Telegram Web Link
20 чэрвеня — Сусветны дзень уцекачоў. Дзень, што нагадвае пра лёсы мільёнаў людзей, вымушаных пакінуць сваю радзіму.

Сярод іх — сотні тысяч беларусаў, што з’ехалі з краіны праз палітычныя рэпрэсіі. Масавыя пратэсты, затрыманні, катаванні і крымінальны пераслед прымусілі многіх шукаць прытулак за мяжой па ўсім свеце.

Для гэтых людзей эміграцыя — не выбар, а жыццёвая неабходнасць. Сярод іх — журналісты, праваабаронцы, студэнты, настаўнікі, рабочыя. Яны нясуць з сабой жахі рэпрэсій, але таксама і надзею, бо за мяжой беларускія дыяспары сталі важным голасам супраціву. Яны няспынна расказваюць свету пра тое, што адбываецца ў краіне.

Сусветны дзень уцекачоў — гэта нагода ўспомніць: за статыстыкай заўсёды стаяць канкрэтныя лёсы. Гэта дзень салідарнасці і падтрымкі. А яшчэ гэта напамін пра тое, што свабода і бяспека — не раскоша, а права.

👉 Падтрымаць наш праект "Дапамога мігранту" можна тут
5👍2
З нагоды Дня уцекачоў

Юрыст праекта «Дапамога мігранту» расказвае, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца беларусы ў Літве і іншых краінах. Сярод іншага — гэта:

🔹 200+ зваротаў з верасня 2023 года;
🔹 адмова ў прытулку, затрымкі з выдачай ВНЖ, статус «нацыянальнай пагрозы»;
🔹 куды беларусы найчасцей з’язджаюць;
🔹 чаму змены ў законах пра міграцыю — гэта важна.

Мы побач з тымі, хто стаіць на раздарожжы. Падтрымайце праект па гэтай спасылцы!
4🔥3👍1
⚡️⚡️⚡️Сяргей Ціханоўскі на волі!

Разам з ім турмы выйшлi яшчэ 14 чалавек, у тым ліку Ігар Карней, Наталля Дуліна, Кірыл Балахонаў, Галіна Краснянская.

Усё гэта адбылося адразу пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келлага.

«Гэтую навiну складана асэнсаваць адразу. Пасля пяцi гадоў у зняволенні чалавек, які стаў адным з сімвалаў змагання за перамены, сёння зноў на свабодзе. Гэта не толькі палёгка і радасць — гэта напамін, колькі яшчэ засталося несправядліва зняволеных, колькі болю перажылі сем’і, колькі працы наперадзе»,  — заявiла кіраўніца фонду і Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская.

«Мой муж Сяргей на волі! Цяжка апісаць радасьць у маім сэрцы... Мы не скончылі. 1150 палітычных зьняволеных застаюцца за кратамі. Усе павінны быць вызваленыя», — напiсала Святлана Ціханоўская ў сваiм X.

Яна падзякавала амэрыканскай дзяржаве і ўсім чальцам дэлегацыі на чале са спэцпасланьнікам Кітам Келагам.

Заснавальнік «Краіны для Жыцця» знаходзіўся за кратамі яшчэ да асноўных падзей 2020 года — больш за 5 гадоў. 

Фота "Радыё Свабода".
11🔥4👍1
Адпачатку канферэнцыі Святлана Ціханоўская прадставіла вызваленых беларусаў, падзякавала ўсім, хто быў датычны да іхняга вызвалення. Таксама яна звярнулася да Лукашэнкі:

«Я заклікаю Аляксандра Лукашэнку вызваліць астатніх закладнікаў з турмаў. Гэта першы крок да нацыянальнага дыялогу, які нам патрэбны»


На трыбуну выйшаў Сяргей Ціханоўскі. Адразу ён павітаўся і адзначыў, як ён змяніўся знешне. Ён падзякаваў амерыканскім і еўрапейскім палітыкам, а таксама адзначыў, што "Трамп мае важкае слова, якое можа вызваліць усіх палітвязняў".

"Самыя жорсткія злачынствы ў свеце здараюцца ад абыякавасці і невуцтва"
"Галоўны прынцып правасуддзя — голаснасць"
"Я планую пра ўсе, з дакументамі, сканамі, доказамі, разбірацца ў тым, што адбылося"


Свой выступ Сяргей скончыў лозунгам "Жыве Беларусь" і ўзняў сціснуты кулак — як ён заўсёды рабіў. Ён пазначыў, што гатовы адказаць на ўсе пытанні публікі.

Першае пытанне, што адрасавалі Ціханоўскаму, было пра дзяцей. Сяргей расплакаўся.

Затым яго спыталі пра планы. Ён пазначыў, што мае планы, аднак "не плануе лезці ў дзейнасць Офіса".

Ціханоўскі сказаў, што за апошнія 3 гады не атрымаў аніводнага ліста, што ён знаходзіўся ў адзіночнай камеры і не меў аніякай інфармацыі пра тое, што адбываецца ў свеце. Тым самым ён пацвердзіў словы праваабаронцаў, якія пазначалі ягоны рэжым інкамунікада.

Таксама Сяргей расказаў, што 14 студзеня да яго прыязджаў Пратасевіч.

Я яму працытываў Салжаніцына пра тое, як называецца той, хто адмаўляецца ад сваіх прынцыпаў <...>Ён палітычная шпана. <...> Ён малады. Не асуджайце яго.
Будзе працяг.
13👍2🔥1
▪️Пра падрыхтоўку да вызвалення

Я важу 79 кг <...> Мяне апошні месяц адкормлівалі – мяса, малако, тварог, двайная порцыя пайкі. Гэта так апошні месяц, і я так выглядаю.

▪️Пра ўмовы ўтрымання

Адвакатаў нельга, скаргаў нельга, сядзіш толькі ў гэтай камеры...<...> Гэта кашмар!.. Кашмар... <...> Маньякі, забойцы сядзець з тэлевізарам. Мне нельга нават ліст ад сваякоў <...> Гэта трэба спыніць. Людзей адтуль трэба вызваляць.

▪️Пра вызваленне палітвязняў

У бліжэйшы месяц усе палітычныя зняволеныя могуць выйсці на волю. <...> Трамп можа гэта зрабіць адным словам

▪️Пра вызваленне Беларусі

Вызваленне Беларусі не можа пачацца, пакуль не рухне пуцінскі рэжым. Наш супольны вораг – пуцінская ўлада. Пакуль яна не падзе, ніякай перамогі ў Беларусі быць не можа

▪️Пра Украіну і Зяленскага


Я абсалютна падтрымліваю Украіну. Прэзідэнту Зяленскаму выпала такая цяжкая доля. Вось тое, што я перажыў, гэта нішто ў параўнанні з тым, што ён перажыў. Ëн для мяне герой. Я яго падтрымліваю абсалютна. <...> Крым — гэта тэрыторыя Украіны.

▪️Пра Святлану

Я больш сумленнага чалавека, чым Святлана, у жыцці не сустракаў, я мезінца ейнага не варты…

▪️Пра планы

Лідарам апазіцыі з’яўляецца мая жонка — Святлана Ціханоўская, і я ні на што не збіраюся тут прэтэндаваць <...> Я планую не лезці ў дзейнасць Офіса

▪️Пра настрой

Я ні разу не сумняваўся і не шкадаваў ні пра што. Будзем разам будаваць краіну для жыцця!

Фота "Радыё Свабода"
🔥133💩2
СУСТРЭЧА, ШТО МЫ ЧАКАЛІ 5 ГАДОЎ

Сяргей Ціханоўскі сёння наведаў офіс фонду «Краіна для Жыцця". Ён сустрэўся з камандай і Вольгай Зазулінскай, кіраўніцай арганізацыі.

Падчас гутаркі яны абмеркавалі гісторыю стварэння фонду, а таксама дапамогу, што каманда аказвае палітвязням і іх сем'ям ужо амаль пяць гадоў. Асаблівую ўвагу надалі планам на будучыню, у якіх цяпер будзе ўдзельнічаць і сам Сяргей.

Ціханоўскі адзначыў: ён рады бачыць, што брэнд «Краіна для Жыцця» жывы, ягоная справа працягваецца, і людзі па-ранейшаму змагаюцца за свабоду.

Вольга Зазулінская падкрэсліла важнасць гэтай сустрэчы:
«Сяргей — чалавек, з якога пачалася «Краіна для Жыцця». Ягонае вяртанне дае камандзе дадатковую матывацыю рухацца наперад. Мы радыя, што цяпер можам працаваць разам. Наша мэта, як і раней, — свабода для ўсіх палітвязняў»
🔥129🥰3👍1
«Тыдзень супраць катаванняў — 2025»

Прававая ініцыятыва і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі сёння распачалі кампанію, прымеркаваную да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў (26 чэрвеня). Яна праходзіць ужо сёмы раз.

Катаванні ў Беларусі застаюцца сістэмным злачынствам. Пра гэта сведчаць, у тым ліку, Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 вызваленых напярэдадні палітвязняў.

Мы ўпэўненыя: трэба няспынна гаварыць пра гэта, каб змагацца з беспакаранасцю і дабівацца справядлівасці.

Арганізатары падрыхтавалі цыкл анлайн- і афлайн-мерапрыемстваў (Варшава / Вільнюс), да якіх можа далучыцца кожны. Гэта дыскусіі, выставы, паказы, сустрэчы, — усё, каб гаварыць, памятаць і дзейнічаць.

Праграма і ўсе падрабязнасці — на сайце:
👉 https://legin.info/

Катаванні ў Беларусі павінны спыніцца!
#NoTorture2025
👍63
🇮🇹 Летнія канікулы ў Італіі для сем’яў палітвязняў і добраахвотнікаў

Цудоўная магчымасць: адпачынак у Італіі для 5 сем’яў палітвязняў і добраахвотнікаў з дзецьмі. Паездка будзе з 2 па 14 верасня, выезд з Варшавы.

Арганізатары:
▫️ Народная амбасада Беларусі ў Італіі;
▫️ Асацыяцыя беларусаў Італіі «Талака», пры падтрымцы рэгіёну Таскана;
▫️ Фонд «Краіна для Жыцця»;
▫️ Ініцыятыва iNeedHelpBy.

Хто можа падацца:
• cем’і палітвязняў і добраахвотнікаў з дзецьмі да 18 гадоў (наяўнасць дакументаў для паездак у ЕС абавязковая!)


Што прадугледжана:
▫️ пражыванне ў кватэрах;
▫️ пакрыццё асноўных патрэб;
▫️ размяшчэнне магчыма з суседзямі, калі сям’я менш за 5 чалавек.

📌 Важна:
▫️ максімум 5 чалавек у сям’і;
▫️ заяўкі ад сямей, якія ўжо ўдзельнічалі ў летніх праграмах, не разглядаюцца;
▫️ дэдлайн падачы заявак — 10 ліпеня.

👉 Заяўка на ўдзел

Калі ваша сям’я трапляе пад крытэрыі — не адкладайце. Гэта шанец адпачыць, аднавіцца і падарыць дзецям радасць і працягнуць лета для іх!
🔥112👍2
Свабода ідзе да тых, хто яе сустракае

Сяргей Ціханоўскі нарэшце вольны. Ён ужо разам са сваёй сям'ёй. Але ў вязніцах — шмат несправядліва асуджаных людзей. Гэта — чыесьці мамы, таты, дзеці, сябры, каханыя.

Сяргей Ціханоўскі толькі выйшаў з турмы, аднак за первых дзён на волі паўстае побач з намі. У тым ліку і на акцыі салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Разам з жонкай, Святланай Ціханоўскай, якую не бачыў 5 гадоў.

📅 Калі: 26.06.2025 а 19:00;
📍 Дзе: Варшава, помнік Каперніку.


Прыходзьце, бярыце сімволіку: значкі, сцягі, надзявайце вышыванкі. Не можаце прыйсці? Раскажыце пра акцыю сябрам у сацсетках.

Будзьма разам!
🔥14👍5🥰2
Што адбываецца са зняволенымі пасля вызвалення?
Куды яны трапляюць і якая першасная дапамога ім патрэбна?


Каардынатар фонда «Краіна для Жыцця» Вячаслаў Жукаў у інтэрв'ю «Салідарнасці» расказаў аб працы нашага шэлтэра ў Вільнюсе, дзе пачынаецца шлях палітзняволеных да нармальнага жыцця.

👉 Гартай карткі, каб даведацца, як працуе шэлтэр
Збор на патрэбы шэлтэра
8👍4🔥2
41 год з дня прыняцця ААН Міжнароднай Канвенцыі супраць катаванняў

Беларусь ратыфікавала Канвенцыю , аднак не выконвае міжнародныя абавязальніцтвы. Катаванні ў аддзелах міліцыі, СІЗА, турмах прымяняюць дзеля падаўлення чалавечай асобы і таптання ўласцівага чалавеку пачуцця ўласнай годнасці. Гэта — злачынства. І пачалося ўсё не ў 2020 годзе, а нашмат раней.

Зусім нядаўна вызвалілі 14 чалавек. Кожны з іх спазнаў катаванні. Іхні цяжкі досвед зафіксавалі праваабаронцы, СМІ, увесь сусвет. Пра гэта трэба гаварыць, распаўсюджваць інфармацыю. Замоўчванне фактаў катавання і жорсткіх, бесчалавечных фактаў абыходжання ёсць першым крокам да таго, каб вінаватыя не панеслі пакарання.

❗️Мы заклікаем паведамляць праваабаронцам пра гэта. Чалавечае жыццё, годнасць і захаванне асобы ёсць самым галоўным.

📍Па спасылцы — сведчанні нядаўна вызваленага Сяргея Ціханоўскага.
😢3👍21
2025/10/28 09:26:30
Back to Top
HTML Embed Code: