Telegram Web Link
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам Еўропы і замежных справаў Францыі 

Сёння ў Парыжы Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам Еўропы і замежных справаў Францыі Жанам-Наэлем Баротам. У сустрэчы таксама ўдзельнічаў Сяргей Ціханоўскі.

Падчас размовы бакі абмеркавалі:
— палітыку Францыі ў дачыненні да Беларусі і ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне;
— крокі па вызваленні беларускіх палітвязняў;
— падтрымку для незалежных медыя;
— магчымасць пашырэння выдачы візаў беларусам.

Ціханоўская падкрэсліла:
«Я ўдзячная Францыі за паслядоўную падтрымку беларускага народа, за працу спецыяльнай прадстаўніцы па Беларусі і ўвагу да лёсу нашай краіны. Асобна хачу падзякаваць за візавую падтрымку — заставацца мабільнымі вельмі важна для тых, хто жыве ў Беларусі. Я заклікала міністра пашырыць выдачу візаў, бо гэта дае беларусам магчымасць мець сувязь з Еўропай і адчуваць сябе часткай свабоднага свету».


Пасля сустрэчы прайшоў урачысты прыём з нагоды трэцяй сустрэчы Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь», дзе прысутнічалі ўсе ўдзельнікі сустрэчы: міжнародныя прадстаўнікі групаў, парламентарыі, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета — Павел Латушка, Аліса Рыжычэнка і Уладзімір Астапенка.
❤‍🔥119👍4130🔥5🤯5👏3😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская з візітам у Бруселі

У межах візіту Ціханоўская возьме ўдзел у сустрэчы з высокапастаўленымі асобамі па Беларусі, арганізаванай Еўракамісіяй.

Падчас сустрэчаў асноўны фокус будзе накіраваны на падтрымку беларусаў і беларусак, а таксама на каардынацыю канкрэтных крокаў для рэалізацыі дэмакратычных пераменаў у краіне.
154🔥16👍13❤‍🔥6👏5🤯4😐1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Анатоль Лябедзька — пра вынікі сустрэчы Альянсу «За дэмакратычную Беларусь» у Францыі 

Цягам двух дзён у французскай сталіцы праходзіла трэцяя сустрэча Альянсу «За дэмакратычную Беларусь», арганізаваная Нацыянальнай асамблеяй Францыі і Офісам Святланы Ціханоўскай. Удзел у мерапрыемстве прынялі 14 нацыянальных парламентаў і міжнародных парламенцкіх арганізацыяў. 

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў сваім відэа падсумоўвае вынікі сустрэчы і распавядае пра Парыжскі мемарандум.

«Галоўны выніковы дакумент — гэта Парыжскі мемарандум. А самае цікавае ў ім — планы дзеянняў.

Першае: рэкамендацыя ўсім чальцам Альянсу падпісаць мемарандум пагаднення аб супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Другое: імплементацыя Люксембургскіх рашэнняў — тое, што датычыцца інтэграцыі беларусаў замежжа, а таксама тых, хто мае намер выехаць з краіны. 

Трэцяе: палітвязні. Тут — «Кангрэс Хросных», які плануецца на пачатак наступнага года».


Больш падрабязна пра вынікі глядзіце ў відэа!
😐121👍8422❤‍🔥7🔥7👏4🤯4🤔1😢1
«Беларусь яшчэ ніколі не займала такога высокага месца ў еўрапейскім парадку дня»

У межах візіту Святланы Ціханоўскай у Брусель прайшла сустрэча з прадстаўнікамі еўрапейскіх інстытуцый і беларускіх дэмакратычных сілаў, арганізаваная Еўрапейскай камісіяй (DG ENEST) і Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў (EEAS). 

Галоўная мэта: абмеркаванне прыярытэтаў падтрымкі Беларусі. 

Асноўныя тэмы сустрэчы: 
– правы чалавека;
– развіццё грамадзянскай супольнасці; 
– падтрымка незалежных медыя;
– агляд існуючай дапамогі Беларусі і абмеркаванне далейшых шляхоў павышэння эфектыўнасці падтрымкі.

Святлана Ціханоўская: 

«Месяц таму я ўдзельнічала ў сустрэчы Gymnich у Капенгагене, і адзін з міністраў, што сядзеў побач, сказаў: «Мы падтрымліваем вас і будзем падтрымліваць не толькі з салідарнасці. Мы рэалісты. Мы робім гэта і дзеля сябе. Падтрымліваючы вас — мы ўкладваем у ўласную бяспеку і ўласныя каштоўнасці». 

І ён меў рацыю. Узмацняючы беларускае грамадства, яго дэмакратычныя сілы, медыя, культуру і НДА — мы ўмацоўваем усходнюю мяжу Еўропы перад расійскай агрэсіяй. Чым больш беларусаў праеўрапейскіх і прадэмакратычных, тым мацнейшай і больш бяспечнай становіцца Еўропа».


Падрабязней. 
144👍33❤‍🔥12🔥5👏5🤯4😐1
Светлана Тихановская
Да каго звярнуцца і дзе шукаць дапамогу беларусам за мяжой? ЧАСТКА 1 Офісы, Місіі дэмакратычных сілаў і Народныя амбасады — хто гэта, чым дапамагаюць і як звязацца? *а таксама шляхі, як зрабіць свой унёсак і далучыцца да працы!
Да каго звярнуцца і дзе шукаць дапамогу беларусам за мяжой? ЧАСТКА 2

Офісы, Місіі дэмакратычных сілаў і Народныя амбасады — хто гэта, чым дапамагаюць і як звязацца?

*а таксама шляхі, як зрабіць свой унёсак і далучыцца да працы!

Частка 1 —
па спасылцы.
122👍36❤‍🔥12🔥3🤯3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Дарагія мае беларусы! Я працягваю працаваць з вамі дзеля нашай супольнай мэты. Мы з камандай будзем і далей змагацца за вызваленне палітзняволеных, адстойваць інтарэсы беларусаў і прыцягваць міжнародную ўвагу да праблемаў у Беларусі. Якія б цяжкасці ні ўзнікалі, мы працягваем працу. Нягледзячы на любыя выклікі, ніякія перашкоды нас не спыняць.

Мы тут і працягваем дзейнічаць»,


Святлана Ціханоўская.
284😐152❤‍🔥39👍30🤯7🔥5
Святлана Ціханоўская — да Дня супраць смяротнага пакарання

«Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ выконваюць смяротныя прысуды. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі даўно прызналі, што смерць — гэта радыкальны і бесчалавечны метад пакарання, які не мае нічога агульнага з правасуддзем. Але ў нашай краіне да гэтага часу працягваюць забіваць людзей: за 30 гадоў рэжыму Лукашэнкі каля 350 чалавек атрымалі смяротныя прысуды. Тры з паловай сотні жыццяў, знішчаных рукамі тых, хто жыве побач з намі, ходзіць з намі па адных вуліцах, ездзіць з намі ў метро.

Два гады таму ўлады яшчэ пашырылі пералік артыкулаў, за якія могуць прысудзіць смерць: цяпер да забойства можа прывесці «дзяржаўная здрада» або «замах на тэрарызм». У краіне, дзе за любое іншадумства чалавека называюць «тэрарыстам», смяротнае пакаранне можа пагражаць любому чалавеку.

Чалавечае жыццё — найвышэйшая каштоўнасць. Калі ў чалавека забіраюць жыццё, у яго забіраюць шанец зразумець свае памылкі, змяніцца, прынесці карысць. Смяротнае пакаранне — гэта жорсткая, варварская помста, якой няма месца ў прававой і дэмакратычнай дзяржаве. Пакуль у Беларусі працягваюць расстрэльваць людзей, улада адмаўляе чалавеку ў самым галоўным праве — праве на жыццё».
😐167❤‍🔥8035👏26👍10🔥6😢3🤯2💔1
Святлана Ціханоўская павіншавала Марыю Карыну Мачада з Нобелеўскай прэміяй міру:  

«Шчыра віншую Марыю Карыну Мачада з заслужанай узнагародай — Нобелеўскай прэміяй міру.

Сваёй мужнасцю, непахіснай вернасцю каштоўнасцям свабоды і адданасцю барацьбе за дэмакратыю ты натхняеш мільёны людзей па ўсім свеце. Гэтая ўзнагарода — прызнанне нязломнасці і веры ў сілу народа Венесуэлы.

Я захапляюся і цаню нашае сяброўства. Разам мы ўсё адолеем!»


Святлана Ціханоўская падтрымлівае сувязь з Марыяй Карынай Мачада на працягу апошняга году. Разам яны сазвоньваліся, перапісваліся, а таксама выступалі на супольных мерапрыемствах.
166❤‍🔥37👍33👏7🤯5😐1
«Рэжым Лукашэнкі сістэматычна злоўжывае міжнароднымі механізмамі прававога супрацоўніцтва»

Падчас Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні быў прадстаўлены даклад па тэме «Транснацыянальныя рэпрэсіі ў Беларусі: жорсткі інструмент пераследу іншадумства рэжымам Лукашэнкі». Падчас прэзентацыі даклада выступіў дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў. 

У дакладзе паказана, як рэжым Лукашэнкі працягвае пераследаваць беларусаў нават па-за межамі краіны, выкарыстоўваючы шырокі набор інструментаў уплыву і запалохвання. Акрамя таго, падкрэслена, што такія дзеянні ўяўляюць сабой пагрозу не толькі для грамадзянаў Беларусі, але і бяспецы і суверэнітэту еўрапейскіх дзяржаваў.

У дакладзе прапануюцца рэкамендацыі для міжнародных арганізацыяў (у тым ліку АБСЕ) і нацыянальных урадаў па выпрацоўцы агульнай стратэгіі абароны правоў чалавека і суверэнітэту дзяржаваў перад тварам транснацыянальнага гвалту.

Леанід Марозаў:

«Практыка паказвае, што рэжым Лукашэнкі сістэматычна злоўжывае міжнароднымі механізмамі прававога супрацоўніцтва, уключаючы сістэму Інтэрпола, каб пераследваць беларусаў, вымушаных шукаць прытулак за мяжой. 

Міжнародная супольнасць павінна выпрацаваць узгоднены адказ у рамках міжурадавых структураў і праваабарончых інстытутаў для фільтрацыі і блакавання палітычна матываваных запытаў. Гэта дапаможа ўзмацніць механізмы абароны ахвяраў транснацыянальных рэпрэсіяў. Толькі сістэмныя меры могуць спыніць ператварэнне Інтэрпола і іншых міжнародных інструментаў у зброю аўтарытарных рэжымаў».


Сайд-івэнт падчас Канферэнцыі арганізаваны Фондам Prospect Foundation, iSANS і Дэлегацыяй Фландрыі ў Польшчы і краінах Балтыі пры ўдзеле Офіса Святланы Ціханоўскай.
116👍37❤‍🔥12🔥5🤯4😐3😢2
Будзем на сувязі! Зручны спіс каналаў камунікацыі з Офісам 

Офіс Святланы Ціханоўскай — адкрытая і празрыстая структура, звярнуцца да якой кожны беларус і беларуска па многіх пытаннях. Каб камунікацыя заўсёды заставалася сучаснай, зручнай, а галоўнае — бяспечнай, мы не толькі замянілі наш афіцыйны чат-бот на акаўнт, але і падрыхтавалі спіс спосабаў сувязі з Офісам і наўпрост са Святланай.

Як можна звярнуцца да Офіса?

– Старонка з асноўнымі кантактамі, па якіх можна звязацца з Офісам па шырокім коле пытанняў; 
– Асабістыя размовы са Святланай — фармат, у якім вы можаце наўпрост задаць пытанні беларускай лідарцы. Абвесткі пра такія сустрэчы шукайце на афіцыйных старонках Святланы ці пакіньце сваю пошту ў адмысловай форме на старонцы;
– Пакінуць свой зварот да Офіса можна па гэтай спасылцы;
– Па пытаннях арганізацыі інтэрв’ю і супрацоўніцтва з прэсай звяртайцеся да прэс-службы; 
– Адрас для афіцыйных запрашэнняў і дыпламатычных прапановаў — па спасылцы.
– Падпісацца на лісты пра мерапрыемствы і навіны Офіса Святланы Ціханоўскай — тут;
– Вы можаце пакінуць ананімны зварот у фармаце Black Box. Гэта бяспечны фармат, каб падзяліцца з намі тым, што адбываецца ў Беларусі і любой іншай інфармацыяй, —  усе даныя надзейна абароненыя пратаколамі шыфравання і не захоўваюцца на хостынгу.

Каманда Офіса заўсёды адкрытая для дыялогу і супрацоўніцтва!
135👏18❤‍🔥14🔥7👍5😐3🤯2😢1🎉1
2025/10/28 14:39:18
Back to Top
HTML Embed Code: