Telegram Web Link
Forwarded from Мінскія рэчы
Доўгачаканае відэа з'явілася на нашым ютуб-канале Minsk Museum - гэта запіс лекцыі Паўла Растоўцава «Мінскае замчышча на фотаздымках і малюнках». Павел Растоўцаў быў адным з удзельнікаў прысвечанага замчышчу лекторыя, які прайшоў ў Мінскай гарадской ратушы 12 красавіка.

Краязнавец дзеліцца вынікамі сваіх даследаванняў, зробленых на падставе вывучэння малюнкаў, фатаграфій, аэрафотаздымкаў, картаграфічных матэрыялаў, пісьмовых крыніц. Вы даведаецеся, як змяняліся рэльеф і забудова Мінскага замчышча з XVIII стагоддзя, да якога тычыцца першая выява, да археалагічных даследаванняў і разбурэння помніка ў сярэдзіне ХХ стагоддзя. Раім паглядзець кожнаму, хто цікавіцца гарадской гісторыяй: лектар карыстуецца рэдкімі матэрыяламі.

https://youtu.be/j4aZRem1UPw
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Фасады дома па Маскоўскай вуліцы, 9 пачысцілі ад бруду і пафарбавалі дэкаратыўныя панэлі і карнізы. За колер нічога не скажам, але тое, як афарбаваны керамічныя элементы агароджаў і балконных парталаў, выклікае пытанні: ці праўда архітэктары першапачаткова збіраліся рабіць такі візуальны акцэнт на засцерагальных (тэхнічных) элементах балконаў і чаму парталы візуальна не даходзяць да балконных пліт?

Фота

#Мінск #каларыстыка #савецкаяспадчына #рэстаўрацыя
У Казловічах Гродзенскага раёна драўляны касцёл сярэдзіны XIX стагоддзя, ашалявалі металічным сайдынгам з прынтом дрэва 🤦‍♂️

Фота
#Казловічы #касцёлы #антырэстаўрацыя #драўлянаедойлідства
Спадчына
Памятаеце царкву ў Магілёве, якую хацелі пабудаваць у ахоўнай зоне заказніка "Пячэрскі лесапарк", даказваючы праз дзяржаўныя медыя, што за будаўніцтва царквы выступаюць тысячы і тысячы мясцовых жыхароў, а будаваць будуць на пустыры, які не мае ніякага дачынення да заказніка?

Але гэта хлусня, і ў ахоўнай зоне заказніка быў забаронены знос цэлага шэрагу мясцовых відаў раслін.

І што вы думаеце, актывісты атрымалі на свой зварот адказ ад аблвыканкама, у якім быў прызнаны факт, што на тэрыторыі, якую аддалі пад будаўніцтва царквы, растуць дуб чарэшчаты, клён вастралісты, ясень звычайны, ліпа — усе яны забаронены да высечкі рэгламентамі ахоўнай зоны заказніка.

Праз гэта чыноўнікі аблвыканкама прапаноўваюць падшукаць пад царкву іншы ўчастак.

Цікава, хто пераможа ў выніку.

Фота
#Магілёў #цэрквы #паркі #ахова
«Ніводны народ не жыве даўжэй, чым сведчанні яго культуры»

Хто аўтар гэтых слоў?
Anonymous Quiz
14%
Уладзімір Ленін
31%
Уінстан Чэрчыль
28%
Адольф Гітлер
26%
Беніта Мусаліні
Спадчына
«Ніводны народ не жыве даўжэй, чым сведчанні яго культуры»

Хто аўтар гэтых слоў?
Перавага адразу трох варыянтаў паказвае, што выраз у цэлым не асацыюецца з нацысцкай ідэалогіяй. Яе тут і няма. Выраз добра сфармуляваны, але як на мой густ — ён даволі банальны: сведчанні, ці дакументы культуры, калі даслоўна, ніяк і ні пры якіх умовах не могуць знікнуць раней ці адначасова з народам. Проста з той прычыны, што археалогія нікуды не дзенецца.

Проста з той прычыны, што археалогія нікуды не дзенецца.
Гэта не адзіны выраз Гітлера, які быў змешчаны на Доме мастацтва ў Мюхнене, быў яшчэ, напрыклад, «Мастацтва — гэта ўзвышаная місія, якая абавязвае да фанатызму» (Die Kunst ist eine erhabene und zum Fanatismus verpflichtende) - ужо цалкам у духу таталітарнай ідэалогіі.

Выраз «Ніводны народ не жыве даўжэй, чым сведчанні яго культуры» пазітыўны і натхняльны для народа, да якога ён звернуты. Але адкінуць гістарычны кантэкст тут немагчыма. З гэтага ж выразу можна вывесці і нацысцкую палітыку супраць "няправільных" народаў: каб іх знішчыць, недастаткова масавых забойстваў, трэба знішчыць яшчэ і іхнюю культуру. З культурнай палітыкай нацыстаў на акупаваных тэрыторыях беларусы добра знаёмыя.

Але калі задумацца, то Беларусь ужо вельмі даўно знаходзіцца ў парадаксальнай сітуацыі: Гітлер — звонку, Гітлер — знутры. Гэтыя Гітлеры працуюць па-рознаму.

Першыя — занятыя найпрымітыўнешым разрабаваннем краіны: вывазам культурных каштоўнасцей з Беларусі і прадстаўленнем іх, як спрадвечна сваіх.

Другія — занятыя выкрэсліваннем імя беларусаў з падзей і біяграфій. Людзі, якія нарадзіліся, жылі і дзеялі на гэтай зямлі, нечакана становяцца часткай іншаземных пантэонаў з эксклюзіўнымі правамі на гэтых постацей. Вядомая формула: спачатку беларускі дзеяч становіцца савецкім, каб пасля савецкі стаў... Часта недастаткова нават таго факта, што дзеяч сам называў і падпісваў сябе беларусам — не ўсё так адназначна для Гітлераў вакол нас.

Трэція Гітлеры, самыя падступныя, дзейнічаюць знутры. Іх задача выстаўляць беларускіх дзеячаў мінула як ворагаў беларусаў, сучаснасці — прымусіць маўчаць, іх творы — прызнаць небяспечнымі для дзяржавы, помнікі —ператварыць на руіны, а беларускую мову — аб'явіць няіснай.

Усе яны працую на адно і тое ж: пазбавіць беларусаў сведчанняў іх культуры ці прымусіць саміх адмовіцца ад яе, каб народ, нацыя, перастаў існаваць. Поспех у гэтай справе надзвычай вялікі, асабліва за апошнія паўстагоддзя.
У Магілёве на вуліцы Раўчакова адкрылі памятны знак «Дрэва жыцця» ў памяць пра больш як 300 забітых нацыстамі мірных грамадзян, чые парэшткі былі выяўлены у Казіміраўскім лесе ў 2024 годзе і перапахаваны.

#Магілёў #помнікі #вайна
2025/07/04 23:56:28
Back to Top
HTML Embed Code: