Telegram Web Link
#Літаратура

***
Вось яна, Восень мядзянавалосая
Плыве-праплывае сцежкай птушынай
Па-над абшарамі шэрымі, чалымі
Па-над азёрамі сінімі, чорнымі
Па-над ярамі і па-над пагоркамі
Па-над званіцамі стромкімі, звонкімі
Срэбнымі голкамі, там за аблокамі
Шыліся шаты краўцамі-анёлкамі
З цяжкіх тканінаў брунатных адценняў
З лёгкага вэлюму, шолахаў, ценяў
Сноў павуціністых, шызага золаку
Крохкае шэрані, срэбра і золата
Там, дзе ідзе яна, дзе праплывае
Поўняцца смуткам ад краю да краю
Кубкі і келіхі і наваколле
І мы паміраем бяз страху, бяз болю
Нас Восень ключом залатым замыкае
І моўчкі знікае за небакраем.


Міхал Анемпадыстаў
Гэтым выпускам мы завяршаем рубрыку «Храмы, якіх больш няма». У ім — адразу 10 цэркваў. Мы б хацелі прысвяціць кожнай асобную публікацыю, але архівы не захавалі дастаткова фатаграфій. Таму мы сабралі іх разам.

Пачынаючы з сакавiка ў рубрыцы выйшла каля 30 пастоў, і кожны быў прысвечаны разбуранаму храму. На жаль, гэта толькі малая частка ад усёй страчанай спадчыны.

Калі рубрыка была цікавай і карыснай — пастаўце ❤️. Нам будзе прыемна.
👍21💔1
Forwarded from Літархіў
Рарытэт

На фота амаль невядомы асобнік знакамітай Берасцейскай (Радзівілаўскай) Бібліі - самага вялікага, самага прыгожага, самага дарагога, аднаго з самых цікавых, загадкавых і міфалагізаваных выданняў сярод усіх, што выйшлі на землях Беларусі на працягу 16-19 стст.

Ён незвычайны і тым, што мае нетрадыцыйную кампаноўку: спачатку тут пададзены Новы Запавет, а толькі потым - Стары.

Асобнік паходзіць з кнігазбору Аляксандра Падбярэскага, а сёння захоўваецца ў Бібліятэцы замежнай літаратуры ў Маскве.

#рарытэт
🔥2👀2
Forwarded from ZVIAZDA.BY
🗣️Кіраўнік Нацбанка даў параду тым, хто разважае аб валютных зберажэннях

Адказваючы на пытанне, ці купляць долары, Раман Галоўчанка заклікаў «не кідацца і не панікаваць» і нагадаў аб сваёй парадзе пазбаўляцца гэтай валюты.

«Беларускі рубель умацоўваецца да долара. З улікам таго, што мы прывязаныя да кошыка валют, большае значэнне мае на наш кошык расійскі рубель. Адпаведна расійскі рубель умацоўваецца да долара — плаўна ўмацоўваемся і мы. За гэты год беларускі рубель умацаваўся да долара на 13-14%, — адзначыў кіраўнік Нацыянальнага банка. — Геапалітычная сітуацыя вельмі ўплывае на курс долара. Яго стаўленне да еўра адчувальнае. Таму галоўнае — не кідацца».


zviazda.by
🤣1
Forwarded from Наш Минск
Даўгабродская вуліца атрымала назву па ўрочышчы, размешчаным каля броду праз рэчку Слепню. На месцы цяперашняга парка імя Аляксандра Герасіменкі і трамвайнага парка Слепня, якая разлілася, утварала балота, праезд праз якое даў імя ўсяму раёну, а з канца XIX стагоддзя - і вуліцы. Пра існаванне Слепянскага балота яшчэ ў 1970-я гады расказваюць старажылы. На фота - трамвайнае дэпо ў наш час. #iмя_на_мапе
1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ХвілінкаГумару

Уся праўда пра вясковую гаспадарку ад Леанідавіча

Крыніца відэа
https://www.instagram.com/agro_blog_?igsh=MWFwOWR5eXl5eWVqbA==
😁1
#віцебскіпролетарый
"Захоўвайце грошы ў ашчаднай касе" - рэклама з газеты "Віцебскі рабочы" №55 1939.
3
#віцебскіпролетарый
Дарэчы, вось якія былі працэнты на уклады ў тых ашчадных касах - рэклама з газеты "Віцесбкі рабочы" №246 1939 года.
👍5
Forwarded from ZVIAZDA.BY
😳 Мінчанін атрымаў самую незвычайную здачу ў сваім жыцці

Мужчына заказаў каву - і ў здачы яму дасталася не проста манета ў 2 рублі, а памятная з серыі «Гісторыя беларускай чыгункі. Цягнікі» ад Нацбанка.

На сайце «Белнумізматыкі» такая манета каштуе 45 рублёў 10 капеек — у 22,5 раза даражэй за наміналы.
2025/10/22 16:44:47
Back to Top
HTML Embed Code: