Telegram Web Link
#ЛюдзіБеларусі

Як вядома, аграгарадок Ждановічы атрымаў сваё імя ад доктара Івана Здановіча.

У 1909 годзе той набыў загарадны дом недалёка ад вёскі Запатраба. Неўзабаве на тэрыторыі лецішча была знойдзена мінеральны крыніца, якая паклала пачатак здраўніцы для лячэння хворых страўнікава-кішачнымі захворваннямі.

Для зручнасці доступу туды Іван Усцінавіч за свой кошт уладкаваў станцыю на Лібава - Роменскай чыгунцы - платформу Здановіча.

Гэтак жа сталі называць і ўзнік пасёлак, які ўзнік побач.
👍10
Forwarded from ZVIAZDA.BY
🚋 У Беларусі распрацоўваюць беспілотны трамвай - праект вядзе «БКМ Холдынг» з расійскімі партнёрамі

Першыя выпрабаванні плануюць правесці ў Мазыры.

🧠 У Мінску ўжо ўкаранілі сістэму дапамогі вадзіцелю (ADAS) на 20 трамваях. Яна "бачыць" пешаходаў, святлафоры і знакі.


У планах таксама - трамвай, які зможа ехаць да 20 км на батарэі, як тралейбус.
🔥4
155 гадоў таму выйшаў «Слоўнік беларускай гаворкі» Насовіча, якія меў вялізарнае значэнне

У 1870-м Імператарская акадэмія навук выдала «Словарь бѣлорусскаго нарѣчія», які склаў беларускі мовазнаўца Іван Насовіч (1788 - 1877). У слоўнік (здымак – csl.bas-net. by) увайшло больш за 30 тыс. слоў, запісаных аўтарам у асноўным у Магілёўскай, а таксама ў Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай губернях, і выбраных з старабеларускіх пісьмовых помнікаў.

Сам Насовіч назваў вынік 16-гадовай працы «Слоўнікам крывіцкай мовы», але выдаўцы лічылі беларускую мову гаворкай рускай. Аднак слоўнік стаў першым навуковым даведнікам па лексіцы беларускай мовы. Выданне стала асноўнай крыніцай для ўкладання іншых слоўнікаў, яго актыўна выкарыстоўвалі рэдактары і аўтары газеты «Наша Ніва» ў пач. XX ст.

На днях прайшла навіна, што выява Івана Насовіча будзе на адным з барэльефаў на фасадзе новага Нацыянальнага гістарычнага музея. Навуку таксама будуць прадстаўляць Яфім Карскі, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Мікалай Барысевіч і Міхаіл Высоцкі.
👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Як кітайцы робяць сорамна беларусам.
Ці чулі вы каб хто з нашых прапагандыстаў так свабодна па-беларуску размаўляў?

Ды і простым беларусам ужо можна ў Кітай на курсы роднай мовы катацца.
👍6😁1😢1
Гэта варта ўбачыць.

Вельмі прыгожыя фота ўдзельніцы “Дзікага клуба” Таццяны Алешкі і яе бацькі Вячаслава Алешка.

Адкрыццё ўжо сяння ў 18.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск).
3
#Літаратурная_хвілінка

МОВА…

Мова…
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.


Анатоль Грачанікаў
8
#Падарожжа

Сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі у Пінску


Сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — адна з галоўных славутасцяў Пінска, а таксама адна з найважнейшых каталіцкіх святынь Беларусі. Ён з'яўляецца кафедральным саборам Пінскай дыяцэзіі. Гэта адзін з чатырох храмаў Беларусі, які носіць тытул малая базіліка.

У 1396 годзе ў Пінску ордэнам францысканцаў на сродкі князя Жыгімонта Кейстутавіча былі закладзены драўляныя касцёл і кляштар, у 1510 годзе на месцы драўлянай царквы пастаўлена мураваная. У 1648 г. падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага касцёл і кляштар атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні.

Храм пабудаваны ў 1706-1730 гадах. Ён пабудаваны ў стылі барока, у мур былі ўключаны фрагменты сцен храма 1510 года, якія захаваліся да таго часу.

Сабор з'яўляецца галоўнай часткай архітэктурнага комплексу манастыра францысканцаў, куды акрамя яго ўваходзяць асобная званіца і жылыя карпусы.

У 1863 годзе, пасля паражэння польскага паўстання, францысканскі манастыр разам з вялікай колькасцю іншых каталіцкіх манастыроў на тэрыторыі сучаснай Беларусі быў зачынены, пасля чаго храм стаў з манастырскага звычайным парафіяльным.

Пры савецкай уладзе храм не закрываўся. З храмам цесна звязана імя кардынала Казіміра Свёнтэка, адзінага беларускага кардынала ў XX стагоддзі.

📍Размяшчэнне: Брэсцкая вобласць, горад Пінск, вул. Леніна, 16 корп. 2.
4👍3
Вілейка. Жанчына сталага веку на варотах свайго падворку разьмясьціла дыванкі пад ногі і шкарпэткі ручной работы, а таксама прадукцыю з сваёй гаспадаркі - насеньне, сушаныя яблыкі, рассаду, часнык, кветкі. На паперках напісала кошты і прапануе браць тавар самім і грошы класьці ў паштовую скрыню.

Усё на даверы, як у лепшых краінах Еўропы!

Каго зацікавіла, то вось адрэса:
г. Вілейка, вул. Кастрычніцкая, 14.

Тэлефон: 8 01771 5 37 02

То набывайце

#Вилейка #Вялейка #Вілейка
7🐳1
Forwarded from ZVIAZDA.BY
☝🏻Да Дня пажылых людзей Белстат падрыхтаваў статыстычны агляд

🔹На 1 студзеня ў Беларусі пражывала 1 627 917 пажылых грамадзян: гэта значыць, людзей ва ўзросце 65 гадоў і больш.
🔹Сярод пенсіянераў пераважаюць жанчыны (66,1 %).
У асноўным гэта гарадскія жыхары (73,2 %).
🔹Большая частка пажылых людзей жыве ў сталіцы (331 219 чалавек), меншая — у Гродзенскай вобласці (181 656 чалавек).

🔹Пажылыя грамадзяне не спяшаюцца cыходзіць на пенсію і займацца выключна хатнімі справамі. Доля занятых асоб ва ўзросце 65 — 74 гадоў у 2024 годзе складала 2,1 % ад агульнай колькасці занятага насельніцтва.

zviazda.by
Forwarded from ZVIAZDA.BY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😄 У Беларусі жыве незвычайны сабака – яго нюху пазайздросціць любы грыбнік

Аўчарка без цяжкасці знаходзіць баравікі пад зямлёй.
👍5
🎶 Сёння Міжнародны дзень музыкі!

🎻 Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі сустрэў прафесійнае свята на сцэне Белдзяржфілармоніі. У межах міжнароднага фестывалю “У Шэметава ў Шастаковічаў” калектыў выступіў на адной сцэне са славутым габаістам Жэромам Гішарам (Францыя)

🧡Праграма канцэрта аб’яднала музыку геніяў эпох адраджэння і барока, у тым ліку і творы беларускіх кампазітараў

▫️Радыё Культура▫️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3
2025/10/25 06:44:59
Back to Top
HTML Embed Code: