Telegram Web Link
Беларусы Санкт-Пецярбургу былі ў гасцях у Беларусаў Нідэрландаў! Мы не ўпусцілі магчымасці наведаць Міжнародны Крымінальны Суд у Гаазе.

Цікавы адбыўся выпадак.
Унутры будынка Суда фота і відэаздымка забаронена, бо гэта рэжымны аб'ект. Але, калі мы сказалі, што мы Беларусы і прыехалі каб паглядзець на месца, дзе будуць судзіць персанажа, якi катуе Беларускi народ, які зладзіў здзекi над палiтвязнямiі неаднаразова парушыў Канстытуцыю!
Тажы нам задалі адно пытанне:
-Who is our President of the Republic of Belarus? (Хто прэзідэнт рэспублікі Беларусь?)
Мы адказалі, што законна абраная Прэзідэнтка Рэспублікі Беларусь Ціханаўская Святлана Георгіеўна!
Пасля нам далі гіда, які правёў экскурсію і дазволілі зрабіць здымкі і запісаць відэа. Карыстаючыся выпадкам дзякуем супрацоўнікам МКС за прадстаўленую магчымасць паглядзець на месца ў якім дзейнічае правасуддзе!

З Днём Нараджэння былы прэзiдэнт i будучы сядзелец!
🔥163👍3👎1
Беларусы Санкт-Пецярбурга сустрэліся, каб павіншаваць беларускіх палітвязняў з Днём Нараджэння.
Тыя, у каго дні нараджэння ў жніўні атрымаюць ад нас паштоўкі са словамі падтрымкі! Усе не могуць быць вольныя, пакуль хоць адзін застаецца ў няволі!
А толькі афіцыйна ў тараканавай няволі на сёння 1486 землякоў.
Кожны з іх для нас чалавек, які не прайшоў міма несправядлівасці і адкрытага парушэння маральна-этычных нормаў, без якіх не можа жыць аніводнае паважаючае сябе грамадства.
Жыве Беларусь🔴

P.S. У гэтым месяцы з намі пісалі лісты і Беларусы Італіі🇮🇹❤️
11👍5🔥1
Друзья, стали появляться статьи без ссылок и подтверждений о задержании в Санкт-Петербурге беларуса Артема Закржевского.
Если у вас есть какая-то информация или контакты его родных и близких – дайте нам знать, пожалуйста, через бота @spbbel_bot
Заранее спасибо!
😢5😱3🤬2
Сябры, у рамках XXXIII Фестывалю Балтыйскі Дом Санкт-Пецярбург нас наведае Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Мінск, Беларусь) са спектаклем "Пачупкі". Ёсць выдатная магчымасць сустрэцца з землякамі і набыць квіткі з 33% зніжкай па промакодзе ФЕСТБД33 (набыццё з афіцыйнага сайта. Промакод уводзіць вялікімі літарамі).
Больш падрабязную інфармацыю пра спектакль можна паглядзець тут.
👍63🔥3
Беларусы, да 13 лістапада на Фантанцы 118 будзе праходзіць выстава «Янка Купала. Сустрэча з сябрамі!»
З яе вы, вядома, не даведаецеся пра тое, як ОГПУ (пазней НКУС) абвінавачвалі народнага паэта Беларусі ў нядабранадзейнасці. Нібыта гэта ён кіраваў падпольным саюзам вызвалення Беларусі. Не знойдзеце вы і ліста, напісанага Янкам Купалам у 1930 годзе, пасля чарговага допыту ў ГПУ, да старшыні ўрада БССР Аляксандру Чарвякову:
«Таварыш старшыня! Яшчэ раз перад смерцю заяўляю аб тым, што я ні ў якой контррэвалюцыйнай арганізацыі не быў і не збіраюся быць. Відаць, такая доля паэтаў. Павесіўся Ясенін, застрэліўся Маякоўскі, ну і мне туды за імі дарога».
Пра "самагубства" ў гасцініцы Масква 28 чэрвеня 1942 гады напісана суха.
Але выставу наведаць варта толькі таму, што гэта адно з нешматлiкіх месцаў у Санкт-Пецярбургу, дзе можаце пачытаць і паглядзець відэашэраг на Беларускай мове.

📍Музей-сядзіба Г.У. Дзяржавіна на Фантанцы 118, Усходні корпус
13🥰4🔥2
2025/10/22 11:29:34
Back to Top
HTML Embed Code: