Telegram Web Link
Цуды, Каляды!
Такое важнае свята для беларусаў, а як жа яго святкуюць?

▪️ І навошта гэта рабіць, калі на душы не святочна?
▪️ А чым Каляды адрозніваюцца ад Новага года?
▪️ Як падрыхтавацца да Калядаў?
▪️ Што гатаваць?
▪️ А сучасныя калядныя атрыбуты, гэта як?

На гэтыя пытанні адказваем у картках ➡️

БОНУС: ТОП-10 КАЛЯДНЫХ КНІГ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ДАРОСЛЫХ 📚🎄

За матэрыял дзякуем sojka.io.

@supermova #мова #каляды #куцця #sojka #афіцыйны_правапіс
10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Заліпальны 24-гадзінны таймлапс з Антарктыды ў палярны дзень, калі Сонца круглыя ​​суткі не садзіцца за гарызонт.

Цяпер тамака, дарэчы, зусім не зіма, а лета, якое працягваецца з лістапада па сакавік, бо менавіта ў гэты перыяд з-за нахілу зямной восі Паўднёвае паўшар'е атрымлівае больш за ўсё сонечнага святла.

Ну а палярны дзень доўжыцца 184 дні - з 21 верасня па 23 сакавіка.
🔥4🌚2
Пераклала «Рабінзона Круза».

📚 22 сьнежня 1922 году
нарадзілася Алена Васілевіч (вёска Ліпнікі, Слуцкі р-н) – беларуская пісьменьніца.

Алена Васілевіч пісала аповесьці і апавяданьні, прасякнутыя любоўю да беларусаў і навакольнага сьвету. Яе творы - дакладныя ў апісаньні побыту і раскрыцьці характараў чалавека, у іх стрыманая, даверлівая манера апавяданьня, жывая народная мова. "Шляхі-дарогі", кніжкі апавяданьняў "Блізкія знаёмыя", "Заўтра ў школу", "Сябры" - вельмі раім пачытаць ☝️.

📕А яшчэ Васілевіч перклала на беларускую мову , раман Д. Дэфо «Жыцьцё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»

🎧 Слухайце праз Кніжны Воз - «Жыцьцё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»

▶️ Глядзіце ў беларускай агучцы - Рабінзон Круза

@supermova #мова #літаратура #пераклады #ліпнінкі #случчына
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8👍4
Нават у "Ідыёта" беларускія карані!

Так 22 сьнежня (паводле старога стылю) 1849 году адстаўны інжынэр-паручнік і малады, але ўжо даволі вядомы літаратар Фёдар Дастаеўскі памёр і нарадзіўся зноў. Як там расказваў адзін ідыёт? Дзьве хвіліны на тое, каб разьвітацца зь сябрамі, дзьве — на тое, каб падумаць пра сябе, і адна, апошняя хвіліна, каб агледзецца. А потым — зьліцца з промнямі на бізантыйскім залачоным даху сабора.

Невядома, як там насамрэч усё выглядала ў той дзень...

🗓 Чытайце працяг у Каляндары Бахарэвіча - Не страляйце ў ідыёта

Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі паходзіць зь вялікалітоўскага (беларускага) шляхецкага роду Дастаеўскіх. У Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці дагэтуль застаецца вёска з назвай Дастоева, дзе раней знаходзіўся радавы маёнтак Дастаеўскіх

🎬 Глядзіце БЕЛАРУСКІ СЬЛЕД - ПРЫ ЧЫМ ТУТ ДАСТАЕЎСКІ?

❗️ Што бы рабіў НЕ "великий" і НЕ "могучий" без Дастаеўскага ўявіць сабе цяжка. Бо ў літаратурнай беларускай мове налічваецца каля 250-500 тыс.слоў, супраць 150 тыс. у расейскай, а калі браць з улікам дыялектаў 2 млн. беларускіх слоў супраць 400 тыс. расейскіх. Чаму-чаму, а павучыцца піяру і прапагандзе ва ўсходняга суседа варта!

А калі жыць - дык у палацы,
Там дзе прыгожыя паласы,
Там дзе мармур, граніт і вазы,
І залатыя ўнітазы.

А калі красьці - дык мільёны,
І не драўляных, а зялёных.
А як кахаць - дык каралеву,
Без аніякага сумневу.

🎵Cлухайце Volski - Радзіма нарадзіла

@supermova #мова #каляндар #дастоева #берасьцейшчына
👍7
Ня можа існаваць праваслаўнай дзяржавы «Беларусь»
зь беларускай дзяржаўнай мовай
.

📜 23 сьнежня 1595
году была падпісана Берасьцейская унія і тым самым створана уніяцкая царква. Берасьцейская унія 1596 году - пастанова беларускіх і ўкраінскіх герархаў Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі аднавіць еднасьць з Каталіцкай царквой на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Вялікае Княства Літоўскае геапалітычна знаходзілася на мяжы дзьвюх рэлігіяў – каталіцкай і праваслаўнай, таму абедзьве канфэсіі былі шырока прадстаўленыя ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду для ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Княства.

🤝 Каб зьяднаць народ і абараніць незалежнасьць ВКЛ ад прэтэнзіяў Масковіі, у царкоўных і дзяржаўных колах зьявілася прагненьне пазбавіць краіну рэлігійнага супрацьстаяньня паміж каталіцтвам і праваслаўем.

☝️Культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэньне праваслаўнай масковіі, імкненьне дзяржаўных кіраўнікоў ВКЛ да ўмацаваньня незалежнасьці і памкненьні Рымскіх папаў пашырыць каталіцтва ў Княстве паспрыялі хуткаму правядзеньню царкоўнай рэформы — стварэньню Ўніяцкай царквы.

Ініцыятарамі уніі выступілі япіскап Берасьцейскі і Ўладзімерскі Іпаці Пацей і япіскап Луцкі і Астроскі Кірыла Тарлецкі. Іх падтрымалі Кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза, кароль і князь Жыгімонт ІІІ Ваза і канцлер ВКЛ Леў Сапега.

Пасьля прыняцьця уніі не было ломкі звычаяў і традыцыяў - зьнешне нічога не зьмянілася.
Да пачатку XVIII стагодзьдзя уніяцтва стала самай масавай рэлігіяй у Княстве, дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасьці беларускага народу, стрымала апалячваньне беларускіх зямель 🤲.

У 1839 годзе ўніяцтва на беларускіх землях было забаронена. Усе ўніяцкія парафіі пасьля Другой сусьветнай вайны былі зьнішчаныя савецкай уладай.

©️ Сёньня я магу адназначна сьцьвярджаць, што ня можа існаваць праваслаўнай дзяржавы «Беларусь» зь беларускай дзяржаўнай мовай. Як яе сёньня і няма. Многія і многія людзі, лепшыя людзі Беларусі, кандыдаты і дактары навук, не разумеюць, што ня можа ўжо ў прынцыпе быць праваслаўнай Беларусі, а можа быць толькі праваслаўны расейскамоўны Паўночна-Заходні край. Праваслаўная Баўгарыя магчымая, праваслаўныя Сэрбія, Румынія і Расея магчымыя, а вось Беларусь — не. Беларусь можа быць толькі шматканфэсійнай. І толькі тады — маральнай. - Сяргей Абламейка

📝 Чытайце больш пра ўніяцтва ў Беларусі ва ўрыўках з кнігі Мой Картаген С.Абламейкі - Кананізацыя Сямашкі. Скон народу часта 1 і частка 2

▶️ Глядзіце Вусы Скарыны - Хто такія ўніяты

@supermova #мова #гісторыя #вкл #унія #уніяцтва
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6🤬2👍1
А вы ведаеце, што такое "блінок"?

Асобаў, якія лічаць, што мочка вуха (яна ж блінок) — гэта бязглузды атавізм, напэўна, ніколі ў яе не цалавалі.

Але ж сапраўды, нашто чалавеку той блінок на вуху? Цікава, што ў Сярэднявеччы ў Эўропе па ягонай неразьвітасьці вызначалі прыналежнасьць чалавека да ведзьмаў, варажбітоў, шаптуноў і іншых прадстаўнікоў вольных прафэсій.

І толькі напрыканцы дзевятнаццатага стагодзьдзя па адсутнасьці мочкі вуха стала магчымым вызначыць сапраўднага мастака. Прынамсі, аднаго.

Вінсэнт ван Гог, як водзіцца ў прыстойным таварыстве, зрабіўся знакаміты толькі пасьля сьмерці. Гэтае шляхетнае «ван» не заўжды пісалася зь вялікай літары, дый цяпер ня ўсімі пішацца; па вялікім рахунку, пісаць яго зь вялікай літары — прыкладна тое самае, што пісаць вялікае В у слове «Іпалітавіч». Але Ван Бог зь ім. Вуха ён сапраўды пазбавіўся — і дзень, калі гэта адбылося, добра вядомы ласаму да чужых вушэй чалавецтву. 23 сьнежня 1888 году ў францускім Арлі Вінсэнт ван Гог, сланечнікі, ірысы і зорная ноч якога дагэтуль захінаюць ня надта схільны да прыгажосьці і сапсаваны рознымі абстракцыяністамі сьвет, адрэзаў сабе орган слыху і аднёс яго, загорнуты ў смаркатку, прастытутцы Рашэль.
...
❗️Вялікаму таленту не абавязкова адразаць сабе блінцы з вушэй. А вось нікчэмнасьць ні вуха, ні іншая частка цела, адрэзаная або прышытая, не ўратуе. Ня там шукаюць.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Ня вам Гог

Мне так халодна ў гэтым горадзе сонца
Мне так самотна, калі наўкол *маскаль рад*.
І мы з табою цяпер незнаёмцы,
І ні кроку, ні кроку, ні кроку, ні кроку назад.


🎵 У нас ёсць свой Vinsent, хоць і не ван Гог, але і не менш таленавіты. Упэўніцца ў гэтым можна паглядзеўшы фільм, які мы ўзгадвалі і паслухаўшы трэк - Ні кроку назад

📕 Купляйце і чытайце кнігу Артура Клінава - Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца

▶️ Глядзіце кіно пра Ван Гога ў беларускай агучцы - Ля брамы вечнасці

#мова @supermova #каляндар #гог #мастацтва #vinsent #клінаў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7👍2
Гэта кроў не баіцца смерці,
Гэта сэрца распаліць лёд
.

🥳 24 сьнежня 1903 - нарадзіўся Алесь Дудар (в. Навасёлкі, Петрыкаўскі р-н). беларускі паэт, крытык, перакладнік.

Адзін з заснавальнікаў менскай, віцебскай і полацкай філіяў «Маладняка» прая які можна пачытаць ў нашым допісе Сапраўдныя радыкалы.

Імя Алеся Дудара адносна нядаўна вярнулася да шырокай публікі – у асноўным дзякуючы намаганням даследчыцы Ганны Севярынец.

▶️ У лекцыі Алесь Дудар – вяртанне генія? яна адкрывае малавядомыя дагэтуль бакі асобы і творчасці неўтаймаванага маладнякоўца.

Хто прайшоў — галаву павесіў.
(Міліёны пудоў у гадах.)
Ну, а я малады — мне весела
разагнацца ў мяцежную даль.

Мне жыццё — сусветнае свята,
мне прапоны — большы разгон.
Я цяпер без багацця багаты
на зары квітнеючых дзён.

Гэта кроў не баіцца смерці,
гэта сэрца распаліць лёд,
гэтых думак кіпучага смерчу
не абгоніць птушыны лёт
.

📓 Алесь Дудар - Я малады

📚Чытайце больш на Беларускай Палічцы - Алесь Дудар

#мова @supermova #гонар #дудар #навасёлкі #маладняк #белліт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9
Дык чый Адам Міцкевіч?
Заклікаў «Біся з маскалём да перамогі
!»

📚24 сьнежня 1798
году у фальварку Завосьсе нарадзіўся Адам Міцкевіч, паэт, палітычны публіцыст, дзяяч нацыянальна-вызвольнага польскага руху, сябра Таварыства філяматаў.

📜 Міцкевіч – адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, вядомы перадусім сваімі балядамі, паэтычнымі апавяданьнямі. Памятаеце радкі з драмы “Дзяды”? А з паэтычнай эпапеі “Пан Тадэвуш”? Дарэчы, апошняя прызнана вялікім эпасам шляхецкай культуры.

⚔️ За сваю антыўрадавую палітычную дзейнасьць Адам Міцкевіч правёў у высылцы ў цэнтральнай Расеі пяць гадоў, пакінуў Расейскую імпэрыю ў 1829 годзе і правёў рэшту свайго жыцьця ў выгнаньні, першапачаткова асеўшы ў Рыме, потым перабраўшыся ў Парыж, дзе ён стаў прафэсарам славянскай літаратуры ў «Калеж дэ Франс».
У Парыжы сустракаўся з Фрыдэрыкам Шапэнам.

Памёр Міцкевіч у Канстантынопалі, куды ён прыехаў дапамагаць ў арганізацыі польскіх войскаў дзеля барацьбы з Расейскай імпэрыяй у Крымскай вайне. Яго парэшткі пазьней былі перавезеныя ў Вавэльскі касьцёл у Кракаве.

❤️ Мова Міцкевіча - гэта ў адлюстраваньне тагачаснай мовы шляхты ў ВКЛітве, да якой належаў сам паэт і якая мае ў сабе шмат беларускіх элемэнтаў, што паходзяць зь мясцовых народных гаворак. Правінцыяналізмы паэт уводзіў мэтанакіравана, клапоцячыся падкрэсьліць сваю лякальную адметнасьць.

📚 Чытайце ў перакладзе — творы Адама Міцкевіча.

🎬 Глядзіце ў беларускай агучцы— “Пан Тадэвуш”.

🗺 А яшчэ прапануем наведаць сядзібу Міцкевіча ў Завосьсі – зараз там утульны музэй.

▶️ Глядзіце А.Хадановіча «Біся з маскалём да перамогі!» - Вось чаму Міцкевіч менавіта беларускі выбітны паэт!

#мова @supermova #літаратура #гісторыя #міцкевіч
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11
Ішла Каляда.

25 сьнежня 1980 году ў Менску, у краіне бяз п’янага, а таксама і безь цьвярозага раства, пасярэдзіне пяцігодкі і сацыялізму некалькі дзясяткаў маладых беларусаў зладзілі першае ў гісторыі БССР публічнае калядаваньне. Ня дома і ня ў лесе, а проста пасярод вялікага савецкага горада-героя яны прайшлі па Ленінскім праспэкце, павярнулі на Карла Маркса, дзе да іх выйшаў Караткевіч... Што, ясная рэч, не выпадкова, бо цягам дзесяцігодзьдзяў кожная ягоная кніга набліжала гэтую падзею, як магла, дый наагул ён — самы калядны з савецкіх бязбожных пісьменьнікаў: па атмасфэры, па значэньні, па асьвятленьні, якое ўключалася ў ягоных тэкстах нават у самыя прыцемкі... Далей была Цэнтральная плошча, а канцавым пунктам калядоўнікаў зрабіўся мастакоўскі дом на Сурганава.

Калядоўнікаў пад зоркаю, ды ня той, некалькі разоў спрабавала затрымаць міліцыя. Але савецкія міліцыянты не былі спэцыяльна навучаныя супрацьстаяць такому віду тэрарызму, як калядаваньне. Не хапала спэцсродкаў: промняў цара Ірада, ільвоў, клетак, драўляных крыжоў і нэронавых тогаў. Таму нікога не затрымалі.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Ішла каляда

🎅 Супер Мова віншуе вас з Калядамі і надыходзячым Новым годам!

Глядзіце, слухайце і сьпявайце калядныя песьні — Шчодры вечар з Гаманінай

#мова @supermova #каляндар #каляды #менск #калядаваньне
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
13👍1
ЁЛКА, ЕЛКА ЦІ ЯЛІНКА?

Ялінку мы ставім да калядных сьвят.

Елка расьце ў лесе.

Ёлка — маскалізм у значэньні ялінка.

Ёлка — горка, гаркава.
◆ Ёлка ў роце. 

Якуб Колас, верш "Дзед-госьць":

А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Сьвецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках.

Ялінку можна прыбіраць, аздабляць, строіць. Упрыгожваць — наватворная калька з расійскага “украшать”.

ХІБНАЕ СЬЦЬВЕРДЖАНЬНЕ
Упрыгожваньне — працэс, калі мы вешаем цацкі, гірлянды на ялінку. Самі цацкі, гірлянды, сьняжынкі называць упрыгожваньнямі нельга, яны ўпрыгажэньні.

ПАПРАЎНАЕ СЬЦЬВЕРДЖАНЬНЕ
Аздабленьне, прыбіраньне — працэс, калі мы вешаем цацкі, гірлянды на ялінку.
Упрыгожваньне — наватворная калька з расійскага “украшение”. Ялінкавыя аздобы (арнамэнты, украсы) па-расійску ёлочные украшения.
————————————————————
РАЖДЖАСТВО ЦІРАСТВО, КАЛЯДЫ ЦІ БОЖАЕ НАРАДЖЭНЬНЕ?

Ражджаство (Раждзяство, Ражаство) — тут можна слова зрэдукаваць Раство або скарыстаць інакш Божае Нараджэньне.

Каляды — народнае зімовае сьвята дахрысьціянскага паходжаньня.

Каляднік, калядніца
Калядоўшчык, калядоўшчыца

Каляднікі зьбіраюць падарункі — не канкуруюць зь Сьвятым Мікалаем.
————————————————————
ДЗЕД МАРОЗ, ЗЮЗЯ, СЬВЯТЫ МІКАЛАЙ ЦІ САНТА КЛАЎС?

Сьвяты Мікалай і падарункі нясе патаемна, і ня мае ў экіпажы дзяўчат.
Адрозна ад Дзеда Мароза, якога зь Сьнягурачкай у 1930-я гады прыдумалі ў СССР як альтэрнатыву "рэлігійным сьвятам". Дзеда Мароза сёньня некаторыя асацыююць з савецкай ідэалягічнай спадчынай.

Сьнягурачка — пэрсанаж расійскай аўтарскай казкі, кар'еру зрабіла ў савецкую пару.
☆ Беларускія назвы людзей на -ур(а) непахвальныя: лізýра ('падлізьнік'), немчурá ('немец'), ваўчурá ('воўк').
☆ Таму па-беларуску і не "дачурка", а дачушка. Ня наша і тая Сьнягурка.

девчурка, дочурка

Зюзя — старажытны бог зімы й марозу.
Зюзя на двор — куцьця на стол.
За зімовую сьцюжу ў беларускім фальклёры адказвае Зюзя, сівы тоўсты дзед у белым футры, бяз шапкі, босы. Б’е жалезнай булавой па пні — і прыходзяць маразы.

Англамоўнага (заходняга) Сьвятога Мікалая завуць Санта Клаўс ці проста Санта.

☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆

З Раджаством, з Ражством, з Раством, са Сьвятам Божага Нараджэньня, з Калядамі — якія толькі варыянты віншаваньня не сустрэнеш цяпер на паштоўках, у газэтах, часопісах, пачуеш у радыё й тэлевізіі. Дык як жа карэктна павіншаваць па-беларуску? Праўда, такое “беларускае” віншаваньне нават у людзей, далёкіх ад лінгвістыкі, выклікае непаразуменьне й шмат пытаньняў. Здаецца, столькі гадоў у школе нас вучылі, што расійскае “рождение” па-беларуску гучыць як “нараджэньне”, а ніяк не “ражджэньне” і раптам такое дзьвюхмоўе ў дзеяньні! Апанэнтам выступіла Расійская праваслаўная царква. Прадстаўнікі духавенства даводзілі, што “ражджаство” гэта аптымальны варыянт назвы сьвята. Маўляў, беларусамі гэтае слова ўжываецца больш за тысячу гадоў, бо з самага пачатку для набажэнстваў выкарыстоўвалася царкоўнаславянская мова. І ніколі нашыя продкі іншага слова, акрамя як “Рождество” ў царкве ня чулі. Нібыта яго беларускі варыянт ужываўся і па-за царкоўнымі сьценамі. У адрозненьні ад слова “Каляды”, якое ўвогуле мае лацінскае паходжаньне й яўна аддае “паганскім духам”. Слова “ражджаство” ня мае ніякага дачыненьня да беларускай мовы й выкарыстоўваецца хіба ад недасьведчанасьці або заангажаванасьці — адказваў мовазнаўца Дзьмітры Дзятко. Гэта тыповы царкоўнаславянізм, які ня мае права на існаваньне ў сучаснай літаратурнай мове, бо парушае фанэтычныя й лексычныя яе нормы.
——————————————————————
Зюзя 'мароз, холад; агонь'. Назюзюкацца = напіцца ў зюзю — 'моцна напіцца'

Назюзіцца як зюзя. Насмешл. Пра моцна п'янага чалавека. Станкевіч, 473.
Сядзіць ня дуж, упіўся як зюзь. Станкевіч, 473. Тое ж. // Беларускія народныя параўнанні

📷 Pan Litoŭski — ЁЛКА, ЕЛКА ЦІ ЯЛІНКА?

☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆

Дарагія суродзічы беларусы! Вясёлых Калядаў і шчасьлівага Новага году!

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥14👍73
2025/10/19 21:48:17
Back to Top
HTML Embed Code: