#Падарожжа
У Музеі беларускага кнігадрукавання ў Полацку стаіць скульптура памерам амаль 3,5 метраў. Аўтар - Павел Вайніцкі
Скульптура сімвалізуе роднае беларускае слова, яго лёс і яго стан на сённяшні дзень.
Абпалены бок - часы, калі беларуская мова была пад забаронай, калі прыніжалася і пагарджалася.
Чысты бок - часы, калі беларуская мова набыла статус і свабоду. Але і на гэтым чыстым баку мы бачым дзіркі і пашкоджанні - сімвал таго, што беларуская мова на сённяшні дзень знаходзіцца пад пагрозай знікнення.
І толькі ад нас залежыць, стане яна поўнасцю абпаленай галавешкай, або загоіць болькі і раны і ўздыхне на поўныя грудзі

👍6
#ДумкіЎслых
Учора наведала музей, паслухала гісторыю кнігадрукавання, пра нашых асветнікаў, пра тых, хто ствараў наогул беларускую літаратуру і думаю:
- Людзі вякамі прыкладалі намаганні для таго, каб роднае слова гучала, перадавалася, каб мела сваё права і пачэснае месца ў жыцці народа.
І тут прыйшло пакаленне 21-га стагодзя. І так херак - херак, усе гэтыя намаганні пад лаўку.
Мы будзем пераймаць мову суседзяў. Бо так прасцей, бо так больш модна, бо так менш намаганняў. Ды і ніхто не абвінаваціць у тым, што мы за сваё трымаемся. Мы ж такія, людзі сусвету!
Уяўляю, як на нас глядзяць усе тыя пакаленні, чые заслугі мы зруйнавалі за прыгожыя бусікі
Зоя С

💯8💅1
#ЛюдзіБеларусі
19 кастрычніка 1890 года нарадзіўся Сяргей Епіфановіч Палуян (г. Брагін Гомельскай вобл.)
Беларускі пісьменнік, публіцыст, літаратуразнаўца.
Адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай літаратурнай крытыкі. Аўтар празаічных твораў «Вёска», вершаў у прозе «Хрыстос уваскрэс» і інш.
Выступаў за развіццё беларускай мовы і культуры. Складаў беларускую хрэстаматыю для дзяцей. Выступаў як тэатральны крытык і перакладчык.

❤4👍3
#ЦытатаДня
Адраджэнне любога народу пачынаецца з нараджэння ў яго сваёй уласнай літаратуры
Сяргей Палуян

👍7
Forwarded from ZVIAZDA.BY
🔥Карціна беларускага мастака прададзена за 3 млн долараў на аўкцыёне
Гаворка ідзе пра лонданскі аўкцыён, там з малатка за гэтую суму была прададзена карціна Марка Шагала - "Дрэва ў садзе" (1957).
Гаворка ідзе пра лонданскі аўкцыён, там з малатка за гэтую суму была прададзена карціна Марка Шагала - "Дрэва ў садзе" (1957).
Forwarded from ZVIAZDA.BY
🔥У Мінску прайшоў фінал конкурсу народных выканальніцкіх мастацтваў «Душа народная»
Адна з яркіх падзей маштабнага «Душэўнага фестывалю», які завершыцца 18 кастрычніка, сабрала на сцэне Мінскага гарадскога палаца культуры больш за два дзясяткі калектываў і салістаў з Беларусі і Расіі.
І ўсё дзеля аднаго — даказаць, што народная музыка жыве, развіваецца і працягвае заваёўваць сэрцы публікі.
Мэтай конкурсу стала падтрымка і развіццё народнага музычнага мастацтва, адкрыццё новых імён і папулярызацыя маладых талентаў.
zviazda.by

Forwarded from Літархіў
🎧 Голас Ніла Гілевіча
Аматары беларускай літаратуры, безумоўна, ведаюць і пазнаюць галасы класікаў айчыннай літаратуры - раней яны часцяком гучалі з экранаў, дынамікаў радыё, сцэнаў і трыбун. Але час ідзе - многія з тых, на чыёй творчасці гадаваліся пакаленні беларусаў сыйшлі ў лепшы свет. Засталіся іх кнігі, фотаздымкі і, нажаль, не тое каб шматлікія аўдыё ды відэазапісы.
За тое, як каштоўна пачуць родны голас паэта цяпер!
👉 Вашай увазе знакаміты верш Ніла Гілевіча "Вы шуміце, шуміце" у аўтарскім выкананні.
#аўдыё

❤5
Forwarded from ZVIAZDA.BY
Аліўкі супраць дэпрэсіі 🫒
Аліўкі ўтрымліваюць унікальнае рэчыва алеацэін, якое валодае супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі і спрыяе ўтварэнню новых нервовых клетак у мозгу.
Рэгулярнае ўжыванне алівак можа дапамагчы ў барацьбе з дэпрэсіяй і палепшыць агульны стан нервовай сістэмы. Даследаванні паказваюць, што алеацэін таксама можа аказваць станоўчы ўплыў на кагнітыўныя функцыі і памяць.

🔥1🤔1
Forwarded from Праз космас
Астрафатограф Andrew McCarthy, вядомы сваімі неверагоднымі здымкамі Сонца, планет і галактык, аб’яднаў дзве рэчы, якія любяць людзі — катоў і космас. Ён зрабіў серыю здымкаў са сваім катом Грэгары, змясціўшы яго ў уласныя касмічныя фота.
На кадрах Грэгары гуляе з Сатурнам, купаецца ў святле Сонца і нават салодка спіць на Месяцы. Гэта не проста забава, бо Andrew ператварыў праект у каляндар, а ўсе сродкі ад продажу пералічвае ў прытулак, з якога ён узяў Грэгары.

👀4❤1🥰1
#Літаратура
***
Вось яна, Восень мядзянавалосая
Плыве-праплывае сцежкай птушынай
Па-над абшарамі шэрымі, чалымі
Па-над азёрамі сінімі, чорнымі
Па-над ярамі і па-над пагоркамі
Па-над званіцамі стромкімі, звонкімі
Срэбнымі голкамі, там за аблокамі
Шыліся шаты краўцамі-анёлкамі
З цяжкіх тканінаў брунатных адценняў
З лёгкага вэлюму, шолахаў, ценяў
Сноў павуціністых, шызага золаку
Крохкае шэрані, срэбра і золата
Там, дзе ідзе яна, дзе праплывае
Поўняцца смуткам ад краю да краю
Кубкі і келіхі і наваколле
І мы паміраем бяз страху, бяз болю
Нас Восень ключом залатым замыкае
І моўчкі знікае за небакраем.
Міхал Анемпадыстаў
***
Вось яна, Восень мядзянавалосая
Плыве-праплывае сцежкай птушынай
Па-над абшарамі шэрымі, чалымі
Па-над азёрамі сінімі, чорнымі
Па-над ярамі і па-над пагоркамі
Па-над званіцамі стромкімі, звонкімі
Срэбнымі голкамі, там за аблокамі
Шыліся шаты краўцамі-анёлкамі
З цяжкіх тканінаў брунатных адценняў
З лёгкага вэлюму, шолахаў, ценяў
Сноў павуціністых, шызага золаку
Крохкае шэрані, срэбра і золата
Там, дзе ідзе яна, дзе праплывае
Поўняцца смуткам ад краю да краю
Кубкі і келіхі і наваколле
І мы паміраем бяз страху, бяз болю
Нас Восень ключом залатым замыкае
І моўчкі знікае за небакраем.
Міхал Анемпадыстаў