Telegram Web Link
СТВ | Новости Беларусь
💪 🔥 Салах-Хаджи Межиев – о традициях, обычаях, Всевышнем Аллахе Если мы уберём традиции, обычаи и культуру, то что останется от человека? Как мы будем различать друг друга? ПОЛНОЕ ВИДЕО | СТВ
#ДумкіЎслых

Вось бы Рыгор і іншыя нашы пупсікі паслухалі гэтага мудрага чалавека і пачалі берагчы свае традыцыі, мову і культуру. Але ж не паслухаюць. Пагаварылі і разышліся.
А нам, беларусам, ёсць чаму павучыцца ў чачэнцаў у плане адносін да свайго нацыянальнага

Зоя С
💯7👍1
На паўвостраве Гірыны возера Мястра знаходзіцца мізар — мусульманскія могілкі

Іх мясцовая назва — Татарская гара. Гэты мізар пачаў стварацца, верагодна, яшчэ з 15—16 стагоддзяў. Ёсць звесткі, што раней тут было гарадзішча. Татары з вёскі Гірыны мелі статус панцырных баяр, яны выконвалі ролю ўзброенай аховы Нарачы і Мястра ўзамен на права лавіць рыбу ў маёнтку Ясева. Ім выдавалася зброя, і яны мелі статус дробнай шляхты.

Сёння гэта агульны мізар для беларускіх татар з усёй Мядзельшчыны. Пахаванні заўсёды робяцца так, каб памерлы быў звернуты тварам у бок Мекі. У адрозненні ад хрысціянскіх пахаванняў, надпісы на помніках знаходзяцца на процілеглым баку ад магілы. Помнікі падпісваюць кірыліцай і арабіцай. На татарскіх могілках не прынята размяшчаць партрэты на надмагіллях і класці кветкі, але дзе-нідзе яны сустракаюцца. Магілы па традыцыі абкладаюць камянямі.
👍6
155 гадоў таму выйшаў «Слоўнік беларускай гаворкі» Насовіча, якія меў вялізарнае значэнне

У 1870-м Імператарская акадэмія навук выдала «Словарь бѣлорусскаго нарѣчія», які склаў беларускі мовазнаўца Іван Насовіч (1788 - 1877). У слоўнік (здымак – csl.bas-net. by) увайшло больш за 30 тыс. слоў, запісаных аўтарам у асноўным у Магілёўскай, а таксама ў Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай губернях, і выбраных з старабеларускіх пісьмовых помнікаў.

Сам Насовіч назваў вынік 16-гадовай працы «Слоўнікам крывіцкай мовы», але выдаўцы лічылі беларускую мову гаворкай рускай. Аднак слоўнік стаў першым навуковым даведнікам па лексіцы беларускай мовы. Выданне стала асноўнай крыніцай для ўкладання іншых слоўнікаў, яго актыўна выкарыстоўвалі рэдактары і аўтары газеты «Наша Ніва» ў пач. XX ст.

На днях прайшла навіна, што выява Івана Насовіча будзе на адным з барэльефаў на фасадзе новага Нацыянальнага гістарычнага музея. Навуку таксама будуць прадстаўляць Яфім Карскі, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Мікалай Барысевіч і Міхаіл Высоцкі.
2👍2
Forwarded from Наш Минск
Кінатэатр «Зорка» на 300 месцаў пабудавалі ў 1954 годзе. Хоць і драўляны, з аркай і калонамі, упрыгожаны ілюмінацыяй, ён нагадваў маленькі палац. Нягледзячы на гэта праз 20 гадоў (у 1975 годзе) на яго месцы быў пабудаваны больш сучасны «Октябрь».
Forwarded from STROJ
Што не так з кнігай М. С. Кацара?
Адказ на пытанне можна знайсці ў вялікім артыкуле Вольгі Лабачэўскай
Forwarded from STROJ
Вытрымка з артыкула Вольгі Лабачэўскай

Пазіцыі, якія бесперспектыўна браць новым даследчыкам арнаменту і народнага тэкстылю беларусаў за навуковую спадчыну:

1. Тэкстыльны арнамент беларусаў разглядаць адарвана ад агульнай эвалюцыі арнаменту і гісторыі развіцця тэкстылю.

2. Семантычныя трактоўкі элементаў арнаменту экстрапаліраваць на фантомнае рэканструяванне славянскай язычніцкай міфалогіі.

3. Бачыць у пазнейшых запазычаннях інтэрнацыянальнага арнаменту («мыльнага», або «бракараўскага») старажытныя сімвалы.

4. Разумець тэкстыльныя артэфакты як этнічна «беспашпартныя», не браць пад увагу прысутнасць у арнаменце іншаэтнічных складнікаў (напрыклад, антрапаморфныя выявы на ручніках стараабраднікаў Віцебшчыны).

5. Выхопліваць асобныя элементы арнаменту з агульнай кампазіцыі дэкору тканін, характар якога абумоўлены тэхнікай ткацтва (бранае, закладное, шматнітовае) ці вышыўкі.

6. Бачыць у складаных элементах тэкстыльнага арнаменту канструкцыю накшталт дзіцячай пірамідкі, у якой некалькі простых частак даюць новую форму, а ў арнаменце адпаведна – новы сэнс (прыклад: узор абуджэння прыроды вясной = узор сонца + узор зямлі).

7. Разглядаць арнамент як выяўленчы від мастацтва, апавядальнасць і вобразнасць якога раўназначныя мове і супадаюць па змесце з вуснапаэтычнай народнай творчасцю.
#Літаратурная_хвілінка

* * *

Празрыстыя
Асеннія лясы
Саромеюцца
Яркага убрання.
Ёсць у прыродзе штось
Ад вымірання,
Калі змаўкаюць
Птушак галасы.

Над гаем
I над пожняю пустой
Смялей крычаць
Стлусцелыя вароны,
Як быццам свет,
Журбою заімглёны,
Дарэшты ім аддасць
Набытак свой.

Як вусцішна
У лодцы на вадзе!
He цягне
Hi адчаліць, ні прычаліць…
Хоць бакеншчыкі
Ліхтары не паляць –
Натужна недзе
Кацярок гудзе.

Між сонных берагоў
Таўчэцца ён адзін.
He плачацца яму
I не смяецца.
Нібы пра лета цёплае
Ўспамін –
Дымок яго
Над лозамі віецца.

Анатоль Грачанікаў
👍1
#Падарожжа

Сялянскі пазямельны банк у Гродна💰

На вуліцы Леніна ўзвышаецца помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя-будынак, пабудаваны ў 1913 годзе па праекце архітэктара Барыса Досціпава, які стаў адным з яркіх прыкладаў будынкаў стылю мадэрн..

Двухпавярховы будынак мае Г-падобную форму і двухсхільны чарапічны дах. Асаблівы акцэнт надае купал, таксама пакрыты чарапіцай, які калісьці вянчаў герб Расійскай імперыі - двухгаловы арол. Пазней яго змяніў сімвал новай эпохі - Чырвоная зорка.

Фасады вылучаюцца гарманічным спалучэннем жоўтй цэглы і белых ляпных дэталей, што характэрна для мадэрна.

У 1930-я гады да правага крыла дадалі прыбудову ў стылі канструктывізму, якая надала ансамблю новае гучанне.

З пачаткам Першай сусветнай вайны будынак стаў ваенным шпіталем, а ў 1920-30-я гады тут размясціўся штаб ваеннай акругі. Пасля вайны яно перайшло ў ведамства Міністэрства абароны і да гэтага часу захоўвае ваеннае прызначэнне.

Крыніца
2👍2
2025/10/22 21:04:06
Back to Top
HTML Embed Code: