Telegram Web Link
Рабочага з Мікашэвічаў асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і назвалі «тэрарыстам»

Палітзняволенаму Ігару Калуеву 51 год. Ён з Мікашэвічаў. Мяркуючы па сацсетках, мужчына працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях у родным горадзе. Ігар любіць жывёл — у сацсетках ён рэгулярна рэпосціў аб'явы пра тое, як ім дапамагчы. Таксама ён рэпосціў навіны з грамадска-палітычных паблікаў.

Ігара Калуева затрымалі ў лістападзе 2024 года. Яго асудзілі ў Брэсцкім гарадскім судзе па чатырох артыкулах — «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361‑1 КК), «заклікі да санкцый ці іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).

Сутнасць абвінавачанняў невядомая, але амаль напэўна звязаная з ягонай актыўнасцю ў сацсетках, піша «Наша Ніва». Дакладны прысуд Ігару таксама невядомы, але звязаны з пазбаўленнем волі.

А нядаўна Калуева дадалі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».
🤬534👎1
💔«Сістэма адыгрываецца на ім». Сукамернік распавёў пра Уладзіміра Кнігу

Былы сілавік і валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай Уладзімір Кніга ўтрымліваецца за кратамі больш за пяць гадоў. За гэты час яго змяшчалі ў штрафныя ізалятары і памяшканне камернага тыпу, узмацнялі рэжым, двойчы асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы» (арт. 411 КК). Больш за два гады палітвязень знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада — без сувязі са знешнім светам.

Былы палітвязень Алег Краўцоў распавёў «Вясне» пра знаёмства з Уладзімірам у гродненскай турме № 1.

«Трэба разумець, што ён былы вайсковец, таму для гэтай сістэмы ён здраднік. Таму сістэма так адыгрываецца на ім. Яны яго хочуць знішчыць... Мне балюча ўявіць, што з ім адбываецца там».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118939

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬55💔10😢41
🇪🇺«Супастаўныя з маштабам рэпрэсій сталінскага перыяду». Еўрапарламент прыняў Рэзалюцыю па Беларусі

Еўрапейскі парламент прыняў Рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі праз пяць гадоў пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

📍«Рэжым Лукашэнкі ад самага пачатку свайго існавання быў адзначаны наўмысным разбурэннем нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў і беларусак, уключна з іх мовай і культурай»;

📍«Пераследы і рэпрэсіі пры рэжыме Лукашэнкі дасягнулі ўзроўняў, супастаўных з маштабам рэпрэсій сталінскага перыяду, а ў некаторых адносінах і пераўзыходзяць яго, што фактычна прывяло да знішчэння свабоды выказвання меркаванняў і думкі»;

📍«Еўрапарламент вітае рашэнне Літвы перадаць пытанне аб сітуацыі ў Беларусі на разгляд пракурора Міжнароднага крымінальнага суда, каб пачаць расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі, і заклікае іншыя дзяржавы падтрымаць гэтую ініцыятыву».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118940

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔥41👍18💯7🥱2👏1
⁉️Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць

Гэта форма рэпрэсій, мэта якіх — запалохаць і прымусіць замаўчаць тых, хто крытыкуе сістэму. Узгадваем наш архіўны тэкст, у якім Юрыдычная служба «Вясны» тлумачыць, якія правы ёсць і як дзейнічаць, каб абараніць сябе.

• Ці маюць права выклікаць бацькоў або сваякоў у органы «ў сувязі з дзеяннямі» іх дзяцей?
• У якіх выпадках такі выклік з’яўляецца законным, а калі — гэта форма ціску?
• Як павінна выглядаць афіцыйная позва/паведамленне аб выкліку?
• Ці можа допыт або «размова» адбывацца па тэлефоне? Што рабіць, калі пытаюцца, дзе жыве сваяк за мяжой?
• Якімі правамі валодае сваяк, калі яго выклікаюць як сведкі?
• Ці можа ён адмовіцца адказваць на пытанні, калі гэта нашкодзіць яму ці блізкім?
• Што варта зрабіць сваякам перад тым, як ісці на выклік?
• Як сябе паводзіць падчас размовы, калі задаюць правакацыйныя або асабістыя пытанні?
• Куды звяртацца па кансультацыю?

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118634

🌿Чытаць з Беларусі без VPN
😢20🤬73👍1
Як розгалас пра жудасныя ўмовы ўтрымання людзей з «нізкім статусам» палепшыў іх жыццё

Пасля таго, як вызваленныя з ПК-22 сталі распавядаць пра бесчалавечныя ўмовы, у якіх знаходзяцца людзі з так званым «нізкім статусам», гэтым людзям стала крыху прасцей жыць.

«Апошнім часам стаўленне да іх пачало мяняцца. Раней у іх была асобная паліца ў бібліятэцы — і калі звычайны зняволены возьме кнігу з яе — то мог сам атрымаць “нізкі статус”. Цяпер яны могуць браць агульныя кнігі, толькі наведваюць бібліятэку апошнія, калі там нікога няма. Для іх зрабілі асобнае памяшканне для прыёму ежы, дзе можна разагрэць сабе што кіпяцільнікам ці заварыць кавы. Апроч таго, раней ім не дазвалялі мыцца ва ўмывальніках — нават не ведаю, як яны раней давалі гэтаму рады. Цяпер вылучылі два крайніх умывальнікі, аднак яны могуць заняць іх толькі ў час, калі там нікога няма».


🔹Былы палітвязень ПК-22: «За ўсё лета я толькі аднойчы змог купіць цыбулю»
🤬376
КДБ сцвярджае, што на тэрыторыі краін Еўрасаюза рыхтуюць беларускую вызваленчую армію

Першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Сяргей Церабаў паведаміў, што «палітычныя апаненты беларускіх уладаў рыхтуюць на тэрыторыі краін Еўрасаюза вызваленчую армію колькасцю да 15 тысяч чалавек».

Паводле яго словаў, у якасці асновы такой арміі разглядаюцца «незаконныя ўзброеныя фарміраванні з ліку грамадзян Беларусі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Польшчы, Украіны і Літвы».
🙏45😁21🔥182🤡2🤣2❤‍🔥1
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»

Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.

Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.

@ViasnaSOS | @viasnainfo| @viasna_bot
14😢4👍2💩1
Што рабіць і не рабіць, калі вам напісалі з КДБ? Парады юрысткі «Вясны»

Апошнія тыдні беларускія спецслужбы значна актывізаваліся ў спробах выходзіць на кантакт з беларусамі эміграцыі. Але як сябе весці ў такіх выпадках? Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва адказала на пытанні Еўрарадыё.

«Калі адказваць на пытанне, як рэагаваць на паведамленіі, я б у першую чаргу задумалася, а ці дакладна мы ведаем, хто нам піша? Ці сапраўды гэта супрацоўнік дзяржбяспекі, а не нейкі пранкер ці махляр?

Паколькі мы не можам быць дакладна ўпэўненымі, бо ніякіх дакументаў ці здымкаў тых, хто дасылае нам паведамленні, у нас няма, дык і рэагаваць на гэта мы можам адпаведна — хутчэй не рэагаваць і не ставіцца да гэтага як да таго, што патрабуе нейкай рэакцыі.

Мы заўсёды раім у камунікацыі з міліцыяй, следчымі, любымі дзяржорганамі, калі яна не на тваю карысць і не табой ініцыяваная, мінімізаваць яе ці звесці толькі ў нейкія афіцыйныя, усталяваныя заканадаўствам траекторыі. Нешта трэба? Выклікайце на допыт праз афіцыйны запыт».
32👍9👏1
Facebook-старонка адваката Алеся Міхалевіча прызнаная «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Горацкага раёну 15 кастрычніка.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі Telegram і YouTube-каналы «Re:BELarus», сайт і старонкі ў сацсетках ініцыятывы «Sveriges Belarusier/ Беларусы Швецыi», а таксама Telegram-каналы «Літарка» і «Толькі анонсы».
😁22🤬14😱6🖕5🥰2👎1
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
19👍4
📍Паведамляйце пра перавод на турэмны рэжым і новыя крымінальныя справы супраць палітвязняў

Калі палітвязні трапляюць у калоніі, ціск на іх працягваецца: іх пазбаўляюць званкоў, спатканняў і перадач, змяшчаюць у штрафны ізалятар (ШІЗА) або памяшканне камернага тыпу (ПКТ). На палітвязняў «вешаюць» шматлікія парушэнні, за што іх пераводзяць на турэмны рэжым або ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 115 палітзняволеных, якіх перавялі на турэмны рэжым і пра яшчэ 73 чалавекі, якіх асудзілі паводле арт. 411 КК.

🌿Калі вам вядома пра палітвязняў, якіх працягваюць пераследаваць у калоніях, — калі ласка, пішыце праваабаронцам на @ViasnaSOS, @Viasnainfo
12💔3👍2😢2
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і судовыя працэсы па «справе Гаюна»

«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 109 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. Па звестках «Вясны», напачатку кастрычніка затрымлі мінімум двух мужчын. Таксама вядома, што некаторых затрыманых адпускаюць да суда пад залог.

З пачатку верасня ў «Спіс экстрэмістаў» дадалі 73 чалавекі, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Гэта больш чым траціна ад усіх людзей, якіх дадалі ў спіс за гэты час. Частка з гэтых людзей — фігуранты «справы Гаюна», пра якіх невядома праваабаронцам.

Таксама ў Беларусі амаль кожны дзень адбываюцца суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як «хімію» з накіраваннем, так і калонію. Справы некаторых людзей перадаюць з Мінску ў рэгіянальныя суды.

🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
🤬20😢4👍1
❗️Вячаслаў Лазараў : «На прамзоне я бачыў больш здарэнняў, чым за ўсё жыццё»

Відэааператара і журналіста Вячаслава Лазарава затрымалі ў 2023 годзе. Яго асудзілі да 5,5 гадоў пазбаўлення волі, а яго жонку Таццяну Пыцько — да трох гадоў калоніі за супрацу з «Белсатам». Дачка пары, якой на той момант быў адзін год, знаходзілася ў органах апекі і бабулі. Нядаўна Вячаслава вызвалілі і прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы.

Ён распавёў «Вясне» пра сваё затрыманне і час, праведзены ў калоніі.


«Калі я ўбачыў вялікія аўтобусы і знаёмыя твары, не змог стрымаць слёз. Ужо потым высветлілася, што ў нас няма ніякіх дакументаў, але вялікі дзякуй літоўскаму боку, які пайшоў нам насустрач у гэтым пытанні. Вядома, цяпер я адчуваю адказнасць за тых, хто там застаўся. Мне пашчасціла выйсці — а там засталіся людзі, якіх трэба вызваліць у першую чаргу. Таму трэба дапамагаць ім, хто як можа. Рэчы, якія тут нічога не каштуюць, дорага каштуюць там — пра гэта трэба памятаць».


Чытаць размову цалкам 👉spring96.org/be/news/118947
23😢13💔4🤬1
spis_ekstremistau.pdf
12.8 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 прозвішчаў — цяпер у ім 5916 чалавек

24 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі палітвязня Івана Замяціна, асуджанага за данаты, фігурантаў "справы Гаюна" Яўгена Мязеца і Юрыя Несцерава, а таксама двух чалавек, якіх асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК, але вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

🔗Хроніка пераследу
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🤬20🖕1
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць супраць Дзмітрыя Баніта

40-гадовага Дзмітрыя абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), арт. 369 (абраза прадстаўнікоў улады), арт. 364 (гвалт у дачыненні да міліцыянтаў), арт. 188 КК (паклёп), арт. 230-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных).

Мужчыну запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту.
🤬24🖕15
«Каб спыніць эпідэмію, трэба яе прызнаць». У ПК № 22 эпідэмія каросты

Сапраўдная бяда ў калоніі — эпідэмія каросты. Яна часта перадаецца праз матрацы, якія зняволеныя перадаюць адзін аднаму — напрыклад, калі пасля карантына хтосьці хоча замяніць матрац на таўсцейшы.

«Калі вязняў з каростай размяшчаюць у медсанчастцы, то матрацы аддаюць на “пражарку” — і гэта крыху ратуе. Але каб спыніць эпідэмію, трэба яе прызнаць і зрабіць паўнавартасныя мерапрыемствы. А куды яны будуць высяляць усіх людзей? Так яны ў адным месцы вырашаюць пытанне — але ў іншым гэта зноў вылазіць”.

Вядома, што каб падтрымаць здароўе, раз на месяц вязні могуць напісаць заяву на медычную перадачу. Але часам і ў ёй могуць адмовіць цалкам ці выкрэсліць вітаміны. Пытаюцца: “А навошта табе гэта? У нас добра кормяць і вітамінаў хапае"».


🔹Былы палітвязень ПК-22: «За ўсё лета я толькі аднойчы змог купіць цыбулю»
🤬31😡2
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць супраць Вадзіма Крывашэева

У верасні 2020-га Вадзіма Крывашэева звольнілі з пасады дырэктара РЦАП па фрыстайле за "дрэнную ідэалагічную працу ў калектыве". Ён з'ехаў з Беларусі. Цяпер супраць яго распачалі крымінальную справу паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі: ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да прымянення санкцый або іншых дзеянняў, шкодных для нацыянальнай бяспекі), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Следчыя заклікаюць Вадзіма Крывашэева з’явіцца ў Следчы камітэт.

🔗Хроніка рэпрэсій 👉spring96.org/be/news/118948
🤡21🖕72🤬1
У ПК-15 вязняў прымушаюць працаваць для вайсковай вытворчасці

Былы палітвязень Вячаслаў Лазараў распавёў пра ўмовы працы ў калоніі № 15. Афіцыйна працоўны дзень доўжыцца з 8 да 16, але часта зняволеныя застаюцца да позняга вечара. Звычайна яны занятыя фізічна цяжкай працай — напрыклад, дрэваапрацоўкай.

"На прамзоне я бачыў больш здарэнняў, чым за ўсё жыццё, — распавядае Вячаслаў. — Праз умовы працы выляталі бярвёны, ударалі па руках і нагах. Я бачыў, як адлятала бензапіла і рэзала твар людзям. Станкі настолькі старажытныя, што адна з дэталяў стрэліла ў столь і адрыкашэціла зусім побач з адным палітвязнем — а важыла яна кілаграм 20. Проста цуд, што яна не забіла яго".

Пасля працы зняволеныя фармальна атрымліваюць заробак, але максімум, які бачаць палітвязні, — гэта сем рублёў. Але самым зневажальным у гэтым, на думку Вячаслава, было тое, што шмат што ў калоніі робіцца для вайсковай вытворчасці — і ўсе вымушаныя ў гэтым удзельнічаць.

Чытаць цалкам 👉 spring96.org/be/news/118947
🤬33😱4😢42
😱КДБ заблакаваў у Беларусі Укантакце

«На падставе прадстаўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны. Працягласць абмежавання на дадзены момант невядомая», — каментуе Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі, заўважыла “Наша Ніва”.

У спіс для абмежавання доступу яго ўнеслі 24 кастрычніка. У Беларусі ўжо сацсетка не адкрываецца.

UPD. БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў. Доступ аднаўляецца.
🤣68😁13👍8🔥4🤡21
2025/10/25 10:12:09
Back to Top
HTML Embed Code: