Telegram Web Link
Forwarded from Жывапіс
Гэтую карціну авангардыста П'ера Брасо прадставілі публіцы на выставе ў Гётэборгу ў 1964 г. Мастака крытыка прыняла добразычліва.

"П'ер Брасо піша магутнымі мазкамі, яго пэндзаль выгінаецца на палатне з лютай вытанчанасцю... П'ер - мастак, які выступае з далікатнасцю балетнага танцора", - пісаў адзін мастацтвазнаўца. А адзін з калекцыянераў нават купіў карціну мастака за 90$ (эквівалентна $500 сёння).

Аднак калі асоба аўтара была раскрытая, выбухнуў скандал. Хто хаваўся пад псеўданімам Брасо?

Аўтарам аказаўся чатырохгадовы шымпанзэ Пітэр з заапарка шведскага гарадка Бурас, а яго ўдзел у выставе - жарт. Цікава, што нават пасля таго, як гісторыя была раскрытая, мастацтвазнаўца працягваў настойваць, што карціны Брасо ў той дзень былі лепшымі ў экспазіцыі.

#жывапіс #экспрэсіянізм
Forwarded from ZVIAZDA.BY
⚡️Яноты-палоскуны вярнуліся ў Беларусь праз 35 гадоў

Адкуль жывёлы патрапілі ў нашу краіну, пакуль невядома.

Заолагі разглядаюць некалькі варыянтаў: ад прыватных вальераў беларусаў да прыходу з суседніх краін.
😁5
#Літаратурная_хвілінка

БУРШТЫНАВАЯ ВОСЕНЬ

Бурштынавая восень,
лістота, як радно,
вятрыска хмары носіць,
плюецца дождж у вакно,
скавыча адзінота
параненым ваўком,
трымціць цяпла пяшчота
згараючым лістком,
змятае венік часу
ўсё тое, што было
ў жыцці нядаўнім, нашым,
каб запаліць святло
кастроў надзеі, мрояў,
дзе дым, ці мо туман,
з сятрыцаю смугою
сатчэ зімы дыван...
Не жоўты колер,белы
у новага радна,
як вымытае цела,
усплыве яно са дна,
як чысты ліст жыццёвы,
што пішам кожны дзень...
А кожны год - чарговы…
І новае, і цень…

Людміла Воранава
4
Forwarded from Мода На Мову
🧑‍🎓 Спрабуйма сказаць адным словам ці скарыстаймася падказкай 😉

🖋️ Здабыць ці набыць з вялікімі цяжкасцямі
👉 агораць

🖋️ Незлічонае мноства.
👉 безліч

🖋️ Пранізлівы вецер, які суправаджаецца характэрным гукам.
👉 віскуцень

#аднымСловам
🤔4
6 кастрычніка 1876 года на Навагрудчыне нарадзіўся таленавіты майстар фотамастацтва Ян Булгак. Яго творчая спадчына ўключае вялікую калекцыю фотаздымкаў Беларусі і Мядзельшчыны. Прапануем паглядзець на некаторыя з яго работ:

1. Альшэва, свіран. 1937 год
2. Альшэва, парк. 1937 год
3. Альшэва, брама сядзібы. 1934 год
4. Каплічка ў Мікольцах. 1930-я
5. Купа. 1935 год
6. Гатавічы. 1935 год
7. Наносы, Нарач. 1935 год
8. Наносы. 1935 год
6
Навукоўцы пацвердзілі: многія гістарычныя будынкі ў Рызе пабудаваныя з беларускай драўніны

Беларускі навуковец Максім Ярмохін (Бернскі ўніверсітэт, Швейцарыя) распрацаваў 831-гадовую храналогію гадавых кольцаў хвоі з паўночнай Беларусі (раней ён стварыў першую тысячагадовую кальцавую храналогію хвоі ў Беларусі). Разам з Марысам Зундэ з Інстытута гісторыі Латвіі ў свежым артыкуле ў часопісе Dendrochronologia ён паведамляе: узоры для храналогіі ўзялі з археалагічных раскопак Полацка і Віцебска, а таксама з дома Даненштэрна ў Рызе (на здымку).

Атрыманыя дадзеныя сведчаць, што гандаль хвояй паміж басейнам верхняй і ніжняй Дзвіны/Даўгавы пачаўся ў XIV стагоддзі і дасягнуў піку ў XVI-XVII ст. У выніку многія гістарычныя будынкі ў Рызе складаюцца з драўніны з Беларусі.

Акрамя таго, драўніна з паўночнай Беларусі выкарыстоўвалася ў XVIII ст. у Вялікабрытаніі, што пацвярджае экспарт беларускага дрэва па ўсёй Еўропе. У еўрапейскіх калекцыях драўніна з Беларусі фігуравала як «балтыйскі дуб» і «рыжскія хвоі».
3
Фота: Geely
"БЕЛДЖЫ" плануе ў лістападзе вывесці на рынак новую мадэль электрамабіля GEELY EX2, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дырэктара СЗАТ "БЕЛДЖЫ" Генадзя Свідзерскага.

Аб гэтым ён расказаў на VII Навукова-практычнай канферэнцыі "Электрычны транспарт: рэальнасць і перспектывы" на палях Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму .

Ён адзначыў, што ў лістападзе 2025 года плануецца вывад мадэлі GEELY EX2 на рынак. "Прэзентацыя будзе на "Мотаршоу" 15 кастрычніка. На наш погляд, яна можа служыць як для гарадскога прымянення юрыдычнымі асобамі, так і другім аўтамабілем для фізічных асоб", - падкрэсліў дырэктар СЗАТ "БЕЛДЖЫ".

Гэты аўтамабіль з'яўляецца самым запатрабаваным электрамабілем і бэстсэлерам на аўтарынку Кітая
са студзеня па жнівень 2025 года. На дадзены момант EX2 праходзіць сертыфікацыю для краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Крыніца
https://youtu.be/pO8wkI62pQA?si=F0a_d_s8NSJ2OJoR

Госць радыё «Культура» – фатограф і дырэктар выдавецтва «Рифтур» Сяргей Плыткевіч.

Тэмы размовы:
• фотаальбом «Беларусь. Погляд праз стагоддзі» і іншыя праекты;
• калегі і паплечнікі;
• архіў фатографа за 30 гадоў;
• складнікі поспеху: працавітасць, талент і ўдача.
👍6
Forwarded from ZVIAZDA.BY
‼️Беларусам забаранілі тэлефоны і навушнікі там, дзе гэта смяротна небяспечна

Цяпер на чыгуначных пешаходных пераходах грамадзянам забаронена:

🔹карыстацца мабільнымі тэлефонамі, навушнікамі (акрамя слыхавых апаратаў), планшэтамі і іншымі электроннымі прыладамі;
🔹перасякаць пуці пры ўключаным чырвоным сігнале або калі набліжаецца цягнік.

На пасажырскіх платформах забаронена:

🔹выкарыстоўваць навушнікі і лазерныя ўказкі,
🔹саскокваць з платформы,
🔹разводзіць вогнішчы,
🔹займацца рыбалкай ці купаннем побач з мастамі.

‼️Дзяцей малодшых да 14 гадоў пры пераходзе праз пуці неабходна трымаць за руку або на руках (без выкарыстання каляскі).
Птушаняткі-блізняткі? Ці падвойнае жаўкаванне🐣👫
• У курыных яйцках часам сустракаецца з’ява, вядомая як падвойнае жаўткаванне. Яна ўзнікае ў выніку таго, што ў яйкаводзе куркі амаль адначасова вызваляюцца дзве яйцаклеткі, якія потым пакрываюцца агульнай абалонкай шкарлупіны. Найчасцей гэтая з'ява назіраецца ў маладых нясушак, у якіх яшчэ не сфармаваны стабільны гарманальны цыкл авуляцыі, але часам і ў старэйшых курэй, калі адбываецца гарманальны збой або занадта хуткая авуляцыя. Атрымліваецца, што падвайное жаўткаванне — гэта вынік гарманальнага парушання рытму авуляцыі.
• На першы погляд можа здавацца, што такое яйка — хатка для блізнят і, калі б мы не вырашылі сёння падсмажыць сябе яйка, птушаняткі-блізнюкі вылупілісь з аднаго яйка. Але ў рэальнасці гэтага не адбываецца
• Па-першае, аб’ём бялковага асяроддзя і кіслародны абмен унутры яйка прызначаныя для адзінкавага эмбрыёна. Пры наяўнасці двух — адбываецца дэфіцыт пажыўных рэчываў і кіслароду
👍2
Forwarded from ZVIAZDA.BY
💥 NASA паказала самыя дэталізаваныя здымкі Юпітэра

📸Гэта не проста фатаграфіі, гэта акно ў атмасферу гіганцкай планеты:
• Выразныя віхравыя аблокі
• Уражальныя штормы
• Складаныя атмасферныя ўтварэнні паўночнага паўшар'я
2
2025/10/25 15:42:17
Back to Top
HTML Embed Code: