Telegram Web Link
«Мы павінны працягваць барацьбу — пакуль кожны палітвязень не будзе свабодны, а рэпрэсіі не спыняцца» 

Сёння ў Парыжы стартавала 3-я сустрэча Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь», арганізаваная Нацыянальнай асамблеяй Францыі і Офісам Святланы Ціханоўскай. На адкрыцці прагучалі прамовы Святланы Ціханоўскай, прэзідэнткі Палаты дэпутатаў Францыі Яэль Браўн-Півэ, кіраўніка групы «За дэмакратычную Беларусь» у Францыі Фрэдэрыка Пэці і спікера Каардынацыйнай Рады Арцёма Брухана.

Падчас сустрэчы адбудуцца наступныя дыскусіі:

⭕️«Пяць гадоў пасля рэвалюцыі ў Беларусі: які дэмакратычны шлях наперадзе?».
⭕️«Сведчанні палітвязняў».
⭕️«Круглы стол: ці эфектыўныя меры Еўропы ў адказ рэжыму Аляксандра Лукашэнкі? Ці варта працягваць?».

Святлана Ціханоўская:

«Для нас вялікі гонар праводзіць трэцюю сустрэчу Альянсу тут, у Парыжы — у Нацыянальнай асамблеі Францыі, адным з сапраўдных храмаў еўрапейскай дэмакратыі.

Голас Францыі ў Еўропе гучыць моцна і выразна. Вы абараняеце Еўрапейскі саюз ад ціску дыктатараў і цынізму «рэальнай палітыкі».

Ніколі раней Беларусь не займала такога высокага месца ў знешняй палітыцы Францыі, і ніколі супрацоўніцтва паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Францыяй не было такім шчыльным, як цяпер.

Яшчэ на мінулым тыдні я сустрэлася з прэзідэнтам Макронам на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Капенгагене. Ён яшчэ раз пацвердзіў: незалежная, дэмакратычная і еўрапейская Беларусь застаецца прыярытэтам Францыі — не толькі як пытанне правоў чалавека, але і як пытанне еўрапейскай бяспекі».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥94👍4137❤‍🔥7🤯5👏1
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам Еўропы і замежных справаў Францыі 

Сёння ў Парыжы Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам Еўропы і замежных справаў Францыі Жанам-Наэлем Баротам. У сустрэчы таксама ўдзельнічаў Сяргей Ціханоўскі.

Падчас размовы бакі абмеркавалі:
— палітыку Францыі ў дачыненні да Беларусі і ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне;
— крокі па вызваленні беларускіх палітвязняў;
— падтрымку для незалежных медыя;
— магчымасць пашырэння выдачы візаў беларусам.

Ціханоўская падкрэсліла:
«Я ўдзячная Францыі за паслядоўную падтрымку беларускага народа, за працу спецыяльнай прадстаўніцы па Беларусі і ўвагу да лёсу нашай краіны. Асобна хачу падзякаваць за візавую падтрымку — заставацца мабільнымі вельмі важна для тых, хто жыве ў Беларусі. Я заклікала міністра пашырыць выдачу візаў, бо гэта дае беларусам магчымасць мець сувязь з Еўропай і адчуваць сябе часткай свабоднага свету».


Пасля сустрэчы прайшоў урачысты прыём з нагоды трэцяй сустрэчы Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь», дзе прысутнічалі ўсе ўдзельнікі сустрэчы: міжнародныя прадстаўнікі групаў, парламентарыі, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета — Павел Латушка, Аліса Рыжычэнка і Уладзімір Астапенка.
❤‍🔥119👍4130🔥5🤯5👏3😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская з візітам у Бруселі

У межах візіту Ціханоўская возьме ўдзел у сустрэчы з высокапастаўленымі асобамі па Беларусі, арганізаванай Еўракамісіяй.

Падчас сустрэчаў асноўны фокус будзе накіраваны на падтрымку беларусаў і беларусак, а таксама на каардынацыю канкрэтных крокаў для рэалізацыі дэмакратычных пераменаў у краіне.
154🔥16👍13❤‍🔥6👏5🤯4😐1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Анатоль Лябедзька — пра вынікі сустрэчы Альянсу «За дэмакратычную Беларусь» у Францыі 

Цягам двух дзён у французскай сталіцы праходзіла трэцяя сустрэча Альянсу «За дэмакратычную Беларусь», арганізаваная Нацыянальнай асамблеяй Францыі і Офісам Святланы Ціханоўскай. Удзел у мерапрыемстве прынялі 14 нацыянальных парламентаў і міжнародных парламенцкіх арганізацыяў. 

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў сваім відэа падсумоўвае вынікі сустрэчы і распавядае пра Парыжскі мемарандум.

«Галоўны выніковы дакумент — гэта Парыжскі мемарандум. А самае цікавае ў ім — планы дзеянняў.

Першае: рэкамендацыя ўсім чальцам Альянсу падпісаць мемарандум пагаднення аб супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Другое: імплементацыя Люксембургскіх рашэнняў — тое, што датычыцца інтэграцыі беларусаў замежжа, а таксама тых, хто мае намер выехаць з краіны. 

Трэцяе: палітвязні. Тут — «Кангрэс Хросных», які плануецца на пачатак наступнага года».


Больш падрабязна пра вынікі глядзіце ў відэа!
😐121👍8322❤‍🔥7🔥7👏4🤯4🤔1😢1
«Беларусь яшчэ ніколі не займала такога высокага месца ў еўрапейскім парадку дня»

У межах візіту Святланы Ціханоўскай у Брусель прайшла сустрэча з прадстаўнікамі еўрапейскіх інстытуцый і беларускіх дэмакратычных сілаў, арганізаваная Еўрапейскай камісіяй (DG ENEST) і Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў (EEAS). 

Галоўная мэта: абмеркаванне прыярытэтаў падтрымкі Беларусі. 

Асноўныя тэмы сустрэчы: 
– правы чалавека;
– развіццё грамадзянскай супольнасці; 
– падтрымка незалежных медыя;
– агляд існуючай дапамогі Беларусі і абмеркаванне далейшых шляхоў павышэння эфектыўнасці падтрымкі.

Святлана Ціханоўская: 

«Месяц таму я ўдзельнічала ў сустрэчы Gymnich у Капенгагене, і адзін з міністраў, што сядзеў побач, сказаў: «Мы падтрымліваем вас і будзем падтрымліваць не толькі з салідарнасці. Мы рэалісты. Мы робім гэта і дзеля сябе. Падтрымліваючы вас — мы ўкладваем у ўласную бяспеку і ўласныя каштоўнасці». 

І ён меў рацыю. Узмацняючы беларускае грамадства, яго дэмакратычныя сілы, медыя, культуру і НДА — мы ўмацоўваем усходнюю мяжу Еўропы перад расійскай агрэсіяй. Чым больш беларусаў праеўрапейскіх і прадэмакратычных, тым мацнейшай і больш бяспечнай становіцца Еўропа».


Падрабязней. 
142👍33❤‍🔥12🔥5👏5🤯4😐1
2025/10/24 20:21:45
Back to Top
HTML Embed Code: