📌 Падрыхтавалі для вас падборку беларускай медычнай лексыкі па тэмах у гонар тыдня роднай мовы!
Вывучайце беларускую, карыстайцеся ёю ва ўсіх сферах жыцьця! Беларусь будучыні бярэ свой шлях у нашых галавах!
P.S. Калі вы хочаце лепш ведаць беларускую медычную лексыку, то мы можам вам параіць “Расейска-беларускі медычны слоўнік”, складзены В.І. Варанцом.
#тыдзеньмовы2022

Мінздароўя назвалі лічбу студэнтаў, накіраваных змагацца з каронай. У суме 2,5 тыс. старшакурснікаў медунівераў Беларусі адправіліся ў паліклінікі і бальніцы:
🔻БДМУ — 1228 чалавек
🔻ВДМУ — 276
🔻ГДМУ — 440
🔻ГрДМУ — 526
🔻БДМУ — 1228 чалавек
🔻ВДМУ — 276
🔻ГДМУ — 440
🔻ГрДМУ — 526
👺 Беларуская лаянка
Як выразіць абурэнне, як паслаць, зняважыць ці проста назваць нешта з дапамогай зніжанай лексікі па-беларуску. Ад актуальных і шырока выкарыстоўваемых беларускамоўнымі людзьмі да рофельных і менш распаўсюджаных рэгіянальных ці забытых слоў.
➡️ Чытайце ў тэлеграфе: Базавы гід па беларускай лаянцы
Цікавосткі (больш у тэлеграфе):
Сапраўдная Беларуская Лаянка — суполка ў VK
Размаўляем пра беларускую лаянку і кляцьбоны — матэрыял Onliner

Дзе мы на моўнай мапе свету?
Інда-еўрапейская моўная сям'я -> Балта-Славянская (Славянская) група -> Усходнеславянская падгрупа -> Беларуская мова
#тыдзеньмовы2022
Інда-еўрапейская моўная сям'я -> Балта-Славянская (Славянская) група -> Усходнеславянская падгрупа -> Беларуская мова
#тыдзеньмовы2022
Гаворкі Беларусі
Магчыма, для кагосьці будзе адкрыццём, што беларуская мова сапраўды вельмі багатая. Калі ў літаратурнай мове налічваецца каля 250-500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў. Важным складнікам беларускай мовай з'яўляюцца дыялекты і лакальныя гаворкі. Часам вучоныя фіксіруюць моўныя адрозненні не толькі суседніх вёсак, але і нават гаворкі розных канцоў адной вёскі. Лічыцца, што асноўныя дыялекты беларускай мовы — гэта паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні.
👉🏻 Падрабязней пра гаворкі Беларусі расказваецца ў выдатным фільме "Гаворкі Беларусі", які мы вам вельмі раім!

Forwarded from MovaMed
Анафілаксія: дыягнаставаць ды выратаваць. Анлайн-лекцыя ў гонар набліжаючагася Дня роднай мовы
🗓 Заўтра (нядзеля, 20.02) а 14:00
Лектар: Ганна Барушка, лекар-алерголаг
Аб чым пойдзе гаворка:
- чаму зараз ужываюць тэрмін “анафілаксія”, а не “анафілактычны шок”
- ад якіх фактараў узнікае
- як дыягнаставаць
- чым лячыць
- як пазбегчы
Далучайцеся і задавайце пытанні!
https://youtu.be/FEAuGhWue-k

YouTube
MovaMed. Анафілаксія: дыягнаставаць ды выратаваць. Ганна Барушка
Анлайн-лекцыя "Анафілаксія: дыягнаставаць ды выратаваць" у гонар набліжаючагася Дня роднай мовы. Чытае лекар-алерголаг Ганна Барушка
Аб чым пойдзе гаворка:
- чаму зараз ужываюць “анафілаксія” , а не “анафілактычны шок”
- ад якіх фактараў узнікае
- як дыягнаставаць…

Сучасная беларуская літаратура ёсць!
Калі імёны Бахарэвіч, Жыбулі, Марціновіч, Рублеўская, Календа, Рыжкоў вам знаёмыя, мы выказваем вам шчырую павагу. Калі не — гэты пост менавіта для вас.
Рэкамендуем 5 празаічных твораў, персанальных фаварытаў каманды Рупара БДМУ, якія былі напісаныя паміж 2005 і 2019 гадамі.

Сёння лекцыя адмяняецца! Выбачаемся за нязручнасці.
Лекцыя адбудзецца праз паўтара-два тыдні. Сачыце за абнаўленнямі 😊

Колькі дат з гісторыі станаўлення беларускага правапісу
На пачатку ХХ ст. адбыліся першыя ў найноўшай гісторыі спробы ўнармаваць беларускі правапіс, аднак сваё ўнармаванае «аблічча» ён атрымаў у 1918 годзе.
1918г. — Браніслаў Тарашкевіч выдае «Беларускую граматыку для школ». Гэты збор правілаў добра падсумаваў практыку пісьмовай мовы тае пары, але і сам Тарашкевіч прызнаваў недасканаласць і няскончанасць праекта.
1930г. — Правапісная камісія на чале са Сцяпанам Некрашэвічам прапанавала праект па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Але неўзабаве 5/8 членаў камісіі былі рэпрэсаваныя і праект з палітычных прычын не быў прынят
1933г. — рэформа правапісу паводле пастановы Саўнаркама БССР. У склад камісіі не ўвайшло ніводнага лінгвіста. Рэформа адбылася ва ўмовах змены палітычнай кан'юнктуры і русіфікацыйнай палітыкі савецкіх улад. Прыняццё звода правілаў 1933г. паклала пачатак дыхатаміі клясычнага правапісу (тарашкевіцы) і афіцыйнага (наркамаўкі). Афіцыйны правапіс зведаў некалькі рэдакцый. Цяперашні афіцыйны правапіс заснаваны на наркамаўцы.
Клясычны правапіс у перыяд да Перабудовы пераважна развіваўся ў колах беларускай палітычнай эміграцыі: у кнігадруку і медыя. У 1980-90-х — узрастае ўжыванне клясычнага правапісу, карыстальнікамі тарашкевіцы робяцца спробы па каардынацыі рэдакцыйнай палітыкі. «Тарашкевіца» становіцца канкурэнтам «наркамаўкі». Узнікае запыт на стварэнне новага зводу правілаў, які бы вырашыў праблемы клясычнага і афіцыйнага правапісаў.
1993г. — «Таварыства беларускай мовы» прапануе свой праект беларускага правапісу. Гэта запусціла працэсы на дзяржаўным узроўні, ствараецца камісія пры НАН Беларусі на чале з Народным паэтам Нілам Гілевічам, вядзецца грамадскае абмеркаванне. Аднак з прыходам да ўлады Лукашэнкі далейшая праца камісіі была спынена.
2000-я — іншая група навукоўцаў НАН рыхтуе тры праекты па зменах у правапіс і перадае адзін у Адміністрацыю Прэзідэнта, але праект не стае прынятым на афіцыйным узроўні. Адбываецца некалькі моўных рэформаў, але ўзнікаюць новыя супярэчанні паміж новымі правіламі і актуальным афіцыйным арфаэпічным слоўнікам.
Клясычны правапіс сёння мае некалькі стандартаў, як жартуюць, «у кожнага змагара свая тарашкевіца». Нюансы правапісу рашаюцца на ўзроўні рэдакцыі, (нп. "Радыё Свабода", часопіс "Дзеяслоў"). Такім чынам працэс унармавання беларускага правапісу дагэтуль ідзе...

🖋 З Днём Роднай Мовы
Рэпрэсіі не супыняюцца ўжо ня першае стагодзьдзе, але кожны раз ёсьць людзі, гатовыя змагацца за беларускую мову, якая з’яўляецца для іх ня проста сродкам камунікацыі, а чымсьці большым. Наша задача — зразумець каштоўнасьць беларускай мовы і скончыць нарэшце тое, што пачалі нашыя продкі шмат год таму. Пакуль мы ня будзьма разумець каштоўнасьць роднай мовы — мы ня будзьма паўнавартасна шанаваць нашу дзяржаўнасьць і сувэрэнітэт.
Я — беларускі студэнт 1884
Я вучуся ў Віленскім настаўніцкім інстытуце. З маімі аднадумцамі я зьбіраў рукапісную беларускую літаратуру. Расейскія ўлады папярэджвалі нас, каб мы спынілі сваю актыўнасць. Мяне адаслалі ў дысцыплінарны батальён за беларускую нацыянальную дзейнасьць.
Я — беларускі мовазнаўца 1930
Чалец правапіснай камісыі. У складзе яе я працаваў над рэформамі сучаснага беларускага правапісу. За гэту дзейнасьць я быў абвінавачаны ў “нацдэмаўшчыне”, арыштаваны і загінуў у лагеры ад нясьцерпных варункаў.
Я — беларускі паэт 1937
Я даволі малады, але ўжо шмат людзей адзначаюць мой талент. Я быў растраляны разам з маімі паплечнікамі. Адзінае мае злачынства было ў тым, што я прысьвячаў свае творы Беларусі й пісаў на сваёй роднай мове.
Я — беларускі студэнт 1969
Я змагаўся за выкладаньне на беларускай мове ва ўнівэрсытэце. Усё гэта адбывалася на фоне інтэнсыўнай палітыцы русыфікацыі Беларусі. За маю дзейнасьць я быў пазбаўлены магчымасьці вучыцца ў сваёй навучальнай установе.
Я — беларус 2020
Я зычу свабоду й шчасьце сваёй Радзіме, таму выйшаў на вуліцу іх здабываць. Я быў затрыманы, на маім лбу намалявалі крыж, бо я размаўляў на беларускай мове. Пазьней стала зразумела, што “крыжаваных” пратэстоўцаў зьбівалі значна жарсьцей.
Спадарства, шануйце родную мову і размаўляйце на ёй. Беларусь пачынаецца з кожнага з нас!
Стачкамы БДУІР, БДМУ і БНТУ.
«Родная мова, крыўная,
За цябе лілі кроў сыны
Псавалі цябе, катавалі ворагі,
А ты, як жыла, так й жывеш на Зямлі» — Алесь Гарадзенскі.

У гонар Дня роднай мовы ня толькі мы, але й нашы сябры з БНТУ і БДУІР рабілі тыдзень тэматычных пастоў пра беларускую мову. Зараз хацім з вамі падзяліцца іхнімі найбольш цікавымі, на наш погляд, публікацыямі.
📜 Год таму студэнтка БНТУ рыхтавала артыкул пра родную мову, але яе праца адразу сутыкнулася з універсітэцкай цэнзурай. Па спасылцы вы можаце даведацца пра тое, як гэта было з першых вуснаў.
🔍 Як беларускую мову выкарыстоўвалі ў адукацыі, распавядае БНТУ.
🌃 БДУІР аб месцах ў Менску, дзе вы можаце сустрэць жывую беларускую мову і пагрузіцца ў яе атмасферу.
🎸 Файная беларуская музыка, якую ствараюць нашы сучасьнікі і якая сапраўды варта вашай ўвагі.
Прыемнага чытаньня!

Как легально пропустить пары в пятницу и спать спокойно
Деканат торгует Нбо за участие в досрочном голосовании. Если есть желание — смело пишите заявление и получайте свою заслуженную Нбо. Ничего не мешает переиграть деканат и просто не идти на голосование, но сказать, что вы проголосовали! 😂 Если живете в общаге — можно спокойно сказать, что проголосовали дома. 🧠
Если же ваш сознательный выбор — голосовать, напоминаем о ❌❌ Исключительно в основной день голосования!
Приятного отдыха! Кидайте актуалочку по «референдуму» в универе в наш бот @rupar_bdmu_bot

Мы не пацерпім акупацыі Беларусі
Як стала вядома 20 лютага 2022 года, расейскія войскі, якія прыбылі на тэрыторыю Беларусі па запрашэнні ўзурпатара Лукашэнкі на «сумесныя вайсковыя вучэнні» застаюцца ў нас на нявызначаны тэрмін. Раней заяўлялася, што яны пакінуць тэрыторыю краіны па заканчэнні вучэнняў у гэты дзень. Фармальнай падставай для падобнага рашэння стала "нарастанне ваеннай актыўнасці ля знешніх межаў Саюзнай дзяржавы і абвастрэнне сітуацыі на Данбасе", якое яны самі і развязалі.
Мы лічым недапушчальным далейшае знаходжанне расейскіх войскаў на тэрыторыі нашай краіны. Мэта іх знаходжання тут адна — трымаць у страху і падпарадкаванні народ Беларусі і кантраляваць кожны крок дзяржаўнага апарату на сваю карысць. У сувязі з чым краіна яшчэ хутчэй губляе сваю незалежнасць.
Таму з гэтага часу мы лічым расейскія войскі, якія знаходзяцца ў Беларусі, акупацыйнымі і падтрымліваем любыя формы Супраціву акупантам.
Стачкамы БДУІР, БДМУ і БНТУ.
Беларусь перадусім!

🔥 Адукацыйная анлайн праграма для беларускай моладзі «Linda Whetstone Program for Advancing Freedoms»
Украінская моладзевая арганізацыя «Украінскія студэнты за свабоду запускае чарговы праект у падтрымку актыўных беларусаў! Праграма дапаможа вам паглыбіць свае веды па паліталогіі, эканоміцы, праектным менеджменце і развіць вашы лідарскія якасці 😉
Праграма складаецца з трох этапаў:
🔹 Анлайн навучанне — 8 лекцый;
🔹 Афлайн канферэнцыя пад Кіевам ля 25 лепшых удзельнікаў (арганізатары пакрываюць усе выдаткі);
🔹 Аплатнае стажаванне ў Кіеве працягласцю 5 месяцаў для 3 лепшых выпускнікоў.
Навучанне будзе праходзіць на беларускай і рускай мовах.
Больш пра Праграму і арганізатараў можна знайсці тут.
Рэгістрацыя адкрыта па 27 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная.
Рэгіструйцеся па спасылцы.
🤍❤️🤍 Зробім Беларусь свабодней!