Telegram Web Link
З кім сустрэлася Святлана Ціханоўская падчас Варшаўскага форуму па бяспецы?

Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Варшаўскім форуме па бяспецы, які штогод збірае больш за 2500 удзельнікаў з 80 краінаў свету: кіраўнікоў урадаў, прэзідэнтаў, міністраў і экспертаў. 

Акрамя выступаў на дыскусіі і галоўнай сцэне форуму Ціханоўская правяла шэраг двухбаковых сустрэчаў:

з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім; 
дарадцам прэзідэнта Літвы Кястуцісам Будрысам; 
мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім; 
спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Трампа Кітам Келагам; 
прэзідэнткай Грузіі Саламэ Зурабішвілі; 
спецыяльнай прадстаўніцай ЕС па правах чалавека Кайсай Олонгрэн; 
ценявой міністаркай замежных спраў Вялікабрытаніі Прыці Патэл; 
Білам Браўдэрам, адным з ініцыятараў «Акту Магніцкага»; 
Міраславам Лайчакам, дарадцам па нацыянальнай бяспецы прэм’ер-міністра Славакіі; 
Сяргеем Лагадзінскім, сустаршынём «Еўранэсту».

Падчас размоваў абмяркоўваліся:
вынікі вучэнняў «Запад»;
магчымыя наступствы для Беларусі; 
наступныя крокі па вызваленні палітвязняў з удзелам амерыканскай адміністрацыі;
падтрымка рэпрэсаваных; 
пагрозы бяспецы; 
магчымыя сцэнары развіцця падзеяў у Беларусі.

Ціханоўская таксама выступіла на нефармальнай сустрэчы для лідараў і ўзяла ўдзел у працоўным ланчы для спікераў форуму.

Падрабязней пра візіт — па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
141👍28❤‍🔥10🔥2👏2🤔2🤯1
Святлана Ціханоўская — да Міжнароднага дня пажылых людзей

«Нас з дзяцінства вучаць паважаць старэйшых: саступаць месца ў грамадскім транспарце, пераводзіць праз дарогу, дапамагаць з цяжкімі сумкамі. Мы шануем іх жыццёвы досвед і беражліва ставімся да іх. Таму асабліва балюча бачыць, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца пажылыя людзі ў Беларусі.

Кожны пяты пенсіянер вымушаны працягваць працаваць — і гэтая колькасць працягвае расці. Дзяржаўных выплатаў ужо не стае нават на самае неабходнае. Сёлета ўлетку пенсіянерка з Бярозы паспрабавала сустрэцца з Лукашэнкам, каб папрасіць павялічыць пенсію, але яе затрымалі і асудзілі на дзесяць сутак. Пакуль моладзь уцякае з краіны ад ціску рэжыму, у Беларусі закрываюць дамы-інтэрнаты для пажылых — і людзям сталага ўзросту застаецца спадзявацца толькі на сябе. У гэты ж час улады кідаюць за краты сямідзесяцігадовых пенсіянераў на два гады за каментары ў інтэрнэце. Не менш за 48 палітвязняў — гэта пенсіянеры.

Але нават у такіх умовах мы не павінны заставацца абыякавымі. Пажылыя людзі — гэта нашы бацькі і дзядулі, тыя, хто ўсё жыццё працаваў, каб у нас была будучыня. Яны годныя спакою і падтрымкі. Таму наш абавязак — не толькі дапамагаць ім у штодзённых дробязях, але і разам патрабаваць годных умоваў жыцця для ўсіх старэйшых: справядлівых пенсіяў, даступнай медыцыны і сацыяльных паслугаў. Бо грамадства становіцца мацнейшым, калі ніхто не застаецца без увагі і падтрымкі».
😢9042💔10🤯1
«Бізнес у Беларусі не адчувае сябе ў бяспецы» 

Святлана Ціханоўская правяла размову з «New to The Street TV», дзе распавяла, што адбываецца з беларускім бізнесам і якія рэформы яму неабходныя: 
«Нам будзе патрэбна аднаўляць эканоміку. Беларусь — адзіная краіна былога Савецкага Саюза, дзе не адбылося працэсу прыватызацыі. Усе прадпрыемствы належаць дзяржаве, Лукашэнку, яго кішэням. Мы павінны прайсці праз працэс прыватызацыі і стварыць умовы, прыдатныя для новых інвестыцыяў.

Цяпер у Беларусі, калі ў цябе ёсць даволі вялікі бізнес — рэжым будзе ў ім зацікаўлены. Рэжым можа пасадзіць генеральнага дырэктара ці кіраўніка ў турму па «эканамічных абвінавачваннях» і проста адціснуць кампанію. Таму бізнес не адчувае сябе ў бяспецы ў Беларусі. І пасля пераменаў трэба будзе прыняць новыя законы, каб гэта змяніць.

Ужо цяпер мы размаўляем з многімі глабальнымі кампаніямі, каб заахвоціць інвеставаць у Беларусь пасля пераменаў і аднавіць тое, што Лукашэнка руйнаваў усе гэтыя гады, і зрабіць краіну прывабнай для новых інвестараў».


Размова цалкам — па спасылцы.
95👍45❤‍🔥10👏1🤯1😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская на Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці

Сёння беларуская лідарка бярэ ўдзел у Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці (EPC), які адбываецца з удзелам больш чым 50 лідараў і лідарак еўрапейскіх краінаў

Сярод удзельнікаў — прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнтка Малдовы Мая Санду, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер, прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, кіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая Калас, прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен, прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Мецола.

Што такое Еўрапейская палітычная супольнасць? EPC — гэта пляцоўка для стратэгічнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі Еўропы. Яна аб’ядноўвае краіны Еўрасаюза і яго суседзяў, каб разам абмяркоўваць бяспеку, эканоміку, дэмакратыю і будучыню кантынента.

На парадку дня: 
падтрымка Украіны;
бяспека Еўропы;
умацаванне еўрапейскай супольнасці ва ўмовах цяперашняй геапалітычнай рэальнасці.

Удзел Ціханоўскай стане магчымасцю данесці да міжнароднай супольнасці, што дэмакратычная Беларусь —  больш надзейны партнёр для Еўропы, чым рэжым Лукашэнкі, а таксама прыцягнуць увагу да неабходнасці працягваць падтрымку палітвязняў і ўсіх, хто змагаецца за свабоду.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
132👍31❤‍🔥15🔥5👏1🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская на Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам

«Радая сустрэцца з Гітанасам Наўседам і Фрыдрыхам Мерцам. Дзякуй Германіі і Літве за падтрымку беларусаў і салідарнасць».
134👍35❤‍🔥15🔥5🤯2
Святлана Ціханоўская з еўрапейскімі лідарамі на Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці

«Саміт — гэта важная пляцоўка, дзе краіны абмяркоўваюць бяспеку і будучыню Еўропы. Тут мы нагадваем партнёрам, што наш народ змагаецца за свабоду і заслугоўвае месца ў еўрапейскай сям’і».
153👍27❤‍🔥17🔥7🤯3👏1😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Уладзімірам Зеленскім падчас Саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці:
«Радая пабачыць прэзідэнта Зяленскага. Мы падтрымліваем Украіну і яе барацьбу за свабоду і незалежнасць. Бо ад Украіны залежыць і лёс Беларусі. Дзякуй прэзідэнту Зяленскаму за мужнасць і дамову працягваць камунікацыю».
🔥224❤‍🔥6945👍23🤯5😢2🤔1
2025/10/25 08:50:16
Back to Top
HTML Embed Code: