Telegram Web Link
#ДумкіЎслых

Учора наведала музей, паслухала гісторыю кнігадрукавання, пра нашых асветнікаў, пра тых, хто ствараў наогул беларускую літаратуру і думаю:

- Людзі вякамі прыкладалі намаганні для таго, каб роднае слова гучала, перадавалася, каб мела сваё права і пачэснае месца ў жыцці народа.
І тут прыйшло пакаленне 21-га стагодзя. І так херак - херак, усе гэтыя намаганні пад лаўку.

Мы будзем пераймаць мову суседзяў. Бо так прасцей, бо так больш модна, бо так менш намаганняў. Ды і ніхто не абвінаваціць у тым, што мы за сваё трымаемся. Мы ж такія, людзі сусвету!

Уяўляю, як на нас глядзяць усе тыя пакаленні, чые заслугі мы зруйнавалі за прыгожыя бусікі

Зоя С
💯8💅1
#ЛюдзіБеларусі

19 кастрычніка 1890 года нарадзіўся Сяргей Епіфановіч Палуян (г. Брагін Гомельскай вобл.)

Беларускі пісьменнік, публіцыст, літаратуразнаўца.

Адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай літаратурнай крытыкі. Аўтар празаічных твораў «Вёска», вершаў у прозе «Хрыстос уваскрэс» і інш.

Выступаў за развіццё беларускай мовы і культуры. Складаў беларускую хрэстаматыю для дзяцей. Выступаў як тэатральны крытык і перакладчык.
4👍3
#ЦытатаДня

Адраджэнне любога народу  пачынаецца з нараджэння ў яго сваёй уласнай літаратуры

Сяргей Палуян
👍7
Forwarded from ZVIAZDA.BY
🔥Карціна беларускага мастака прададзена за 3 млн долараў на аўкцыёне

Гаворка ідзе пра лонданскі аўкцыён, там з малатка за гэтую суму была прададзена карціна Марка Шагала - "Дрэва ў садзе" (1957).
Forwarded from ZVIAZDA.BY
🔥У Мінску прайшоў фінал конкурсу народных выканальніцкіх мастацтваў «Душа народная»

Адна з яркіх падзей маштабнага «Душэўнага фестывалю», які завершыцца 18 кастрычніка, сабрала на сцэне Мінскага гарадскога палаца культуры больш за два дзясяткі калектываў і салістаў з Беларусі і Расіі.

І ўсё дзеля аднаго — даказаць, што народная музыка жыве, развіваецца і працягвае заваёўваць сэрцы публікі.

Мэтай конкурсу стала падтрымка і развіццё народнага музычнага мастацтва, адкрыццё новых імён і папулярызацыя маладых талентаў.

zviazda.by
#ГісторыяБеларусі

Кобрын.
Помнік Тадэвушу Касцюшку.
1942 год.
4🔥4
Forwarded from Літархіў
🎧 Голас Ніла Гілевіча

Аматары беларускай літаратуры, безумоўна, ведаюць і пазнаюць галасы класікаў айчыннай літаратуры - раней яны часцяком гучалі з экранаў, дынамікаў радыё, сцэнаў і трыбун. Але час ідзе - многія з тых, на чыёй творчасці гадаваліся пакаленні беларусаў сыйшлі ў лепшы свет. Засталіся іх кнігі, фотаздымкі і, нажаль, не тое каб шматлікія аўдыё ды відэазапісы.

За тое, як каштоўна пачуць родны голас паэта цяпер!

👉 Вашай увазе знакаміты верш Ніла Гілевіча "Вы шуміце, шуміце" у аўтарскім выкананні.


#аўдыё
5
Forwarded from ZVIAZDA.BY
Аліўкі супраць дэпрэсіі 🫒

Аліўкі ўтрымліваюць унікальнае рэчыва алеацэін, якое валодае супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі і спрыяе ўтварэнню новых нервовых клетак у мозгу.

Рэгулярнае ўжыванне алівак можа дапамагчы ў барацьбе з дэпрэсіяй і палепшыць агульны стан нервовай сістэмы. Даследаванні паказваюць, што алеацэін таксама можа аказваць станоўчы ўплыў на кагнітыўныя функцыі і памяць.
🔥1🤔1
Forwarded from Праз космас
Астрафатограф Andrew McCarthy, вядомы сваімі неверагоднымі здымкамі Сонца, планет і галактык, аб’яднаў дзве рэчы, якія любяць людзі — катоў і космас. Ён зрабіў серыю здымкаў са сваім катом Грэгары, змясціўшы яго ў уласныя касмічныя фота.

На кадрах Грэгары гуляе з Сатурнам, купаецца ў святле Сонца і нават салодка спіць на Месяцы. Гэта не проста забава, бо Andrew ператварыў праект у каляндар, а ўсе сродкі ад продажу пералічвае ў прытулак, з якога ён узяў Грэгары.
👀41🥰1
#Літаратура

***
Вось яна, Восень мядзянавалосая
Плыве-праплывае сцежкай птушынай
Па-над абшарамі шэрымі, чалымі
Па-над азёрамі сінімі, чорнымі
Па-над ярамі і па-над пагоркамі
Па-над званіцамі стромкімі, звонкімі
Срэбнымі голкамі, там за аблокамі
Шыліся шаты краўцамі-анёлкамі
З цяжкіх тканінаў брунатных адценняў
З лёгкага вэлюму, шолахаў, ценяў
Сноў павуціністых, шызага золаку
Крохкае шэрані, срэбра і золата
Там, дзе ідзе яна, дзе праплывае
Поўняцца смуткам ад краю да краю
Кубкі і келіхі і наваколле
І мы паміраем бяз страху, бяз болю
Нас Восень ключом залатым замыкае
І моўчкі знікае за небакраем.


Міхал Анемпадыстаў
Гэтым выпускам мы завяршаем рубрыку «Храмы, якіх больш няма». У ім — адразу 10 цэркваў. Мы б хацелі прысвяціць кожнай асобную публікацыю, але архівы не захавалі дастаткова фатаграфій. Таму мы сабралі іх разам.

Пачынаючы з сакавiка ў рубрыцы выйшла каля 30 пастоў, і кожны быў прысвечаны разбуранаму храму. На жаль, гэта толькі малая частка ад усёй страчанай спадчыны.

Калі рубрыка была цікавай і карыснай — пастаўце ❤️. Нам будзе прыемна.
👍21💔1
2025/10/22 13:18:27
Back to Top
HTML Embed Code: