Telegram Web Link
2 чэрвеня на тэрыторыі гарадзішча пачаліся археалагічныя раскопкі праезду ў браму Заслаўскага замка.

"Музеефікацыя азначае ператварэнне гістарычнага аб'екта ў музейны экспанат, - тлумачыць кіраўнік работ, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Іван Спірын. - Хутчэй за ўсё брама будзе перададзена Заслаўскаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку".

Па меры таго, як будуць весціся палявыя работы, да праекту падключацца спецыялісты "Белрэстаўрацыі". Яны распрацуюць план кансервацыі варот, каб абараніць іх ад разбурэння пад уздзеяннем навакольнага асяроддзя і атмасферных ападкаў. Тады і стане зразумела, як менавіта будзе выглядаць адрэстаўраваная брама.

Пакуль гаворка ідзе пра тое, каб адкрыць усю заходнюю частку брамы, паглыбіцца да «падземнага ходу», як назваў яго ў свой час доктар гістарычных навук, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі Георгій Штыхаў, які праводзіў тут у 1972 годзе раскопкі.

"Умоўна называем яго падземным ходам, - удакладняе Іван Спірын. - Але гэта можа быць і дрэнажная студня, або збудаванне з падвойным прызначэннем. Мы расчысцім яго да ўзроўню падлогі, і хутчэй за ўсё, глыбей капаць не станем - хоць падмуркі, верагодна, залягаюць ніжэй. Магчыма, зробім шурфы для вывучэння грунта і падставы. Канчатковае рашэнне аб далейшых дзеяннях будзе прымацца сумесна з Міністэрствам культуры, "Белрэстаўрацыяй" і Інстытутам гісторыі НАН".

https://pristalica.by/04062025/uznali-dlya-chego-nachalis-raskopki-na-gorodishhe-val-v-zaslavle/

#Заслаўе #замкі #археалогія
Падпісчык канала зрабіў 3D-рэканструкцыю таго, як магла выглядаць Алейная брама XVII стагоддзя ў Магілёве.

Круціць
#Магілёў #мадэлі #замкі #гістарычнаязабудова
Ва Украіне дэсаветызавалі горад Херсон

#вайна
Праект мячэці ў Ляхавічах Баранавіцкага павета (1926).
З Ахіва новых актаў у Варшаве.

Фота
#праекты #Ляхавічы #мячэці #польскаяспадчына #драўлянаедойлідства
Зацвердзілі новы праект зон аховы па Мірскім замку. Значна скарацілася ахоўная, у цэнтры яе падрэзалі па беразе Міранкі, а на тэрыторыі мастацкага каледжа, які ўпрытык падступаецца да валоў замка, прыбралі зусім, хоць усе будынкі навучальнай установы ўсё яшчэ прызнаюцца дысгарманічнымі.

Вельмі прыкра, што ў легендзе да схемы зон філіял «Брэстрэстаўрацыяпраект» наблытаў усё. Былы паліцэйскі пастарунак стаў фальваркам, могілкавая царква Св. Георгія стала пастарункам, а фальварак увогуле ніяк не пазначылі на карце.

На схеме пералічаны 4 аб'екты каштоўнага гісторыка-культурнага асяроддзя: могілкавая брама, царква, фальварак і гістарычны цэнтр, — але зноў тэксце пра іх ані слова.

#ахова #Мір #гістарычнаязабудова #замкі
У Гомелі на Інстытуце механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі адкрылі дошку акадэміку Анатолю Свірыдзёнку, былому дэрыктару інстытута. Свірыдзёнак сам з Оршы, падазраю, што сын рэпрэсаванага вяскоўца.

Скульптар не называецца, але як на наш час, то партрэт выглядае і няблага. Надпісы на дошцы выкананы па-беларуску (у адрозненне ад нядаўна адкрытай дошкі акадэміку Паўлу Горыну-Калядзе ў Бярозе), але ізноў гэтыя шрыфты... Побач вісіць дошка Чуніхіну - здалёк бачна, што Чунихин Сергей, бо шрыфт для імя ў два разы большы за шрыфт ішкага тэксту. На дошцы Свірыдзёнку столькі месца, каб зрабіць прозвішча вялікімі літарамі, але не робяць, розніца паміж шрыфтамі нязначная.

https://newsgomel.by/news/society/v-gomele-otkryli-memorialnuyu-dosku-akademiku-anatoliyu-sviridyenku_193320.html

#Гомель #помнікі
2025/07/04 12:40:30
Back to Top
HTML Embed Code: