Forwarded from Наша Слова
У Беларусі абралі расліну 2026 года - гэта верас звычайны!
Па выніках нацыянальнага конкурсу, праведзенага Інстытутам эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, пераможцам стаў верас звычайны (Calluna vulgaris) - вечназялёны хмызняк, які можа жыць да 50 гадоў.
У анлайн-галасаванні ён абыйшоў канюшыну лугавую і дуб чарэчаты. Прыняць удзел мог кожны ахвотнік.
Навошта праводзіцца акцыя "Расліна года"?
Каб прыцягнуць увагу да дзікарослых выглядаў Беларусі
Падкрэсліць важнасць іх аховы і вывучэнні
Арганізаваць тэматычныя мерапрыемствы і асветніцкія акцыі

❤4
Forwarded from ZVIAZDA.BY
☝🏻24 кастрычніка 1945 года ўступіў у сілу Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
Як гэта адбывалася 80 гадоў таму — не цягам аднаго дня, а некалькіх месяцаў, бо падпісваўся Статут у канцы чэрвеня 1945-га, можна прасачыць, пагартаўшы старонкі тагачаснай «Звязды»⚡️, якая публікавала як матэрыялы з Сан-Францыска, так і поўны тэкст Статута ААН на беларускай мове.
За 80 гадоў свайго існавання Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, створаная адразу пасля самай крывавай у гісторыі чалавецтва вайны, прайшла розныя этапы. Сёння яна ўжо не з’яўляецца той самай аўтарытэтнай пляцоўкай, дзе знаходзілі вырашэнне глабальныя найважнейшыя пытанні, дзе слухалі і чулі ўсіх. Аднак гэта пляцоўка, хоць у нейкім сэнсе і фармальна, існуе. І Рэспубліка Беларусь (пераемніца БССР) — адна з яе заснавальнікаў. Разам з прадстаўніком СССР (беларусам Андрэем Грамыкам) Статут ААН падпісалі асобна прадстаўнікі савецкіх рэспублік, якія найбольш пацярпелі ў вайну, — БССР і УССР.
Як гэта адбывалася 80 гадоў таму — не цягам аднаго дня, а некалькіх месяцаў, бо падпісваўся Статут у канцы чэрвеня 1945-га, можна прасачыць, пагартаўшы старонкі тагачаснай «Звязды»⚡️, якая публікавала як матэрыялы з Сан-Францыска, так і поўны тэкст Статута ААН на беларускай мове.
❤4
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Таварыства вынаходнікаў БССР. Аблігацыя "Пазыка рабочай смякалкі імя Другой пяцігодкі" Магілёўскага скурзавода. 1930-я гг.
#вынаходнікі
#аблігацыя #магілёўскіскурзавод #пяцігодка
#дакументы

❤5
Forwarded from Радыё "Культура"
🎙 Госць радыё «Культура» – старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філілагічных навук, дацэнт Вераніка Мандзік.
Тэмы размовы:
▫️ Мова як інструмент камунікацыі і аб’ект вывучэння;
▫️ Асоба акадэміка Аляксандра Падлужнага і яго работа ў галіне фанетыкі і арфаэпіі;
▫️ Геаграфія ўдзельнікаў міжнароднай навуковай канферэнцыі "Роднае слова на хвалях часу";
▫️ Новыя тэхналогіі на службе лінгвістыкі.
Далучайцеся да размовы ТУТ

YouTube
Ад слоўніка да нейрасетак
Госць радыё «Культура» – старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філілагічных навук, дацэнт Вераніка Мандзік.
Тэмы размовы:
• мова як інструмент камунікацыі…
Тэмы размовы:
• мова як інструмент камунікацыі…
❤1
Forwarded from Царства Прыроды
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Машыны-адкрывашкі? Ці прыклад інтэлекту дзікіх птушак🌰🐦⬛️
• Можа вы калі-небудзь бачылі, як варона скідае арэх, каштан ці жолуд на дарогу, а пасля сядзіць і чакае, пакуль яго раздушаць машыны? Вы не сталі сведкам збегу абставін, толькі аднаго з цікавых прыкладаў інтэлекту дзікіх птушак
• Птушкі робяць гэта не выпадкова - назіранні у Японіі паказалі, што яны часта выбіраюць месцы з інтэнсіўным рухам і нават улічваюць святлафор: вароны кідаюць арэх і чакаюць у баку, калі зялёнае святло для машын, і вяртаюцца, калі загараецца чырвонае. Гэта сведчыць пра разуменне паслядоўнасці падзей і здольнасць планавання — тое, што ўласціва толькі некалькім відам жывёл
• Такі метад вароны выкарстоўваюць, калі арэх яшчэ трывалы і простым кідком з вышыні вырашыць праблему не атрымаецца. Гэта паказвае, што птушкі маюць здольнасць прабудоўваць простыя лагічныя ланцужкі і прыстасоўвацца да абставін

• Мозг варон вельмі развіты. Адносна памеру цела ён падобны да мозгу прыматаў, а частка, якая ў птушак адказвае за мысленне і рашэнні — так званая нідапаліўм — функцыянальна нагадвае мазгавую кару чалавечага мозга
• Некаторыя даследчыкі лічаць, што іх разумовы ўзровень адпавядае пяці-шасцігадоваму дзіцёнку: яны карыстаюцца прыладамі, запамінаюць твары людзей, навучаюць і навучаюцца, нават паказваюць прыкметы асабістасці — напрыклад, розны ўзровень асцярожнасці або цікаўнасці
• Некаторыя даследчыкі лічаць, што іх разумовы ўзровень адпавядае пяці-шасцігадоваму дзіцёнку: яны карыстаюцца прыладамі, запамінаюць твары людзей, навучаюць і навучаюцца, нават паказваюць прыкметы асабістасці — напрыклад, розны ўзровень асцярожнасці або цікаўнасці
❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МіфыЛегендыБеларусі
Белая жанчына ў Лельчыцкім раёне
Крыніца
https://www.tiktok.com/@histfak1142?_t=ZM-90lrePqfvWF&_r=1

#ДумкіЎслых
Накапайце вы хлопцу валер'янкі, а то пенай пойдзе))
Як весці стрымы на Ютубе і пісаць фігню ў Тэлеграм - гэта не буржуйскія карпарацыі. А вось ВК яму ўпоперак горла села.
Разбяруцца там без ісцерычак, хто буржуй і каму куды "прыгать"))
Як на маю думку, то ВК неяк выжыве без пары мільёнаў беларускіх карыстальнікаў. А вось беларусам гэта ўсё, безумоўна, не вельмі прыемна. Лішняя мянтрэга з ВПНамі вазіцца.
Зоя С

😁4
ВОСЕНЬСКІ НАСТРОЙ
Шэры змрок за акном,
На гадзінніку – восем.
Хтосьці паліць касцёр –
Пацягнула дымком …
Восень!
Шэры змрок на душы.
На жыцці – трыццаць восем.
Шмат задач, шмат праблем –
Ці змагу іх рашыць?
Восень.
На нябёсы зірну –
Сярод шэрані – просінь.
Сшытак, ручку вазьму,
Ціха Музе шапну:
"Восень"!
Таццяна Цвірка
Шэры змрок за акном,
На гадзінніку – восем.
Хтосьці паліць касцёр –
Пацягнула дымком …
Восень!
Шэры змрок на душы.
На жыцці – трыццаць восем.
Шмат задач, шмат праблем –
Ці змагу іх рашыць?
Восень.
На нябёсы зірну –
Сярод шэрані – просінь.
Сшытак, ручку вазьму,
Ціха Музе шапну:
"Восень"!
Таццяна Цвірка
ПОСУСЕКАМ
Недавно 2 часа убила на то, чтобы залить в вк вертикальное видео, которое он упорно заливал, как горизонтальное,
#ДумкіЎслых
#ХвілінкаГумару
Яшчэ адна! Вертыкальныя відэа трэба заліваць не ў "відэа", а ў "кліпы", тады не будзе чорных палей.
Аднаму карпарацыі замінаюць, другой палі на відэа!
Адбой ужо! ВК працуе! Павестка змянілася! Пішыце, якая харошая гэта сацыяльная сетка. Наша, расійская 😁

😁1
Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Вяночны двор з вёскі Варашылкі Мядзельскага раёна ў музеі народнай архітэктуры і побыту Строчыцы
Вяночны двор — тып сялянскага двара, які характарызаваўся замкнутасцю двара жылымі і гаспадарчымі будынкамі, з усіх ці амаль з усіх бакоў. Быў больш уласцівы для старэйшых, невялікіх, бессістэмных паселішчаў, бо меў лепшыя абаронныя якасці.
У вёсцы Варашылкі, на радзіме гэтага экспанату, вяночныя двары прадстаўлены цэлым комплексам забудовы вуліцы. Іх можна пабачыць як на аэрафотаздымку 1944 года, так і на сучасным спадарожнікавым. Тут, абапал вуліцы, размясцілася некалькі вяночных двароў. У Беларускі нацыянальны музей народнай архітэктуры і побыту быў перавезены найбольш даўні з іх. Гэты двор пабудаваў у пачатку ХХ ст. Мікалай Руды разам са сваім сыным Жыгімонтам. У 1920-30-х гадах двор перайшоў да сям’і Більшаў, якая пазней перададала яго ў музей.

👍3❤1