Сашка-аўтаматчык, ён жа Саша тры адсоткі, ён жа бульбяны лось, а па факце, акупант і здраднік беларускага народа пачаў паскорана рыхтавацца да свайго перавыбрання.
Мы, беларусы Санкт-Пецярбурга нагадваем, што падчас мінулых "выбараў" 9 жніўня 2020 года толькі афіцыйна было скрадзена больш за 1200 галасоў беларусаў на ўчастку, які размяшчаўся ў консульстве Рэспубліцы Беларусь у Санкт-Пецярбургу на Бонч-Бруевіча 3А.
Усе даныя запратакаляваныя і дачакаюцца разгляду ў справядлівым судзе, а цяпер не час удзельнічаць у шапіто пад назвай "выбары" і ствараць яўку прусаку, тым больш рэальныя даныя падтрымкі ў 3% мы ведаем з мінулых "перавыбараў".
А пакуль мы збіраемся і пішам лісты з віншаваннямі з Днём Нараджэння палітвязням. У гэты раз павіншавалі ўсіх кастрычніцкіх імяннікаў.
Пакуль сядзіць хоць адзін невінаваты, усе не могуць быць вольнымi💔
Жыве Беларусь!⚪️❤️⚪️
8🔥1🥰1
За последние пару недели больше 200 человек были выдворены из РФ в Беларусь по запросу лукашистов. В самой Беларуси проходят последовательные чистки.
Если вы ранее привлекались по политическим делам, ваши данные находятся в базе Беспорядки.
Большинство граждан, которые попали в эту базу, привлекались по статье 23.34 КоАП (нынешняя 24.23, статья, по которой часто судят участников протестов), то
рекомендуем не находиться по месту прописки ближайшие 3 недели.
Предупредите родственников и близких, чтобы говорили, что прямой связи с вами давно не было.

Берегите себя!🤍❤️🤍
🙏7😱2🤬1
Как вы думаете, что общего между Беларусью и Австралией?
Может быть всеобщее избирательное право? А может соблюдение Конституции, по которой каждый гражданин страны вне зависимости от пола, расы, национальности, языка, происхождения, социального положения, вероисповедания и убеждений, достигший совершеннолетия, имеет право голоса на президентских выборах?
Нет, потому что в лукашисткой Беларусии такого права нет и, пока таракан посиневшими пальцами держится за власть, такого права у граждан Беларусии не будет😔
Наши питерские беларусы, которых "любовь Отечества" занесла в Австралию подсказали нам ответ.
В Австралии каждое 26 января в городе Брисбен проводятся Тараканьи забеги "Cockroach Races"

Подробнее здесь.
Так вот таракан всея Беларуси приурочил свой “забег” к австралийским тараканьим забегам и также проведёт его 26 января🪳

Мы призываем не участвовать в этом инсценированном забеге и не создавать картинную явку.
Пусть будет полная противоположность явке 9 августа 2020 года.
😁6👍3
Вось і заканчваецца 2024 год і, як прынята, у канцы года падводзіць вынікі, падвядзем іх і мы.
У Беларусі нелегітымны рэжым прусака на чале з апрычнікамі робіць усё магчымае, каб знішчыць любыя гарызантальныя сувязі, каб людзі забыліся забітых і бязвінна закатаваных Аляксандра Тарайкоўскага, Рамана Бандарэнку, Вітольда Ашурка, Генадзя Шутава, Нікіту Крывцова i яшчэ дзесяткі Беларусаў, хто аддаў сваё жыццё, толькі за тое, каб Беларусы жылі лепш, без прыгнёта і страху.
Тысячы палітвязняў ужо прайшлі праз жорны рэжыму і яшчэ тысячы сядзяць у палоне і наша задача падтрымліваць іх усімі магчымымі сіламі. Вы не здаліся і не забыліся. Дзякуй Вам за гэта, сумленныя Беларусы!
Усім снежаньскім імяніннікам напісаны віншаванні з Днямі Нараджэння і Новым Годам! Прыйдзе час і ў Беларусі не будзе палітвязняў, але будуць сядзець тыя, хто парушыў Канстытуцыю, аддаваў і выконваў прыступныя загады!
Жыве Беларусь!
6👍3
Часам самы магутны пратэст – гэта цішыня.
Ці можна назваць выбарам тое, дзе вынік даўно прадвызначаны?
Мы не пайшлі на гэтыя "выбары" і вось чаму:
Калі сістэма пабудавана на хлусні і злачынствах, гульня па яе правілах становіцца саўдзелам у гэтых злачынствах. Мы ўсе выдатна ведаем, што бюлетэні будуць падтасаваны, пратаколы — перапісаны, а галасы — скрадзены. Усё гэта мы бачылі ў 2020-м годзе, калі сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы, каб сказаць «не» фальсіфікацыям. Мы бачылі, як іх сустрэлі дубінкамі, турмамі і света-выбуховымі гранатамі. Мы памятаем, як наша краіна стала полем бітвы за праўду.
Ісці на “выбары" 2025 - значыць гуляць па правілах, якія напісаны не для нас. Гэта значыць прызнаць, што ў нас нібыта ёсць выбар, калі яго няма. Гэта значыць даць сістэме тое, чаго яна так прагне: бачнасць легітымнасьці. Але цяпер бачна, што беларусы не пажадалі быць часткай гэтага спектаклю!
Мы не пайшлі галасаваць, каб не даць рэжыму ніводнага дадатковага шанцу прадставіць свае фальсіфікацыі як волю народа. Мы паказалі, што наш выбар - гэта не выбар паміж дрэнным і горшым, а адмова ўдзельнічаць у фарсе.
Беларусы Санкт-Пецярбургу даслалі віншаванне ўсім студзеньскім палітвязням!
Пакуль усе не будуць вольныя!
Жыве Беларусь🤍🤍
👍54
Вялікая радасць, што Сяргей і іншыя палітвязні на свабодзе і ўжо разам з сем'ямі.
Вельмі балюча ад таго, што яны расказалі на прэс-канферэнцыі.
Спадзяемся, што ўсе атрымаюць неабходную дапамогу так хутка, як толькі магчыма❤️‍🩹
Бачучы наступствы зняволення для такіх моцных духам людзей, мы не можам спыніцца, пакуль усе палітвязні не будуць вольнымі✊🏻

Вось спасылка на прэс-канферэнцыю, калі яшчэ не бачылі: https://www.youtube.com/live/cN99Dal-xww?feature=shared

Жыве Беларусь!🤍❤️‍🩹🤍
11🔥4🥰2🌚1
Беларусы, роўна 5 гадоў таму, 9 жніўня 2020 года, мы прыйшлі да амбасады Рэспублікі Беларусь, каб прагаласаваць.
Нашы галасы былі скрадзеныя. Рэпрэсіўны апарат не спыняецца: помсціць за свой страх, ламае людзям жыццё, спрабуючы знішчыць салідарнасць!
Але мы нічога не забылі, здавацца не збіраемся, не даруем слёз нашых маці, спалохаў нашых дзяцей. Робім усё магчымае, каб «людзі», якія здрадзілі Айчыне дзеля асабістых інтарэсаў свайго гаспадара, панеслі справядлівае пакаранне ў рамках прававога поля!
Хто да гэтага часу не здаўся — ужо не адступіць!
Беларусь у нашай душы.
Жыве Беларусь! 🔴
17🔥5
2025/10/17 01:53:33
Back to Top
HTML Embed Code: