Telegram Web Link
Закінутыя драўляныя хаты з прагнілым дахам сустракаюцца не толькі ў паўпустых вёсках. Хапае іх у Гомелі. Чаму жыллё становіцца нікому не патрэбным? 🏚

📌 У першую чаргу гаворка пра нестабільнасць у фармаванні генплана Гомеля.
📌 Часам здараецца так, што ўласнік пайшоў з жыцця, а нашчадкаў альбо няма, альбо яны па нейкіх абставінах не даглядаюць спадчыну.
📌 Істотнай праблемай з’яўляецца таксама адсутнасць асэнсавання масавай свядомасцю драўлянай архітэктуры як унікальнага архітэктурнага кантэксту Гомельшчыны.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zakinutyja-dra-ljanyja-damy-gomeli/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tgwxm

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
«Мова нанова», незалежныя СМІ і сям'я Міхася Жызнеўскага: на каго яшчэ пісалі даносы жыхары Гомельшчыны 🤬

«Кіберпартызаны» апублікавалі базу зваротаў у КДБ. Па іх звестках, за 9 год у спецслужбу паступіла каля 40 тысячаў паведамленняў. Паглядзелі, на каго і на што пісалі палітычныя даносы за гэты час жыхары Гомельшчыны, а таксама тыя скаргі, якія закранулі наш рэгіён.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/mova-nanova-nezalezhnyja-smi-i-sjam-ja-mihasja-zhyzne-skaga-na-kago-jashchje-pisali-danosy-na-gomelshchyne/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/thayq

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Таццяна Нядбай, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Лобач – удзельнікі міжнароднага творчага праекту #FreeAllWords для літаратараў з Беларусі і Украіны 📚

Другі сезон праекта #FreeAllWords Еўрапейскай рады пісьменнікаў пачаўся напрыканцы восені 2023 года. Да ўдзелу ў праекце было пададзена 30 заявак ад беларускіх і ўкраінскіх аўтараў. Міжнароднае журы праекта адабрала 15 аўтараў, чые творы будуць перакладзеныя на розныя мовы Еўропы. Гэта 8 аўтараў з Беларусі, і 7 — з Украіны. 🔥

У планах праекта — папулярызацыя творчасці беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў, пашырэнне магчымасцяў выхаду на літаратурныя выданні іншых краінаў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/stala-vjadoma-jakija-a-tary-z-belarusi-i-ukrainy-buduc-perakladzenyja-na-roznyja-e-rapejskija-movy-mezhah-praekta-freeallwords/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tifes

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“18 год – гэта ўжо не хлопчык. Па ўсёй строгасці закону з ім”. Праўладныя рокеры патрабуюць расправы над моладдзю, якую знялі ў прапагандысцкім фільме 🤮

Ад імя беларускай рок-групы Skynet, якая калісьці здымалася на "экстрэмісцкім" Белсаце, гучаць заклікі да расправы над моладзю, пра якую знялі прапагандысцкі фільм “Дзеці на прыцэле. Завербаваныя ворагам: як СБУ выкарыстоўвае дзяцей для здзяйснення тэрактаў” 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/18-god-gjeta-zho-ne-hlopchyk-pa-sjoj-strogasci-zakonu-z-im-pra-ladnyja-rokery-patrabujuc-raspravy-nad-moladdzju-jakuju-znjali-prapagandysckim-filme/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tihhs

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
«База даносаў»: Пра што скардзіліся КДБ жыхары Гомельшчыны пасля 2020 года 🥸

«Штодзень» дагартаў базу зваротаў у КДБ ад жыхароў Гомельскай вобласці, адшукалі палітычныя даносы пасля 2020 года і сабралі самыя цікавыя з іх.

🤦🏼 «Пільныя грамадзяне» нашага рэгіёну скардзіліся на «супрацьпраўныя заклікі для змены ўлады ў краіне», злівы звестак сілавікоў, тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга», людзей, якія ўдзельнічаюць у акцыях за мяжой Беларусі, тых, хто «вярбуе» людзей для ўдзелу ў вайне з боку Украіны.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/baza-danosa-pra-shto-skardzilisja-kdb-zhyhary-gomelshchyny-paslja-2020-goda/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tioci

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Выходныя для шматлікіх беларусаў – час актыўнай працы на лецішчы, у тым ліку і пабелу дрэў. 🌳 Чаму гэта практыка лічыцца састарэлай, і якую шкоду можа нанесці, вывучаў “Штодзень”.

📌 Сумесі для пабелу па складніках нярэдка ўжо зусім не тыя, што былі яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму. Хімічныя дадаткі могуць забрудзіць глебу, ваду, паветра і нанесці шкоду як раслінам, так і чалавеку.

📌 Газаабмен дрэва з паветрам ідзе ў тым ліку і праз кару. Калі пакрыць яе пабелам, пранікальнасць пагоршыцца.

📌 Павышэнне кіслотнасці кары таксама становіцца чыннікам яе разбурэння.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/chamu-varta-admovicca-ad-pabelu-drjeva/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tiwin

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Чаго чакаць ад краіны, якая ўжо не адно дзесяцігоддзе жыве ва ўмовах дыктатуры?

Усе спадзяванні на змену рэжыму ў Іране ўскладаюцца толькі на смерць састарэлага “першага” (чуткі пра розныя хваробы ходзяць ужо даўно), а імя тэарэтычнага пераемніка не называецца, каб яго не забілі замежныя агенты 🤷🏻‍♀️ Чым жыве сённяшні Іран, вывучаў “Штодзень”

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/chago-chakac-ad-krainy-jakaja-zho-ne-adno-dzesjacigoddze-zhyve-va-movah-dyktatury/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tixao

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Чужая гісторыя: як расейцы 105 год таму спрабавалі стварыць сваю “рэспубліку” ў Гомелі

❗️ “У гісторыі Беларусі ёсць старонкі, да якіх не разумееш як асабіста адносіцца. Былі падобныя неадназначныя падзеі і ў гісторыі Гомеля. Адна з іх – антысавецкі Стракапытаўскі мяцеж 24-29 сакавіка 1919 г...”

🤔 “Давайце разгледзім бакі канфлікта. Удзельнікі аднога боку канфлікта адмовіліся ваяваць і проста хацелі вярнуцца дамоў, але ўчынілі яўрэйскі пагром у горадзе, адзначыліся жорсткім забойствам 21 свайго апанента. Гэта не былі гамяльчане, гэта былі чужыя людзі... Сярод удзельнікаў другога боку было шмат гамяльчан, у тым ліку сярод закатаваных. Але гэтыя людзі такім жа сілавым спосабам захапілі Гомель, іх таксама ніхто з гараджан не выбіраў, іх улада грунтавалася выключна на праве зброі.."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/chuzhaja-gistoryja-jak-rasejcy-105-god-tamu-sprabavali-stvaryc-svaju-rjespubliku-gomeli/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tjqbo

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Хойніках забіў гейзер «нафты» 💩(відэа)

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-hojnikah-zabi-gejzer-nafty-vidjea/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tjuen

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Чачэрску выкарыстоўваюць прымусовую працу ў тым ліку для прыборкі магілы міліцыянта 🤷🏻‍♀️

🤦🏼 «Мужчыны, узяўшыся за мётлы і ўзброіўшыся садовым інструментам, навялі парадак на магіле міліцыянера Івана Балахонава, які загінуў пры выкананні службовага абавязку, а таксама ачысцілі праезную частку вуліцы Луначарскага ў райцэнтры»

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-chachjersku-vykarysto-vajuc-prymusovuju-pracu-tym-liku-dlja-pryborki-magily-milicyjanta/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tjumc

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Тураўскія каменныя крыжы: ад падання – да сучаснасці ✝️

З самога Кіева ўверх па Дняпры і па Прыпяці трапілі на Тураўшчыну каменныя крыжы. Нібыта здарылася гэта ці то ў Х, ці то ў ХІІ стагоддзі...

📌 “Адзін з вялікіх тураўскіх крыжоў каля вёскі Семурадцы знаходзіўся ў рэчышчы Прыпяці. Яго некалькі разоў спрабавалі выцягнуць на бераг і нібыта адразу ж уся рака пакрывалася крывёй...”

😢 У 1930-ыя гады мінулага стагоддзя, у рэчышчы антырэлігійнай палітыкі, шмат крыжоў было знішчана, так, напрыклад, некаторыя Тураўскія крыжы было загадана ўтапіць. Да таго ж каменныя крыжы разбівалі, засыпалі пры будаўніцтве дарог. У выніку шматлікія каштоўныя помнікі гісторыі і культуры зніклі бясследна.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/tura-skija-kamennyja-kryzhy-ad-padannja-da-suchasnasci/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tkjwk

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Сусветны дзень свабоды прэсы згадалі гомельскіх журналістаў-палітвязняў

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка апублікаваў на сваёй старонцы ў ФБ акцыю Беларускай Асацыяцыі Журналістаў у двары Лукішскай турмы ў Вільні. У межах мерапрыемства «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» праваабаронцы фатаграфаваліся з партрэтамі калег, якія апынуліся ў турме праз сваю прафесійную дзейнасць. У дадзены момант за кратамі знаходзяцца трое гомельскіх журналістаў: Ларыса Шчыракова, Яўген Меркіс і Андрэй Толчын. Усе трое маюць статус палітычных вязняў.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-susvetny-dzen-svabody-prjesy-zgadali-gomelskih-zhurnalista-palitvjaznja/

Штодзень
#меркіс #шчыракова #толчын #сусветныдзеньсвабодыпрэсы #журналісты #штодзень
У сацыяльных сетках гомельцы і жыхары навакольных населеных пунктаў дзеляцца фотаздымкамі з наступствамі ўкусаў машкары. 🪰 Многія гараджане зазначаюць, што цяпер адпачываць на прыродзе, асабліва каля вадаёмаў, стала амаль немагчыма праз нашэсце агрэсіўных інсектаў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/zhyhary-gomelja-skardzjacca-na-nashjesce-gnusu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tknxt

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/05/23 21:32:56
Back to Top
HTML Embed Code: