Telegram Web Link
Палітзняволенага журналіста Паўла Дабравольскага абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

Паводле інфармацыі @pozirkonline, журналіст Павел Дабравольскі, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, абвінавачваецца ў «здрадзе дзяржаве». Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Дабравольскі быў затрыманы сёлета 22 студзеня.

Паводле інфармацыі «Позірку», абвінавачанне звязанае з прафесійнай дзейнасцю журналіста.
🤬41💔32😢61👎1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹«Вітольд, ты б гэта бачыў!»: успаміны экс-палітвязня, які прайшоў шляхам Ашурка

🔹«Катаванні працягваюцца»: праваабаронца і экс-палітзняволеная пра Беларусь на канферэнцыі АБСЕ

🔹«Я перастаў любіць свой дом, бо яны зрабілі з яго турму»: як у Беларусі адбываюць «хатнюю хімію»

🔹«Значная частка насельніцтва працягвае жыць у атмасферы пастаяннага страху і ціску», — беларускія праваабаронцы ў АБСЕ

🔹У Дзень маці ўзгадваем гісторыі палітзняволеных жанчын, якія адзначаюць свята за кратамі

🔹Дырэктарку даследчай кампаніі Mia Research амаль два гады ўтрымліваюць за кратамі за сацдаследаванне

🔹«"Нізкі статус" маральна забівае, бо цябе лічаць ізгоем»: экс-палітвязень Дзмітрый Кучук

🔹Збіральнік фальклору, спецыялістка па аўдыце, пратэстоўцы з Пінску: каго дадалі ў абноўлены «спіс тэрарыстаў»

🔹Становішча праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: прадстаўніца «Вясны» на пасяджэнні АБСЕ

💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
11👍1
У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска, які тры гады хаваўся пасля прысуду за «абразу міліцыянткі»

51‑гадовага ўдзельніка клуба КВЗ Васіля Краўчука затрымалі ў Пецярбургу. Тры гады таму мужчыну асудзілі на радзіме да двух гадоў «хатняй хіміі» за каментарый у тэлеграме — ён пажартаваў пра супрацоўніцу Інспекцыі па справах непаўналетніх.

Праз тры месяцы пасля прысуду мужчына перастаў выходзіць на сувязь і быў абвешчаны ў вышук, піша «Наша Ніва» са спасылкай на расійскія СМІ. Знайсці яго ўдалося толькі праз тры гады — у Пецярбургу.

Цяпер Васіль знаходзіцца ў аддзяленні паліцыі Маскоўскага раёна, чакае экстрадыцыю ў Беларусь.

Таксама паліцыя Пецярбурга за пратэсты затрымала 27‑гадовага мінчаніна. У 2024 годзе ён быў аб'яўлены ў вышук, у сваёй краіне ён завочна арыштаваны. Іншых падрабязнасцяў пра яго пакуль няма.
🤬695👎1
💔«Вітольд быў нязломны»: успаміны экс-палітвязня, які прайшоў шляхам Ашурка

13 кастрычніка палітычнаму актывісту з Бярозаўкі Вітольду Ашурку споўнілася б 55 гадоў. Ён загінуў у траўні 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17, дзе адбываў пяцігадовы тэрмін за ўдзел у пратэстах. Абставіны яго смерці дагэтуль застаюцца нявысветленымі: крымінальная справа не распачатая, расследаванне не праведзенае.

«Вясна» паразмаўляла з ягоным земляком, былым палітвязнем Алегам Краўцовым, які дзіўным чынам паўтарыў шлях Вітольда — ад лідскага ізалятара і камеры ў гродзенскай турме № 1 да суда ў таго ж суддзі ды ШІЗА ў шклоўскай калоніі.

«Звычайны чалавек ад такіх катаванняў перастае супраціўляцца, абы толькі спынілі здзекі, але толькі не Вітольд. Ён крычаў ад болю, але не ламаўся, таму што Вітольд незвычайны чалавек. Яго забойцы не зразумелі з кім маюць справу, таму ён і загінуў у той дзень».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118911

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔5510😢5
«Крымінальныя аўтарытэты ўсведамлялі, што "статус" мне далі за палітыку» — Дзмітрый Кучук

«Пры ўсім тым, што крымінальныя аўтарытэты прысвоілі мне гэты статус, яны ж у прыватных размовах стасаваліся са мною даволі на роўных. Яны ўсведамлялі, што "статус" мне далі за палітыку. Калі на прамзоне іншыя мяне правакавалі, аўтарытэты гэтыя пытанні вырашалі.

Калі ў лакальную зону заходзяць іншыя вязні, прынята казаць "Здаровенька". Я так вітаўся ў тым ліку і са "смотрящим" і ён мне адказваў тым жа.

Калі я быў у адзіночцы ў ПКТ, іншы вязень з “нізкім статусам”, які выдаваў матрасы, штовечар пытаў у мяне: "Ты не здзічэў?". Я яму мог адказаць "дзякуй". У гэтым кароткім дыялогу таксама адчувалася праява салідарнасці. Гэта было вельмі важна, бо ты там увесь час знаходзішся ў нездаровай атмасферы: увесь час адбываюцца розныя правакацыі, сваркі, бойкі».


🔹«"Нізкі статус" маральна забівае, бо цябе лічаць ізгоем»: экс-палітвязень Дзмітрый Кучук
🤬279😢5😐1
📸«Імкнулася не глядзець у аб'ектыў»: былыя палітвязні распавялі пра фотаздымку на «жоўтыя біркі»

Фота з калоній, зробленыя для «жоўтых бірак» і справак аб вызваленні з калоній, становяцца часткай жывой памяці пра рэпрэсіі. У межах праекта «Магшоты палітвязняў» былыя палітзняволеныя распавядаюць, як іх фатаграфавалі пасля этапаў, што адчувалі перад камерай і чаму гэтыя здымкі сёння набываюць зусім іншы сэнс — сімвал перажытага і ўстойлівасці.

«Вясна» публікуе некаторыя сведчанні і паказвае дакументы памяці.

«Раней здавалася, што гэта фота з большага нармальнае, а цяпер я бачу, як я дрэнна выглядаў — прыбіты сістэмай».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118910

🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
💔22🤬53😢2
Ратавальніка са Смілавічаў асудзілі за «здраду дзяржаве» і «садзейнічанне экстрэмізму»

42‑гадовы Ігар Бродка паходзіць са Смілавічаў (Чэрвеньскі раён), але доўгі час жыў у Віцебску. Разам з былой жонкай мае непаўналетняе дзіця.

Ігар шмат гадоў працаваў ратавальнікам. Пасля гэтага ён быў кіроўцам — займаўся перавозкамі і таксі.

Бродка знік з сацсетак і месенджараў пасля лютага 2025 года. Імаверна, тады ён і быў затрыманы, піша «Наша Ніва».

Яго асудзілі ў 2025 годзе па двух артыкулах — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК) і «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Яму прысудзілі калонію.
🤬59😢91👎1
🇧🇪У офісе беларускіх дэмакратычных сілаў у Брусэлі адбылася сустрэча дыяспары з прадстаўнікамі АГП

Да бельгійскай супольнасці далучыўся вядомы актывіст, лідар АГП і былы палітвязень Мікалай Казлоў.

У нефармальнай абстаноўцы ўдзельнікі абмеркавалі палітычныя падзеі, напісалі лісты падтрымкі палітвязням і далучыліся да штотыднёвай акцыі салідарнасці з Украінай.
45👍5🤡4
У Магілёве, верагодна, асудзілі жонку палітзняволенага са Светлагорска

«Гомельскай Вясне» стала вядома, што ў Магілёўскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) асудзілі Ірыну Нядбайла. Вядома, што жанчыне вынеслі прысуд, які не звязаны з пазбаўленнем волі.

Верагодна, Ірына — жонка палітычнага зняволенага са Светлагорска Паўла Нядбайлы, якога ў 2021 годзе асудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі па справе чата.

Вядома, што ў студзені 2024 года Ірыну асудзілі паводле арт. 24.15 КаАП (парушэнне заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе).

🔗Хроніка палітычнага пераследу
😡40🤬21😢51👎1
🌿Дапамога палітзняволенаму настаўніку, якога асудзілі за ўдзел у пратэстах

Настаўнік замежных моў Андрэй Салапура з Брэста выйшаў на пратэсты ў 2020 годзе, быў арыштаваны ў 2024 і правёў паўтары гады ў калоніі.

Пасля вызвалення мужчына быў вымушаны з'ехаць у Польшчу і зараз мае патрэбу ў падтрымцы сваёй сям'і на час афармлення віда на жыхарства і ўладкавання ў эміграцыі.

«Мая задача – за некалькі месяцаў стабілізавацца, забяспечыць мінімальную ўстойлівасць і бяспеку сям'і, легалізавацца ў Польшчы і пачаць працаваць, але на першыя два месяцы нам патрэбна падтрымка, каб зняць жыллё, харчавацца і набываць прадметы першай неабходнасці».


Падтрымаць Андрэя на BYSOL
28😢5👍2
У суд накіравалі завочную крымінальную справу супраць былога каліноўца Максіма Шабуцкага

Пра гэта паведамляе пракуратура.

Максіму інкрымінавана 18 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «здзек з дзяржаўных сімвалаў», «распальванне варожасці», «дыскрэдытацыя Беларусі» і «стварэнне злачыннай арганізацыі».

Паведамляецца, што ў выніку «супрацьпраўных дзеянняў Шабуцкага дзяржаве нанесены маёмасны ўрон у суме каля 31 млн рублёў, які падлягае спагнанню з абвінавачанага».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🖕30😁12🤬11👎1🤯1🤮1
У Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі прадпрымальніка, які ў 2020-м вывеў людзей на плошчу

Стала вядома, што ў Гомельскім абласным судзе асудзілі 37-гадовага прадпрымальніка Дзмітрыя Хальцова. Яму былі інкрымінаваныя ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Як менавіта вынеслі прысуд жыхару Гомеля — невядома.

Дзмітрый — індывідуальны прадпрымальнік. У 2020 годзе ў рэпартажы пра мітынгі ў Гомелі пасля пахавання забітага міліцыянтамі Аляксандра Віхора, пра яго ўзгадвала выданне «Комсомольская правда».

Хальцоў за ўласныя грошы тады набыў мегафон, напісаў у мясцовым чаце прапанову сабрацца і выправіцца да аблвыканкаму. Тады людзі выклікалі на размову кіраўніка абласной улады, піша «Гомельская Вясна».
🤬55😢8😡42👎1
У шклоўскай ПК-17 забаранілі шалікі даўжэй за 70 сантыметраў

На мінулым тыдні асуджаных, якія адбываюць тэрмін у шклоўскай папраўчай калоніі №17, папярэдзілі аб новым патрабаванні, якое прад'яўляецца да шалікаў, якія сваякі маюць права даслаць у перадачы. Цяпер памер 70 сантыметраў даўжыні і 30 сантыметраў шырыні цвёрда рэгламентаваны.

На практыцы гэта азначае, што кантралёры пры прыёме перадачы вымяраюць шырыню і даўжыню выраба і проста абразаюць лішняе. Такія выпадкі сталі вядомы на мінулым тыдні. Рэжуць як гатовыя фабрычныя вырабы, так і адрэзы флісу, якія сваякі рэкамендуюць выкарыстоўваць у якасці «турэмнага шаліка».

Яшчэ год таму ўсе беларускія калоніі прымалі шалікі стандартнага памеру 160х30, аднак з мінулай вясны ўведзена правіла — да 1 метра. У Шклове вырашылі пайсці яшчэ далей і ўсталявалі сваю даўжыню, піша @MAYDAYMog.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬27😡15🤯42🗿1
За «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі галоўнага інжынера будаўнічай кампаніі з Мазыра

У Гомельскім абласным судзе асудзілі 46-гадовага жыхара Мазыра Сяргея Кебца. Яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК) і асудзілі да пазбаўлення волі. Які менавіта тэрміны прызначылі інжынеру — невядома.

Сяргей Кебец – жыхар Мазыра. Вядома, што ён працаваў галоўным інжынерам ТАА «Інтэрмеа», якое займалася будаўніцтвам. Таксама Сяргей захапляўся спевамі пад гітару, вёў свой Youtube-канал, дзе выкладаў песні ва ўласным выкананні.

Крыніца: Гомельская Вясна
🤬36😢6👎1
«У нас у атрадзе, напэўна, працэнтаў 10 — гэта палітвязні»

«Люстэрка» паразмаўляла з лідэрам АГП Мікалаем Казловым пра два зняволенні, сустрэчу з Аляксандрам Фядутам, галадоўку ў калоніі і жыццё пасля выхаду на волю.

📍«У калоніі ў атрадзе я быў усяго недзе каля паўгода. Амаль год правёў у ШІЗА і ПКТ. З усяго тэрміна вельмі мала быў на агульных падставах. Я ў канцы лютага патрапіў у калонію этапам, а ўжо, па-мойму, у кастрычніку "з'ехаў" у ПКТ. І прабыў там да вызвалення»;

📍«Акрамя праблем з сэрцам, у мяне пачаліся праблемы са зрокам, сталі развальвацца зубы, з'явіліся праблемы са страўнікам. Ведаеце, ва ўмовах зняволення абвастраюцца ўсе старыя балячкі і дадаюцца новыя»;

📍«Начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка асабіста загадаў, каб Фядуту вадзілі на працу. Яго заўсёды суправаджаў нехта са зняволеных, таму што ён не можа паспяваць за ўсімі ў сілу здароўя. Ідзе з атрадам на прамзону і сядзіць там, пакуль усё працуюць».
💔22🤬109😢5🤯2
🗣«Свет мусіць пра гэта ведаць». Былыя вязні і праваабаронца пра статус палітвязня і апублічванне рэпрэсій

У Беларусі налічваецца 1234 палітычныя зняволеныя. Але гэта далёка не поўная карціна тых, хто ў нашай краіне трапляе пад палітычны пераслед і рэпрэсіі. Праз запалоханасць і пагрозы беларусы менш паведамляюць і распавядаюць гісторыі пераследу.

Нагадваем нашу размову з былымі палітвязнямі і праваабаронцай «Вясны» Наталляй Сацункевіч пра тое, што (не) дае статус палітвязня, ці варта апублічваць факты пераследу і на што гэта ўплывае.

«Як кажуць, катаванні любяць цішыню, і лепш за ўсё катаванні і злачынствы робяцца, калі ніхто не бачыць, таму публічнасць дапамагае гэта спыняць у большасці выпадкаў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111109

✍️Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце пра затрыманні і суды
21👍8💯2
2025/10/23 04:55:46
Back to Top
HTML Embed Code: