Telegram Web Link
Тайнік кармелітаў, знойдзены ў Мядзельскім касцёле

У пачатку 2018 года архівіст кракаўскай правінцыі кармэлітаў босых выпадкова натрапіў на некалькі старонак нататак айца Якабіна Філека (на першым фота), былога прыёра кляштара ў Старым Мядзеле. Гэтыя лісты расказвалі пра арышт у 1949 годзе трох манахаў-кармелітаў з Мядзела і высылку іх у далёкі Казахстан, дзе яны вымушаныя былі працаваць у шахтах і кар'ерах, пакуль у 1956-м іх не вызваліла амністыя.

Але самай важнай знаходкай стаў просты алоўкавы эскіз — план дзвюх схованак у сценах мядзельскага касцёла. 17 лютага 1940 года Грыгорыем Козеры там былі замураваныя кляштарныя кнігі і рэліквіі, каб уратаваць іх ад знішчэння.

21 ліпеня 2018 года здарылася сенсацыя — схованкі адшукалі. З іх дасталі бездакорна захаваныя метрычныя кнігі XIX–XX стст., а таксама скрыначку ад гарбаты, у якой знайшліся рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса, св. Цэцыліі і папы Грыгорыя Вялікага. Асабліва каштоўнымі з'яўляюцца рэліквіі св. Цэцыліі, якія датуюцца ажно III стагоддзем.
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ХвілінкаГумару

🔥 Лепшыя футблогеры Беларусі.

Адно, з чым прамахнуліся - з галубамі. "Насера на руку" - гэта ж на грошы!))

https://www.instagram.com/agro_blog_?igsh=MWFwOWR5eXl5eWVqbA==
👏2
Эвалюцыя ў адказ на эвалюцыю? Ці жабы Bufonidae🐸🧪
Жабы з сямейства Bufonidae (зямлянкі, або рапухі) маюць унікальную сістэму абароны — атрутныя залозы, якія размешчаныя звычайна за вачыма і называюцца паротыдныя залозы. Гэтыя залозы выдзяляюць густы малочны сакрэт, які змяшчае кардыятаксічныя і нэйратаксічныя рэчывы, небяспечныя для большасці драпежнікаў. Пры гэтым атруту выкарыстаўваюць у фармакалогіі - у прыпаратах супраць болю
• Асноўныя кампаненты гэтай атруты — буфадыеноліды і буфотаксіны. Па хімічнай структуры яны падобныя да гармонаў сэрца і могуць выклікаць парушэнні рытму, параліч і нават смерць у жывёл, якія паспрабуюць праглынуць жабу.
• Гэтая “хімічная зброя” зрабіла жаб аднымі з самых паспяховых амфібій у эвалюцыйнай гісторыі. Яны здолелі засвоіць розныя кліматычныя зоны, ад трапічных лясоў да сухіх раўнін. У месцах, дзе ў іх няма натуральных ворагаў (напрыклад, у Аўстраліі пасля завозу Bufo marinus), яны сталі інвазіўным відам, які пагражае мясцовым экалагічным сістэмам
2🏆2🤬1
Атрута прысутнічае на ўсіх стадыях развіцця: у яйках, лічынках і дарослых асобін. Гэта значыць, што нават маладзенькая жабка ўжо мае абарону яе не з’ядуць ні рыбы, ні птушкі
• Аднак эвалюцыя не стаіць на месцы. Некаторыя віды змеяў, птушак і яшчаркаў з часам набылі генетычную ўстойлівасць да гэтых ядаў. Даследаванні паказалі, што ў іх змяніліся ўчасткі генаў, якія кадуюць ферменты сэрца (Na⁺/K⁺-помпы), што робіць іх устойлівымі да буфадыенолідаў.
• Такім чынам, атрутныя залозы сталі эвалюцыйным ключом да глабальнага поспеху жаб, але адначасова — крыніцай новых “гонкаў узбраенняў” паміж драпежнікамі і ахвярамі
3
#Літаратурная_хвілінка

ВОСЕНЬ

1
Прыгадаўся на ранку
Позірк девы самотнай -
Рыжаватыя косы
Апаясалі стан,
Пад мелодыю верасня,
Музай пяшчотнай,
Захінала нас восень
У атласны кафтан.
2
У паглядзе мігцелі
Брыліянтамі росы
З крышталёвай кароны
Сівых туманоў...
У люстэрках вачэй
Сенажаці, пакосы
Незнаёмы мастак
Размалёўваў без слоў.
3
Разбаўляў ліха дождыкам
Морасным фарбы,
На палітры абшараў
Радзімай зямлі...
І ліліся ў прасторы
Карцінамі скарбы
Праз пейзаж, натюрморт,
Авангарды Далі.
4
З далячыні нябёсаў
Даносілі ветры
Развітальныя песні
Гусей, журавоў,
У якіх абяцалі
Вярнуць на прадвесні
Пералётных пярнатых
З вандроўкі дамоў.
5
Гэта дева святая
Напомніла маці,
Што бароніць душою
Жыцця дабрабыт,
Прытуліўшы да сэрца
Калыску дзіцяці
З першых хвіль нараджэння
Да могільных пліт.
6
Не відаць ў ёй канца,
Як няма і пачатку -
Гэты позірк, як вір,
Ўсё бурліць і нясе…
Только восень праложыць
Саломінкай кладку
І прадоўжыць жыццё
Ўсяму пакрысе…

Людміла Воранава
6👍1
#КухняБеларусі

🥕 Маркоўная запяканка з тварагом — салодкі пах дзяцінства

Калі ў хаце пахла цёплай маркоўнай запяканкай, усе ведалі — будзе нешта смачнае і хатняе.
Ніякіх кандытарскіх вынаходак — толькі тварог, морква, трохі цукру і шмат любові.

👩‍🍳 Што трэба:

2 сярэднія морквы,

200 г тварагу,

2 яйкі,

2 сталовыя лыжкі манкі або мукі,

2 сталовыя лыжкі цукру (па жаданні — мёд),

1 сталовая лыжка смятаны,

шчопаць солі,

трохі масла для формы.

🔥 Як гатаваць:

Моркву натры на дробнай тарцы і злёгку патуш у невялікай колькасці малака ці вады, пакуль не стане мяккай.

Дадай тварог, яйкі, цукар, манку і смятану — усё добра перамяшай, каб атрымалася аднастайная маса.

Вылі сумесь у змазаную маслам форму.

Запякай пры 180 °C каля 30–40 хвілін, пакуль зверху не з’явіцца румяная скарыначка.

🍽 Як падаваць:
Падавай цёплай, са смятанай, мёдам ці нават варэннем.
У некаторых вёсках яе елі на сняданак або ў нядзелю пасля абеду, калі хацелася чагосьці лёгкага і салодкага.
71
#Падарожжа

У Музеі беларускага кнігадрукавання ў Полацку стаіць скульптура памерам амаль 3,5 метраў. Аўтар - Павел Вайніцкі

Скульптура сімвалізуе роднае беларускае слова, яго лёс і яго стан на сённяшні дзень.

Абпалены бок - часы, калі беларуская мова была пад забаронай, калі прыніжалася і пагарджалася.

Чысты бок - часы, калі беларуская мова набыла статус і свабоду. Але і на гэтым чыстым баку мы бачым дзіркі і пашкоджанні - сімвал таго, што беларуская мова на сённяшні дзень знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

І толькі ад нас залежыць, стане яна поўнасцю абпаленай галавешкай, або загоіць болькі і раны і ўздыхне на поўныя грудзі
👍6
#ДумкіЎслых

Учора наведала музей, паслухала гісторыю кнігадрукавання, пра нашых асветнікаў, пра тых, хто ствараў наогул беларускую літаратуру і думаю:

- Людзі вякамі прыкладалі намаганні для таго, каб роднае слова гучала, перадавалася, каб мела сваё права і пачэснае месца ў жыцці народа.
І тут прыйшло пакаленне 21-га стагодзя. І так херак - херак, усе гэтыя намаганні пад лаўку.

Мы будзем пераймаць мову суседзяў. Бо так прасцей, бо так больш модна, бо так менш намаганняў. Ды і ніхто не абвінаваціць у тым, што мы за сваё трымаемся. Мы ж такія, людзі сусвету!

Уяўляю, як на нас глядзяць усе тыя пакаленні, чые заслугі мы зруйнавалі за прыгожыя бусікі

Зоя С
💯8💅1
#ЛюдзіБеларусі

19 кастрычніка 1890 года нарадзіўся Сяргей Епіфановіч Палуян (г. Брагін Гомельскай вобл.)

Беларускі пісьменнік, публіцыст, літаратуразнаўца.

Адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай літаратурнай крытыкі. Аўтар празаічных твораў «Вёска», вершаў у прозе «Хрыстос уваскрэс» і інш.

Выступаў за развіццё беларускай мовы і культуры. Складаў беларускую хрэстаматыю для дзяцей. Выступаў як тэатральны крытык і перакладчык.
4👍3
#ЦытатаДня

Адраджэнне любога народу  пачынаецца з нараджэння ў яго сваёй уласнай літаратуры

Сяргей Палуян
👍7
Forwarded from ZVIAZDA.BY
🔥Карціна беларускага мастака прададзена за 3 млн долараў на аўкцыёне

Гаворка ідзе пра лонданскі аўкцыён, там з малатка за гэтую суму была прададзена карціна Марка Шагала - "Дрэва ў садзе" (1957).
Forwarded from ZVIAZDA.BY
🔥У Мінску прайшоў фінал конкурсу народных выканальніцкіх мастацтваў «Душа народная»

Адна з яркіх падзей маштабнага «Душэўнага фестывалю», які завершыцца 18 кастрычніка, сабрала на сцэне Мінскага гарадскога палаца культуры больш за два дзясяткі калектываў і салістаў з Беларусі і Расіі.

І ўсё дзеля аднаго — даказаць, што народная музыка жыве, развіваецца і працягвае заваёўваць сэрцы публікі.

Мэтай конкурсу стала падтрымка і развіццё народнага музычнага мастацтва, адкрыццё новых імён і папулярызацыя маладых талентаў.

zviazda.by
#ГісторыяБеларусі

Кобрын.
Помнік Тадэвушу Касцюшку.
1942 год.
4🔥4
2025/10/23 16:11:35
Back to Top
HTML Embed Code: