20:30 Літоўская мова

📌субота:
• Тэатр
12:00-14:00 9-11 гадоў
14:00-15:30 6-8 гадоў
16:00-20:00 11-17 гадоў

📌нядзеля:
10:00-12:00 Журналістыка для падлеткаў
13:00-15:00 Мова дзеткам

📌 I іншыя мерапрыемствы оnline / offline, на якія ідзе рэгістрацыя ў шапцы профілю

📍Панядзелак-пятніца 12:00-19:00
Інфармацыйна-кансультацыйны цэнтар (анлайн @razam_lt)

Зычым Вам больш добрых навін і цёплай вясны! 🕊

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
Пасля пяцігадовага тэрміну Гітанас Наўседа і Інгрыда Шыманіце зноў сустрэнуцца ў «‎спаборніцтвах»‎ у другім туры

Пасля падліку волевыяўлення ўсіх выбаршчыкаў, якія прагаласавалі на прэзідэнцкіх выбарах, Гітагас Наўседа набраў 44,19% галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел, Інгрыда Шыманіце — 19,78 адсоткаў.

📩У 2019 годзе сілы сапернікаў былі больш роўныя, тады яны абодва набралі прыкладна па 31 адсотак у першым туры

Па папярэдніх дадзеных Цэнтрвыбаркама, дзеючы прэзідэнт Гітанас Наўседа, які прэтэндуе на перавыбіранне, набраў у агульнай складанасці 624,8 тысячы галасоў. Найбольшая колькасць выбаршчыкаў, каля 98,5 тысяч, аддалі свае галасы за Наўседу ў Вільні і за мяжой.

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
💫Представляем четвёртый выпуск проекта «‎Медиа нового поколения: взгляд молодежи на Беларусь», в рамках которого подростки обсуждают темы, которые для них важны

В новом выпуске мы говорим с Марией Колесовой-Гудилиной, президенткой Беларуской ассоциации адкокатов.
Какие бытовые ситуации являются нарушением прав ребёнка, как действовать при правонарушении и куда обращаться за помощью — смотрите в видео по ссылке:
https://youtu.be/XEw3tqSNGfQ?si=hkPzWlE8AsTgLIll

В новом видео Мария на примерах историй беларуских школьников объясняет, в каких случаях нарушаются права ребёнка и как с этим бороться.

🖥 Смотреть видео на YouTube
🏆Год таму ў сталіцы адкрыўся Аўтамабільны музей, які не толькі вызначыўся адной з найбольш захапляльных экспазіцый, але і атрымаў сусветнае прызнанне!
Віленскі прадстаўнік увайшоў у TOP-10 лепшых аўтамабільных музеяў свету па версіі Google.

Аўтамузей размешчаны ў старым Віленскім таксапарку на вуліцы Dariaus ir Girėno, 2. Наведвальнікаў чакаюць транспартныя сродкі розных эпох: пачынаючы ад мастацкіх карэт 19 стагоддзя да першых літоўскіх гоначных аўтамабіляў.

🏎Віленцы і госці горада могуць убачыць сапраўды вялікую выставу аўтамабіляў — больш за 100 экспанатаў, якія паступілі з прыватных калекцый са ўсяго свету. Гэта раскошныя, унікальныя транспартныя сродкі, на якіх ездзіў не адзін прэзідэнт. То музей вышэйшага ўзроўню, які здзіўляе аматараў тэхналогій, гісторыі і дызайну з усяго свету.

Свята адзначаюць увесь тыдзень, да 19 траўня. Наведвальнікаў парадуюць не толькі цікавыя экспазіцыі, але і зніжэнне коштаў на квіткі да 50%.

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
#РАСКЛАД
Сёння ў Razam

📌аўторак
17:15-18:50 — Тэатр 6-8 гадоў

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
#РАСКЛАД
Сёння ў Razam

📌аўторак
17:15-18:50 — Тэатр 6-8 гадоў

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
2024/05/14 09:23:24
Back to Top
HTML Embed Code: