Telegram Web Link
Улады забараняюць вольнае выкарыстанне свайго герба 🥸

Начальнік аддзела ідэалагічнай працы камітэта ідэалагічнай працы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Іна Губар у эфіры дзяржрадыё агучыла цікавы нюанс: умовы выкарыстання герба. Аказваецца, проста так выкарыстоўваць яго недапушчальна.🤷🏻‍♀️

✌🏻 Ну што ж, гэта не Пагоня – герб, які стаў за гэтыя гады сапраўды нацыянальным.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ulady-zabaranjajuc-volnae-vykarystanne-svajgo-gerba/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tqcmc

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Не дамовіліся: абласныя прапагандысцкія выданні падалі розныя лічбы ўдзельнікаў забегу ў гонар афіцыйнай сімволікі 🙈

Гомель галоўнае: Около 2000 человек приняло участие в легкоатлетическом забеге
Гомель анлайн: В Гомеле общеобластной легкоатлетический забег собрал более двух тысяч человек
Гомельская праўда: В Гомеле общеобластной легкоатлетический забег собрал более двух тысяч человек
❗️Саўбелка: Несколько сотен гомельчан приняли участие в забеге под флагом страны

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ne-damovilisja-ablasnyja-prapagandysckija-vydanni-padali-roznyja-lichby-dzelnika-zabegu-gonar-aficyjnaj-simvoliki/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tqfje

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Рэчыцкае. Павольней, чым з нябожчыкам»

Сёння да 17 гадзін Рэчыцкі праспект у Гомелі часткова перакрыты, па ім пускаюць толькі грамадскі транспарт. Звязана гэта з Радаўніцай і плынню людзей і машын у бок могілак.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-zatory-rjechycki-praspekt-perakryli-dlja-mashyn-praz-rada-nicu/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tqvad

Штодзень
Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны 😢

Павел Суслаў «Волат»
паходзіў з Гомеля, ваяваў ва Украіне з 2016 года. У палку Каліноўскага стаў кіраўніком роты. Ён загінуў 16 траўня 2022 года, амаль два гады таму.

Ягоная маці Наталля Суслава выкладала ва ўніверсітэце, але пасля смерці сына далучылася да добраахвотнікаў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dobraahvotnika-z-gomelja-volata-prosjac-pasmjarotna-ganaravac-zvannem-geroja-ukrainy/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tqyjq

Штодзень
“З дзяцінства я чула гукі розных моў”: Алеся Сёмуха пра бацьку і мову ❤️

Дачка знакамітага перакладчыка Васіля Сёмухі і хросная дачка знакамітага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Алеся Сёмуха расла ў атачэнні гукаў розных моў, канчаткова перайшла на беларускую мову, дзякуючы талакоўцам, даўно жыве ў ЗША і захоўвае сваю беларускасць. 📝

📌 "Бацька мой у хаце гаварыў на розных мовах, ён мог пераходзіць з адной мовы на другую. Часта гаварыў па-свойму, як ён казаў, на паляшуцкай гаворцы..."

📌 "Калі я была маленькая, ён неяк паспрабаваў навучыць мяне гаварыць на нямецкай мове і месяцы чатыры гаварыў дома толькі па-нямецку. Таксама яму была патрэбная музыка. Ён вельмі часта ставіў класічную нямецкую музыку і пад яе перакладаў, час ад часу нешта дэкламаваў. Калі перакладаў з польскай, то хадзіў па хаце і ўвесь час гаварыў па-польску..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/z-dzjacinstva-ja-chula-guki-roznyh-mo-alesja-sjomuha-pra-backu-i-movu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/trjsq

Штодзень
ДЗЕ Ў БЕЛАРУСІ ПАХАВАЦЬ ХАТНІХ ГАДАВАНЦАЎ?

🧐 За самавольныя пахаванні прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь

❗️Куды падзець памерлую жывёлу ў Беларусі, вывучаў ”Штодзень”.

⚰️Побач са звычайнымі могілкамі ў розных кутках краіны можна пабачыць могілкі для хатніх жывёл. У Гомелі, на прыклад, ёсць такія ў Асаўцах.

🐈‍⬛ 🐕На дадзены момант легальных могілак для жывёл у Беларусі не існуе, такая магчымасць наўпрост не разглядаецца беларускім заканадаўствам.

Падрабязней: https://homeldays.org/dze-belarusi-pahavac-hatnih-gadavanca/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tronw

Штодзень
#хатніягадаванцы #пахаванні #могілкі
У спісах на росшук МУС РФ знайшліся новыя 400 імёнаў беларусаў, якія дадалі за чатыры месяцы гэтага года. 🤬 «Штодзень» пашукаў сярод іх жыхароў Гомельскай вобласці, а таксама паразмаўляў з гомельскім актывістам Валерам Сляпухіным, які нечакана для сябе даведаўся, што яго шукае Расійская Федэрацыя.

Падрабязней:
https://homeldays.org/narjeshce-pad-ehala-pryznanne-gomelski-aktyvist-valeryj-sljapuhin-pra-kljuchjenne-sjabe-bazu-rosshuku-rf/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/trzzc

Штодзень
На прыступкі да мемарыялу “Дзецям - ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці

Больш за 123 тысяч рублёў пойдзе на рамонт прыступак мемарыяла “Дзецям-ахвярам вайны” ў вёсцы Красны Бераг. І гэта без уліку планавых прыбыткаў і агульнагаспадарчых і агульнавытворчых выдаткаў. Для параўнання: напярэдадні 9 мая аблвыканкам адсправаздачыўся, што 207 ветэранаў Гомельшчыны атрымалі дапамогу на аздараўленне ў памеры 77 тысяч рублёў.

Добра, што на музейныя аб’екты ідуць сродкі. Аднак непадалёк знаходзіцца сядзіба канца 19 ст. Козел-Паклеўскіх, якой на 130-годдзе падаравалі ажно 75 тысяч рублёў. Не кажучы ўжо пра іншыя закінутыя сядзібы Гомельшчыны, на якія сродкі ўвогуле практычна не выдзяляюцца.

Падрабязней: https://homeldays.org/na-prystupki-da-memaryjalu-dzecjam-ahvjaram-vajny-pojdze-bolej-groshaj-chym-na-azdara-lenne-vetjerana-u-gomelskaj-voblasci/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tufgt

Штодзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каскад азёраў Валатавы ў Гомелі пачалі называць «Востравам чарапахаў» 🐢

Рачныя чарапахі палюбілі азёры ў Валатаве, іх там налічылі ўжо з дзясятак. Чарапахі выпаўзаюць пагрэцца на сонейку. Заўважылі ў тым жа раёне і жабаў з качкамі.

Каскад азёраў падзяляе ў горадзе «Валатаву», «Мельнікаў луг», «Клёнкаўскі» і «Старую Валатаву». У іх склад уваходзяць тры возера з двума пляжамі.

❗️Паводле гомельскага эколага Дзмітрыя Янкова дадзены від чарапах з'яўляецца інвазійным і не нясе нічога добрага для беларускай прыроды: "У Беларусі жыве толькі адзін від чарапах - еўрапейская балотная чарапаха. Але на відэа - інвазійны від краснавухая чарапаха. І тое, што гэтая чарапаха жыве ў гомельскіх азёрах, - не натуральна, гэта справа рук чалавечых, і для прыроды гэта не ёсць добра".

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Видео TikTok 📹: tvr_gomel
Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskaja-mytnja-pravjarae-se-pasylki-jakija-pryhodzjac-z-rasii-i-inshyh-kraina-ejeas-shukajuc-drony/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tshon

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Познані пройдзе KITA SUPPORT DAY у падтрымку былой палітзняволенай Крысціны Чаранковай ✌🏻


💔 Крысціна Чаранкова выйшла на волю ў красавіку і была вымушаная адразу ж выехаць з Беларусі. «Штодзень» распавядае, як яе можна падтрымаць пасля пераезду, а таксама цытуе ўспаміны былой палітзняволенай пра калонію.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-poznani-projdze-kita-support-day-u-padtrymku-byloj-palitznjavolenaj-krysciny-charankovaj/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tssvj

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
😆 Па задуме гэтыя канструкцыі ў парку Фестывальным павінны былі мець форму сэрца ❤️. А што вам першым прыходзіць у галаву, калі вы гэта бачыце?

🤷Добрая ілюстрацыя да стану сучаснай нашае ўрбаністыкі — хацелі, як лепей, а атрымалася, як заўсёды.

Штодзень
Святы скончыліся, каля мільёна штучны кветак засталося на стагоддзі

💐Праз некалькі тыдняў штучныя кветкі, якія з’явіліся на могілках на Радаўніцу, пераўтворацца, як у той казцы пра Папялушку, у гарбуз. Толькі ў адрозненне ад казачнага гарбуза, разлагацца штучныя кветкі будуць некалькі сотняў год. “Штодзень” паразмаўляў з эколагам Дзмітрыем Янковым пра экалагічныя праблемы ад штучных кветак і ялінак.

♻️Праз складаны склад матэрыялаў, які выкарыстоўваецца пры вытворчасці штучных кветак, на сёння немагчыма іх перапрацоўваць. Калі матэрыял ў Беларусі нельга другасна выкарыстоўваць, яго накіроўваюць на звалку.

🎄Сітуацыя са штучнымі ялінкамі падобная на сітуацыю з кветкамі. Я б рэкамендаваў выкарыстанне жывых елак.

Цяпер Беларусь перапрацоўвае каля 34% камунальных адкідаў. У Расіі, напрыклад, толькі 5%.

Падрабязней: https://homeldays.org/svjaty-skonchylisja-kalja-miljona-shtuchny-kvetak-zastalosja-na-stagoddzi/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tufey

Штодзень
#Гутаркі #экалогія
У Жлобіне з'явіўся новы «арт-аб'ект»: прыступкі, якія вядуць у нікуды 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці: https://homeldays.org/prystupki-nikudy/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tugnk

Штодзень
Галоўны ўрач гомельскага медцэнтра звязвае падзенне нараджальнасці з «прапагандай чайлд-фры» і «нетрадыцыйнымі сем'ямі» 🤦🏼

«Дэмаграфічная бяспека - гэта аснова эканамічнай бяспекі. Тое, што падае нараджальнасць, значыць, будзе менш за працаздольнае насельніцтва. Калі прапагандаваць чайлдфры ці, далей пойдзем, нетрадыцыйныя сем'і - мы не закрытае грамадства, таксама пра іх ведаем - яно ўплывае і на нараджэнне дзяцей», - пераконвае галоўны ўрач Гомельскага дыягнастычнага медыка-генетычнага цэнтра з кансультацыяй "Шлюб і сям'я" Алег Крывалапаў. 🤡

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/galo-ny-rach-gomelskaga-medcjentra-zvjazvae-padzenne-naradzhalnasci-z-prapagandaj-chajld-fry-i-netradycyjnymi-sem-jami/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tukpd

Штодзень
2024/06/16 11:46:01
Back to Top
HTML Embed Code: