#МоваНашаРодная
🪶 «Сумны — не тое, што журботны»
Беларуская мова любіць нюансы.
Яна ніколі не скажа проста «сумны» — у яе ёсць дзясяткі спосабаў расказаць, што баліць, але ціхенька, без крыку.
Сумны — гэта не пра бяду. Гэта пра нешта лёгкае, як восеньскі туман. Калі ў сэрцы спакой, але нешта ўсё ж не даказана.
Журботны — глыбей. Там ужо пахне старымі фотакарткамі, лістамі без адрасата і споведдзю, якую не паспеў сказаць.
Ёсць яшчэ тужлівы — калі болей не балюча, але памяць трымае.
А бывае смутны — гэта калі сэрца проста не разумее, чаго яму не хапае.
У іншых мовах гэтыя словы перакладаюць адным – “sad”.
Але ў нашай кожнае мае сваю інтанацыю, свой подых.
Бо беларуская мова ўмее гаварыць нават шэптам сэрца.

❤5
#ГісторыяБеларусі
1910 год
Наша Ніва
Івянец - старасвецкае мястэчка. Сведчаць аб гэтым два вялізныя з башнямі даўнішнія муры каталіцкіх манастыроў. Кажуць, быццам, злучаны яны падземным ходам. Кажуць, - а ці праўда, ці не - хто ведае. Няведаем хто ходзіць па зямлі, а не хто пад зямлёй.
Не ведаем нават, хто жыве на гэтай зямлі, - чыя яна бацькаўшчына.
Спытайцеся нашага селяніна-беларуса, хто ён, дзе жыве і пэўна пачуеш такі самы адказ, які і я скрозь чую: "тутэйшы, скажа вам".
Мы нічога не ведаем ды і не цікавімся ведаць. Смех скажаш, але мы хто з апісання па кнізе лепш і больш можам ведаць аб якім кавалку зямлі ў Афрыцы ці Аўстраліі, чым, напрыклад, аб Віленскай губерніі.
Адна толькі пацеха ёсць для нас ды і тая дрэнная: не адны мы - беларусы - гэтак спім у шапку, - спяць і ў Расеі ўсе.

👍7
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Выйшла кніга «І даўней так пелі : музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі»
Выданне Вольгі Барышнікавай прысвечана музычнаму фальклору старавераў Падзвіння. У кнізе — 45 аўтэнтычных песень (іх можна паслухаць у аўтэнтычным выкананні), расшыфроўкі, этнамузыкалагічныя каментары на беларускай, рускай і англійскай мовах. А таксама рэдкія запісы гутарак і здымкі, сабраныя альбо зробленыя падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый.
Самыя раннія аўдыязапісы — з 1963 года, а самая старая спявачка, голас якой можна пачуць у выданні, — 1890-х гадоў нараджэння. Кніга складаецца з трох раздзелаў: «Валачобныя песні», «Крутухі, хараводы, пахадушкі», «Лірычныя песні».
Аўтар кнігі – этнамузыколаг, выкладчык традыцыйнага спеву Вольга Барышнікава, ураджэнка вёскі Германавічы Шаркаўшчынскага раёна Віцебска вобласці.

Forwarded from Onlíner па-беларуску
Якім словам можна назваць дзіўныя жаданні, капрызы?
Anonymous Quiz
68%
жадункі
13%
згрызота
17%
насланнё
2%
спалох
Forwarded from Радыё "Культура"
🎙 Госці праграмы «Дыялогі пра культуру» – супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі: загадчык сектара навукова-інфармацыйнай работы Рагнеда Аляхновіч і загадчык аддзела гісторыі Беларусі IX–XVIII стагоддзяў і археаграфіі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Доўнар.
Тэмы размовы:
◽️ Урбаністыка на стыку навук: ад гісторыі да псіхалогіі;
◽️ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Гістарычная ўрбаністыка Беларусі: археалогія і гісторыя ўсходнеславянскага горада»;
◽️ Дэтэктыўныя сюжэты ў навуковых даследаваннях;
◽️ Агульная мэта навукоўцаў – зрабіць жыццё лепшым.
Далучайцеся да размовы ТУТ

YouTube
Гісторыя, якая фарміруе сучаснасць
Госці радыё «Культура» – супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі: загадчык сектара навукова-інфармацыйнай работы Рагнеда Аляхновіч і загадчык аддзела гісторыі Беларусі IX–XVIII стагоддзяў і археаграфіі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Доўнар.…
👍4
Forwarded from Звязда
Колькі будуць адпачываць беларусы ў новым годзе❓
Афіцыйнымі непрацоўнымі днямі стануць:
📍1 і 2 студзеня (чацвер і пятніца) — Новы год.
📍7 студзеня (серада) — Раство Хрыстова.
Пры гэтым 3 і 4 студзеня — гэта субота і нядзеля, якія ў суме са святочнымі днямі 1 і 2 студзеня створаць чатырохдзённы бесперапынны адпачынак у пачатку месяца. Аднак у адрозненне ад Расіі, 31 снежня ў Беларусі будзе рабочым днём.
На гэтым бесперапынны адпачынак завершыцца.
zviazda.by

https://www.tg-me.com/AzarenokCTV/59579
З нецярпеннем чакаем як Рыгор Азаронак будзе каментаваць на канале перамогі нашых футбольных каманд на міжнароднай арэне 😂😂😂 як напрыклад учорашнюю цудоўную гульню нашай нацыянальнай зборнай са саборнай Даніі 😏

Telegram
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Товарищи дорогие, прекрасное событие!
Не смотря на все изоляции, на все вопли о "непризнании", на все отстранения, на все санкции, на всю вот эту пятилетнюю дурь, большой мировой спорт - в полном формате - на белорусских экранах.
СТВ запустил канал СПОРТ…

😱2
Forwarded from Звязда
🌶 Вострая ежа дапамагае пахудзець – навукоўцы
Дзякуючы рэчыву капсаіцыну, якое змяшчаецца ў вострай ежы, паскараецца метабалізм. Яно таксама актывуе «буры тлушч», зніжаючы апетыт.
📎 Акрамя гэтага, аматары вострай ежы радзей пакутуюць ад сардэчна-сасудзістых захворванняў і раку.

👍6
Forwarded from Царства Прыроды
• Па-другое, кожны эмбрыён павінен мець уласныя амніён і алантоіс (абарончыя і дыхальныя абалонкі). У яйку з двума жаўткамі гэтыя структуры перакрыжоўваюцца або зліваюцца, што робіць далейшае развіццё абодвух немагчымым
• І, найважнейшае, у большасці выпадкаў яйкі з двума жаўткамі наогул не апладняюцца, паколькі сперматазоіду цяжка пранікнуць і актываваць дзве яйцаклеткі адначасова. Калі апладненне і адбываецца, эмбрыёны развіваюцца нераўнамерна і слабейшы памірае на ранніх стадыях
• Выпадкі ж, калі абодва эмбрыёны выжываюць да моманту вылуплення, надзвычай рэдкія і амаль заўсёды заканчваюцца гібеллю аднаго або абодвух птушанят

❤2
#Літаратурная_хвілінка
АСЕННІ БАЛЬ
Апошні баль асенні… Паўсюды танчыць лісце,
Зняважыўшы прыстойнасць ўсё круціцца шалёна.
Стары тужлівы вальс нам вецер зноў насвіствае
І кружыць у пары восень, забыўшыся на стому…
Сціх баль… Знямоглы вецер ціхенька пазяхае,
Рыхтуецца да сну і восень не сваволіць,
Сваю пасцельку коўдрай мядзянай засцілае.
Сабака калыханку ласкава ёй скуголіць.
Бясследна гаснуць кветкі – азяблыя паненкі,
Іх хлопцы-матылькі ніяк не саграваюць,
Нясмела пазнімаўшы балёвыя сукенкі
Аголеныя дрэвы бязгучна засынаюць.
Аздобна ззяюць зоры на млосным чорным небе
І шчодра дораць нам свае нямыя сны,
Сны аб шчаслівай долі, духмяным чорным хлебе.
І аб чароўных цудах майстроўніцы-зімы.
Катажына Ляўдацкая

☕ «Утульна — слова, як коўдра»
Утульнасць сёння — гэта не пра печ і бабулін гаршчок.
Гэта калі вечарам у кватэры цёплае святло, коўдра пахне свежасцю, а ў кубку — какава ці гарбата з мятай.
Калі тэлефон маўчыць, і ўвесь свет, нарэшце, не патрабуе тваёй увагі.
Беларускае «ўтульна» не перакласці проста словам cozy — яно глыбей.
Бо ўтульна — гэта не толькі пра канапу і свечку, а пра стан спакою.
Калі ўсё лягло на свае палічкі, калі ўнутры ціха.
Ёсць яшчэ словы — ціха, цёпла, сваё, ласкава, блізка.
Яны нібы цені аднаго пачуцця — таго самага, што беларусы заўсёды шукалі і ў хаце, і ў жыцці.
Утульнасць — гэта калі можна дыхаць нармальна.
Без спешкі, без шуму, без “трэба”.
Проста — ты, вокны, святло і свет, які не раніць.

👍7❤2
Forwarded from Onlíner па-беларуску
Мы амаль завяршаем нашу рубрыку «Храмы, якіх больш няма». У сённяшнім выпуску — Фара Вітаўта ў Гродне. Яе гісторыя як люстэрка лёсу шматлікіх беларускіх святынь: пераходы паміж канфесіямі, пажары, перабудовы. Ад рэнесансу да неаготыкі, ад храма да склада — і, нарэшце, знікненне.
Каляровая карэкцыя фатаграфій выканана з дапамогай нейрасетак.

👍3