Новы дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы
Да Офіса Святланы Ціханоўскай далучыўся новы дарадца па адукацыі і навуцы — гісторык і антраполаг Павел Церашковіч. Раней гэтую пасаду займала Таццяна Шчытцова.
Павел шмат гадоў працуе ў сферы адукацыі: ён выкладаў у БДУ, быў дэканам і кіраўніком Сената ў ЕГУ, стажыраваўся ў Нью-Ёрку і Оксфардзе, мае больш за сотню навуковых публікацыяў.
Падчас працы ў Офісе Павел будзе адказны за:
⭕️ Маніторынг і аналіз асноўных тэндэнцыяў у беларускай і сусветнай адукацыі і навуцы;
⭕️ Падрыхтоўку аналітыкі: ацэнкі патрэбаў, дарожныя карты, агляды;
⭕️ Правядзенне публічнай камунікацыі, якая адлюстроўвае пазіцыі беларускіх дэмакратычных сілаў па пытаннях адукацыі і навукі;
⭕️ Удзел у грантавых і стыпендыяльных праграмах для падтрымкі беларускіх выкладчыкаў і вучоных;
⭕️ Супрацоўніцтва з адукацыйнымі інстытутамі і ініцыятывамі;
⭕️ Арганізацыю падтрымкі рэпрэсаваных выкладчыкаў і вучоных, а таксама прыцягненне да адказнасці арганізатараў рэпрэсіяў у акадэміі.
Павел Церашковіч:
Да Офіса Святланы Ціханоўскай далучыўся новы дарадца па адукацыі і навуцы — гісторык і антраполаг Павел Церашковіч. Раней гэтую пасаду займала Таццяна Шчытцова.
Павел шмат гадоў працуе ў сферы адукацыі: ён выкладаў у БДУ, быў дэканам і кіраўніком Сената ў ЕГУ, стажыраваўся ў Нью-Ёрку і Оксфардзе, мае больш за сотню навуковых публікацыяў.
Падчас працы ў Офісе Павел будзе адказны за:
Павел Церашковіч:
«На працягу большай часткі свайго жыцця я звязаны са сферай адукацыі і навукі. Я ведаю яе з розных бакоў — як настаўнік, універсітэцкі прафесар, навуковы супрацоўнік, эксперт, распрацоўшчык рэформаў, адміністратар, палітык.
Спадзяюся, што мой досвед, навыкі і прафесійныя веды будуць карыснымі для працы Офіса Святланы Ціханоўскай, беларускай дэмакратычнай супольнасці і будучай вольнай Беларусі».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤150👍41🔥10🤯8😢7👏4🤔3❤🔥1
Правы чалавека не з'яўляюцца ўнутранай справай «дыктатуры» — гэта ўніверсальнае абавязацельства кожнай дзяржавы
19 верасня ў межах 60-й сесіі Рады па правах чалавека ААН прайшоў інтэрактыўны дыялог з прадстаўніцай Групы незалежных экспертаў па Беларусі Карынай Маскаленка і сайд-івэнт «Give a Voice to the Victims: Human Rights Violations in Belarus», арганізаваны пастаянным прадстаўніцтвам Літвы пры ААН.
На абодвух мерапрыемствах узнімалася сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі:
➖ Інтэрактыўны дыялог быў больш сфакусаваны на выніках апошняй справаздачы Групы незалежных экспертаў па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
➖ Падчас сайд-івэнту прагучалі сведчанні былых палітвязняў і праваабаронцаў, якія распавялі пра масавыя рэпрэсіі ў Беларусі, катаванні, адвольныя арышты і пераслед незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці.
Што адзначылі выступоўцы?
Нягледзячы на адзіночныя вызваленні, рэпрэсіўная машына застаецца актыўнай: новыя затрыманні і паўторныя арышты адбываюцца рэгулярна, змушаючы многіх беларусаў і беларусак шукаць прытулак за мяжой.
Каментар дарадцы па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай Леаніда Марозава:
Леанід Марозаў праінфармаваў прадстаўнікоў Офіса Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі ў Беларусі Нілса Муйжніекса аб актуальнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Сярод асноўных тэмаў: вызваленні, прымусовыя дэпартацыі былых палітвязняў, а таксама, у экстранным парадку, — пытанне лёсу Мікалая Статкевіча.
19 верасня ў межах 60-й сесіі Рады па правах чалавека ААН прайшоў інтэрактыўны дыялог з прадстаўніцай Групы незалежных экспертаў па Беларусі Карынай Маскаленка і сайд-івэнт «Give a Voice to the Victims: Human Rights Violations in Belarus», арганізаваны пастаянным прадстаўніцтвам Літвы пры ААН.
На абодвух мерапрыемствах узнімалася сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі:
Што адзначылі выступоўцы?
Нягледзячы на адзіночныя вызваленні, рэпрэсіўная машына застаецца актыўнай: новыя затрыманні і паўторныя арышты адбываюцца рэгулярна, змушаючы многіх беларусаў і беларусак шукаць прытулак за мяжой.
Каментар дарадцы па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай Леаніда Марозава:
«Калі прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі называюць абмеркаванне катаванняў і рэпрэсіяў «ачарненнем краіны» і «ўнутранай справай», яны ў чарговы раз блытаюць Беларусь з дыктатурай. Правы чалавека нельга схаваць за шыльдай «суверэннай палітыкі»: калі катаванні і выгнанні сталі палітыкай рэжыму, менавіта пра гэта і павінна гаварыць Рада па правах чалавека. Асаблівая падзяка Літве і літоўскім праваабаронцам за тое, што галасы беларусаў і беларусак прагучалі сёння ў Жэневе».
Леанід Марозаў праінфармаваў прадстаўнікоў Офіса Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі ў Беларусі Нілса Муйжніекса аб актуальнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Сярод асноўных тэмаў: вызваленні, прымусовыя дэпартацыі былых палітвязняў, а таксама, у экстранным парадку, — пытанне лёсу Мікалая Статкевіча.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤115👍23❤🔥15🔥6👏3🤯2
Візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША
22–25 верасня Святлана Ціханоўская будзе з працоўным візітам у ЗША. Галоўная мэта — удзел у 80-й Генеральнай Асамблеі ААН.
Што гэта за падзея і чаму яна важная для беларусаў?
Распавядаем коратка ў картках.

❤170❤🔥27👍19🔥17🤯6🤔3👏1
«Увесь свет пабачыў сілу беларускіх жанчын»
Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у ЗША. У Нью-Ёрку яна прыняла ўдзел у мерапрыемстве WPL Future Positive Convening, якое ўжо трынаццаты год праходзіць у межах Генасамблеі ААН, і арганізаванае супольнасцю Women Political Leaders.
Сустрэча сабрала прэзідэнтак, міністарак, дэпутатак і мэрак з розных краінаў свету, а таксама амбасадарак сеткі WPL, каб абмеркаваць умацаванне ўплыву жанчын у палітыцы і павелічэнне іх прадстаўленасці на ўсіх узроўнях улады.
Беларуская лідарка падзялілася досведам сваёй палітычнай дзейнасці і распавяла пра тое, як беларускія жанчыны праявілі сябе падчас 2020 года:
📌 Пра жаночы твар рэвалюцыі
📌 Пра жаночую салідарнасць

«Нашая рэвалюцыя ніколі не была толькі пра правы жанчын. Яна была і застаецца пра правы ўніверсальныя. Мы патрабавалі простых рэчаў: сумленных выбараў, павагі правоў чалавек, свабоды. За гэтыя патрабаванні жанчын саджаюць у турмы, катуюць, гвалтуюць, трымаюць у рэжыме інкамунікада.
Зусім нядаўна я сустракалася з вызваленымі жанчынамі — яны знясіленыя фізічна, але маральна не зламаныя. І я так ганаруся, што беларускі народ і жанчыны, вядома ж, працягваюць змагацца — у выгнанні і падпольна ў Беларусі».
«Ведаеце, за час маёй палітычнай кар'еры я шмат чаму навучылася. Першае — шлях да дэмакратыі звычайна не спрынт, а марафон. І жанчыны ўмеюць праходзіць доўгую дыстанцыю: калі ў нас ёсць мэта — мы сканцэнтраваныя і аб'яднаныя. Я таксама зразумела, што салідарнасць — гэта сапраўдная сіла, і жанчыны нястрымныя, калі гаворка ідзе пра салідарнасць».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤146👍23🔥15👏5❤🔥3🤯3😐2
Палітзняволеныя, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў і палітыкі: хто будзе спікерамі II Кангрэса па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause
26 і 28 верасня Варшава і Познань стануць пляцоўкамі для размоваў пра галоўнае — людзей, якія апынуліся за кратамі ў Беларусі за свае палітычныя перакананні. Кангрэс, які аб’яднае два гарады і два фарматы, збярэ былых палітвязняў, праваабаронцаў, прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, НДА і міжнародных арганізацыяў.
Спікеры панэляў першага дня:
📍 Панэль 1: «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе: новыя тэндэнцыі і выклікі. Жыццё пасля турмы»
Спікеры: Кацярына Дэйкала (БХК), Анастасія Васільчук (Вясна), Вячаслаў Касінераў (Dissidentby), Леанід Судаленка (праваабаронца, палітзняволены).
📍 Панэль 2: «Уразлівыя групы сярод палітзняволеных. Жыццё ў турме»
Спікеры: Сяргей Драздоўскі (Офіс па правах людзей з інваліднасцю), Ксенія Луцкіна (палітзняволеная), Паліна Шарэнда-Панасюк (палітзняволеная), Дзмітрый Карняенка (Хрысціянская візія), Наталля Дуліна (палітзняволеная).
📍 Панэль 3: «Праца дэмакратычных сілаў Беларусі, замежных палітыкаў і няўрадавых арганізацыяў па вызваленні і падтрымцы палітзняволеных»
Спікеры: Вольга Зазулінская (Аб’яднаны Пераходны Кабінет), Арцём Брухан (Каардынацыйная Рада), Настасся Касцюгова (Кааліцыя за вызваленне палітвязняў), Мацвей Купрэйчык (BelPol), Мануэль Хасэль (Libereco).
📍 Панэль 4: «Патрэбы няўрадавага сектара, які працуе з палітзняволенымі і іх сем’ямі. Інструменты. Міжнародны гуманітарны фонд»
Спікеры: Павел Сапелка (Вясна), Зміцер Ягораў (BYSOL), Вячаслаў Жукаў (Фонд «Краіна для жыцця»), Вераніка Станкевіч (Вольныя), Юлія Юхно («Talaka»), Бэрыт Ліндэман (NHC / IHFRB).
Асноўным фарматам працы ў другі дзень у Познані стануць прэзентацыі. Запланаваныя 3 блокі прэзентацый. Для максімальнай інклюзіўнасці пры абмеркаванні няпростых тэм быў абраны фармат дыскусіі-fishbawl, калі да яе змогуць далучацца людзі з аўдыторыі.
Праграма Кангрэса — па спасылцы.
📌 Як далучыцца:
— рэгістрацыя (дэдлайн — сёння!),
— акрэдытацыя для медыя.

❤108👍19🔥5❤🔥1🤯1
«Мэта намаганняў Трампа — вызваліць палітычных зняволеных, выратаваць жыцці, уз'яднаць беларускія сем'і»
У размове з BBC Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што вызваленні беларускіх палітвязняў павінны стаць асновай сістэмных зменаў у краіне і крокам да дэмакратыі, а не сродкам палітычнага гандлю:

«Мэта намаганняў прэзідэнта Трампа — вызваліць палітычных зняволеных, выратаваць жыцці, уз'яднаць беларускія сем'і. Вы ведаеце, што ён асабіста дапамог забяспечыць вызваленне майго мужа і іншых людзей, і гэта сапраўды мае вялікае значэнне.
Нават калі ЗША змякчаюць некаторыя санкцыі, мы просім іх працягваць аказваць ціск і ізаляваць Лукашэнку, пакуль ён працягвае тэрор, пагрозы суседзям і падтрымлівае Расію.
Амерыканцы не наіўныя. Яны разумеюць, што Лукашэнка імкнецца падмануць іх. Ніхто не ўспрымае Лукашэнку як надзейнага партнёра. Гаворка не ідзе пра легітымізацыю, бо для Лукашэнкі людзі — гэта разменная манета.
Мы яшчэ раз падкрэсліваем, што ў Беларусі патрэбныя сістэмныя змены. І, спадзяюся, ЗША і Еўропа будуць згодныя ў гэтым пытанні».
❤112👍29❤🔥8🔥3🤯3👏2😐2
Святлана Ціханоўская: «Я вельмі радая, што пасажырскае злучэнне паміж Беларуссю і Польшчай адновіцца. Вольнае перамяшчэнне беларусаў праз мяжу мае жыццёвае значэнне, бо гэта магчымасць абдымаць блізкіх, вучыцца, працаваць — бачыць свабодную Еўропу на ўласныя вочы.
Мы ўдзячныя польскаму боку, з якім Офіс заставаўся ў шчыльным кантакце апошнія тыдні. Зразумела, што Польшча вымушаная дзейнічаць ва ўмовах правакацыяў з боку рэжыму Лукашэнкі. І ў выніку гэтых дзеянняў найбольш пакутуюць беларусы.
Неабходна адзначыць і канструктыўную ролю Кітая ў гэтай сітуацыі. Візіты ў Варшаву і Мінск спрыялі прыняццю гэтага рашэння.
Эканамічны ціск і кантроль за рухам тавараў — гэта тое, што прымушае Лукашэнку ісці на саступкі. Менавіта з-за штучна створанага міграцыйнага крызісу і рэгулярных парушэнняў паветранай прасторы краіны-суседкі былі вымушаныя абараняцца і адгароджвацца.
Рэжым мусіць спыніць міграцыйныя атакі і рэпрэсіі, вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў. Беларускае неба мусіць быць сапраўды мірным — без баявых дронаў.
Беларусь будзе бяспечнай краінай і надзейным суседам — такой, якой яе хочуць бачыць беларусы».

❤126👍31😐11🔥6🤯6👏3🤔3
«Мікалай Статкевіч стаў ахвярай гвалтоўнага знікнення і адвольнага затрымання»
Гэта адзначылі незалежныя эксперты ААН, якія 23 верасня выступілі з рэзкай заявай з нагоды знікнення Мікалая Статкевіча.
Асноўныя тэзы заявы:
1️⃣ Эксперты падкрэслілі, што рэжым абавязаны неадкладна паведаміць праўду пра яго лёс, месцазнаходжанне і стан здароўя.
2️⃣ Спроба гвалтоўнага выправаджэння Статкевіча парушае артыкул 12 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які Беларусь ратыфікавала яшчэ ў 1973 годзе. Эксперты таксама адзначылі, што ў дзеяннях рэжыму Лукашэнкі могуць угледжвацца прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці, пра што ўжо заявіла Літва ў сваёй перадачы матэрыялаў у Міжнародны крымінальны суд.
3️⃣ Асаблівую ўвагу эксперты звярнулі на стан здароўя 69-гадовага палітыка, які яшчэ з лютага 2023 года ўтрымліваўся ў поўнай ізаляцыі і падвяргаўся жорсткаму абыходжанню.
4️⃣ Эксперты нагадалі Мінску пра неабходнасць прывесці «антыэкстрэмісцкае» заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў:
Падрабязней пра заяву незалежных экспертаў ААН — на сайце.
Гэта адзначылі незалежныя эксперты ААН, якія 23 верасня выступілі з рэзкай заявай з нагоды знікнення Мікалая Статкевіча.
Асноўныя тэзы заявы:
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў:
«Як толькі стала вядома пра тое, што Мікалай Статкевіч адмовіўся ад прымусовай дэпартацыі з краіны і з ім знікла сувязь, мы неадкладна праінфармавалі пра гэта Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі. Мы настойваем на тым, каб прадстаўнікі рэжыму неадкладна далі інфармацыю пра лёс Мікалая Статкевіча, і спынілі практыку гвалтоўных знікненняў, адвольных затрыманняў і палітычна матываваных пераследаў. Беларусь абавязаная выканаць свае міжнародныя абавязанні і пакласці канец рэпрэсіям у дачыненні да грамадзянаў, чыё адзінае «злачынства» — іх імкненне да свабоды і дэмакратыі».
Падрабязней пра заяву незалежных экспертаў ААН — на сайце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤114💔40😢22👏9🎉2🤯1