Telegram Web Link
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ХвілінкаГумару

А ў вас такіж давольны выгляд твару ад гучання роднай мовы?
💯5
#ДумкіЎслых

Сёння спужалася, бо не магла знайсці канал "Звязда" ў сваім спісе падпісак. Тыкалася, тыкалася, а потым зразумела, што Звязда цяпер стала Звіазда на ангельскай мове.

👉🏻 Ну вось скажыце мне, чаго ўсе так карціць назвы пісаць на замежнай мове? Няўжо беларускамоўнае выданне не можа мець сваю нармальную назву на сваёй мове?

Што за мода такая, хто як лічыць?

Зоя С
🤔21
#Літаратурная_хвілінка

ВОСЕНЬ САПРАЎДНАЯ

Гэты восеньскі горад з'ядае ўсмешак абрысы.
У марозным дыханні бяроз не чутно цеплыні.
У натоўпе ня бачны да болю знаемыя рысы,
Калі ў небе нічога няма,
Акрамя цішыні

Можа цепла і хораша люду шчасліваму недзе,
Але мне б не пусціць к горлу крык, што паўзе з глыбіні.
Так гамоняць без сораму ў голас галодныя дзеці,
Калі ў небе нічога няма,
Акрамя цішыні

Шэры твар па-старэчы сівога змакрэлага неба
Цяжкім пледам накрые наўмысна кароткія дні.

Толькі птушак гамонкі далекія, леташнім рэхам
У небе...
Тым, дзе нічога няма,
Акрамя цішыні

Ганна Лутава
2🔥2
Клуб-кінатэатр у Засвіры

Доўгі час лічылася, што клуб быў збудаваны ў 1930-я гады: знешні выгляд пабудовы шмат у чым нагадвае польскую архітэктуру міжваеннага часу. Аднак, нядаўна краязнаўца Уладзімір Садоўскі выявіў, што на аэрафотаздымку Засвіра 1944 года гэтага клуба няма, і насамрэч ён быў збудаваны па праекце 1948 года архітэктара Кальцова з Мінска. Аналагічны сельскі клуб на 156 месцаў за часамі БССР быў збудаваны таксама ў Талуці Вілейскага раёна.
3🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#СыходзячыяВёскі
#УспаміныПраДзяцінства

Праехалі ўчора па родных мясцінах

Вёска Вохабні Мядзельскі раён

За савецкім часам тут працавала крама, клуб і сельская бібліятэка.
У краму мы з бабуляй з суседняй вёскі па хлеб хадзілі. Прыходзім і чакаем на лавачцы ля ганка, калі прадаўшчыца прыбяжыць. А тады, як паложана, хлеба колькі буханак у мех, батонаў пару, пячэнне "Наразное" да чаю, ну і ў нагрузку нешта ўсунуць, заляжалае трохі.

І тады ўжо бабка мех на плячо - дадому шыбуем.
Абавязкова яшчэ ў бібліятэку заходзілі. Бабка любіла казкі чытаць. А я брала тое, што на лета задавалі.

Вёска даўгая. Пакуль пройдзем праз яе, некалі разоў з кім пагаварыць зачэпімся.
А размовы пра што ў вёсцы былі? Пра сенакос ды пра дзялкі. Ну і яшчэ, да каго дзеці і ўнукі прыязджалі....

А цяпер пуста. Няма нікога.

Зоя С
💔5
#СучаснаяБеларусь

Вёска Дзягілі Мядзельскага раёна

Домікі, якія былі пабудаваныя па праграме развіцця сяла, ці як там яна называлася.

Карацей, наўё, муха на іх не сядзела! Мо каму хата трэба? Налятай!

Зоя С
💔5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#НавіныЗамежа

У Жэшуве прайшоў марш "Польшча за мір"!

Зразумела, што ні адзін народ ніводнай краіны не хоча вайны.
Войны патрэбны толькі капіталюгам, каб зарабляць на іх капітал. А людзі - проста рэсурс. Пры тым, рэсурс, які аднаўляецца.

Толькі пераход да сацыялізму дазволіць спыніць войны і людзі стануць каштоўным капіталам, а не расходным матэрыялам.
👍5🔥1
Forwarded from sacral_BY
#барысаўшчына #гара_цэгла #sacral_dominium #sacral_brovar
Вёска Барысаўшчына - адна з тых мясцінаў, куды жадалася трапіць ужо даволі даўно. Лагістыка тут ня самая зручная, таму вось толькі-толькі. А ўсё дзеля чаго? Канешне ж дзеля руін былога маёнтка, які належаў з пачатку ХІХ ст. роду Ястржэмбскіх (ці больш усходне-славянскі варыянт - Эстрэмскія). А ў канцы ХІХ ст. тут з'явіўся прыгожы цагляны комплекс гаспадарчага двара ў эклектычных формах. І тут адразу кідаецца ў вочы будынак былога бровара - галоўная разынка маёнтка, што так нагадвае вежу старажытнага замка. Данжон - ні дадаць, ні адабраць!Сёння з яго і пачнем агляд. Ім бы можна было б і скончыць, бо на што тут пасля такога яшчэ глядзець? Але працяг будзе.

Цікава, чым пабелена цэгла, і наколькі даўно, што атрымаўся такі па-свойму экзатычны і шляхетны колер?

Стан будынку аварыйны, таму на тэрыторыі варта быць вельмі асцярожным.
2025/10/25 18:34:57
Back to Top
HTML Embed Code: