Telegram Web Link
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Машыны-адкрывашкі? Ці прыклад інтэлекту дзікіх птушак🌰🐦‍⬛️
• Можа вы калі-небудзь бачылі, як варона скідае арэх, каштан ці жолуд на дарогу, а пасля сядзіць і чакае, пакуль яго раздушаць машыны? Вы не сталі сведкам збегу абставін, толькі аднаго з цікавых прыкладаў інтэлекту дзікіх птушак
Птушкі робяць гэта не выпадкова - назіранні у Японіі паказалі, што яны часта выбіраюць месцы з інтэнсіўным рухам і нават улічваюць святлафор: вароны кідаюць арэх і чакаюць у баку, калі зялёнае святло для машын, і вяртаюцца, калі загараецца чырвонае. Гэта сведчыць пра разуменне паслядоўнасці падзей і здольнасць планавання — тое, што ўласціва толькі некалькім відам жывёл
• Такі метад вароны выкарстоўваюць, калі арэх яшчэ трывалы і простым кідком з вышыні вырашыць праблему не атрымаецца. Гэта паказвае, што птушкі маюць здольнасць прабудоўваць простыя лагічныя ланцужкі і прыстасоўвацца да абставін
Мозг варон вельмі развіты. Адносна памеру цела ён падобны да мозгу прыматаў, а частка, якая ў птушак адказвае за мысленне і рашэнні — так званая нідапаліўм — функцыянальна нагадвае мазгавую кару чалавечага мозга
• Некаторыя даследчыкі лічаць, што іх разумовы ўзровень адпавядае пяці-шасцігадоваму дзіцёнку: яны карыстаюцца прыладамі, запамінаюць твары людзей, навучаюць і навучаюцца, нават паказваюць прыкметы асабістасці — напрыклад, розны ўзровень асцярожнасці або цікаўнасці
2
#ДумкіЎслых

Накапайце вы хлопцу валер'янкі, а то пенай пойдзе))

Як весці стрымы на Ютубе і пісаць фігню ў Тэлеграм - гэта не буржуйскія карпарацыі. А вось ВК яму ўпоперак горла села.

Разбяруцца там без ісцерычак, хто буржуй і каму куды "прыгать"))
Як на маю думку, то ВК неяк выжыве без пары мільёнаў беларускіх карыстальнікаў. А вось беларусам гэта ўсё, безумоўна, не вельмі прыемна. Лішняя мянтрэга з ВПНамі вазіцца.

Зоя С
😁6
ВОСЕНЬСКІ НАСТРОЙ

Шэры змрок за акном,
На гадзінніку – восем.
Хтосьці паліць касцёр –
Пацягнула дымком …
Восень!
Шэры змрок на душы.
На жыцці – трыццаць восем.
Шмат задач, шмат праблем –
Ці змагу іх рашыць?
Восень.
На нябёсы зірну –
Сярод шэрані – просінь.
Сшытак, ручку вазьму,
Ціха Музе шапну:
"Восень"!

Таццяна Цвірка
ПОСУСЕКАМ
Недавно 2 часа убила на то, чтобы залить в вк вертикальное видео, которое он упорно заливал, как горизонтальное,
#ДумкіЎслых
#ХвілінкаГумару

Яшчэ адна! Вертыкальныя відэа трэба заліваць не ў "відэа", а ў "кліпы", тады не будзе чорных палей.

Аднаму карпарацыі замінаюць, другой палі на відэа!

Адбой ужо! ВК працуе! Павестка змянілася! Пішыце, якая харошая гэта сацыяльная сетка. Наша, расійская 😁

Зоя С
😁3
#Падарожжа
#СыходзячыяВёскі

Замалёўкі з паездкі па вёсках.
Здаецца, атмасферна
😢3
Вяночны двор з вёскі Варашылкі Мядзельскага раёна ў музеі народнай архітэктуры і побыту Строчыцы

Вяночны двор — тып сялянскага двара, які характарызаваўся замкнутасцю двара жылымі і гаспадарчымі будынкамі, з усіх ці амаль з усіх бакоў. Быў больш уласцівы для старэйшых, невялікіх, бессістэмных паселішчаў, бо меў лепшыя абаронныя якасці.

У вёсцы Варашылкі, на радзіме гэтага экспанату, вяночныя двары прадстаўлены цэлым комплексам забудовы вуліцы. Іх можна пабачыць як на аэрафотаздымку 1944 года, так і на сучасным спадарожнікавым. Тут, абапал вуліцы, размясцілася некалькі вяночных двароў. У Беларускі нацыянальны музей народнай архітэктуры і побыту быў перавезены найбольш даўні з іх. Гэты двор пабудаваў у пачатку ХХ ст. Мікалай Руды разам са сваім сыным Жыгімонтам. У 1920-30-х гадах двор перайшоў да сям’і Більшаў, якая пазней перададала яго ў музей.
3👍3
2025/10/28 09:18:46
Back to Top
HTML Embed Code: