Telegram Web Link
Вялікая радасць, што Сяргей і іншыя палітвязні на свабодзе і ўжо разам з сем'ямі.
Вельмі балюча ад таго, што яны расказалі на прэс-канферэнцыі.
Спадзяемся, што ўсе атрымаюць неабходную дапамогу так хутка, як толькі магчыма❤️‍🩹
Бачучы наступствы зняволення для такіх моцных духам людзей, мы не можам спыніцца, пакуль усе палітвязні не будуць вольнымі✊🏻

Вось спасылка на прэс-канферэнцыю, калі яшчэ не бачылі: https://www.youtube.com/live/cN99Dal-xww?feature=shared

Жыве Беларусь!🤍❤️‍🩹🤍
11🔥4🥰2🌚1
Беларусы, роўна 5 гадоў таму, 9 жніўня 2020 года, мы прыйшлі да амбасады Рэспублікі Беларусь, каб прагаласаваць.
Нашы галасы былі скрадзеныя. Рэпрэсіўны апарат не спыняецца: помсціць за свой страх, ламае людзям жыццё, спрабуючы знішчыць салідарнасць!
Але мы нічога не забылі, здавацца не збіраемся, не даруем слёз нашых маці, спалохаў нашых дзяцей. Робім усё магчымае, каб «людзі», якія здрадзілі Айчыне дзеля асабістых інтарэсаў свайго гаспадара, панеслі справядлівае пакаранне ў рамках прававога поля!
Хто да гэтага часу не здаўся — ужо не адступіць!
Беларусь у нашай душы.
Жыве Беларусь! 🔴
17🔥5
2025/10/24 07:53:40
Back to Top
HTML Embed Code: