Telegram Web Link
Forwarded from sacral_BY
#барысаўшчына #гара_цэгла #sacral_dominium #sacral_brovar
Вёска Барысаўшчына - адна з тых мясцінаў, куды жадалася трапіць ужо даволі даўно. Лагістыка тут ня самая зручная, таму вось толькі-толькі. А ўсё дзеля чаго? Канешне ж дзеля руін былога маёнтка, які належаў з пачатку ХІХ ст. роду Ястржэмбскіх (ці больш усходне-славянскі варыянт - Эстрэмскія). А ў канцы ХІХ ст. тут з'явіўся прыгожы цагляны комплекс гаспадарчага двара ў эклектычных формах. І тут адразу кідаецца ў вочы будынак былога бровара - галоўная разынка маёнтка, што так нагадвае вежу старажытнага замка. Данжон - ні дадаць, ні адабраць!Сёння з яго і пачнем агляд. Ім бы можна было б і скончыць, бо на што тут пасля такога яшчэ глядзець? Але працяг будзе.

Цікава, чым пабелена цэгла, і наколькі даўно, што атрымаўся такі па-свойму экзатычны і шляхетны колер?

Стан будынку аварыйны, таму на тэрыторыі варта быць вельмі асцярожным.
3
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная

Час ад часу знаходзяцца ў нас "разумнікі", якія разважаюць, што беларуская мова нікому не трэба. Кіно на ёй не будуць глядзець, песні па-беларуску не будуць слухаць, беларускія кнігі не цікава чытаць і моладзь цалкам перайшла на рускую мову.

Але вось такія маладыя людзі, апантаныя сваёй ідэяй папулярызацыі беларускай мовы абвяргаюць усе гэтыя сцвярджэнні і робяць для значна больш для беларускасці, чым тыя, хто павінен гэта рабіць!

Падтрымайма юнакоў!

Акаунт Ільі Шынкарэнка
https://www.tiktok.com/@shynkarenka?_t=ZM-90q2uwx5JAC&_r=1

Спявачка Невіка
https://www.tiktok.com/@nevika_vika?_t=ZM-90q2y7YbBeO&_r=1
7🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☀️ Што адбываецца ў прыродзе!? У канца кастрычніка хрушчы лятаюць.
🥰1😱1
🔥 У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага прадстаўлена выстава скульптур і арт-аб’ектаў “Мастацтва жывога агню” па выніках Міжнароднага пленэру па кераміцы “Арт-Жыжаль – 2025”

🌐 Сёлетняя экспазіцыя - яскравае адлюстраванне сучаснага керамічнага мастацтва, створанага мастакамі з Беларусі, Егіпта, Малдовы, Расіі і Казахстана.

🏺 Прадстаўлена больш за 50 керамічных вырабаў - ад ваз, упрыгожаных егіпецкімі арнаментамі, да скульптур, натхнёных бязмежнымі казахскімі краявідамі.

☀️ Пабачыць творы можна да 9 лістапада.

▫️Радыё Культура▫️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2
#ДумкіЎслых

Як вы ўжо абрыдлі! Гаў-гаў ды гаў-гаў!

Прэзідэнт для таго хадзіў, каб вы паднялі задніцы і паехалі да людзей, ды паглядзелі, хто чым жыве, дзе якія пытанні і праблемы. А вы што? Толькі твары ўшыр адгадавалі, хутка ў камеру не ўлезуць!

Вы за мабілізацыю? Ну дык едзьце сваім калектывам брахуноў на фермы цялят ратаваць. Што замінае!?
А то ж усе толькі ў горад едуць!

Мы ужо ўбачылі, як вы бульбы насадзілі, дзяцей нараджалі - проста прыклад для ўсёй краіны! Глядзім і паўтараем!
Якія тады да людзей пытанні? Раўняемся на прапаганду. Языкамі мелем спрытна!

Калі такія разумныя, то чаму гвалт падымаеце толькі пасля таго, як Прэзідэнт вас носам у праблеме тыцне? Дзе ваша мабілізацыя на папярэджванне і выкрыццё праблем?
Адарвіцеся ад мікрафонаў і пакажыце, як трэба!

Зоя С

https://www.tg-me.com/AzarenokCTV/60600
🔥6👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Малпы за роўную аплату! А ты?
Ці эксперымент агурок-вінаград 2003 года 🍇🥒🐒
• Усё пачынаецца спакойна - дзве самкі капуцынаў сядзяць ў сумежных вальерах, дзе яны маглі бачыць адна адну і тое, што атрымлівае іх суседка. Абодве атрымоўвалі задачу: аддаць каменьчык эксперыментатару — і за гэта атрымлівалі ўзнагароду
• Але эксперымент пачынаецца менавіта тут - адна атрымлівае кавалачак вінаграду, а другая - агурок, пры тым што задача была аднолькавая. Пры такіх умовах, другая пачынала адмаўляцца: не аддавала каменьчык, не прыма­ла агурок, або нават кі­дала яго назад
• Частата адмоў істотна вырасла у параўнанні з тым, калі ўзнагароды былі раўнапраўныя (агурок-агурок) — капуцыны амаль заўсёды выконвалі абмен
• Калі ж суседка атрымлівала добрую ўзнагароду зусім без працы, за проста так — рэакцыя была яшчэ мацнейшая: працаздоль­насць другой зніжалася да ~20–30 %
😁5
• Гэта даследаванне стала моцным доказам таго, што пачуццё няроўнасці — не выключна чалавечая справа. Атрымліваецца, што вылучэнне і адчуванне несправядлівасці, можа аказацца вельмі эвалюцыйна старай. Магчыма, гэта асаблівае прыстасаванне сацыяльных жывёл для таго, каб найбольшая колькасць асоб выжыла і магла пастаяць за сябе - мы зрабілі аднолькавую працу - мы атрымліваем аднолькавую плату
• Пры гэтым барацьба з няроўнасцю працуе толькі ў адзін бок - як мы можам пабачыць на відэа, другая малпа зусім не супраць атрымліваць лепшую нагароду за такой жа высілак. Зразумела, што таксама ўплываюць такія фактары як стаць, век і ці былі яны да гэтага знаёмыя. Але, як у эксперыменце, калі сацыяльна яны знаходзяцца ў аднолькавых умовах - ніхто не будзе аддаваць вінаград
• Даследаванне паказвае: сацыяльныя паводзіны, якія мы звычайна лічым “чалавечымі” маюць карані ў прымітыўных сацыяльных жывёлах. Гэта дапамагае лепш зразумець эвалюцыю супрацоўніцтва, падзялення рэсурсаў і сацыяльных норм
🔥2
Forwarded from ZVIAZDA.BY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😄 Мінская прырода выходзіць на новы ўзровень

Да людзей прыплываюць ужо не качкі, а андатры — з выразнымі патрабаваннямі ежы.
5
2025/10/27 03:19:20
Back to Top
HTML Embed Code: