Кітаізацыя: сайты гомельскіх дзяржустановаў загаварылі на мове Паднябеснай

На сайтах гомельскіх дзяржаўных установаў і прадпрыемстваў з’явіліся новыя іконкі — “кітайская мова”. Цяпер аўтаматычны пераклад на кітайскую можна ўбачыць нават на старонках Галерэі Вашчанкі, БМЗ, кандытарскай фабрыкі “Спартак” і Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”.

Падрабязней https://homeldays.org/kitaizacyja-sajty-gomelskih-dzjarzhustanova-zagavaryli-na-move-padnjabesnaj/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
🤡8😱1
Унікальныя мазаікі ў Светлагорску пад пагрозай знішчэння 😢

У Светлагорску працягваюць разбурацца ўнікальныя савецкія мазаікі, што ўпрыгожваюць прыбудовы да жылых дамоў на вуліцы Луначарскага. Рэстаўрацыя або ахова гэтых твораў манументальнага мастацтва дагэтуль не праводзіцца. 🤷🏻‍♀️

Падрабязней: https://homeldays.org/unikalnyja-mazaiki-svetlagorsku-pad-pagrozaj-znishchjennja/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
😢6
Граф, які не ўклаўся ў канон: Румянцаў і цень яго “нетрадыцыйнасці” 😳

Некаторыя даследчыкі і краязнаўцы згадваюць, што ў асабістым жыцці Румянцаў быў чалавекам закрытым, не пакінуў сям’і, пазбягаў прыдворных інтрыг і трымаўся асобна. Гэта дало падставу для гіпотэз — магчыма, у яго былі нетрадыцыйныя схільнасці, пра якія ў той час гаварыць было нязручна.

"Забавно наблюдать, как имя Николая Румянцева пробует ‘отмыть’ от подозрений в гомосексуальности историк Татьяна Соловьёва. Для неё Н. Румянцев ‘на протяжении всей жизни преданно служил своей родине – России, оставил после себя уникальные собрания по Русской истории и честное имя верного слуги Отечества’. А ‘верный слуга Отечества’ в сегодняшней России никак не может быть гомосексуалом.”


Падрабязней: https://homeldays.org/graf-jaki-ne-kla-sja-kanon-mikalaj-rumjanca-i-cen-jago-netradycyjnasci/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
👍5💩1
Гомель чакае татальны знос прыватнага сектара 🏚

У Гомелі рыхтуюць масавы знос прыватнага сектара: больш за дзве тысячы дамоў пойдуць пад бульдозер, астатнім загадаюць мадэрнізавацца.

Зараз у Гомелі налічваецца каля 25 тысяч прыватных дамоў. Паводле плана, у першую чаргу знесуць больш за 700 з іх — пад пашырэнне дарог, будаўніцтва пуцеправодаў і шматпавярховых дамоў. 😳 Другі этап прадугледжвае знос яшчэ больш як дзвюх тысяч сядзіб, што стане ўдарам па цэлых мікрараёнах, дзе яшчэ захоўвалася традыцыйная гарадская забудова.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomel-chakae-tatalny-znos-pryvatnaga-sektara/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
😱9👍3🤬2
У ГДУ вучацца сотні кітайскіх студэнтаў, толькі на “фізіцы” — 220 чалавек 🤔

Яшчэ нядаўна Гомельскі ўніверсітэт меў шырокія сувязі з Еўропай: сярод партнёраў былі Універсітэт Клермон-Авернь (Францыя), Лундскі і Упсальскі ўніверсітэты (Швецыя), Ягелонскі ўніверсітэт (Польшча), Універсітэт Аалта (Фінляндыя). Гэтыя кантакты дазвалялі студэнтам удзельнічаць у праграмах Erasmus+, праходзіць абмены і навуковыя стажыроўкі. 😢 Аднак пасля 2020 года і выхаду Беларусі з Балонскага працэсу практычна ўсе еўрапейскія праграмы былі згорнутыя.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gdu-vuchacca-sotni-kitajskih-studjenta-tolki-na-fizicy-220-chalavek/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
🤔3😢2👍1👎1
У Гомелі закрываецца галоўная гарадская лазня — аб’ект з гісторыяй і характарам 🤷🏻‍♀️

З 20 кастрычніка гомельская грамадская лазня № 1 на вуліцы Савецкай закрываецца на нявызначаны тэрмін.

”Прастыла ў лазні! Дзьме страшэнна з вокнаў! Белы пар стаіць аж да сярэдзіны залы — ад перападу тэмператур! Гэта нармальна? У лазні ж трэба грэцца і парыцца, а не мерзнуць, як сабака! Там два памяшканні: адно ледзяное, другое — крыху цяплейшае, каля ўваходу. Дык у тым “цёплым” усе, як селядцы ў бочцы, бо ў халодным сядзець немагчыма. Людзі нават ставяць тазікі на падаконнікі, каб быць у цёплым месцы. Дык пастаўце ж, нарэшце, вокны! Чытаеш, што на рамонт выдзялялі шалёныя грошы — а дзе ён, той рамонт? Хоць бы вокны замянілі!”

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-zakryvaecca-galo-naja-garadskaja-laznja-ab-ekt-z-gistoryjaj-i-haraktaram/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
😱4😢3
Сквер Трампа рассварыў чарнігаўцаў 🤷🏻‍♀️

У Чарнігаве дэпутаты гарадскога савета перайменавалі сквер “Казка” ў “сквер Трампа”, што выклікала вострую рэакцыю ўкраінскага грамадства і Інстытута нацыянальнай памяці. 🤔 Прадстаўнік Інстытута Сяргей Бутко у каментарыі выданню “Суспільне Чернігів” заявіў, што гэтае рашэнне з’яўляецца “грубым парушэннем закона і дзяржаўнай палітыкі нацыянальнай памяці”, бо, паводле заканадаўства, называць аб’екты імем чалавека можна толькі пасля яго смерці.

Ініцыятарка перайменавання, кіраўніца фракцыі “Еўрапейская салідарнасць” Марынa Семяненка, у адказ зазначыла, што гаворка ідзе не пра “сквер Дональда Трампа”, а проста пра “сквер Трампа” — без указання імені.

Падрабязней: https://homeldays.org/skver-trampa-rassvary-charniga-ca-instytut-nacyjanalnaj-pamjaci-abvinavaci-ulady-parushjenni-zakona/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
🔥5😁2
Ад дубінак да дыядэмаў: экс-начальнік АМАПу Балаба ўзнагародзіў віцэ-місіс з Гомеля 🙈

У Мінску прайшоў фінал конкурсу “Краса Беларусі — 2025”, дзе другі тытул віцэ-місіс атрымала гамяльчанка Анастасія Мазурэнка. Аднак падзея прыцягнула ўвагу не толькі ўдзельніцамі, але і асобай, якая ўручала граматы пераможцам — імі стаў былы начальнік мінскага АМАПу Дзмітрый Балаба.

Падрабязней: https://homeldays.org/ad-dubinak-da-dyjadjema-jeks-nachalnik-amapu-balaba-znagarodzi-vicje-mis-z-gomelja/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
🤮6👎1
☕️ Праўладныя блогеры кінуліся апраўдваць “кававы наганяй”

Пасля таго як Аляксандр Лукашэнка абурыўся тым, што беларусы “ставяць машыны ўпоперак і п’юць каву на АЗС”, праўладныя блогеры пачалі пераконваць аўтамабілістаў, што гэтая праблема сур’ёзная і патрабуе “жалезнага парадку”. 🤡

Гомельская блогерка ў TikTok апублікавала відэа з парадамі, як паводзіць сябе на запраўцы: карыстацца дадаткам “Беларуснафты”, адганяць машыну на паркоўку і толькі пасля гэтага ісці па каву. Гомельцы сустрэлі “лайфхак” без асаблівага захаплення...

Падрабязней: https://homeldays.org/pra-ladnyja-blogery-kinulisja-apra-dvac-kavavy-naganjaj-ale-atrymalasja-nja-dala/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
😁4👏1
На Чарнігаўшчыне – блэкаўт: палова вобласці засталася без электрычнасці 🤬

Прычынай стала чарговая атака расейскіх беспілотнікаў па энергасістэме рэгіёна.👇🏻

Падрабязней: https://homeldays.org/na-charniga-shchyne-bljeka-t-palova-voblasci-zastalasja-bez-jelektrychnasci/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
Ілюстрацыйнае фота
🤬4
5 гадоў з моманту смерці навукоўца і грамадскага дзеяча Юрыя Варонежцава🕯

21 кастрычніка 2020 года памёр былы сябра Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савета СССР, удзельнік руху “Навукоўцы за без’ядзерную Беларусь” Юрый Варонежцаў.

Падрабязней: https://homeldays.org/5-gado-z-momantu-smerci-navuko-ca-i-gramadskaga-dzejacha-juryja-varonezhcava/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут


Штодзень
😢6💔3
З Маладзёжнага — у галоўны: у Гомельскі драмтэатр прызначылі кіраўніцу з даўгамі і судовымі спрэчкамі 🤷🏻‍♀️🏛

Як распавялі “Штодню” некалькі чалавек, знаёмых з сітуацыяй у Маладзёжным тэатры, дзейнасць Алены Шошынай на папярэдняй пасадзе суправаджалася шэрагам праблем. 🙈


Падрабязней: https://homeldays.org/z-maladzjozhnaga-u-galo-ny-u-gomelski-dramtjeatr-pryznachyli-kira-nicu-z-da-gami-i-sudovymi-sprjechkami/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

❗️Гэты матэрыял паўстаў дзякуючы ахвяраванням чытачоў. Калі хочаце, каб мы працягвалі пісаць, падтрымайце нас у бяспечны спосаб 👇🏻


🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
🔥3👍2
Усе бясплатна працуюць: у Чачэрску прыдумалі, куды падзець дзіця падчас суботніка 🤷🏻‍♀️

У Чачэрску маці дашкольніка звярнулася ў чат-бот раённай газеты з пытаннем: куды падзець дзіця на час суботніка. 😳 Адказ аддзела адукацыі выглядаў, мякка кажучы, дзіўна...

Падрабязней: https://homeldays.org/usim-pracavac-u-chachjersku-tlumachac-kudy-padzec-dzicja-padchas-subotnika/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
😁4
Шале па-гомельску: калі элітны стыль сустракае полікарбанат 🤡

Гомельскі ДСК вырашыў здзівіць гараджан і замест шматпавярховіка плануе выставіць на аўкцыён прыватны дом «Шале». Але больш за ўсё здзівяцца тыя, што ведае значэнне гэтага тэрміна. 😂


Падрабязней: https://homeldays.org/shale-pa-gomelsku-kali-jelitny-styl-sustrakae-polikarbanat/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
😁4
Ад анархіста да “чарнасоценца”: трансфармацыя Юрыя Глушакова 🤦🏼

У Гомелі ў “Рускім доме” прайшла чарговая сустрэча гісторыка-культурнага клуба, прысвечаная ролі казацтва ў гісторыі славянскіх народаў. Гасцей вітаў атаман Гомельскай казачай акругі Сяргей Сянатараў, які распавёў пра “гістарычную місію казакоў” і іх унёсак у “абарону культурнай спадчыны славянскага свету”. 🙈

Сярод выступоўцаў нечакана быў і гісторык Юрый Глушакоў 👇🏻


Падрабязней: https://homeldays.org/ad-anarhista-da-charnasocenca-transfarmacyja-juryja-glushakova/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
🤮6💩2
Рускамірац Жан Чубукоў абяцае ваяваць за Польшчу 😳

Відэа польскага выдання Onet, дзе журналісты пыталіся жыхароў Варшавы, ці гатовыя яны абараняць краіну ў выпадку вайны, набрала мільёны праглядаў і тысячы каментароў. Асаблівую сімпатыю гледачоў выклікаў адказ беларуса, які сказаў: “Я ўцёк з Беларусі па палітычных прычынах, страціў адзін дом і не хачу страціць другі. Калі спатрэбіцца, буду ваяваць за Польшчу”. 💪🏻

🤣 На хвалі папулярнасці роліка ў каментарах адзначыўся яшчэ адзін “беларус” — Жан Чубукоў, заснавальнік прарасейскага пабліку “Антымайдан. Беларусь” і аўтар петыцыі за забарону бел-чырвона-белага сцяга: “Я — беларус і таксама так мыслю. Вельмі проста страціць незалежнасць і волю. На жаль, у Беларусі мы не мелі зброі, каб абараніцца”. 🙈🔫

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelski-ruskamirac-zhan-chubuko-abjacae-vajavac-za-polshchu/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
😁5👎1🤮1
Рэальныя заробкі ў Гомелі: статыстыка супраць жыцця 🤷🏻‍♀️

Афіцыйная статыстыка сцвярджае, што сярэдняя заработная плата ў Гомельскай вобласці ў верасні 2025 года дасягнула 2462 рублёў. Але калі паглядзець на рэальныя прапановы працы на сайтах гомельскіх прадпрыемстваў, высвятляецца зусім іншая карціна — у большасці выпадкаў заробкі на месцах у два разы ніжэйшыя. 😢

На швейнай фабрыцы «8 Сакавіка», напрыклад, швачцы прапануюць ад 800 да 1400 рублёў, прычым гаворка ідзе пра поўную занятасць і «поўны сацыяльны пакет». 💸Нават спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці з вышэйшай адукацыяй і трохгадовым досведам можа разлічваць толькі на 800–1500 рублёў.


Падрабязней: https://homeldays.org/rjealnyja-zarobki-gomeli-statystyka-suprac-zhyccja/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон

👉 Вы зможаце дапамагчы нам адзінаразовым плацяжом: buymeacoffee

Штодзень
🔥4👍2
2025/10/31 06:52:27
Back to Top
HTML Embed Code: