Telegram Web Link
Адкрыў фотаздымак з Мінскага абласнога краязнаўчага музея (Tatiana Markina), дзе выстаўлены фрагменты паліхромнай кафлі XIV—XVIII стст., здабытыя у 1989 годзе Сагановічам у час раскопак гарадзішча ў Гарадку Маладзечанскага раёна.

Спрацавала візуальная памяць — дакладна такую ж кафлю я ўжо бачыў. Знайшоў здымкі з экспазіцыі Віленскага Ніжняга замка. Кафлі ў Вільні і гарадку вырабленыя па адной форме - тыя ж самыя імітацыі лускаватага крыцця дажу і тыя ж самыя карнізныя кафлі з сюжэтам, дзе зайцы палююць на сабак і смажаць на ражне чалавека. Па маладзечанскіх гэтыя сюжэты складана прачытаць, занадта фрагментарныя, але на віленскіх ён чытаецца цудоўна. На жаль на фотаздымак этыкеткі ў віленскім музеі я пашкадаваў батарэі тэлефона і часу.

Дык што атрымліваецца, са сталіцы Вільні 120 км цягнулі кафлю, каб сабраць з яе печку ў замку ў Гарадку?

І стала цікава. А гэта ўвогуле кімсьці даследуецца? Ці ёсць публікацыі па іканаграфіі кафлі? Па распаўсюджанасці розных тыпаў? Па будаўнічай гісторыі краіны? Ці ёсць каталогі вырабаў розных стагоддзяў? Ці як заўсёды ў беларускай навуцы — няма амаль нічога?

#дэталі #інтэр'еры
🔥26👍8🤔71
Спадчына
Адкрыў фотаздымак з Мінскага абласнога краязнаўчага музея (Tatiana Markina), дзе выстаўлены фрагменты паліхромнай кафлі XIV—XVIII стст., здабытыя у 1989 годзе Сагановічам у час раскопак гарадзішча ў Гарадку Маладзечанскага раёна. Спрацавала візуальная памяць…
Зайцы, якія тэрарызуюць людзей - папулярны ў сярэднявеччы сюжэт, які можна знайсці на ілюстрацыях да многіх рукапісных твораў. Перакладаць паляніўся, так што чытайце па-руску:

Милые создания с нежной шерстью и вкусным мясом (наверное) наводили ужас на средневековых людей. Эти зайцы не те, кем кажутся — это кровожадные твари, которые обитают только на полях рукописей.

Зайцы фигурируют на очень многих миниатюрах (полистайте «Страдающее»), где творят разные непотребства: отрезают людям головы, скачут на собаках и даже склоняют к самоубийству. Во всём виновата, как вы уже наверняка догадались, Библия (в общем-то других произведений обычно под рукой не было). В ней заяц — не особо положительный персонаж третьего плана: книга с романтичным названием «Второзаконие» причисляет его к нечистым животным. Дальше, кстати, она содержит некоторые императивные нормы, обращенные к иудеям, например, запрет есть мерзость. Дословно так, кто не верит, может посмотреть главу 14, стих 3. Раз в этом Библия права, то и в остальном не может ошибаться.

Почему нечестивое животное побеждает человека, вы уже могли догадаться. Его побеждает не заяц, а собственный грех, который символизирует ушастое животное, так что изображение зайца несло некоторые важные и просветительские смыслы. Но Средневековье не было бы такой интересной эпохой, если бы всё было так просто. Изображения зайцев были не только скучными нравоучениями, но выполняли и другую (конечно, отчасти тоже нравоучительную) функцию. Зайцы развлекали.

Обратили внимание на абсурдность ситуаций, в которых проявляются зайцы? Если нет, полистайте «Страдающее» ещё раз. Часто маленькие твари оказываются сильнее людей и убивают их или тащат на себе, будто только что поймали и сейчас насадят на вертел. Тут всё объясняется средневековой амбивалентностью и любовью к противопоставлению высокого и низкого. Зайцы и люди меняются местами, и это создает комический эффект. Подобная смена ролей (не только между зайцами и людьми) была любимым и, возможно, единственным, средневековым развлечением.
👍19🔥52🤔2💩2🌚2👎1😱1
Спадчына
Днямі пры даследвані Гальшанскага замка былі знойдзены фрагменты мураўлёнай і паліхромнай паліванай кафлі XVII стагоддзя, упрагожанай гербам і ініцыяламі Паўла Сапегі. #Гальшаны #замкі #археалогія
У 2022 мы пісалі, што пры даследаванні Гальшанскага замка былі адшуканыя фрагменты мураўлёнай і паліхромнай паліванай кафлі XVII стагоддзя, упрагожанай гербам і ініцыяламі Паўла Сапегі і гербам Ліс (1 і 2 здымкі).

У Віленскім Ніжнім замку ёсць дакладная копія і гэтай кафлі (першая на 3 фота), якая адрозніваецца толькі колерам палівы.

#дэталі #інтэр'еры
👍35🔥105🤔2👏1
Спадчына
У Малых Сяхновічах, якімі род Касцюшкаў валодаў некалькі стагоддзяў, знеслі помнік Тадэвушу Касцюшку, створаны беларускай скульптаркай Бальбінай Відацкай-Світыч яшчэ ў 1932 годзе і пастаўлены на тэрыторыі былой сядзібы ў 1988 годзе. На здымках з раёнкі за…
⚡️☎️ КДК правядзе гарачую лінію па пытаннях захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці 20 і 21 мая правядзе гарачую лінію па пытаннях эфектыўнасці работы па захаванні і выкарыстанні аб'ектаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

➡️ Інфармацыя будзе прымацца на кароткі нумар ☎️191
з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00

👆Самы час патэлефанаваць і задаць пытанні КДК пра тое, навошта знішчаюць памяць пра аднаго з самых вядомых у свеце ўраджэнцаў Беларусі.
👍20🔥104🤡3
У Мінску, відаць, знясуць закінуты даваенны будынак былой дзіцячай бальніцы па вуліцы П. Броўкі, 5, які быў незаконна пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

На месцы будынка, які стаіць закінутым ужо з дзясятак гадоў, пабудуюць новы корпус Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра з аддзяленнямі медыцынскай рэабілітацыі і рэанімацыйнымі койкамі.

Будынак бальніцы быў узведзены ў 1930-я гады. На гэта ўказвае і характэрная архітэктура фасада з заглыбленымі вялікімі нішамі і ступеністымі абрамленнямі — такія ж прыёмы можна пабачыць на будынку на рагу Энгельса і Кірава. У 2001 годзе будынак былой бальніцы быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (шыфр 713Г000015).

У 2018 годзе Савет Міністраў даў даручэнне Міністэрству культуры разгледзець пытанне аб пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пры актыўным садзейнічанні некаторых асоб Навукова-метадычнай радзе пры Мінкультуры, які толькі для таго там і сядзелі, каб за чарговую мядальку падлагоджваць начальству, а не па-сапраўднаму абараняць культурную спадчыну, будынак быў пазбаўлены ахоўнага статусу.

Нагадаем, што паводле Кодэкса аб культуры пазбавіць законным чынам помнік архітэктуры практычна немагчыма - мусіць быць даказана, што яго навуковае аднаўленне не ўяўляецца магчымым, але выканаць гэтую ўмову немагчыма, калі ёсць хаця б фота аб'екта, а фота ёсць для ўсіх.

#Мінск #савецкаяспадчына #знішчэнне
🤬32😢11
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У кітайскім Фын'яне эпічна абвалілася частка даху Барабаннай вежы.
😨22👍4😢4😱2🤡1
2025/07/14 11:14:23
Back to Top
HTML Embed Code: