Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Руіны засвірскага кляштара, збудаванага ў 1776 годзе.
Па ўспамінах Альбіна Стаповіча, плябанія займала задняе крыло кляштарнай падковы, а прытулак для сірот — бакавое і пярэдняе крыллі.
У касцельнай закрыстыі пачынаўся доўгі, цёмны калідор, з дзвярамі да кляштарных келляў. Іх абрысы і сёння прасочваюцца ў руінах. Вокны ў калідоры, з грубым зялёным шклом былі замаляваны каляровымі вітражамі на ўзор беларускіх народных арнаментаў. Іх аўтарам быў мастак Рамуальд Ракіцкі. Да закрыстыі прылягалі ўваходныя сені, далей была кухня, пакой службы, сталовая, супольны пакой Альбіна Стаповіча і яго маці, а ў канцы калідора — два пакоі ксяндза Казіміра Сваяка і забудаваная многімі паліцамі багатая бібліятэка. Усе памяшканні былі ў сапраўднасці малымі кляштарнымі келлямі, за выключэннем сталовай, якая спаўняла тую самую ролю і ў даўнейшыя часы.

❤2👍2
Forwarded from Радыё "Культура"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🍁 Сёння ў Мінску стартуе XXXI Міжнародны кінафестываль «Лістапад»
У праграме:
♦️Асноўны конкурс ігравых фільмаў,
♦️Асноўны конкурс неігравых фільмаў,
♦️Конкурс анімацыйных фільмаў,
♦️Конкурс кароткаметражных фильмаў;
♦️Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзiк",
♦️Конкурс фільмаў "Кіно маладых",
♦️Конкурс нацыянальных кінашкол,
♦️Нацыянальны конкурс.
🟥 Цырымонія адкрыцця форуму пройдзе сёння ў Палацы Рэспублікі. Па традыцыі ўбачым яе і ў вячэрнім эфіры тэлеканала "Беларусь 3"
🗓 Свята мастацтва і яркіх эмоцый пройдзе ў беларускай сталіцы з 31 кастрычніка па 7 лістапада
▫️Радыё Культура▫️

👍1
#ЛюдзіБеларусі
31 кастрычніка 1885 года нарадзіўся беларускі паэт, геолаг Міхайла ГРАМЫКА (1885 - 1969).
Нарадзіўся ў в.Чорнае Рэчыцкага павета. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі. У 1905 паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1911 г. па спецыяльнасці геалогія. Настаўнічаў у Адэсе.
З 1921 у Менску, выкладаў геалогію і мінералогію ў БДУ, працаваў у Інбелкульце, БелАН. Аўтар падручнікаў па геаграфіі і мінералогіі. Браў удзел у пошуках нафты на Палессі.
Арыштаваны 13 ліпеня 1930 г. па справе "Саюза вызвалення Беларусі", высланы ў Іванава- Вазнясенск на 5 гадоў.
У 1945-48 гадах жыў у Іжэўску, потым у Пермскай вобласці і Удмурціі. Апошнія гады жыў у Хімках.
Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1965 г. Аўтар успамінаў пра Я.Купалу, Я.Коласа, А.Грыневіча, у тым ліку і пра рэвалюцыйныя падзеі ў Магілёве.

💔2
Forwarded from ZVIAZDA.BY
Што мяняецца з 1 лістапада❓
Што яшчэ мяняецца з 1 лістапада? Чытайце на ZVIAZDA.BY
🔹З 1 лістапада ў Беларусі павялічваюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэта чацвёрты пераразлік сёлета.
🔹У сувязі з ростам БПМ павялічваюцца памеры дзярждапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
🔹Павысяцца таксама «ўзроставыя» даплаты да пенсій. Узрастуць і субсідыі на сваю справу.
Што яшчэ мяняецца з 1 лістапада? Чытайце на ZVIAZDA.BY
❤1
Forwarded from Институт истории НАН Беларуси
Завершаны 1 этап рэстаўрацыі Крэўскага замка
29 кастрычніка 2025 г. адбылася афіцыйная здача 1-а этапу кансервацыі з рэстаўрацыяй Крэўскага замка.
У інтэрв’ю тэлеканалу АНТ вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч распавёў пра археалагічныя адкрыцці гэтага сезону на Крэўскім замку – ускрыццё Трэцяй вежы і выяўленне слядоў Трэцяй брамы.
У сувязі з паспяховымі рэстаўрацыйна-будаўнічымі працамі на замку, а таксам ростам цікавасці да Крэўскага замка грамадскасці і турыстаў, востра паўстае пытанне музея ў замку. Па прапанове даследчыкаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі і архітэктараў-праектантаў Праектнага філіяла ААТ “Белрэстаўрацыя”, Міністэрства культуры падтрымала ідэю стварэння музейнай экспазіцыі ў шэрагу адноўленых мураваных пабудоў, што знаходзіліся ўздоўж паўднёва-ўсходняй сцяны замка. Але спачатку гэтыя падмуркі трэба ўскрыць!
Гэтая адказная праца таксама кладзецца на плечы даследчыкаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
👍3🔥3❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь
У такім касцюме Алена Кучарук прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе "Міс Сусвет" у Тайландзе
Як вам вобраз?
П.с. вага галаўнога ўбору складае 6 кг

🤣4
Легенда аб Дзівасіле.
Даўным-даўно аднаму мужчыне варажбітка сказала, што ён памрэ, калі дакранецца да сына. Той любіў адзінага сына, але і жыццём шанаваў. Таму загадаў адвезці сына ў далёкую краіну, каб не спраўдзілася тое прароцтва. Толькі ганцы зрэдку прыносілі весткі аб ім. Мінулі гады. Аднойчы бацька атрымаў вестку аб тым, што сын хадзіў на вайну, быў пасечаны і зараз ляжыць пры смерці.
Затужыў бацька. Наняў найлепшых лекараў і паслаў іх ратаваць свайго сына. Але дактары нічым не маглі дапамагчы. Тады стары бацька сам кінуўся да сына і абмыў яго раны слязамі. Здарылася цуд: раны зацягнуліся і сын вылечыўся. Шчаслівы бацька абдымаў яго і прыціскаў да грудзей і не мог нацешыцца, зусім забыўшыся пра словы варажбіткі. Але словам тым трэба было спраўдзіцца: бацька памёр. Ён стаў дзівасілам. З таго часу людзі лечацца гэтымі зёлкамі.

😁4👍1🙈1
Forwarded from Радыё "Культура"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🟦 Маладыя таленты Беларусі — 2025.
Дзень V
🎙️ Сёння ў Вялікай студыі Дома радыё журы слухала намінацыю «Спадчына. Салісты».
📷 Як гэта было, глядзіце ў відэа-дзённіку!
▫️Радыё Культура▫️
Дзень V
🎙️ Сёння ў Вялікай студыі Дома радыё журы слухала намінацыю «Спадчына. Салісты».
📷 Як гэта было, глядзіце ў відэа-дзённіку!
▫️Радыё Культура▫️
#Літаратурная_хвілінка
ГУКІ РОДНАЙ ЗЯМЛІ
Як гукі музыкі далёкай –
Жаўрук выводзіць песню зноў,
Спеў звонкі, чысты і высокі,
Бы ранак нам пяе з палёў.
Якраз у дзённую спякоту
Ля рэчкі ляжаш адпачыць,
Пачуеш ціхі шэпт чароту,
Як весела вада бяжыць...
А ўвечары зноў гукаў скарбы,
Гучаць палі і імшары,
Спяваюць салаўі, і жабы,
І конікі, і камары.
Прыслухайся! Ёсць песня ночы…
Гучыць і ў шчасці, і ў журбе,
У садзе вецер зашапоча
Ды закалыша ён цябе.
Няма той музыкі цудоўней,
Як здолеў ты пачуць яе,
Ты спевам тым сябе напоўні,
Хай песняю душа жыве!
Лілея Касцян
ГУКІ РОДНАЙ ЗЯМЛІ
Як гукі музыкі далёкай –
Жаўрук выводзіць песню зноў,
Спеў звонкі, чысты і высокі,
Бы ранак нам пяе з палёў.
Якраз у дзённую спякоту
Ля рэчкі ляжаш адпачыць,
Пачуеш ціхі шэпт чароту,
Як весела вада бяжыць...
А ўвечары зноў гукаў скарбы,
Гучаць палі і імшары,
Спяваюць салаўі, і жабы,
І конікі, і камары.
Прыслухайся! Ёсць песня ночы…
Гучыць і ў шчасці, і ў журбе,
У садзе вецер зашапоча
Ды закалыша ён цябе.
Няма той музыкі цудоўней,
Як здолеў ты пачуць яе,
Ты спевам тым сябе напоўні,
Хай песняю душа жыве!
Лілея Касцян
Forwarded from Навіны Вілейка
3 лістапада 2025 года у Менску на Усходніх могілках пройдзе адкрыцьцё надмагільнага помніка нашаму земляку, знакамітаму беларускаму пісьменьніку і грамадскаму дзеячу Зьмітраку Бядулю.
Мерапрыемства прымеркавана да Дня памяці класіка. Пачатак – а 12-й гадзіне.
Змітрок Бядуля (сапр. Самуіл Яфімавіч Плаўнік) нарадзіўся 23 красавіка 1886 года ў небагатай яўрэйскай сям’і ў мястэчку Пасадзец Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён). Вучыўся і жыў ў Даўгінаве і Ільлі на Вілейшчыне.
Гэта адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык, творчасць якога зрабіла значны ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры і літаратурнай мовы.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 3 лістапада 1941 года, жыццёвы шлях 55-гадовага Змітрака Бядулі трагічна абарваўся ў эвакуацыі каля г.Уральск (Казахстан), дзе быў ён пахаваны на гарадскіх могілках.
У лютым 2020 года адбылася эксгумацыя парэшткаў класіка, яны былі дастаўлены самалётам з Казахстана ў Беларусь. 3 лістапада 2020 года прах пісьменніка перапахавалі на Усходніх могілках у Мінску. Грамадзянскае развітанне адбывалася ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка», у доме, дзе Змітрок Бядуля жыў і працаваў з 1914 па 1918 гады.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры выступіў ініцыятарам дабрачыннага збору сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента пісьменніка. У акцыі “Зробім разам” добраахвотна ўзялі ўдзел дзяржаўныя прадпрыемствы, прафсаюзныя арганізацыі, грамадскія аб’яднанні, музейныя ўстановы. Свае ўнёскі на дабрачынны рахунак зрабілі сотні неабыякавых беларусаў. Адначасова Літаратурным музеем была разгорнута актыўная дзейнасць па правядзенні дабрачынных экскурсій і мерапрыемстваў.
У выніку праведзенай працы ўдалося сабраць палову неабходнай сумы на стварэнне помніка. Астатняя частка фінансавання была выдзелена з дзяржаўнага бюджэту. Дзякуючы намаганням аўтарскага калектыву – скульптара С. Л. Гумілеўскага і архітэктара В. І. Каракі – быў створаны помнік, які стаў важнай культурнай падзеяй і сімвалам ушанавання гістарычнай памяці.
Ушанаваць памяць Змітрака Бядулі збяруцца літаратары, дзеячы культуры, нашчадкі, дабрачынцы і прыхільнікі яго творчага таленту.
#Бядуля

❤3👍1
Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Дзмітрыеўскую бацькоўскую суботу кожны год выпадае на розную дату, але заўсёды адзначаецца ў суботу перад днём памяці велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага (па новым стылі 8 лістапада).
У каталікоў таксама ўжо некалькі стагоддзяў існуе традыцыя памінаць продкаў 1 і 2 лістапада. У адрозненне ад праваслаўнай Дзмітрыеўскай суботы, у каталікоў даты не зрушваюцца: заўсёды 1 лістапада адзначаецца Дзень Усіх Святых, а 2 лістапада – Дзяды.
Дзмітрыеўскай памінальнай суботай звязаны і народныя традыцыі. Акрамя храмаў, людзі ходзяць на могілкі – прыносяць кветкі, памінаюць сваякоў. Напярэдадні гэтага дня таксама прынята прыбіраць на могілках. У многіх прыходах, дзе царква стаіць на могілках, прыхаджане наводзяць парадак усе разам.
У народзе на гэты дзень – Дзмітрыеўскую памінальную суботу – існаваў шэраг забарон. Так, нельга ладзіць шумныя застоллі, катэгарычна забаронена ўспамінаць памерлага худым словам, адмаўляць тым, хто ходзіць па міласці.
Крыніца

Forwarded from STROJ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як і калі ў вас спраўлялі Дзяды?
Дзяды святкуюцца па ўсёй Беларусі, аднак лакальныя традыцыі адрозніваюцца. Напрыклад, колькі разоў на год і калі, якія асаблівыя стравы, як запрашаюць Дзядоў на вячэру, ці ходзяць на могілкі і г.д.
У вёсцы Яловая Ганцавіцкага раёна па восені спраўляюць Міхайлаўскія Дзяды – у пятніцу-суботу перад Міхайло.

🔥1
#ПобытБеларусаў
Народныя традыцыі на Дзяды
🪔На Дзяды, як і на Каляды, гатуюць куццю – звычайна пярловую ці ячменную. Часта дадаюць туды мёд ці ягады. Каб дзядам было салодка.
🪔Таксама важнай стравай на Дзяды ў нашых продкаў былі тоўстыя бліны. У Кармянскім раёне ёсць традыцыя – першы блін не ядуць, а калі яго гатуюць, то чытаюць над ім малітву. А на раніцу аддаюць катам ці сабакам. Ёсць прымаўка "Першы блін – сабаку".
🪔Традыцыйныя беларускія калдуны, альбо цэпіліны, таксама былі памінальнай стравай (напрыклад, на Віцебшчыне), і мелі назву “Клёцкі з душамі” (пад душой мелася на ўвазе начынка).
🪔 На Палессі, у ваколіцах Мотыля, Дзяды адзначалі ў пятніцу і суботу. У гэтыя дні было забаронена працаваць – ткаць, рабіць сякерай і гэтак далей. У пятніцу хадзілі на могілкі, ладзілі вялікую памінальную вячэру, а ў суботу ішлі ў царкву.
🪔На Гродзеншчыне, з яе трывалымі каталіцкімі традыцыямі, 1 і 2 лістапада разам з Дзядамі шырока адзначаецца Дзень Усіх Святых і Памерлых, калі людзі прыходзяць на могілкі і запальваюць знічкі.
🪔Таксама этнографы заўважылі цікавую традыцыю ў Веткаўскім і Лепельскім раёнах. На Дзяды там абавязкова растаплівалі лазні – “каб дзяды памыліся, і праз пар прыйшлі”
🪔На ўсходзе Гомельшчыны, па словах мясцовых старажылаў, у хатах, якія месціліся каля могілак, увечары на Дзяды не зачынялі вокны або дзверы – “каб дзяды маглі зайсці”, бо гаспадары хаты запрашалі іх да вячэры.
🪔У некаторых регіёнах каля дзвярэй вешалі чыстыя рушнікі, “бо мёртвыя будуць ісці”.
🪔 Таксама ў многіх мясцінах Беларусі запальваецца свяча, якую ставілі перад акном, каб продкі бачылі куды ісці.
🪔У залежнасці ад рэгіёну, колькасьць страваў на святочным стале на Дзяды можа быць цотнай альбо няцотнай.
Крыніца матэрыялу