💔Былая палітзняволеная Ася Булыбенка просіць дапамогі
Былая фігурантка справы «справы студэнтаў» сутыкнулася з цяжкім ПТСР, перажыла спробу самазабойства і пасля гэтага трапіла ў лякарню, дзе пачала лячэнне ў псіхіятра, псіхолага, пачала прымаць медыкаменты.
Дзяўчына дзякуе ўсім, хто зможа дапамагчы ёй, адправіўшы грошы на наступныя рахункі:
• Anastasiya Bulybenka BE95967723047258
• ANASTASIYA BULYBENKA LT057300010188929291

«Паўгода таму я пераехала ў Польшчу і вырашыла, што змагу даць рады сама. Я спыніла тэрапію і лячэнне, што, на жаль, прывяло да пагаршэння стану. Цяпер я знаходжуся ў псіхіятрычнай лякарні ў Літве з дыягназамі дэпрэсія, анарэксія і ПТСР.
З-за запазычанасці па страхоўцы я не магу атрымліваць лячэнне бясплатна, а аплаціць яго самой — проста няма чым. Я прашу дапамогі, каб пакрыць запазычнасці па страхоўцы і аплаціць лячэнне, без якога я не змагу выбрацца».
Дзяўчына дзякуе ўсім, хто зможа дапамагчы ёй, адправіўшы грошы на наступныя рахункі:
• Anastasiya Bulybenka BE95967723047258
• ANASTASIYA BULYBENKA LT057300010188929291
😢49💔29❤15😁2👌2🤨2
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»
Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.
Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
@ViasnaSOS | @viasnainfo| @viasna_bot

💔16😢6❤5😁1
❗️У Вашынгтоне дамовіліся аб чарговым траншы вызвалення палітвязняў
У Вашынгтоне прайшоў дзень сустрэч. Найважнейшая – з Джонам Коўлам, дарадцам прэзідэнта і спецыяльным паслом па Украіне і Беларусі. Коўл дамовіўся аб чарговых траншах вызвалення палітвязняў, у тым ліку палякаў і беларускіх супрацоўнікаў «Белсату».
Крыніца: @belsat

❤55🙏26❤🔥2👍2😱2🤬2😐1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У Вашынгтоне дамовіліся аб чарговым траншы вызвалення палітвязняў У Вашынгтоне прайшоў дзень сустрэч. Найважнейшая – з Джонам Коўлам, дарадцам прэзідэнта і спецыяльным паслом па Украіне і Беларусі. Коўл дамовіўся аб чарговых траншах вызвалення палітвязняў…
Інфармацыю пра дамову аб вызваленні палітвязняў паведаміў польскі палітык
Пра гэта напісаў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі ў сацсетцы «Х».

❤31🙏10👍9🤬1😐1
Беларуса ў Польшчы просяць прыехаць дадому і здаць адбіткі пальцаў
Як распавёў devby чытач, які пражывае ў Польшчы, днямі па беларускім адрасе ён атрымаў апавяшчэнне, у якім яму прапануюць з'явіцца ў РУУС «для праходжання дактыласкапічнай рэгістрацыі».
Для візіту дадзены тэрмін у паўтары тыдні, у выпадку няяўкі, папярэджваюць беларуса, яго могуць прывесці прымусова.
Мужчына мае ПМЖ Польшчы і стаў на консульскі ўлік. Ён нічога пра крымінальны пераслед у адносінах да сябе не ведае, да апошняга часу ён без праблем прыязджаў у Беларусь.
⁉️Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🖕23🤡17🤣4❤3🥰1
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі каля 1230 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

❤16✍3👍1😢1💋1
📝Збіральнік фальклору, спецыялістка па аўдыце, пратэстоўцы з Пінску: каго дадалі ў абноўлены «спіс тэрарыстаў»
Сёння Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы шасці чалавек. Гэта Праташчык Аляксей, Бойка Яўген, Кузьмянчук Андрэй, Невар Яўген, Сашнікава Крысціна, Калуеў Ігар.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1348 чалавек, з іх 651 — беларусы.
Распавядаем, каго КДБ уключыў у «спіс тэрарыстаў» і за што яны былі асуджаныя.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118892
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬31😡5👍2❤1
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі старонка ў Facebook «Николай Бондаренко», старонка ў Instagram «euro3a», а таксама TikTok-старонкі «inrule» і «mikalaibandarenka».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

🖕13🤡11❤3🤬2👎1🥱1
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected];
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | [email protected];
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected].
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

❤16👍2
Сілавікі зноў прыходзілі да родных актывісткі Марыны Касінеравай
Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

«Карацей, прыйшлі сення чарговы раз кашмарыць сваякоў. Ад 6 раніцы дзве групы захопу (у балаклавах) шукалі мяне з Вячкам, паказвалі суседзям нашы фоткі (спадзяюся, прыгожыя) і ўпэнівалі, што мы дакладна вярнуліся на радзіму і дзесьці хаваемся па месцы ранейшага пражывання».
🤬56😡7👍1👎1🤮1
Еўрапарламент намінаваў беларускага палітвязня Андрэя Пачобута на прэмію імя Сахарава
16 кастрычніка сябры камітэтаў Еўрапейскага парламенту ў замежных справах і развіцці прагаласавалі за фіналістаў прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» 2025 году, піша @radiosvaboda.
Трыма фіналістамі прэміі сталі:
▫️Зняволеныя журналісты, «якія змагаюцца за вашу і нашу свабоду», Андрэй Пачобут з Беларусі і Мзія Амаглабелі з Грузіі;
▫️Журналісты і гуманітарныя работнікі ў Палестыне і ва ўсіх зонах канфліктаў, прадстаўленыя Палестынскім сіндыкатам журналістаў, Чырвоным Паўмесяцам і Блізкаўсходнім агенцтвам ААН для дапамогі палестынскім уцекачам;
▫️Сербскія студэнты.

👍34❤21😢4
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў
Гэта Максім Гелясін, Аляксандр Старасцін, Андрэй Нехвядовіч, Сяргей Зініч, Сяргей Міцюшкін, Аляксей Развадоўскі, Альберт Шыла, Сяргей Пяткевіч
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118894
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

😢23🤬19😡4❤2👎1
📸Фотафакт: як выглядаюць крэслы Беларусі і Расіі на канферэнцыі АБСЕ
У Варшаве з 6 па 17 кастрычніка праходзіць штогадовая Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні — найбуйнейшая ў Еўропе пляцоўка, дзе абмяркоўваюць пытанні правоў чалавека і дэмакратыі.
А вось як на гэтай канферэнцыі выглядаюць крэслы Беларусі і Расіі — на іх немагчыма сесці.
Усяго на пленарным паседжанні па тэме фундаментальных свабод канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 56 крэслаў — па колькасці краін-удзельніц АБСЕ.

👍35😁12
«Калі б не памілаванне, мне б прыйшлося вельмі цяжка» — былы палітвязень Дзмітрый Кучук
Мужчына распавядае, што падчас усяго тэрміну ў калоніі ён быў вымушаны даказваць, што не датычны «нізкага статуса» і адстойваць сваю годнасць.
🔹«"Нізкі статус" маральна забівае, бо цябе лічаць ізгоем» — Дзмітрый Кучук

«Я не прызнаваў "нізкі статус" і ўсяляк з гэтым змагаўся. Але гэта цяжка рабіць. У выніку праз пэўны час вязні скараюцца са “статусам”. Калі б не памілаванне, мне б прыйшлося вельмі цяжка. Мне трэба было здабываць сабе ваду. Мяне “здымалі” з прамзоны за тое, што я быў не паголены. Я ўставаў а чацвёртай раніцы і галіўся “на сухую” станком без вады стоячы каля вакна. Так рабіў, каб не правакаваць іншых вязняў. Звычайна, усе іншыя вязні прачыналіся а шостай.
Ноччу, калі я заходзіў у санвузел, як правіла, хтосьці з вязняў заходзіў разам са мною, каб праверыць, ці выконваю я ўсе гэтыя правілы для “нізкага статусу”. Або, калі я заходзіў у туалет выпіць вады, туды збягалася вялікая колькасць людзей».
🔹«"Нізкі статус" маральна забівае, бо цябе лічаць ізгоем» — Дзмітрый Кучук
❤30😢15🤬12🥰1
✍️Юрыст:кі «Вясны» збіраюць выпадкі, калі сваякам палітзняволеных адмовілі ў прадастаўленні інфармацыі аб зняволенам са спасылкай на абарону персанальных дадзеных
Калі ласка, пішыце на @zvarot96. Гэта ананімна.

❤12💔7😢3👍1
У дачыненні да пяці «каліноўцаў» распачалі спецвытворчасць — іх збіраюцца судзіць завочна
Гаворка пра Вадзіма Кабанчука, Паўла Шурмея, Аляксея Кавальчука, Аляксея Назарава і Дзяніса Прохарава.
Ім інкрымінуюць шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «акт тэрарызму», «распальванне варожасці» і «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў

🖕43🤬6❤2👎1😁1
Член Сейма Літвы: Цяпер рыхтуецца яшчэ адна аперацыя па вызваленні беларускіх палітвязняў
Член літоўскага Сейма Рэмігіус Матузас сказаў, што яны чакаюць прыбыцця новай партыі беларускіх палітвязняў, піша «Наша Ніва».

«У цяперашні час рыхтуецца яшчэ адна аперацыя па вызваленні. І мы не ведаем, колькі яшчэ людзей зараз прыедуць з Беларусі ў Літву.
Пакуль гэта канфідэнцыяльна, і мы дакладна не ведаем, але такая [аперацыя] была і будзе працягвацца. І, вядома, мы павінны будзем забяспечыць і паклапаціцца пра такіх людзей».
❤35🙏23👍2🤨1
«Беларуска - Украінскі Гутарковы Клуб» у Telegram прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Горацкага раёну 15 кастрычніка.
Адзначым, што на «Беларуска - Украінскі Гутарковы Клуб» падпісаныя 8 чалавек, на «Чат - Беларуска - Украінскі Гутарковы Клуб» — 23 чалавекі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Горацкага раёну 15 кастрычніка.
Адзначым, што на «Беларуска - Украінскі Гутарковы Клуб» падпісаныя 8 чалавек, на «Чат - Беларуска - Украінскі Гутарковы Клуб» — 23 чалавекі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
😁20🖕10🤬8💊7👍1👎1
🗣Становішча праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: прадстаўніца «Вясны» на пленарным пасяджэнні АБСЕ
Пленарнае пасяджэнне на тэму фундаментальных свабод прайшло ў межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 16 кастрычніка. На ім выступіла і праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч.
Яна распавяла пра становішча праваабаронцаў і свабоду мірных сходаў у Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118901
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Пленарнае пасяджэнне на тэму фундаментальных свабод прайшло ў межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 16 кастрычніка. На ім выступіла і праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч.
Яна распавяла пра становішча праваабаронцаў і свабоду мірных сходаў у Беларусі.
«Мы просім працягваць сістэматычную і доўгатэрміновую падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага грамадства, прыярэтызаваць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, і падтрымаць беларусаў і беларусак, а таксама арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў выгнанні, якія працягваюць сваю праваабарончую дзейнасць, нават калі не могуць займацца ёй на радзіме».

❤23👏11👍1🔥1😐1