#КухняБеларусі
🎃 Гарбузоўнік — сонца ў печы
Беларусы заўсёды ўмелі рабіць святочнае з простага.
Гарбузоўнік — страва, што пахне восенню, цеплынёй і дзяцінствам. Яго пяклі, калі на градках спелі гарбузы: духмяныя, салодкія, нібы самі захоўвалі сонца.
👩🍳 Што трэба:
500 г гарбуза,
2 яйкі,
3 сталовыя лыжкі смятаны,
2–3 сталовыя лыжкі мукі,
2 сталовыя лыжкі мёду ці цукру,
шчопаць солі,
крыху алею або масла для формы.
🔥 Як гатаваць:
Гарбуз ачысці, нарэж дробнымі кавалачкамі або натры на буйную тарку.
Дадай яйкі, смятану, мёд і муку — каб маса была густая, як цеста на аладкі.
Перамяшай, выкладзі ў змазаную форму.
Выпякай у печы (ці духоўцы) пры 180 °C каля 35–40 хвілін, пакуль верх не стане залацістым.
🍽 Як падаваць:
Смачна цёплым, але не менш духмяна — халодным.
Часта пасыпалі цукровай пудрай або палівалі смятанай.
💬 Цікава:
У некаторых рэгіёнах гарбузоўнік называлі “сонечнікам” — бо пасля яго ў хаце пахла, нібы пасля лета.
“Дзе гарбуз на стале — там радасць у хаце.” 🌞

Forwarded from Наш Минск
У 1840-я гады паблізу ўрочышча Доўгі Брод сталі хаваць салдат, якія памерлі ў гарадскім ваенным лазарэце. Так быў пакладзены пачатак Ваенным могілкам. Пазней тамака супакоілі загінуўшых удзельнікаў Руска-турэцкай вайны 1877-78 гадоў i ў іх гонар збудавалі драўляную царкву. У 1896-98 гадах на яе месцы быў пабудаваны мураваны храм-помнік у стылі рускага барока - царква Святога князя Аляксандра Неўскага (фота прыкладна 1905 года). Усяго на Ваенных могілках пахавана 11 Герояў Савецкага Саюза, шмат іншых воінаў, а таксама выдатных дзеячаў беларускай культуры і навукі. #iмя_на_мапе
👍3
Forwarded from Радыё "Культура"
🎙 Госць радыё «Культура» – галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч.
Тэмы размовы:
▫️ 100-годдзе паэмы «Сымон-музыка»;
▫️ Якуб Колас і Янка Маўр. Прэзентацыя новага выдання;
▫️ Сямейны архіў нашчадкаў песняра;
▫️ Новыя знаходкі коласазнаўцаў;
▫️ Навуковая канферэнцыя «Каласавіны».
Далучайцеся да размовы ТУТ

YouTube
Нам засталася спадчына
Госць радыё «Культура» – галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч.
Тэмы размовы:
• 100-годдзе паэмы «Сымон-музыка»;
• Якуб Колас і Янка Маўр. Прэзентацыя новага выдання;
• сямейны архіў нашчадкаў…

Forwarded from Дзікая прырода побач
Новы від птушак для Беларусі
Учора, 21 кастрычніка, віцеблянка Паліна Дубавая звярнула ўвагу на птушку каля гандлёвага цэнтра. Аказалася, што гэта белаваллёвы дрозд (Turdus torquatus, белозобый дрозд) – від, які раней не адзначаўся ў нашай краіне. На жаль, птушка разбілася аб шкляны будынак.
Белаваллёвыя дразды гняздуюцца ў горных раёнах Скандынавіі, а на поўдзень на зімоўку штогод мігруюць праз Беларусь. Так думалі арнітолагі, і гэтая знаходка пацвердзіла гіпотэзу.
🐦⬛️ Знешне белаваллёвы дрозд вельмі падобны на звычайнага ў нас чорнага дразда. Калі ярка-чорны самец добра адрозніваецца ад чорнага дразда белай плямай на грудзях, то маладыя птушкі і самкі амаль не адрозніваюцца ад самак і маладых чорнага. Асабліва цяжка іх адрозніць у полі ў палёце.
Гэта будзе 344 від у беларускім спісе птушак.
Тыдзень таму ў Бельгіі вельмі рэдкая ў Еўропе каральковая пячураўка (корольковая пеночка) разбілася аб шыбу будынка. Аб шыбы толькі ў Беларусі падчас міграцыі забіваюцца сотні тысяч птушак штогод. Сярод іх ёсць і рэдкія, і новыя для краіны віды. Для іх абароны нічога не робіцца ні дзяржавай, ні архітэктарамі. Каля некаторых будынкаў дворнікі амаль штодзень змятаюць мёртвых птушак з асфальту ў сметнік.
☝️ Перш-наперш трэба засцерагчы птушак ад гібелі, а па-другое прыглядацца і да мёртвых птушак (дзіўны выгляд, кольцы), каб ніякая каштоўная інфармацыя не прапала для навукі. Назіраннямі можна дзяліцца ў Тэлеграм-чаце "Ціў-ціў" @ptushkachat.
📷 Фота Паліны Дубавой.

#Літаратурная_хвілінка
ВОСЕНЬСКІ ПАРК
Фарбуе каменны дыван
У золата жоўклае лісце;
Прабуджаны ноччу, туман,
На золках, сыходзіць кудысьці.
А вецер, падкінуўшы фарбы,
Вядзе закаханых да лаўцы,
А потым, іх сэрцы, гарачыя скарбы,
Ад думак халодных схаваўшы,
Задумліва сцішыцца ў дрэвах
І моўчкі аддасца ўспамінам,
Мінулых спатканняў у скверах
І просьбаў прысвечаных льдзінам.
Андрусь Вясёлка
ВОСЕНЬСКІ ПАРК
Фарбуе каменны дыван
У золата жоўклае лісце;
Прабуджаны ноччу, туман,
На золках, сыходзіць кудысьці.
А вецер, падкінуўшы фарбы,
Вядзе закаханых да лаўцы,
А потым, іх сэрцы, гарачыя скарбы,
Ад думак халодных схаваўшы,
Задумліва сцішыцца ў дрэвах
І моўчкі аддасца ўспамінам,
Мінулых спатканняў у скверах
І просьбаў прысвечаных льдзінам.
Андрусь Вясёлка
#КухняБеларусі
🍒 Кісель з журавін
Кісель для беларусаў быў не проста напоем, а паўнавартаснай стравай — асабліва ў постныя дні. Журавіны давалі яму і насычаны смак, прыгожы колер, і карысць для здароўя. Асвяжальны, лёгкі, крыху кіславаты — ён выдатна падыходзіў і як дэсерт, і як дапаўненне да бліноў ці булачак.
📜 Інгрэдыенты:
200 г журавін
3–4 сталовыя лыжкі цукру (ці мёду)
2 сталовыя лыжкі бульбянага крухмалу
1 літр вады
Як гатаваць:
Журавіны расціснуць і заліць вадой. Давесці да кіпення, працадзіць праз сіта, каб аддзяліць лупіну.
У цёплую журавінавую ваду дадаць цукар і зноў паставіць на агонь.
Бульбяны крухмал развесці ў невялікай колькасці халоднай вады і ўліць у гарачую сумесь, памешваючы.
Дачакацца, пакуль кісель загусцее, і зняць з агню.
👉 Падаваць можна як цёплым, так і халодным. Асабліва смачна — з блінамі ці свежай булачкай.
✨ Кісель з журавін — гэта смак дзяцінства, напой, які зберагаў сілы і вітаміны ў халодныя сезоны.

Forwarded from Мода На Мову
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.
❓Обещанного три года ждут.
✅ Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць
✅ Панская абацянка на здохлым кані едзе
✅ Абяцаная шапка вушэй не грэе (на вушы не лезе)
✅ Дасць на лета, але не на гэта
✅ Дадуць, як штаны ападуць
✅ Аддам на святы Адам.
#згадаймаВыраз

SB.BY Беларусь сегодня
🤖Илон Маск заявил о планах Tesla по созданию «миллионной армии» человекоподобных роботов Optimus.
#ДумкіЎслых
О, я згодна. Кожнай краіне армію робатаў, прэзідэнтам пульт кіравання.
І тады кожны няхай выводзіць у поле сваіх салтацікаў і ваююць там хоць да ўсёру.
А людзі тым часам будуць сваімі патрэбнымі справамі займацца: зямлю абрабляць ды дзяцей гадаваць.
Зоя С

🔥4😁2
СТВ | Новости Беларусь
задача взрослых – чтобы дети понимали, что если это белорусское, то оно вкусное, и его не надо выбрасывать.
#ДумкіЎслых
Прычым тут беларускае ці не?
Сучасныя дзеці проста рэальна не хочуць есці тое, што нармальна прыгатавана. Можа дома да такога не прывучаны, можа проста "зажралісь", але адрабіўшы 29 гадоў у дзіцячым садзе гэту тэндэнцыю бачыла на самавоч.
Калі ў нейкім 96-ым дзеці такія стравы як зацірка, бліны, пельмені, дранікі, бялёныя макароны, боршч, катлеты з пюрэ з'ядалі падчыстую, то цяпер бывае што і лыжку не памочаць.
Што ядуць? Батон, сасіску, ну катлеты яшчэ, і то не ўсе. Ну і ўсё, увесь спіс любімых страў.
Таму, можна проста нормы харвання перагледзець і не пхнуць ім столькі ежы. І праўда, толькі перавод грошай.

#Падарожжа
Кляштар бэрнардынаў у Дуброўне 🦅
Быў заснаваны яшчэ ў 1630 годзе на сродкі мясцовых уладальнікаў Глябовічаў. Ён стаў часткай прыгонных застаў Дуброўненскага замка. Першапачаткова ўсе пабудовы былі драўлянымі, але пазней усе будынкі апрануліся ў камень..
Манастыр быў пабудаваны ў стылі барока, уяўляючы сабой Т-падобны двухпавярховы корпус з трохкутнымі франтонамі. Але ў XVIII стагоддзі пажар паглынуў усе будынкі, акрамя касцёла. Доўгі час лічылася, што пажар здарыўся не выпадкова, а па віне Ксаверыя Любамірскага, які вадзіў сваю дачку Клеменціну да памешчыка П.Кроера, насуперак манахам. Але расследаванне паказала, што вінаватыя былі самі манахі.
Цяпер ад некалі раскошнага манастырскага комплексу захаваўся толькі двухпавярховы жылы корпус, пабудаваны ў 1809 годзе. У будучыні тут плануецца адкрыць гісторыка-краязнаўчы музей, дзе будуць прадстаўлены артэфакты, звязаныя з гісторыяй Дуброўна.
Крыніца