Telegram Web Link
«Беларусь — краіна, дзе парушэнне правоў чалавека стала часткай сістэмы»

15 кастрычніка дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў выступіў з дакладам на мерапрыемстве «Пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі», арганізаваным групай сяброў дэмакратычнай Беларусі ў рамках Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 2025. 

У дыскусіі таксама прынялі ўдзел Святлана Галаўнёва («Вясна»), Вольга Лойка (Plan B Media), заключнае слова сказала спецыяльная пасланніца Францыі па Беларусі Віёлен Білет дэ Вільмёр. Сярод удзельнікаў і гасцей — прадстаўнікі дыпламатычных місіяў Германіі, Швецыі, Францыі, Польшчы і іншых краінаў, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

З прывітальным словам выступіла Сюзанна Шутц, пастаянная прадстаўніца Германіі пры АБСЕ ў Вене. Мадэратаркай сустрэчы была Ірына Шульгін-Нюоні, амбасадарка Швецыі па асаблівых даручэннях па пытаннях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права.

У ходзе абмеркавання адзначалася, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычнай: працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, рэкамендацыі АБСЕ і ААН ігнаруюцца. Удзельнікі падкрэслілі неабходнасць далейшага міжнароднага ціску на рэжым, падтрымкі палітвязняў і дакументавання злачынстваў супраць чалавечнасці.

Леанід Марозаў: 

«Беларусь застаецца краінай, дзе парушэнне правоў чалавека стала часткай сістэмы. Наш абавязак — дамагацца праўды, справядлівасці і адказнасці».
😢9637👍17❤‍🔥5🔥5🤯1😐1
Павел Церашковіч — пра скарачэнне колькасці навучальных установаў у Беларусі 

За апошнія 25 гадоў у Беларусі было закрыта амаль дзве тысячы ўстановаў сярэдняй адукацыі. Колькасць вучняў скарацілася амаль на паўмільёна.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч пракаментаваў сітуацыю:

«Скарачэнне колькасці школ, безумоўна, абумоўлена найперш дэмаграфічнымі прычынамі: зніжаецца колькасць дзяцей, асабліва ў сельскай мясцовасці. Гэтыя працэсы ўласцівыя многім краінам, што апынуліся ў дэмаграфічным крызісе.

Аднак афіцыйная прапаганда падае гэта як «аптымізацыю сістэмы адукацыі»: маўляў, школ становіцца менш, але на змену старым і «неэфектыўным» прыходзяць новыя, сучасныя, добра абсталяваныя.

Пад выглядам аптымізацыі адбываецца фактычны дэмантаж сацыяльных праграм. Скарачэнне колькасці школ вельмі нагадвае скарачэнне сеткі медыцынскіх устаноў. У абодвух выпадках фізічны доступ да гэтых паслуг ускладняецца.

Пры гэтым тая ж прапаганда даводзіць, што выдаткі на навучанне аднаго вучня ў сельскай мясцовасці (7058,31 рубля ў год) больш чым у два разы вышэйшыя, чым у гарадах (3109,52 рубля ў год). Але калі перавесці гэтыя сумы, то гэта ўсяго каля 2000 і 900 долараў адпаведна. Ці гэта шмат? У Польшчы, Латвіі і Літве сярэднія выдаткі складаюць ад 7500 да 8500 даляраў на вучня. Па гэтых паказчыках Беларусь адстае нават ад Калумбіі, Турцыі і Мексікі, якія займаюць апошнія радкі табліц Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

Дык ці можна на гэтыя сярэднія 1–2 тысячы долараў у год стварыць сапраўды «сучасныя і добра аснашчаныя» школы? Ці можна забяспечыць настаўнікам годны ўзровень жыцця? Пытанні, хутчэй, рытарычныя. Але яны добра паказваюць сапраўдныя прычыны так званай «аптымізацыі».
😢9019👏3🤯3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская з візітам у Нідэрландах

Сёння беларуская лідарка знаходзіцца ў Нідэрландах з працоўным візітам — запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі ўраду, а таксама выступленні на дыскусійных панэлях Кангрэса Партыі еўрапейскіх сацыялістаў. 

Цягам візіту беларуская лідарка сустрэнецца:
– з амбасадарамі краінаў ЕС і дэлегацыяй Еўрапейскай камісіі;
– з прэм’ер-міністрам Дзікам Схофам; 
– з міністрам замежных справаў Ван Вілам;
– беларускай дыяспарай;

Да таго, Ціханоўская возьме ўдзел у дыскусійных панэлях Кангрэса Партыі еўрапейскіх сацыялістаў — “Daring More Democracy” і “Voices of Resistance”; – выступіць з прамовай на штогадовай October Lecture у інстытуце RAAM.
Галоўныя пытанні, якія будзе ўздымаць Святлана Ціханоўская падчас візіту датычныя падтрымкі Беларусі на еўрапейскім узроўні, бягучай сітуацыі з палітвязнямі і ролі Беларусі ў пытаннях рэгіянальнай бяспецы.

Сачыце за абнаўленнямі!
163👍35❤‍🔥11🔥7🤯2👏1😢1
«Лукашэнка — не назаўсёды. Але беларускі народ будзе заўсёды — з жаданнем жыць у вольнай, заможнай, дэмакратычнай і еўрапейскай краіне»

Святлана Ціханоўская распачала свой візіт у Нідэрланды з сустрэчы з амбасадарамі больш чым дваццаці краінаў Еўрасаюза. Беларуская лідарка звярнулася да ўдзельнікаў з прамовай, якая закранула шэраг ключавых пытанняў: ад вызвалення палітвязняў да падтрымкі грамадзянскай супольнасці. 

Да таго ж, Ціханоўская падкрэсліла — дэмакратычныя сілы рыхтуюцца да пераменаў:

«Мы распрацоўваем рэформы, супрацьдзейнічаем прапагандзе, шукаем саюзнікаў сярод наменклатуры. Шмат хто ў сістэме разумее, што час Лукашэнкі сыходзіць.

Калі надыдзе момант, будзе толькі два шляхі — застацца пад кантролем Расіі або ісці ў бок Еўрасаюза. Наша мэта — зрабіць еўрапейскую перспектыву рэалістычнай і альтэрнатывай «рускаму міру».

Беларусы глядзяць на Украіну, падтрымліваюць і вучацца ў яе. Мы разумеем: калі пераможа Украіна — пераможам і мы. Таму беларусы валанцёраць, дапамагаюць, а многія ідуць ваяваць.

Але адна толькі сіла зброі не працуе без людзей, гатовых змагацца за сваю свабоду. 

Падтрымка беларускага дэмакратычнага руху і нашага грамадства зараз мае вырашальнае значэнне. Нам не патрэбная зброя — нам патрэбная падтрымка медыя, праваабаронцаў, актывістаў, валанцёраў, дзеячаў культуры і дэмакратычных інстытуцый».
❤‍🔥10249👍17🤯3👏2😢2💔2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым міністрам замежных справаў Нідэрландаў Дэвідам ван Вілам

«Мела кароткую размову з міністрам замежных справаў Нідэрландаў Дэвідам ван Вілам. Нідэрланды застаюцца надзейным саюзнікам беларусаў у змаганні за свабоду. Дзякуй за падтрымку і салідарнасць».
152👍35❤‍🔥6🔥4😢2🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская прыбыла на Кангрэс Партыі Еўрапейскіх сацыял-дэмакратаў (PES) у Амстэрдаме — сустрэчу найвышэйшага ўзроўню, дзе абмяркоўваюцца ключавыя пытанні дэмакратыі і свабоды ў Еўропе.
170👍38❤‍🔥10🔥6🤯4👏2😢1
«Ці адважымся мы рабіць, аддаваць і патрабаваць больш для дэмакратыі?» 

Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Нідэрланды выступіла на кангрэсе Партыі еўрапейскіх сацыял-дэмакратаў (PES), дзе падзялілася беларускім досведам барацьбы за дэмакратыю.

У дыскусіі прынялі ўдзел віцэ-канцлер Аўстрыі Андрэас Баблер, лідар бельгійскіх сацыял-дэмакратаў Пол Маньет, дэпутатка Еўрапарламента Клара Добрэў і прэзідэнтка Rainbow Rose Даяна Бакіч. Мадэратар — дэпутат Еўрапарламента Тэйс Рэўтэн.

Святлана Ціханоўская ў сваёй прамове перад еўрапейскімі лідарамі падкрэсліла неабходнасць рашучых дзеянняў дзеля абароны дэмакратыі і свабоды:

«Ці адважымся мы рабіць, аддаваць і патрабаваць больш для дэмакратыі? Мы павінны. Мы не можам дазволіць сабе задавальняцца меншай дэмакратыяй. Свабоду лёгка страціць, але цяжка вярнуць.

Мы таксама не можам задавальняцца меншай бяспекай. Калі расійскія дроны атакуюць краіну НАТА, мы не можам адварочвацца, быццам нічога не адбылося. Многія адварочваліся, калі з’явіліся «зялёныя чалавечкі» ў Крыме. Цяпер яны з’яўляюцца на эстонскай мяжы. Наколькі мы можам адступіць, каб уміратварыць дыктатараў?

Агрэсар не павінен быць узнагароджаны за сваю бяздумнасць. Дыктатараў нельга ўміратварыць, нельга перавыхаваць».


Кангрэс PES — пляцоўка для дыялогу паміж палітычнымі лідарамі, экспертамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
145❤‍🔥17🔥15👏5🤯3😢2
2025/10/24 15:55:13
Back to Top
HTML Embed Code: