Forwarded from Я бачыў Бога (Smiiths)
Сябры, тыдзень, які падыходзіць, мы вырашылі прысвяціць вершам! 🧿
У гэты тыдзень адзначаецца дзень роднай мовы (21 лютага), а таму мы вырашылі зрабіць штосці цікавае для вас. Якія вершы будуць у гэтым тыдні? Вядома, што вершы нашых класікаў. Але разам з гэтым мы будзем выкладваць вершы, якія напісалі мы і нашыя сябры. Так, разам з пазнавальнымі артыкуламі мы таксама маем лірычнае раскрыццё нашай творчай натуры. Асабліва для мяне гэта штосці новае, бо раней пісаў толькі для сябе і ніколькі не выкладаў на публіку свае вершы. Аднак зараз вырашыў выдаць. Таму... Чакай, шаноўны чытач.

🥰20👍3
Пераломным момантам у грэчаскай культуры і думцы стаў момант, калі Платон зусім па-новаму вытлумачыў сэнс афарызма «Пазнай сябе». Гэтая інтэрпрэтацыя паставіла праблему, якая была не толькі чужой думцы дасакратыкаў, але і выходзіла за межы сакратаўскага метаду. Каб выканаць патрабаванні Дэльфійскага аракула, Сакрат павінен быў падыходзіць да чалавека як да асобы. Платон прызнаваў абмежаванасць сакратаўскага шляху пазнання. Каб вырашыць праблему, заяўляе ён, трэба перавесці яе ў больш шырокі план. З'явы, з якімі мы сутыкаемся ў сваім асабістым вопыце, настолькі разнастайныя, складаныя і супярэчлівыя, што мы наўрад ці ў стане іх зразумець. Чалавека трэба вывучаць не ў яго асабістым жыцці, а ў яго палітычным і грамадскім жыцці. Чалавечая прырода, паводле Платона, падобная да складанага тэксту, сэнс якога павінна быць расшыфравана філасофіяй. У нашым асабістым вопыце гэты тэкст напісаны такімі маленькімі літарамі, што яго немагчыма прачытаць. Першая справа філасофіі - зрабіць гэтыя літары больш прыкметнымі. Філасофія не можа даць нам прымальнай тэорыі чалавека, пакуль не будзе створана тэорыя дзяржавы. Прырода чалавека вялікімі літарамі ўпісана ў прыроду дзяржавы. І тут раптам адкрываецца схаваны сэнс тэксту, і тое, што здавалася цёмным і заблытаным, становіцца ясным і зразумелым.
Аднак палітычнае жыццё — не адзіная форма існавання чалавека. У гісторыі чалавецтва дзяржава ў яе сённяшней форме - даволі позні прадукт цывілізацыі. Задоўга да таго, як чалавек выявіў гэтую форму грамадскай арганізацыі, ён рабіў іншыя спробы ўпарадкаваць свае пачуцці, жаданні і думкі. Мова, міф, рэлігія і мастацтва і ёсць спосабы такой арганізацыі і сістэматызацыі. Толькі на гэтай больш шырокай аснове можна пабудаваць тэорыю чалавека. Дзяржава, вядома, вельмі важная, але гэта яшчэ не ўсё: яна не можа выявіць або ўвабраць усе іншыя віды чалавечай дзейнасці. У сваёй гістарычнай эвалюцыі гэтыя віды дзейнасці былі цесна звязаны з развіццём дзяржавы, ды і сёння шмат у чым залежаць ад формаў палітычнага жыцця. Не маючы самастойнага гістарычнага існавання, яны, тым не менш, маюць свой сэнс і каштоўнасць...
Найважнейшая характарыстыка чалавека, яго адметная рыса - гэта не метафізічная і не фізічная прырода, а яго дзейнасць. Менавіта праца, сістэма відаў дзейнасці, і вызначае сферу «чалавечнасці». Мова, міф, рэлігія, мастацтва, навука, гісторыя - складнікі, розныя сектары гэтага кола. «Філасофія чалавека» — гэта, такім чынам, такая філасофія, якая павінна праясніць для нас фундаментальную структуру кожнага з гэтых відаў чалавечай дзейнасці і разам з тым даць магчымасць зразумець яе як арганічную цэласнасць. Мова, мастацтва, міф, рэлігія - гэта не выпадковыя, ізаляваныя тварэнні, яны звязаны агульнымі сувязямі. Але гэтыя сувязі не з'яўляюцца субстанцыянальнай сувяззю, як іх разумела і апісвала схаластычная думка; гэта, па сутнасці, функцыянальная сувязь. Менавіта гэтую асноўную функцыю мовы, міфа, мастацтва і рэлігіі мы павінны шукаць у іх незлічоных формах і выразах; менавіта такі аналіз павінен у канчатковым выніку выявіць іх агульную крыніцу.
Эрнст Касірэр. Вопыт пра чалавека. Уводзіны ў філасофію чалавечай культуры.
#філасофія
#культуралогія
#урыўкі

👍16❤6
«Мы імкнемся зразумець гісторыю ў цэлым, каб зразумець і саміх сябе. Гісторыя для нас — гэта памяць, пра якую мы не толькі ведаем, але ў якой карані нашага жыцця. Гісторыя - гэта некалі закладзены падмурак, сувязь з якім мы захоўваем, калі хочам не знікнуць бясследна, а ўнесці свой унёсак у быццё чалавека»
Карл Ясперс. Сэнс і назначэнне гісторыі.
#філасофія
#урыўкі
Карл Ясперс. Сэнс і назначэнне гісторыі.
#філасофія
#урыўкі
🔥18❤4👍2
Forwarded from Новы свет 🌞
#ADM
Вітаем, шаноўныя падпісанты! З нагоды дня роднай мовы мы вырашылі зрабіць вам невялікі падарунак.
Ад 21 лютага і да 5 сакавіка мы праводзім конкурс для творцаў Новага свету і ўсіх жадаючых.
Вы можаце ствараць свае працы на любую тэму, якая не забароненая правіламі суполкі.
Гэта магчымасць праявіць сябе тым, хто заўсёды баяўся, а для вопытных творцаў магчымасць паказаць новы ўзровень сваіх прац і стварыць нешта асаблівае.
Пераможцы атрымаюць прыемныя папяровыя падарункі.
Умовы:
1. Удзельнічаць могуць усе творцы з любымі відамі прац.
2. Кожная праца павінна быць толькі аўтарская.
3. Працы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, павінны быць пазначаныя тэгам #дзеньроднаймовы.
4. Вы можаце даслаць колькі заўгодна прац на конкурс, але пераможа толькі адна з іх.
Пераможцаў абіраюць падпісанты праз колькасць рэакцый і адно месца ў намінацыі #літаратура абярэ супольнасць творцаў НС.
Абіраем чатырох пераможцаў у намінацыі #літаратура (вершы, проза і мастацкія пераклады); і дзвюх у намінацыі #нятолькіслова (малюнкі, вырабы, ўласныя песні ці музыка).
Поспехаў усім удзельнікам! Далучайцеся.

🔥9👍1
Адбіваючы ў сабе душу і характар народу, дапасаваная да ўсіх асобнасцяў яго, родная мова становіцца найлягчэйшай формай выражэння думак чалавека, становіцца тым шляхам, ідучы па якім гэтыя думкі найлепшыя могуць развівацца.
Натура чалавека так уладкованая, што ён заўсёды кіруецца ў той бок, дзе для разьвіцьця яго будзе найменш прашкод. Так і розум людзкі выбірае сабе найлягчэйшы спосаб для свайго выражаньня – тую мову, якую жыцьцё выкавала для кожнай нацыі асобна, і толькі для яе аднэй, – значыць, родную мову. Такім парадкам, родная мова, хаваючы ў сабе глыбока дух нацыі, як бы прызначае кірунак, якога павінна нацыя трымацца, каб прылучыцца да ўсясветнай культуры: бо да ўсясветнай культуры можа прылучыцца толькі такі народ, які, разьвіваючы свае ўласнае «я», мае душу, здольнаю прыняць тую культуру. Толькі высокае развіццё дае народу магчымасць зразумець душу іншых народаў, зразумець іх ідэалы і, ступаючы сваёй адвечнай дарогай, узбагачваць агульналюдзкую культурную скарбніцу.
Найлягчэйшай і канешнай дарогай да самаразвіцця, да культурнага жыцця, як мы ўжо сказалі, ёсць для народа развіццё сваёй нацыянальнай душы, нацыянальнай культуры, а для гэтага патрэбна адраджэнне і развіццё роднай мовы. Гэта - закон жыцця. І па гэтым законе культурнае адраджэнне беларусаў выявілася ў форме нацыянальнага адраджэння, у форме адраджэння роднай мовы, пісьменства, артыстычнай творчасці (мастацтва). Бо толькі тады беларускі народ здабудзе сабе грамадзянскія правы ў сям'і культурных нацый, калі, паставіўшы сваю нацыянальную культуру на высокую прыступку, ён прыйдзе да іх не з пустымі рукамі а з новым багатым дарам для ўсясветнай культуры.
Антон Луцкевіч. Родная мова і яе культурнае значэнне.

❤16👍3
З днём матчынай мовы, шаноўныя!
Што такое мова?
Мова - гэта не толькі сістэма
знакаў, сродак камунікацыі, тое, праз што чалавек апісвае свет, пазнае і мысліць. На думку нямецкага філосафа Марціна Хайдэгера(1889-1976), мова - гэта «дом быцця», месца, дзе жыве свядомасць чалавека.
Мова - гэта таксама феномен духоўнай культуры. Паводле нямецкага філосафа і асветніка Іагана Гердэра(1744-1803), мова - гэта адна з важнейшых частак культуры(таксама навука, рамёствы, мастацтва, сям'я, дзяржава, рэлігія), адна з крыніц культурнага развіцця. Украінскі лінгвіст, літаратуразнаўца і філосаф Аляксандр Апанасавіч Пацябня(1835-1891) разглядаў мову, як кампанент дохоўнага жыцця народа. Праз абрады і міфы, яна ўвасабляецца ў разнастайных формах, у ёй выяўляецца душа народа. Прадстаўнік нямецкага ідэалізму Ёган-Готліб Фіхтэ(1762-1814) падкрэсліваў, што «розум можна мець пры любой мове, але спагадную, творчую душу, - толькі пры жывой мове», бо яна не толькі мова маці і дзіцяці, «але і мова Маці-народа, – Маці-Зямлі, вялікай Маці-Прыроды», ва улонні якіх нараджаюцца жывыя вобразы, якія «ўпершыню светам сваім адкрываюць перад чалавечай свядомасцю акружаючы, раней ахутаны цемрай, свет...».
На думку расейскага сацыёлага, культуролага, філосафа і літаратуразнаўцы Міхаіла Бахціна(1895-1975), мова - гэта гістарычная сістэма, якая набывае свае жывыя формы "у пэўнай вербальнай камунікацыі". У ёй ўвасабляюцца формы творчасці простага люду.
Беларуская мова - гэта нацыянальны духоўны скарб.
Менавіта ў роднай мове, лічыў Францішак Багушэвіч(1840-1900), выяўляецца самаідэнтыфікацыя беларускага народа, ягоная самабытнасць. Паэтка і публіцыстка Алаіза Пашкевіч(1876-1916) пісала, што мова, «быццам цэмент», які «звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб зразумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць».
У 20-х гадах XXст. філосаф і публіцыст Уладзімір Самойла(1878-1941) пераконваў, што асноўны чыннік, які злучае народ, ёсць яго самабытная і багатая родная мова. «Беларуская мова сведчыць пра беларускі народ», - паўтараў ён.
Каталіцкі святар Адам Станкевіч(1892-1949), адзначаў, што менавіта мова, з'яўляецца адной з адзнак нацыянальнай асаблівасці кожнага народу, з'яўляецца прыродным дабром, пазбаўленне якой, руйнуе яго прыродную асобнасць, нішчыць нацыянальную індывідуальнасць, з чым нельга не пагадзіцца.
У 1999 годзе, беларускі філосаф, гісторык і культуролаг Уладзімір Конан(1934-2011), у часопісе «Наша вера», падкрэсліваў, што родная мова(як і рэлігія, аўтэнтычная міфалогія) - гэта не толькі кампанент культуры, але і крыніца фармавання нацыянальнага менталітэту.
Як мы бачым, родная мова - гэта духоўны і культурны скарб, які ствараўся і назапашваўся стагоддзямі, яна - адна з найважнейшых прыкмет нацыянальнай культуры. І гэты артыкул, мне хацелася б скончыць словамі постаці беларускага мыслення - Міколы Крукоўскага(1923-2013):
«Менавіта мова і мова абавязкова родная, сэнс чаго надзвычай добра выражаецца цёплым нямецкім словам Muttersprache (матчына мова), толькі і можа выявіць самыя інтымныя, унутраныя думкі і намеры чалавека ў яго дзейнасці і ўвогуле жыцці. Нездарма той жа Эдуард Сепір(амерыканскі лінгвіст і антраполаг) пісаў, што сумленным можна быць толькі на роднай мове»
Шануйце і беражыце родную мову!
#культуралогія
#філасофія
#артыкулы

❤29👍3🔥3
Адвечная думка pinned «З днём матчынай мовы, шаноўныя! Што такое мова? Мова - гэта не толькі сістэма знакаў, сродак камунікацыі, тое, праз што чалавек апісвае свет, пазнае і мысліць. На думку нямецкага філосафа Марціна Хайдэгера(1889-1976), мова - гэта «дом быцця», месца, дзе…»
…У гісторыі філасофіі, наогул, ёсць дзіўныя цыклы, нешта накшталт гульні адпаведнікаў… Ну, скажам так, грэцкая філасофія пачалася ж, па сутнасці, з Сакрата, і чамусьці заўсёды, калі філасофія пачынаецца зноў, яна пачынаецца Сакратам… Проста пад іншым імем… Дык вось, у аснове такіх цыклаў ляжыць сакратаўскі досвед. Ён паўтараецца...
Мераб Мамардашвілі
#урыўкі
#філасофія
Мераб Мамардашвілі
#урыўкі
#філасофія
👍18🕊2
«Чалавек - стваральнік Бога, а Бог - тварэнне чалавека»
Казімір Лышчынскі нарадзіўся 4 сакавіка 1634 г. у радавым маёнтку Лышчыцы Брэсцкага павета. Першапачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай школе, затым у Брэсцкім езуіцкім калегіуме. У 1665 г. уступіў у ордэн езуітаў, вучыўся ў Кракаўскім езуіцкім калегіуме і ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Некалі выкладаў у Львове, быў памочнікам рэктара езуіцкага калегіума ў Брэсце. Праз свае атэістычныя погляды быў абезгалоўлены і спалены 30 сакавіка 1689 г.
К. Лышчынскі, у сваім трактаце «Аб неіснаванні Бога» пісаў:
«Чалавек - гэта стваральнік Бога, а Бог - тварэнне чалавека. Такім чынам, людзі - творцы і стваральнікі багоў, і Бог з'яўляецца не сапраўднай сутнасцю, а тварэннем розуму і да таго ж хімерычным; таму Бог і хімеры - адно і тое ж»
Філосаф рашуча адмаўляў Святую Тройцу, бессмяротнасць душы і замагільны свет. Адстойваў ідэі сацыяльнай роўнасці і свабоды. Сцвярджаў,што свет існуе вечна, а прырода развіваецца па ўласных законах без умяшання звышнатуральных істот.
👍19❤12👎6⚡5🕊2🔥1
Telegraph
Фрыдрых Ніцшэ і Ігнат Канчэўскі: спроба сінтэзу.
Філасофская думка канца XIXст. і першай паловы XXст у Еўропе характэрызавалася пераасэнсаваннем мінулых каштоўнасцяў, поглядаў і ідэалаў. З'явілася новая філосафская плынь, як «філасофія жыцця» - гэта была рэакцыя на рацыяналістычны аптымізм асветнікаў і…
Часам жыццё цісне, не дае спакою. Часам здаецца, што ўсё скіравана супраць цябе. Але то натуральна, жыццё ніколі не будзе даваць спакою, яно не заўжды будзе добрым. І Ігнат Канчэўскі і Фрыдрых Ніцшэ заклікалі да агульнага: пераасэнсавання існага свету і разбурэння ідэалаў, у якіх жыве чалавек. Жыццё - гэта шлях, станаўленне ў якім чалавек спрабуе перасягнуць самога сябе, стаць нечым большым, чым ён ёсць, пакінуць нешта значнае.
«Ствараць – гэта вялікае збавенне ад пакуты і палёгка жыцця. Але каб быць стваральным, трэба падпасці пад пакуты і шмат якія ператварэнні.»
Фрыдрых Ніцшэ «Так казаў Заратустра»
https://telegra.ph/Frydryh-N%D1%96csheh-%D1%96-%D0%86gnat-Kancheh%D1%9Esk%D1%96-sproba-s%D1%96ntehzu-03-09
#філасофія
#культуралогія
#артыкулы
#беларуская_думка

❤🔥12👍7❤3🥰1🕊1🍌1
Forwarded from Я бачыў Бога (🍄👄)
Насамрэч беларуская мова мае толькі адзін правапіс.
А чаму так? Справа ў тым, што Тарашкевіч добра падсумаваў практыку беларускага пісьма, традыцыя якога цягнецца з сярэдзіны ХІХ стагоддзя і сфармаваў свае прынцыпы, якія не парушаюцца і ў акадэмічнай арфаграфіі, таму яна такая ж класічная арфаграфія. Больш падрабязна ў нашым новым артыкуле.

🤔16❤8🕊3🤨2🖕2👍1
Дыялагізм, карнавал і смехавая культура ў філасофіі Міхаіла Бахціна (1895-1975)
Асноўныя працы:
• «Праблемы паэтыкі Дастаеўскага» 1963
• «Творчасць Франсуа Рабле і народная культура Сярэднявечча і Рэнесанса» 1965
Бахцін у сваёй тэорыі дыялагізму сцвярджаў, што незалежнасць асобы(суб'екта) вынікае праз яе дачыненні з іншым, у якіх чалавек імкнецца дасягнуць тоеснасці з іншымі людзьмі праз дыялог, але захоўвае і сваю адметнасць. Чалавек ў працэсе свайго станаўлення, развіцця і творчасці выяўляе самога сябе, здабывае сваё "Я", свой голас, сваю індывідуальнасць, пры гэтым пастаянна знаходзіцца ў дыялоге з іншымі "Я". Асоба нараджаецца ў гутарцы і праз яе, як вынік творчага акту.
Быццё інтэрпрытуецца Бахціным як падзея, якая немагчыма без учынка і суб'екта(чалавека). Асабліва яскрава гэта даказваецца ў феномене «смехавой культуры» на прыкладзе карнавала, у якім адсутнічае сур'ёзнасць і дагматызм. Сутнасцю карнавала ёсць дэманстрацыя самой падзеі, то-бок аднаўлення, змянення, адраджэння і крызіса адначасова.

👍10❤5❤🔥2🔥1
«Чалавек народжаны свабодным, а між тым ён паўсюдна закуты ў кайданы. Нехта лічыць сябе валадаром над іншымі, а сам не перастае быць нявольнікам у яшчэ большай ступені, чым тыя. Якім жа чынам адбывалася гэтае змяненне? Я не ведаю. Што можа зрабіць гэтае змяненне законным? Лічу, што я магу вырашыць гэтае пытанне...
Сама агульная свабода гэта вынік чалавечай прыроды. Яе першы закон палягае ў клопаце пра самазахаванне, яе першыя турботы тыя, што чалавек абавязаны мець у дачыненні да сябе самога; і як толькі чалавек дасягае разумнага ўзросту, ён робіцца гаспадаром самога сябе і ёсць адзіным суддзёю ў дачыненні да сродкаў, прыдатных дзеля яго самазахавання...
Паколькі ніводзін чалавек не мае прыроднай улады над сабе падобнымі і паколькі сіла не стварае нікага права, то падмуркам усялякае законнае ўлады сярод людзей застаюцца дамовы...
Адмовіцца ад сваёй свабоды гэта значыць адмовіцца ад сваёй чалавечай годнасці, ад права чалавека, нават ад яго абавязкаў. Няма такой узнагароды, якая магла б кампенсаваць адмову ад усяго. Гэткая адмова несумяшчальная з чалавечай прыродаю; забраць усялякую свабоду ў сваёй волі гэта тое самае, што пазбавіць свае ўчынкі любых маральных матываў. Урэшце, дамова, у якой, з аднаго боку, абумоўлена абсалютная ўлада, а з другога - бязмежная паслухмянасць, ёсць пустою і супярэчліваю дамовай»
Жан-Жак Русо
«Пра грамадскую дамову, або прынцыпы палітычнага права»

💯16❤4👍4
Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам распрацаваную намі папку «Кантэнт 1.0».
Мы сабралі для вас шмат цікавых каналаў, на самыя розныя тэмы ад класічных мемаў да сэкс-асветы. Мы спадзяёмся, што гэта прапанова вас зацікавіць. (Не хвалюйцеся "экстрыму" сярод прапанаванага няма!!!)
https://www.tg-me.com/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі (незалежна ад колькасьці падпісантаў) зьвяртайцеся сюды: @pryshpilny_bot

👍6❤1🤯1🤡1
Telegraph
Крытыка індустрыялізацыі і ідэал натуральнага стану: філасофія Жан-Жака Русо
У эпоху французскага Асветніцтва адным з самых неардынарных мысляроў быў пісьменнік і філосаф з Жэневы - Жан-Жак Русо(1712-1778). Ён адрозніваўся ад іншых асветнікаў сваімі рэвалюцыйнымі і сацыяльнымі ідэямі, а таксама асабліва актыўнай крытыкай тагачаснага…
У эпоху французскага Асветніцтва адным з самых неардынарных мысляроў быў пісьменнік і філосаф з Жэневы - Жан-Жак Русо(1712-1778). Ён адрозніваўся ад іншых асветнікаў сваімі рэвалюцыйнымі і сацыяльнымі ідэямі, а таксама асабліва актыўнай крытыкай тагачаснага грамадства.
Паводле Русо, чалавек па сваёй прыродзе мае добры пачатак, але праз індустрыялізацыю, гарадское жыццё, навуку і мастацтва, сацыяльную няроўнасць - яго норавы псуюцца, ён становіцца больш эгаістычным, схільным да сваіх заган, жарсцяў, губляе ўласную духоўнасць: «...»
Філосаф сцвярджаў, што навукі і мастацтвы абавязаны сваім паходжаннем, чалавечым заганам. Навука, спараджаючы раскошу, разбэшчвае грамадскія норавы. Русо пісаў: Па меры таго, як памнажаюцца жыццёвыя выгоды, удасканальваюцца мастацтва і распаўсюджваецца раскоша, сапраўдная мужнасць губляе моц, ваенны гераізм знікае, і ўсё гэта плёт навукі і мастацтва.
Падрабязней⬇️
https://telegra.ph/Krytyka-%D1%96ndustryyal%D1%96%D1%9Eacy%D1%96-%D1%96-%D1%96dehal-naturalnaga-stanu-f%D1%96lasof%D1%96ya-ZHan-ZHaka-Ruso-03-20

🔥9❤4👍3🤨3
Forwarded from Kiera dy Hardź
Паляваньне вякоў
“У час цяжкі, у момант паваротны
Свайго жыцьця, згубіўшы верны шлях,
Я трапіў нечакана ў лес дрымотны.”
Дантэ Аліг’еры, “Боска Камэдыя”, пераклад У. Скарынкіна.
Слоўнік — https://telegra.ph/Belaruska-rasejskі-sloўnіk-da-vershu-Palyavanne-Vyakoў-03-15
@kiera_dy_hardz
“У час цяжкі, у момант паваротны
Свайго жыцьця, згубіўшы верны шлях,
Я трапіў нечакана ў лес дрымотны.”
Дантэ Аліг’еры, “Боска Камэдыя”, пераклад У. Скарынкіна.
Сьцежкі ву́сьціш, цемры погляд,
Во́рах чыйсьці навакол.
Зрок смугою, ці́шы ско́гат,
Мо́рак песьціць гурбаў дол.
Ценяў рып, сьвядомасьць ў страху:
«Зо́рыць штосьці на мяне..»
Пушчы выгляд — войска жаху,
По́зірк дзікі на сьпіне.
Грукат усюдны, рухаў шолах,
Шлях зьнікае ў імгле́.
Ногі храснуць, духу сполах:
«Цьмы пагляд ляжыць на мне…!»
Гул узьняўся, буры скрыгат,
Рве шалёны ветравей!
Ночы ростань, сэрца скі́гат,
Сьмерць пяе за лес гучней!
За́ціш раптам, по́дых цьвету —
«Што зіхці́ць у чэрні злой?»
Промень чысты, ласка сьвету!
«Рады сьлед перада мной?»
Кр
о́заў мур, імглы дарога,
Беласьць туліць мой пагляд.
Ззаду жах ? Сьвятло навокал,
Па́рась крые далягляд.
«Дзе жыцьцё? Ці ў той старонцы?!»—
Рось ахутвае спакой.
Зноў блукаць? «Вястуне сонцу,
Я сьпяшаю за табой!»
По́шуг тут жа, сьвет наўкола,
Зе́ркі плюшчу пад валво́й.
«Цуд жывы!», зара́нак по́лаг,
Мараў танец прад душой!
Ці́шы даль, кароны ў сьнезе,
Лёд пад сьледам зіхаці́ць.
Сумець-люба, сьпевы недзе,
У сэрцы полымя віры́ць.
Сінь густая, квет пазему,
«Ву́сьціш зноў перада мной..?»
Колер стану, сьвежасьць тлену,
«Страх даруе супакой».
Тарас Ташкевіч,
01-03 2024, на ўспаміны пра возера Нарач
@kiera_dy_hardz
❤🔥11👍5🥰2⚡1
Грамадства як заблытанае павуцінне - тэорыя сацыяцыі Георга Зімеля
Нямецкі філосаф і сацыёлаг Георг Зімель (1858-1918) разглядаючы грамадства, акрэсліў яго, як заблытанае павуцінне з мноства міжасабовых дачыненняў. Паводле нямецкага даследчыка, грамадства - гэта сукупнасць індывідаў, якія звязаны між сабой праз дачыненні; інстытуцыі накшталт сям'і, рэлігіі, эканамічных арганізацый, бюракратыі і інш. ёсць сацыяльным зместам тых дачыненняў.
Зімель адмаўляў тыя сістэмы сацыялогіі (пазітывізм, у прыватнасці Агюста Конта і Спэнсера), у якіх грамадства разглядаюць, нібы рэчы, і тлумачаць яго, як вонкавую для асобы рэальнасць, незалежную ад яе ўчынкаў. Аб'ектам сацыялогіі, паводле Г. Зімеля ёсць Сацыяцыя - форма, праз якую асобы дасягаюць адзінства, што забяспечвае іх інтарэсы. Асобныя ўчынкі людзей або ізаляваныя элементы ёсць зместам сацыяцыі. Дзякуючы формам сацыяцыі, людзі дасягаюць адзінства: любоў, мэты і прыхільнасці ператвараюцца з асабістых уласцівасцяў чалавека ў...
https://telegra.ph/Gramadstva-yak-zablytanae-pavuc%D1%96nne---tehoryya-sacyyacy%D1%96-03-22
#сацыялогія

Грамадства - гэта розныя формы міжасабовых стасункаў.
Зімель адмаўляў тыя сістэмы сацыялогіі (пазітывізм, у прыватнасці Агюста Конта і Спэнсера), у якіх грамадства разглядаюць, нібы рэчы, і тлумачаць яго, як вонкавую для асобы рэальнасць, незалежную ад яе ўчынкаў. Аб'ектам сацыялогіі, паводле Г. Зімеля ёсць Сацыяцыя - форма, праз якую асобы дасягаюць адзінства, што забяспечвае іх інтарэсы. Асобныя ўчынкі людзей або ізаляваныя элементы ёсць зместам сацыяцыі. Дзякуючы формам сацыяцыі, людзі дасягаюць адзінства: любоў, мэты і прыхільнасці ператвараюцца з асабістых уласцівасцяў чалавека ў...
https://telegra.ph/Gramadstva-yak-zablytanae-pavuc%D1%96nne---tehoryya-sacyyacy%D1%96-03-22
#сацыялогія
#артыкулы
Telegraph
Грамадства як заблытанае павуцінне - тэорыя сацыяцыі Георга Зімеля
Нямецкі філосаф і сацыёлаг Георг Зімель (1858-1918) разглядаючы грамадства, акрэсліў яго, як заблытанае павуцінне з мноства міжасабовых дачыненняў. Паводле нямецкага даследчыка, грамадства - гэта сукупнасць індывідаў, якія звязаны між сабой праз дачыненні;…
🔥11👍2
«Міф, рытуал і гэтак далей адрозніваюцца ад філасофіі і навукі тым, што свет міфа і рытуалу ёсць такі свет, у якім няма незразумелага і няма праблем, а калі з'яўляюцца праблемы і незразумелае, тады з'яўляюцца філасофія і навука, - іншымі словамі, філасофія і навука ёсць спосаб унясення ў свет незразумелага. Да філасофіі і навукі свет зразумелы, таму што ў міфе працуюць зусім іншыя структуры свядомасці, а менавіта сэнсавыя структуры свядомасці, калі ў свеце ўяўляюцца і прадстаўляюцца такія прадметы, якія адначасова ёсць асэнсаваны і зразумелы свет, гэта значыць у міфе свет засвоены і зроблены зразумелым, так, каб любая падзея, якая адбываецца ў свеце, ужо магла быць упісана ў той сюжэт і ў тыя падзеі і прыгоды міфічных істот, пра якія расказана ў міфе. Міф ёсць апавяданне, у якое чалавекам змяшчаюцца любыя канкрэтныя падзеі; якія змясціліся ў міфічны аповяд, яны зразумелыя і не ўяўляюць сабой праблемы.
Міфічныя і рэлігійныя фантазіі чалавекам спараджаліся не таму, што ён быў перад пагрозай незразумелых стыхійных, больш, чым сам чалавек, сіл, не праз страх перад незразумелай прыродай, паўтараю, не са страху невуцкага чалавека, які не ведаў законаў фізікі, перад прыродай. Наадварот, міф ёсць арганізацыя такога свету, у якім, што б ні адбылося, усё зразумела і мае сэнс. Сёння вы скажаце: так, сэнс, але метафарычны. Так, вядома метафарычны, але гэта сэнс, сэнс, які робіць для мяне прадметы зразумелымі і блізкімі, упісвае гэтыя прадметы ў сістэму майго жыцця, сістэму культуры. Больш за тое, гэты прадмет мне рытуальна блізкі, таму што ў рытуале я абыходжуся з незнаёмымі, далёкімі, таямнічымі міфічнымі істотамі як з блізкімі і роднымі - настолькі блізкімі і роднымі, што на іх волю, на праяву іх жаданняў можна падзейнічаць актамі рытуалу, загаворамі, актамі магіі. Магічны свет, паўтараю, як міфічны свет ёсць свет засвоены, асэнсаваны, зразумелы, гэта значыць падзеі ў гэтым свеце, няхай гэта будзе землятрусу, навальніцы, войны, ці свет, ці што заўгодна, ва ўяўленні назіралага іх чалавека ажыццяўляюцца так, што яны з'яўляюцца носьбітамі сэнсу і павінны быць чалавекам разумеемыя. Калі ён разумее Зеўса, то ён разумее маланку. Зеўс - гэта істота, чалавек таксама істота; адна істота разумее чалавекападобнау істоту, а менавіта бога, і тады ўсе праявы невядомых чалавеку сіл у свеце могуць быць асэнсаваны шляхам прыпісвання ім вядомай, даступнай і зразумелай міфалагічнай выяве»
Мераб Мамардашвілі
«Уводзіны ў філасофію»

❤13👍3🔥3