Кожны народ — як тая кветка:
хоча размаўляць на сваёй мове
.

🥳 Віншуем Ніну Багінскую, якая нарадзілася 30 сьнежня ў Менску, грамадзкая дзяячка Беларусі.

⚡️ Пасьля вучобы працавала геолягам у Беларускім навукова-дасьледчым геалягічным разьведвальным інстытуце, была звольнена зь інстытуту за тое, што падрыхтавала важную справаздачу пра свой праект на беларускай мове.

⚡️ Стала вядомай пасля апублікаванага ў 2006 годзе здымка, на якім яна была адлюстравана з вялікім бел-чырвона-белым сцягам падчас акцыі, прысвечанай Дню Волі.

⚡️ 1 жніўня 2014 году спаліла савецкі сьцяг перад будынкам КДБ і патлумачыла свой учынак: «спаліла чырвоны сьцяг зь сярпом і молатам — бо гэта сьцяг, пад якім забівалі мільёны людзей, рабілі генацыд беларусаў. І што 1 жніўня правяла сваю акцыю, таксама патлумачыла — бо ў гэты дзень ў 1937 годзе тут, ў дворыку турмы „амэрыканкі“ палілі кнігі нашых беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў, якія мы ужо ніколі не прачытаем»

Ніна Багінская, «чые сьцягі застануцца ў гісторыі Беларусі», стала ляўрэаткай прэміі «Людзі Cвабоды – 2020».

❗️ У верасьні 2020 году фатаздымкі актывісткі апублікаваў вядомы італьянскі часопіс пра моду Vogue.

Нездарма першай у рубрыцы #героі была менавіта непахісная Ніна Багінская, якая не толькі ўмее сцягамі махаць, але і на мове ўсюль размаўляць.

©️ Усе таталітарныя сістэмы распадаліся. Старая Рымская імперыя чаму распалася? Там таксама было шмат народаў, а мова мусіла быць рымскай.

©️ Кожны народ — як тая кветка: хоча размаўляць на сваёй мове.

🗣 Інтэрв'ю Ніны Багінскай

Калі шпацыруе ці проста гуляе,
то ўсё, што вакол, раўнавагу губляе.
І ў ейнай прысутнасці чынам чароўным
усё раптам робіцца бела-чырвоным.

І мусіш прызнаць, нібы цуд, яе годнасць
І ведаць, што гэта ўсё — неверагоднасць.
І словаў шукаць і мелодый схапленне,
каб выказаць неяк сваё захапленне.

Віншуем яе кліпам ад Зьмітра Вайцюшкевіча - Неверагоднасць

#мова @supermova #гонар #годнасьць #багінская #менск
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
17
🎄Навагодняя ялінка? Павук над сталом!
Ці адзначалі беларусы Новы год
?

📜 Для нашых продкаў Новы год святам ня быў. У Еўропе з увядзеннем грыгарыянскага календара год стаў пачынацца менавіта з 1 студзеня. А Граматай Стэфана Баторыя 1583 года такі каляндар уводзiўся на ўсёй тэрыторыi Рэчы Паспалiтай. Але сказаць, што менавіта гэты дзень святкавалі нашы продкі, нельга. Першапачаткова, з язычніцкіх часоў, заканчэнне старога і пачатак новага года былі звязаны са святам зімовага сонцастаяння ☀️.

У каталіцтве на 31 снежня выпадаў дзень святога Сільвестра. У народзе гэта называлася Шчодрым вечарам, але гэтае свята ніяк не асацыявалася з пачаткам новага года. Новы год у нас пачалі святкаваць толькі пры савецкай уладзе: менавіта тады зьявіліся звыклыя для нас атрыбуты.

Выхадны быў устаноўлены толькі ў СССР указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 23 снежня 1947 года. Таксама афіцыйна зацвярджалася, што 1 студзеня — гэта святочны дзень.

Да нас з Еўропы традыцыя ставіць елку прыйшла толькі ў XIX стагоддзі 🌲. Са святым Мікалаем тая ж гісторыя: у Еўропе вобраз дарыльшчыка замацаваўся за ім прыкладна ў той жа час. А вось Каляды беларусы адзначалі шырока. Адзін з галоўных звычаяў – вешаць над сталом саламянага павука, выяву ідэальна спарадкаванага свету, традыцыйны абярэг беларусаў.

Зіхціць сьнег і лёд,
І хутка Новы год,
І кожны сустракае
Па магчымасьцях яго –
З кілішкам у руцэ
Ці з вудай на рацэ,
З усьмешкаю на твары,
Са сьлязою на шчацэ
.

🎧 Слухайце песьню Крамбамбулі, а ўсе праблемы потым.
----
Сёньня афіцыйна скончыцца 2024 год. Шчыра зычым вам, даражэнькія, каб новы стаў для вас сапраўды шчаслівым, цёплым, утульным, побач з самымі роднымі і блізкімі людзьмі ☺️☀️.

Размаўляйце на Сваёй беларускай мове, пазнавайце беларускія традыцыі, вандруйце па краіне – яна ў нас цудоўная! ❤️

А мы будзем разам з вамі!

Ваша Супер Мова 🤍❤️🤍

#мова @supermova #новы_год #традыцыі #сьвяты
16👍3🔥2❤‍🔥1
Шаноўныя сябры, усіх з Раством!!!
17👍9
Дзякуй што з намі больш за 3 гады!

🔗 Мы падзяліся за гэты час з вамі вялікай колькасьці кантэнту пра годныя асобы, падзеі і у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.

📕 "Супер Мова" — гэта энцыкляпэдыя і падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса.

⬜️ Цяпер дзякуючы пошуку вы можаце знайсьці нагоду для гонару за сябе за беларуса/ліцьвіна.

📆 Па даце вы можаце знайсьці інфармацыю пра годных людзей і падзеі ў гэты дзень.

🔎 Таксама можаце выкарыстоўваць пошук па словам каб знайсьці ўзгадкі пра асобы, сьвяты, узгадкі пра ваш горад, спасылкі на кнігі і розныя відэа і артыкулы.

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.


Максім Багдановіч — Пагоня

😜 А мы не спыняемся і будзем працягваць вас радаваць цікавым кантэнтам на нашай роднай Супер Мове.

#мова @supermova
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
22👍6❤‍🔥3🔥2
Супер Мова pinned «Вітаем шаноўнае спадарства🤗 З днём Волі вас😜 Падтрымайце, калі ласка наш канал, каб мы маглі радаваць вас гісторыя ў канале https://www.tg-me.com/boost/supermova На патрэбна 7 галасоў людзей з прэміўм акаўнтамі😊 Усім цудоўнага дня😘»
Вітанкі!
Запрашаю на дыхацельную практыку ў гэтую нядзелю

У галаве бывае вельмі шумна: дзясяткі галасоў спрачаюцца, душаць, збіваюць з дарогі.
але ёсць адзін - сапраўдны.
ясны, упарта жывы, твой.

у гэтую нядзелю мы будзем дыхаць, слухаць і знаходзіць яго
не "як правільна", не "як чакаюць іншыя”, а свой унутраны голас - той, што вядзе туды, дзе твая дарога.

што будзе:
- дыхацельны патэрн які я пакажу на сустрэчы
- сабраны музычны сэт
- мой гайдынг і метафары

нядзеля, 24 жніўня
11:00 (па Менску)
Zoom

✉️ для запісу пішыце мне ў асабістыя
👍75
Запрашаем на групавыя анлайн-заняткі па розных курсах для вашых дзетак ад 6 да 14 гадоў.

На занятках з дзеткамі мы:
Практыкуем родную мову праз цікавыя заданні і дыялогі 🗣📖
Карыстаемся анімацыйнымі прэзентацыямі для лепшага разумення матэрыялу 🎨📽
Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і захапляльнай праектнай дзейнасці 🏆🧩

Заняткі анлайн будуць праходзіць у Zoom 1 раз на тыдзень па 40 хвілін.
Расклад будзем вырашаць разам з усімі бацькамі! 🙍‍♂️🙍🏻🙍🏼‍♀️

Увага: курсы платныя. Кошт аднаго занятка 25 зл.

Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, у асабістыя паведамленні 📩
@keith_pigeon
14👍4
2025/10/19 02:25:59
Back to Top
HTML Embed Code: