Правялі адзін дзень са Сьвятланай Ціханоўскай і яе камандай у Стасбуры. Самі засталіся па-за кадрам, але паспрабавалі да вас данесьці тое, што адбываецца па-за афіцыйнымі сустрэчамі, як працуе каманда і як гэта выглядае знутры. https://www.youtube.com/watch?v=mKKDQZQR__A
YouTube
Адзін дзень зь Ціханоўскай і яе камандай
Журналісты Радыё Свабода правялі адзін дзень са Сьвятланай Ціханоўскай і яе камандай. Гэта быў яе працоўны візыт у Страсбур у Раду Эўропы 21 чэрвеня. Глядзіце шчырае інтэрвію дэмакратычнай лідэркі Беларусі пра тое, які плён маюць яе замежныя паездкі, як яна…
• Начмэд на павышаных тонах тлумачыў нам, што лепшая ўлада, чым «хатняя гаспадыня Ціханоўская». А потым ён жа тлумачыў, што калі мы жадаем займацца палітыкай, мы павінны рабіць гэта за межамі лякарні. Ён ня бачыў тут ніякай супярэчнасьці. «Прэсаваў» калегаў, каб вярталіся ў праўладны прафсаюз, але не лічыў пры гэтым, што займаецца палітыкай.
• Галоўны лекар патрабаваў эканоміць кісларод. Гэта тады стала прыярытэтам: зьнізіць выдаткі кіслароду. Менавіта гэта ён кантраляваў, прычым ня толькі ў аддзяленьні рэанімацыі, але і ў іншых аддзяленьнях, асабліва ў тэрапіі. Гэты падыход вельмі зьдзівіў менскую камісію на абходзе 15 кастрычніка: адзіны рэсурс, які рэальна дапамагаў у барацьбе з каранавіруснай інфэкцыяй, у нас адабралі. З асаблівым гонарам Захараў паведамляў нам, калі ўдавалася расходаваць менш балёнаў кіслароду, чым звычайна. Яго сталі зваць «кіслародчык»: ходзіць такі высокі чалавек разам з начмэдам і скручвае ў пацыентаў струмень кіслароду на мінімум.
• Вядома, якія даплаты атрымалі сілавікі, якія ўдзельнічалі ў разгонах мітынгаў і ў паляваньні на нязгодных. А ў гэты самы час скарачаліся даплаты за ковід мэдыкам, сродкі, адпушчаныя на ахову здароўя, эканомілі літаральна на ўсім. «Арганізатары аховы здароўя» займаліся чым заўгодна, толькі не арганізацыяй. Гэта выглядала вар’яцтвам.
• Адмянілі даплату падсобным рабочым за вываз трупаў — а іх лік у «сакавітыя» дні даходзіў да 7 за зьмену, і большасьць, як на падбор, звыш 100 кг, — і вывозіць іх стала няма каму. Калі ўся зьмена, усе мэдсёстры і санітарачкі, а таксама лекар, калі на зьмене лекар-мужчына, занятыя пагрузкай і вывазам трупаў у патолягаанатамічны корпус, узьнікае пытаньне: хто ж застаецца з пацыентамі? Часам, вярнуўшыся з трупярні, можна было пакаваць у чахол наступнага загінулага пацыента.
• Палітыка сама ўрывалася ў мэдыцыну. Мне вельмі хацелася б пачуць, што жнівень 2020 году — «проста эпізод», што «ўсё скончылася», што ўсё «будзе як раней». Фізычна было немагчыма спраўляцца з каранавіруснай інфэкцыяй і сачыць за тым, што адбываецца ў краіне. Але ці можна было не сачыць за тым, што адбываецца ў краіне? Забойства Рамана Бандарэнкі дало адказ на гэтае пытаньне. https://www.youtube.com/watch?v=_YvPXfh-ghY&t=292s

7-ы, апошні эпізод падкастп доктара Мартава «На вайне з COVID-19» прысьвечаны драматычным падзеям у шпіталі, вынікам якіх сталі сьмерці людзей. І прычынай іх быў не каранавірус.
Некалькі фрагмэнтаў:
З надыходам халадоў перапынкі з падачай кіслароду ў рэанімацыі павялічыліся да 5 хвілін і сталі часьцейшымі. Расьціслаў успамінае дзяжурства ў сьнежні, калі кісларод пачаў зьнікаць кожныя гадзіну-паўтары, перапынкі павялічыліся да 5 хвілін. Усе намаганьні пэрсаналу ратаваць пацыентаў былі марныя. Адчуваньні былі жудасныя.
Я пісаў 2 студзеня: «Сыстэма аховы здароўя пад ударам другой хвалі развалілася цалкам. Каранавірус перамог, а генэральная бітва ператварылася ў асобныя ар’ергардныя баі. Пры гэтым сыстэма пра гэта ня ведае, страціла кіраваньне, а процьма загадаў і справаздач гэты хаос толькі пагаршае...»
Калі пацякла вада са столі на трэцім (апошнім) паверсе опэрблёка хірургічнага корпусу, спачатку было незразумела, што адбываецца. Дактары тэлефанавалі адміністрацыі — там патлумачылі, што проста цячэ кандэнсат, які сабраўся пад дахам. А са столі цякла гарачая вада. За пяць мэтраў ад аварыі аказаліся ковідныя пацыенты. Ім было нядобра, яны былі прывязаныя да кіслародных пунктаў, але яны ня трацілі прысутнасьці духу. Чаму гэты выпадак увайшоў у гісторыю лякарні як «кандэнсат»? Бо адміністрацыя да апошняга заяўляла, што гэта не трубу гарачай вады прарвала (а гэта было відавочна), а проста кандэнсат з даху капае.
У канцы студзеня 2021 году паступіў яшчэ адзін асаблівы пацыент, якому я аддаваў шмат увагі. Гэта быў сябар майго бацькі Ўладзімір Барысавіч, дужы здаровы мужчына, палкоўнік МУС. Ён хутка рухаўся ад агульнай палаты да палаты з кіслародам, потым трапіў у рэанімацыю. Пацыент трымаўся, быў пазытыўны, але сілы яго зьмяншаліся. Мы быццам бы ўсё рабілі правільна, але ён не папраўляўся. 17 лютага ён трапіў на ШВЛ і 20 лютага памёр. Хвароба спакойна і стрымана задушыла пацыента за 1 месяц. Гэта былі апошнія эпізоды маёй працы лекарам-рэаніматолягам.
https://www.youtube.com/watch?v=RgWBfeyZauo

Няўжо нехта ў Беларусі памёр ад ковіду? 2 сэзон, 7 эпізод / Подкаст Мартова «На вайне з COVID-19»
Другі сэзон падкаста доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў
прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў. Тут можна знайсьці…

9 жніўня Радыё Свабода прадставіць першы эпізод падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га». Ён расказвае аб пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі з гледзішча сілавікоў.
Ня толькі пра іхную падрыхтоўку і сам гвалт, але пра іхныя страхі і слабасьці. Пра тое, як усё выглядала знутры. Пра гэта расказваюць былыя сілавікі, чыноўнікі і тыя, хто пра ўсё вырашаў, хоць і ня думаў, што пра гэта стане вядома.
Хто даваў загады? Як рыхтавалі гвалт?
Калі сілавікі адчувалі разгубленасьць?
Як яны паміж сабой абмяркоўвалі Лукашэнку і мірных пратэстоўцаў
Чаму сілавікі не перайшлі на бок народу?
У падкасьце гучаць галасы высокапастаўленых супрацоўнікаў МУС, шараговых міліцыянтаў, былых і дзейных супрацоўнікаў.
У «Красаўцах» шмат унікальных аўдыё 2020 году і эксклюзіўных сьведчаньняў удзельнікаў і назіральнікаў, запісаных намі адмыслова для гэтага праекту.

Як падпісацца на «Красаўцаў», каб не прапусьціць ніводнага эпізоду👇
Наш сайт - https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/z/22699 (люстэрка)
YouTube - https://www.youtube.com/channel/UC6ovWEVhYXgT3kkdc4gsdhA
Apple Podcast - https://podcasts.apple.com/us/podcast/id1638304977
Spotify - https://open.spotify.com/show/5BnqOh546UeBwW6ppkj620
Soundcloud - https://soundcloud.com/svaboda/sets/krasaucy-vajna-suprac-narodu
Podcastaddict - https://podcastaddict.com/podcast/4052281

Пагаварыла з Валерам Кавалеўскім, прадстаўніком Пераходнага кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай ў міжнародных справах пра тое, як унутры прымалася рашэньне аб стварэньні кабінэту, на якой пазыцыі будзе працаваць Франак Вячорка, ці магчымае аб’яднаньне намаганьняў зь Зянонам Пазьняком і пра многае іншае. Папрасіла яго адказаць на закіды, што сярод ключавых фігураў у кабінэце Ціханоўскай няма жанчын. Калі паспрабаваць у некалькіх словах падсумаваць уражаньні ад размовы, я б сказала -- нармальнасьць, уцямнасьць, прафэсійнасьць, дабразычлівасьць і зьмястоўнасьць. Увогуле вельмі цаню ўраўнаважаных палітыкаў, якія не гавораць дрэнна пра іншых. https://www.youtube.com/watch?v=xP0XZjdhbe0&t=331s
YouTube
Кавалеўскі пра кабінэт, Пазьняка, Вячорку, жаночае лідэрства / Ковалевский о переходном кабинете
Валер Кавалеўскі, прадстаўнік аб'яднанага пераходнага Кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай ў міжнародных справах у эфіры Свабоды Premium расказаў, як прымалася рашэньне аб стварэньні кабінэту, на якой пазыцыі будзе працаваць Франак Вячорка, ці магчымае аб’яднаньне…
Пагаварыла з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінэту Беларусі ў справе транзыту ўлады Паўлам Латушкам. У эфіры Свабоды Premium палітык расказаўа пра тое, якія кааліцыйныя сілы будуць працаваць у кабінэце, у чым будзе роля яго і Народнага Антыкрызіснага кіраўніцтва, а таксама пра патрабаваньні да чальцоў кабінэту што да валоданьня і карыстаньня беларускай мовай. Былы амбасадар, былы міністар адказаў крытыкам на папрокі ў тым, што «сябры кабінэту працавалі на рэжым» і не сядзелі на сутках, а таксама адзначыў, што стратэгічна ў Зянона Пазьняка і аб'яднаных дэмакратычных сілаў -- адныя мэты. "На крытыку ніколі не абражаюся", кажа Павал. https://www.youtube.com/watch?v=2RU1DVGtGlU
Пагаварыла з культавым беларускім пісьменьнікам пра Беларусь як паўвысахлае мора Эўропы, пра мову як сапраўдную радзіму пісьменьніка, пра фашызм, які нараджаўся яшчэ ў 90-я, былых памагатых Лукашэнкі, якія сталі апазыцыянэрамі, і Сьвятлану Ціханоўскую, якой пісьменьнік давярае, і пра сьвет, у якім кнігі нішчаць трактарамі. Прапаную некалькі цытатаў:
Беларусь была ў вачах сьвету балотам, у 2020-м стала бурлівай ракой, а ў 2022-м робіцца ўнутраным, закінутым, паўвысахлым морам Эўропы, пра якое зноў ніхто ня хоча нічога ведаць.
Мы маем усяго два шляхі: або беларускія выдавецтвы ў эміграцыі, або інтэрнэт. Але адно выдавецтва не пацягне ўсю беларускую літаратуру. Зьяжджаюць аўтары, зьяжджаюць чытачы.
Апошнія два гады я не дазваляў сабе займацца тым, што люблю больш за ўсё на сьвеце — пісаць так званую «мастацкую прозу». Мне здавалася, што час fiction скончыўся ў жніўні 2020-га і яшчэ не вярнуўся.
Гісторыя з «Сабакамі Эўропы» давяла мне, што мой найлепшы раман — ня проста «яшчэ адна кніжка». Я пісаў «Сабакаў» як кнігу пра свабоду. І я рады, што кнігу прызналі настолькі небясьпечнай.
Тыя, хто раней спакойна працаваў на Лукашэнку, суцяшаючы сябе тым, што «мы ж нічога такога ня робім», цяпер спрабуюць прадстаўляць вольны беларускі супраціў. Цяпер, апынуўшыся ў апазыцыі, многія зь іх не адчуваюць сораму. Як і раней, яны шукаюць улады, бо, здаецца, нічога, апрача таго як камандаваць, ня ўмеюць. Замест таго, каб пакаяцца — ці хаця б прызнаць свой саўдзел у катастрофе.
Сьвятлана Ціханоўская не будавала лукашэнкаўскі рэжым — яна пачала свой палітычны шлях адразу са змаганьня. Мы пазнаёміліся летась. Я ёй давяраю. https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31994554.html

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
«Мы больш ня можам выйсьці з кветкамі. Мы больш ня можам іх абдымаць». Жанчыны ўзялі зброю, каб у будучыні вызваліць Беларусь
Каля дзясятка дзяўчат пачалі вайсковую падрыхтоўку пад кіраўніцтвам інструктараў ByPol і палку «Пагоня» для пляну «Перамога». Мы наведалі лягер падрыхтоўкі і паразмаўлялі з жанчынамі, якія не пабаяліся бяз масак расказаць, чаму яны рыхтуюцца да сілавых пераменаў у Беларусі.

Жанчыны рыхтуюцца вызваляць Беларусь
Каля дзясятка дзяўчат пачалі вайсковую падрыхтоўку пад кіраўніцтвам інструктараў ByPol і палка «Пагоня» для пляну «Перамога». Паводле арганізатараў, у час “ікс” яны будуць перакінутыя на тэрыторыю Беларусі і дапамогуць вызваляць краіну ў выпадку прымяненьня…
Журнал з «Валадаркі» і кампрамат на сілавікоў. Чаму справа жыцьця Алега Алкаева ня скончаная
Ня стала ключавога сьведкі ў справе забойства Захаранкі, Ганчара і Красоўскага.
У Бэрліне ва ўзросьце 69 гадоў памёр Алег Алкаеў, былы начальнік “Валадаркі”. 13 верасьня я паслала яму 5-ы эпізод падкасту «Красаўцы». Апошнім яго адказам мне было: «Спасибо, Анна! Всегда к вашим услугам».
Упершыню мы сустрэліся ў 2000 годзе. На “Валадарцы”. Я працавала ў незалежнай газэце «Народная воля», накіравала запыт у ГУУС Менгарвыканкаму, што хачу напісаць пра зьняволеных жанчын на “Валадарцы”, і атрымала дазвол. Часы былі іншыя. Але хутчэй была справа і ў асобе начальніка “Валадаркі”, які выпісваў незалежныя газэты і не хаваў на сваім стале «Народнай волі». «Экскурсію» па “Валадарцы” ён зрабіў мне сам. І ня толькі ў жаночы корпус.
Завёў у мужчынскую камэру, дзе знаходзілася некалькі дзясяткаў чалавек, праўда, папярэдзіў, што прадставіць мяне зэкам як журналістку «Камсамолкі». Заводзіў у лязарэт, дзе ляжалі зьнясіленыя вязьні. Паказваў камэру, у якой сядзеў былы прэм’ер Міхаіл Чыгір. Падводзіў да камэры сьмяротнікаў і прапанаваў заглянуць у акенца. Тады было страшна.
Далей былі на кухні, я пакаштавала «баланду» з капусты. Есьці можна было. Алкаеў расказваў, што вязьні ведаюць, калі ў яго дзень народзінаў, бо тады ў іхным мэню селядзец зьяўляецца.
Я правяла на Валадарцы каля пяці гадзінаў. Моцным уражаньнем быў пах ізалятару. Мая вопратка і валасы ўцягнулі гэты пах, і мне доўга яшчэ было не па сабе ад яго. Я атрымала і невялікія сувэніры – перахопленыя “малявы” (перапіска вязьняў паміж камэрамі), якія доўгі час яшчэ ляжалі ў маёй менскай кватэры.
Перад публікацыяй Алкаеў зрабіў у маім артыкуле тры праўкі, якія, на маю думку, вельмі характарызуюць чалавека, які большую частку жыцьця працаваў за кратамі. Папрасіў прыбраць сказ пра ката Гешу, які жыў у жаночым аддзяленьні, якога спачатку называлі катом, а потым коткай. «Падумаюць, што коціка “апусьцілі”», – такі быў аргумэнт начальніка СІЗА. Другая праўка тычылася эпітэту «пад цёмнымі ад вільгаці скляпеньнямі» – ён папрасіў выправіць на «цёмнымі ад старасьці скляпеньнямі». І апошняя — «надзірацеля» трэба было замяніць на кантралёра. Такая была насамрэч штатная адзінка. Мая публікацыя на газэтную паласу ў «Народнай волі» была сапраўдным эксклюзівам і для таго часу.
У той час яшчэ быў жывы Зьміцер Завадзкі, але, праўдападобна, што Алкаеў ужо ведаў пра расстрэльны пісталет і здагадваўся, што адбылося з Захаранкам, Ганчаром і Красоўскім.
Наперадзе будзе выбарчая кампанія 2001 году, калі кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Ганчарык агучыць інфармацыю пра датычнасьць да забойстваў найвышэйшых службовых асобаў і назаве канкрэтныя імёны. У той час Алкаеў ужо будзе ў Нямеччыне і адтуль дашле ў МУС заяву аб звальненьні.
З таго часу я падтрымлівала кантакт з Алегам Леанідавічам. Журналісцкі і чалавечы. У яго быў да мяне пэўны давер. Я паважала яго і ягоную думку.
Плянавалі мы зрабіць цікавы праект кшталту дуэлі – былы начальнік СІЗА сустракаецца са сваімі былымі вязьнямі – Чыгіром, Клімавым, Статкевічам. Алкаеў пагадзіўся. Ідэя, на жаль, не рэалізавалася.
Пазьней, падчас інтэрвію з Алкаевым з нагоды прызнаньняў Гараўскага, Алкаеў мне казаў: «Папраўдзе я хачу «дуэль» – жорсткую размову з Паўлічэнкам, пакуль той жывы».
Ужо няма самога Алега Алкаева, ключавога сьведкі ў справе зьніклых.
Наша апошняя сустрэча адбылася ў лютым 2022 году ў Бэрліне, за тыдзень да пачатку вайны. Я прыехала туды, каб запісаць Алега Леанідавіча для нашага падкасту «Красаўцы». Ён ведаў, як працуе сілавая сыстэма і чаму сілавікі не перайшлі на бок народу. Ацэнкі Алкаева ў падкасьце – адны з самых каштоўных і цьвярозых.
Мы сустрэліся ў гатэлі непадалёк ад Checkpoint Charlie, дзе я спынілася. Па нейкай іроніі ў памяшканьні гатэлю за савецкім часам было месца для сустрэч агентаў Штазі. І нашая сустрэча была ў пэўным сэнсе сакрэтнай. Алкаева ахоўвала паліцыя Бэрліну пасьля таго, як зьявілася інфармацыя пра плянаванае КДБ ягонае забойства.

Мы гаварылі гадзін пяць. Алкаеў расказваў пра няпростае жыцьцё ў Нямеччыне, пра цяжкую працу, пра заробленую пэнсію, аб праблемах са здароўем і расчараваньні ў многіх людзях, аб тым, як ён хоча жыць на пэнсіі і якія стравы любіць гатаваць. Пра мэмуары, над якімі працуе, надыктоўвае знаёмай жанчыне. Пра міліцыю, пра сыстэму, пра тое, якая яна была і павінна быць. Ён быў адданы сваёй справе, сваёй прафэсіі і перажываў, наколькі моцна ўпаў прэстыж працы ў міліцыі.
«Паводле закону», – найчасьцей гучыць у ягоных інтэрвію.
Алкаеў ніколі пра гэта не расказваў, але я ведаю ад розных людзей пра
ягоныя добрыя справы – як ён дапамагаў беларускім уцекачам, як езьдзіў у суды ў розныя краіны, каб сваімі паказаньнямі дапамагчы людзям у розных сытуацыях…
А цяпер самае галоўнае. Алкаеў выехаў зь Беларусі з важным доказам – журналам, у якім запісвалі, калі быў выдадзены расстрэльны пісталет у траўні і верасьні 1999 году. Гэты дакумэнт мае быць на сапраўдным судзе ў справе зьніклых. Ведаючы Алега Леанідавіча, я магу быць перакананая, што гэты дакумэнт у надзейным месцы і ён аддаў распараджэньні, што зь ім рабіць у выпадку ягонай сьмерці.
Таксама я ведаю, што ў Алега Алкаева былі аўдыёзапісы з кампраматам на многіх высокіх сілавікоў. І думаю, што ён таксама аддаў распараджэньні, што зь імі рабіць пасьля ягонай сьмерці.
Гэта ўсё яшчэ будзе. А сёньня я хачу цёплым словам зь вялікім смуткам успомніць міліцыянта, які ня стаў катам; сумленнага і разумнага чалавека, якога пазбавілі радзімы, чый унук у Нямеччыне пайшоў служыць у нямецкую паліцыю…
Сьветлая памяць.