Forwarded from Шпаковский. По существу.
Захаванне гістарычнай памяці мае прыярытэтнае значэнне ў дзейнасці Беларускай партыі "Белая Русь".
Сёння вечарам у г. Бяроза Брэсцкай вобласці з нагоды Дня народнага адзінства і ў гонар барацьбітоў за нацыянальна - культурнае адраджэнне беларусаў супраць польскай акупацыі адбудзецца мітынг патрыятычных сіл.
Кіраўніцтва і брэсцкі актыў партыі "Белая Русь" плануюць прыняць удзел у мерапрыемстве, каб аддаць даніну павагі тым, хто змагаўся за нашу свабоду і незалежнасць.
Нагадаем, што ў 1934 - 1939 гг. у г. Бяроза існаваў Бяроза - Картузскі канцэнтрацыйны лагер, які быў створаны для ўтрымання палітычных апанентаў польскай дзяржавы. Сярод вязняў Бярозы - Картузскай былі беларусы, яўрэі, украінцы рускія і палякі.
Памятаем мінулае, захоўваем будучыню! Вечная памяць ахвярам панскага рэжыму, вечная слава героям беларускага народа!
https://www.tg-me.com/partiyabelayarus/9640

Telegram
Партия «Белая Русь»
💪Помня о прошлом, сохраняем будущее
Патриотические силы Беларуси направляются в Березу.
💪В канун Дня народного единства здесь, на месте концлагеря «Береза-Картузская», состоится митинг памяти.
Мы не допустим искажения истории и готовы защищать суверенитет…

❤1👎1
Forwarded from ZVIAZDA.BY
‼️Пік магнітнай буры на зямлі чакаецца 14-16 верасня
Верасень паказвае нетыпова высокую геамагнітную актыўнасць.
☄️За першыя 10 дзён месяца адбыліся тры магнітныя буры, у параўнанні ўсяго з адной — за ўвесь жнівень.
zviazda.by

Акрамя таго, назіраецца незвычайна бурная рэакцыя магнітасферы на зусім слабыя ўздзеянні.
zviazda.by
#Літаратурная_хвілінка
БАБІНА ЛЕТА
Бела-бела ў полі чыстым.
Над зямлёю паднялося
Многа нітак серабрыстых,
Што напрала сёння восень.
Бабіна, як кажуць, лета
Так іскрыцца сівізною,
Светлым сонейкам сагрэта,
Плыве-кружыць над зямлёю.
Неўзабаве шоўку ніці
Восень зноўку згорне ў жмені,
Будзе для зімы-сястрыцы
Ткаць прыгожае адзенне.
Віктар Швед
БАБІНА ЛЕТА
Бела-бела ў полі чыстым.
Над зямлёю паднялося
Многа нітак серабрыстых,
Што напрала сёння восень.
Бабіна, як кажуць, лета
Так іскрыцца сівізною,
Светлым сонейкам сагрэта,
Плыве-кружыць над зямлёю.
Неўзабаве шоўку ніці
Восень зноўку згорне ў жмені,
Будзе для зімы-сястрыцы
Ткаць прыгожае адзенне.
Віктар Швед
👍7
#КухняБеларусі
📜 Засмажанка — смачны продак запяканкі
Засмажанка — страва, якую ў кожнай беларускай хаце чакалі ў нядзелю або на свята. Яна нагадвае сучасную запяканку, але са сваёй вясковай душой і пахам печы.
🥔 Інгрэдыенты:
1 кг бульбы
400 г свініны ці ялавічыны
2 цыбуліны
200 г смятаны
соль, перац, лаўровы ліст
крыху алею або сала для змазвання
👩🍳 Як гатаваць:
Бульбу пачысці і нарэж тонкімі кружочкамі.
Мяса парэж кавалачкамі, цыбулю — паўколцамі
У гліняны гаршчок або форму пакладзі пласт бульбы, зверху — кавалачкі мяса, затым — цыбулю. Пасалі і паперчы.
Паўтары пласты да верху, апошні пласт — бульба.
Залі смятанай, разведзенай у паўшклянкі вады.
Пастаў у печ (або духоўку пры 180°С) на 1–1,5 гадзіны, пакуль бульба не стане мяккай, а верх — румяным.
🍴 Як падаваць:
Гатовае каштуюць гарачым, прама з гаршчка, з квашанай капустай ці свежым хлебам.
Такія простыя, але насычаныя стравы — сапраўдная спадчына нашай кухні.

❤2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, спадарства!
Упэўнена, што спевакоў прадстаўляць вам не трэба.
Відэа даслана ад падпісчыка канала

👍10🤬1
#Падарожжа
Касцёл Святога Юзафа ў аграгарадку Рубяжэвічы
Касцёл Святога Юзафа - велічнае неагатычнае збудаванне, пабудаванае ў 1907-1911 гадах. Ён размешчаны ў аграгарадку Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Храм вышынёй 45 метраў вядомы сваёй архітэктурай, а таксама старажытным органам, абразом Маці Божай Вастрабрамскай і каменнай агароджай.
Гісторыя яго будаўніцтва звязана з мясцовым жыхаром Антоніа Турам, які дабіўся дазволу цара на ўзвядзенне касцёла. Існуе паданне, што ў канцы XIX стагоддзя мешчанін Антоні Тур марыў у што б там ні стала ўзвесці ў Рубяжэвічах касцёл. Ён тройчы ўласнаручна ўручаў лісты цару ў Пецярбургу з просьбай дазволіць будаўніцтва, а потым і зусім устанавіў на адным з пагоркаў камень са словамі, што менавіта тут будзе пабудаваны храм. У выніку Антонія проста выслалі ў Сібір, але праз некаторы час яго жаданню наканавана было спраўдзіцца. У 1905 годзе пасля выхаду Указу "Пра умацаванне пачаткаў верацярпімасці" будаўніцтва было дазволена. Каменны храм ў неагатычным стылі быў ўзведзены ў 1907—1911 гадах на паўночнай ускраіне вёскі, на ўзгорку. Да гэтага часу ля параднага ўваходу ў касцёл ляжыць «камень Тура».
Масіўнае збудаванне ўзведзена з прыроднага каменя. Асноўны аб'ём храма прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Да галоўнага фасада прыбудаваны дзве масіўныя вежы са ступеністымі контрфорсамі. З зваротнага боку да будынка прылягаюць апсіда і сіметрычныя закрысціі.
📍Размяшчэнне: Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, аграгарадок Рубяжэвічы, вул. Першамайская, 80.

❤6👍2
Forwarded from CORDA FIDELIUM
Бачыць чужое аж пад лесам, а свайго ня бачыць і пад носам.
Скажам пра таго, ў каго свае грахі за плячыма, а чужыя - перад вачыма.
#прыказкі_і_прымаўкі

👍4
Forwarded from Радыё "Культура"
🏛 Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы 105 гадоў!!
❗️Павіншаваць юбіляраў завітаў міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі, а таксама ўсе неабыякавыя да беларускага мастацтва.
🎭 Сёння на сцэне легендарная "Паўлінка".
▫️Радыё Культура▫️

❤4