Telegram Web Link
#ДумкіЎслых

Як вы ўжо абрыдлі! Гаў-гаў ды гаў-гаў!

Прэзідэнт для таго хадзіў, каб вы паднялі задніцы і паехалі да людзей, ды паглядзелі, хто чым жыве, дзе якія пытанні і праблемы. А вы што? Толькі твары ўшыр адгадавалі, хутка ў камеру не ўлезуць!

Вы за мабілізацыю? Ну дык едзьце сваім калектывам брахуноў на фермы цялят ратаваць. Што замінае!?
А то ж усе толькі ў горад едуць!

Мы ужо ўбачылі, як вы бульбы насадзілі, дзяцей нараджалі - проста прыклад для ўсёй краіны! Глядзім і паўтараем!
Якія тады да людзей пытанні? Раўняемся на прапаганду. Языкамі мелем спрытна!

Калі такія разумныя, то чаму гвалт падымаеце толькі пасля таго, як Прэзідэнт вас носам у праблеме тыцне? Дзе ваша мабілізацыя на папярэджванне і выкрыццё праблем?
Адарвіцеся ад мікрафонаў і пакажыце, як трэба!

Зоя С

https://www.tg-me.com/AzarenokCTV/60600
🔥6👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Малпы за роўную аплату! А ты?
Ці эксперымент агурок-вінаград 2003 года 🍇🥒🐒
• Усё пачынаецца спакойна - дзве самкі капуцынаў сядзяць ў сумежных вальерах, дзе яны маглі бачыць адна адну і тое, што атрымлівае іх суседка. Абодве атрымоўвалі задачу: аддаць каменьчык эксперыментатару — і за гэта атрымлівалі ўзнагароду
• Але эксперымент пачынаецца менавіта тут - адна атрымлівае кавалачак вінаграду, а другая - агурок, пры тым што задача была аднолькавая. Пры такіх умовах, другая пачынала адмаўляцца: не аддавала каменьчык, не прыма­ла агурок, або нават кі­дала яго назад
• Частата адмоў істотна вырасла у параўнанні з тым, калі ўзнагароды былі раўнапраўныя (агурок-агурок) — капуцыны амаль заўсёды выконвалі абмен
• Калі ж суседка атрымлівала добрую ўзнагароду зусім без працы, за проста так — рэакцыя была яшчэ мацнейшая: працаздоль­насць другой зніжалася да ~20–30 %
😁5
• Гэта даследаванне стала моцным доказам таго, што пачуццё няроўнасці — не выключна чалавечая справа. Атрымліваецца, што вылучэнне і адчуванне несправядлівасці, можа аказацца вельмі эвалюцыйна старай. Магчыма, гэта асаблівае прыстасаванне сацыяльных жывёл для таго, каб найбольшая колькасць асоб выжыла і магла пастаяць за сябе - мы зрабілі аднолькавую працу - мы атрымліваем аднолькавую плату
• Пры гэтым барацьба з няроўнасцю працуе толькі ў адзін бок - як мы можам пабачыць на відэа, другая малпа зусім не супраць атрымліваць лепшую нагароду за такой жа высілак. Зразумела, што таксама ўплываюць такія фактары як стаць, век і ці былі яны да гэтага знаёмыя. Але, як у эксперыменце, калі сацыяльна яны знаходзяцца ў аднолькавых умовах - ніхто не будзе аддаваць вінаград
• Даследаванне паказвае: сацыяльныя паводзіны, якія мы звычайна лічым “чалавечымі” маюць карані ў прымітыўных сацыяльных жывёлах. Гэта дапамагае лепш зразумець эвалюцыю супрацоўніцтва, падзялення рэсурсаў і сацыяльных норм
🔥3
Forwarded from ZVIAZDA.BY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😄 Мінская прырода выходзіць на новы ўзровень

Да людзей прыплываюць ужо не качкі, а андатры — з выразнымі патрабаваннямі ежы.
5
#Літаратурная_хвілінка

ВОСЕНЬ


Маладзіцай на кірмаш прыбралася восень.
З залатых лясоў сукенка, хуста-неба просінь.
Журавіны-завушніцы па балотах раскідала,
Ды чырвоныя рабіны як каралі нанізала.

Распусціла над зямлёю водар яблык спелых,
Апранула восень світу, ўсю з туманаў белых,
Яна дбайна працавала ў лесе, ў полі, ў садзе,
Сабярэ яна тавары, у вазок свой сядзе,

Развітаецца й паедзе ў крышталёвы ранак.
Маразок ужо бярэцца, халадней світанак,
Над зямлёй закружыць снег, ранак пабялее,
Ўжо зіма ідзе да нас і вядзе завеі.

Лілея Касцян
4
#КухняБеларусі

🥣 Кіслае малако з крупамі

Калі дзень канчаўся працай, а над хатай ужо клубіўся дым, у печы дагараў агонь — на стол ставілі міску кіслага малака і крупаў. Без лішняга, без вытанчанасці — але смачна, сытна і па-дамашняму.

👩‍🍳 Што трэба:

1 шклянка вараных пшанічных або ячных крупаў,

1 шклянка кіслага малака,

дробка солі,

пры жаданні — лыжачка мёду або кавалак масла.

🔥 Як гатаваць:

Адварныя крупы крыху астудзі.

У міску або гліняны гляк улі кіслае малако.

Дадай крупы, лёгка перамяшай, каб засталіся невялікія кавалачкі — яны робяць тэкстуру “хатняй”.

Падавай адразу — пакуль халоднае малако і цёплыя крупы не сталі адной масай.

🍽 Як падаваць:
Елі такую страву лыжкай, проста з міскі. Часам пасыпалі кропам або клалі лыжку смятаны.
Улетку рабілі халодным, узімку — злёгку падагрэвалі ў печы.

“Дзе міска малака, там і спакой у хаце.” 🕊
4🤔1🥴1
#Падарожжа

Закінутая царква ў вёсцы Мосар 🥀

На ўскраіне маленькай вёсачкі Мосар захавалася загадкавая царква, якая знаходзіцца ў закінутым стане..

🗝 Храм хаваецца на скрыжаванні побач з полем і вадаёмам.
Царква была пабудавана ў 1860 годзе і закінутая ў пачатку XX стагоддзя, верагодна, каля 1914-1917 гадоў.

Яе архітэктура нагадвае псеўдарускі стыль, хоць дакладнае вызначэнне складана зрабіць складана. Хутчэй за ўсё раней тут існавала вежа-званіца, ад якой нічога не захавалася.

Дабрацца да закінутай царквы будзе не так і лёгка. Вёска Мосар знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад трасы Лепель-Полацк, не даязджаючы пасёлка Ушачы. Арыенцір-возера Мосарскае, на скрыжаванні трымайцеся лявей.

Крыніца
4
#АнекдотДня

Манархіст, прыхільнік РІ, сябра Дугіна і аматар Саланевіча заступаецца за Савецкі Саюз.

Рыгор, табе не балюча так раскарачвацца? Глядзі, парвешся некалі!

Зоя С
😁9
Верашчака
#АнекдотДня Манархіст, прыхільнік РІ, сябра Дугіна і аматар Саланевіча заступаецца за Савецкі Саюз. Рыгор, табе не балюча так раскарачвацца? Глядзі, парвешся некалі! Зоя С
#ДумкіЎслых

А тады здзіўляюцца, што людзі ржуць з нашай прапаганды. А як яшчэ на яе можна рэагіраваць, калі яны раніцай за здравіе, а вечарам за упакой?

Хіба можна сур'ёзна ўспрымаць гэтых крыкуноў, якія ў кожнай публікацыі самі сабе супярэчаць?! Толькі ж нядаўна ён усхваляў Расійскую імперыю і маліўся на цара-бацюшку, а тут ужо за Савецкі лад выступае.

Анекдоты чытаць не трэба, дастаткова проста раз у дзень пагартаць каналы прапагандыстаў і жываты можна надарваць!

👉🏻 Прапаную сучасную беларускую журналістыку аднесці да эстрады размоўнага жанру. Або па-сучаснаму, стэндапа!

Зоя С
👍6😁3
Forwarded from Жывапіс
Кацярына Бабок🎨

Мастачка-ілюстратарка дзіцячых кніг, працуе ў тэхніцы акварэлі. Нарадзілася ў Мінску. Вучылася ў Віцебску на мастацка-графічным факультэце педагагічнага інстытута.

Узнікаючыя вобразы з дзяцінства - гэта ў асноўным вобразы, звязаныя з часам праведзеным летам у вёсцы. Успаміны аб светлым, чыстым, радасным. Кацярына кажа пра гэты час так:
"Калі малюеш, пражываеш яго зноў і зноў, і хочацца перадаць, расказаць пра гэта шчасце і іншым".

#жывапіс #Беларусь
👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Цікавосткі

А вы чулі пра такія мадэлькі ад БЧ?

Па мне, файны спосаб баўлення воднага часа з сям'ёй. Селі вечарочкам і клеім за размовай.

Крыніца відэа
https://www.tiktok.com/@marchuduk?_t=ZM-90tQXDD33Zk&_r=1
👍5
2025/10/27 18:01:00
Back to Top
HTML Embed Code: