Telegram Web Link
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць супраць Вадзіма Крывашэева

У верасні 2020-га Вадзіма Крывашэева звольнілі з пасады дырэктара РЦАП па фрыстайле за "дрэнную ідэалагічную працу ў калектыве". Ён з'ехаў з Беларусі. Цяпер супраць яго распачалі крымінальную справу паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі: ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да прымянення санкцый або іншых дзеянняў, шкодных для нацыянальнай бяспекі), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Следчыя заклікаюць Вадзіма Крывашэева з’явіцца ў Следчы камітэт.

🔗Хроніка рэпрэсій 👉spring96.org/be/news/118948
🤡21🖕83🤬2👎1
У ПК-15 вязняў прымушаюць працаваць для вайсковай вытворчасці

Былы палітвязень Вячаслаў Лазараў распавёў пра ўмовы працы ў калоніі № 15. Афіцыйна працоўны дзень доўжыцца з 8 да 16, але часта зняволеныя застаюцца да позняга вечара. Звычайна яны занятыя фізічна цяжкай працай — напрыклад, дрэваапрацоўкай.

"На прамзоне я бачыў больш здарэнняў, чым за ўсё жыццё, — распавядае Вячаслаў. — Праз умовы працы выляталі бярвёны, ударалі па руках і нагах. Я бачыў, як адлятала бензапіла і рэзала твар людзям. Станкі настолькі старажытныя, што адна з дэталяў стрэліла ў столь і адрыкашэціла зусім побач з адным палітвязнем — а важыла яна кілаграм 20. Проста цуд, што яна не забіла яго".

Пасля працы зняволеныя фармальна атрымліваюць заробак, але максімум, які бачаць палітвязні, — гэта сем рублёў. Але самым зневажальным у гэтым, на думку Вячаслава, было тое, што шмат што ў калоніі робіцца для вайсковай вытворчасці — і ўсе вымушаныя ў гэтым удзельнічаць.

Чытаць цалкам 👉 spring96.org/be/news/118947
🤬41😢5😱42
😱КДБ заблакаваў у Беларусі Укантакце

«На падставе прадстаўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны. Працягласць абмежавання на дадзены момант невядомая», — каментуе Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі, заўважыла “Наша Ніва”.

У спіс для абмежавання доступу яго ўнеслі 24 кастрычніка. У Беларусі ўжо сацсетка не адкрываецца.

UPD. БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў. Доступ аднаўляецца.
🤣75😁13👍9🔥52🤡2
Audio
🌿Праваабарончая праграма “Вясна”

🔹1:23 Два журналісты — Анджэй Пачобут і Мзія Амаглобелі — сталі лаўрэатамі Прэміі імя Андрэя Сахарава 2025 года “За свабоду думкі”.

🔹7:08 Жаночыя турмы і пенітэнцыярная сістэма ў Расіі—якая яна? Разбіраемся разам з сацыялагіняй, даследчыцай і журналісткай Таццянай

🔹25:41 Канферэнцыя «Медыцына Беларусі: права і эканоміка. Выклікі» прайшла ў Вільні
16👍1🙏1
"Мог зараджаць усіх пазітывам". Сукамернік пра палітвязня Уладзіміра Кнігу

Былы сілавік і валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай Уладзімір Кніга ўтрымліваецца за кратамі больш за пяць гадоў. Былы палітвязень Алег Краўцоў распавёў "Вясне" пра знаёмства з Уладзімірам у гродненскай турме № 1.

"Кожны вечар ён рыхтаваў моцны чай для ўсіх жадаючых у камеры і запрашаў далучыцца. Людзі збіраліся і станавіліся ля стала. Вова заўсёды пачынаў чаяванне са словамі "Сёння быў выдатны дзень...", далей ён пералічваў тыя падзеі, якія адбыліся за гэты час. Гэта стала такім добрым рытуалам, калі можна было пачуць словы, якія ўсяляюць надзею і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. А сканчаў ён сваю прамову словамі: "Быць дабру!", а мы яе паўтаралі, пасля чаго Вова частаваў усіх свежазапаранай гарбатай. Хоць у яго былі свае праблемы, ён усё роўна мог зараджаць усіх пазітывам. Гэта дарагога каштуе".


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118939

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
45🙏2💔2
"Ты супрацоўнічаеш з "Белсатам"? — Яны пра мяне кепскія рэчы пісалі"

У ПК-15 дадаткова ціснуць на журналістаў, якія там апынуліся. Пра гэта распавёў былы палітвязень Вячаслаў Лазараў.

"Калі мяне прывялі да начальніка калоніі, я пачаў размаўляць на беларускай мове, але мяне выгналі, — успамінае мужчына. — Так адбывалася пяць разоў запар. Потым начальнік калоніі сказаў: "Ты супрацоўнічаеш з "Белсатам"? — Яны пра мяне кепскія рэчы пісалі. Ты ведаеш, што калі табе на вочы патрапіць вадкасць для апрацоўкі дрэваў — ты застанешся сляпым? Ага, у цябе задраны каўнерык — значыць, 15 сутак". Так я ўпершыню трапіў у ШІЗА, з якога не вылазіў: за першыя паўгода я правёў там 80 дзён".

Чытаць размову цалкам 👉spring96.org/be/news/118947
🤬46😢6😡2
🌿Падтрымаць «Вясну» стала яшчэ прасцей!

Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!

Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.

Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!
35
“Трэніроўкі лічыліся спробай да ўцёкаў”, — былы палітвязень пра СІЗА-2

Відэааператара і журналіста Вячаслава Лазарава асудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі. Ён распавёў, як можна было займацца спортам у камеры віцебскага СІЗА.

"Я доўга хварэў, таму што быў адзіным, хто не паліць у камеры, — кажа Вячаслаў. — Узімку вокны не адчыняюць, і ў тым ліку праз гэта ходзіць шмат вірусных інфекцый. Я спрабаваў неяк аднаўляцца, пачаў гартавацца, займацца спортам. Праўда, гэта можна было рабіць толькі ў "сляпой зоне" камер, бо трэніроўкі лічыліся спробай да ўцёкаў. Я і праўда быў гатовы бегчы, калі б была такая магчымасць. Я нават даведаўся як запалкамі адкрыць кайданкі, запамінаў калідоры, каб паспрабаваць знайсці шчыліну.

Гэтыя думкі дапамагалі мне падтрымліваць сябе: складана вытрываць адчуванне бездапаможнасці. І можна пераступіць праз многае, што адбываецца з намі, але самае цяжкае — што ты не можаш уплываць на тое, што робяць з блізкімі".


Чытаць размову цалкам 👉spring96.org/be/news/118947
🤬30💔12😢43🙈1
🌿Падтрымаць «Вясну» стала яшчэ прасцей!

Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!

Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.

Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!
21👍1
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»

Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.

Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.

@ViasnaSOS | @viasnainfo | @viasna_bot
😢118👍21😁1🍌1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў

«Заклікаем міжнародную супольнасць і палітыкаў спрыяць як мага хутчэйшаму вызваленню закладнікаў рэжыму. Свабоду палітвязням!».
🔥3119
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі Telegram-акаўнты «Dzmitryj Spirydай», «Ихтиандры Бреста», сайт «1pr.lіvе», старонка ва «Укантакце» «ДОЛОЙ ЛУКАШЕНКО», сайт «Militant Zone», а таксама старонка ва «Укантакце» «MILITANT BLACK METAL – SHOP».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🖕8🤡62
Прызначылі дату завочнага суда па справе ініцыятывы «Сумленныя людзі»

Віцебскі абласны суд 5 лістапада пачне разгляд завочнай справы ў дачыненні да Алены Жылачкінай (Жываглод), Зарыны Сарокінай, Алега Давыдчыка і Цімафея Малахоўскага.

Ім інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «распальванне варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК); «абраза і паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 368, ч. 1 арт. 367 КК); «закліка да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 КК) і іншыя.

Па версіі Генпракуратуры, удзельнікі ініцыятывы «Сумленныя людзі» з ліпеня 2020 года па верасень 2025 года «ажыццяўлялі злачынную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬28🖕131
Кватэру завочна асуджанага палітыка Яўгена Вільскага выставілі на аўкцыён

Летась выконваючага абавязкі старшыню «Народнай Грамады» асудзілі завочна на 12 гадоў калоніі і прызначылі штраф у 480 000 рублёў.

Цяпер на аўкцыёне з'явіўся лот з ягонай 3-пакаёвай кватэрай у наваполацкай 10-павярхоўцы, піша @vitebsk_info.

У лоце пазначана, што ў кватэры зарэгістравана трое чалавек. Стартавая цана — 141 710 рублёў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬49😁1
У Гродне затрымалі былога палітвязня Аляксандра Лаўрэнцьева

Яго арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Ён павінен выйсці на волю 1 лістапада, піша «Гарадзенская Праваабарона».

Мужчыну ў 2022 годзе асудзілі да 3 гадоў і 4 месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за «абразу Лукашэнкі» і «абразу прадстаўніка ўлады». Улетку 2024 года Аляксандру дадалі яшчэ 1 год зняволення паводле артыкула 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Лаўрэнцьеў цалкам адбыў тэрмін і гэтым летам выйшаў на волю.

Аляксандр — палітычны актывіст з Гродна. У 2017 годзе ён выступаў на акцыях пратэсту, звязаных з увядзеннем «падатку на дармаедства». У 2019 годзе паставіў намёт перад адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Гродна, каб вырашыць жыллёвае пытанне. У 2020 годзе правёў шэраг акцый за ўвядзенне каранціну ў Беларусі падчас пандэміі COVID-19.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬53😭82
У гомельскай жаночай калоніі №4 не працуюць трубкі ў пакоі для кароткатэрміновых спатканняў

Прадугледжаныя Крымінальна-выканаўчым кодэксам (артыкул 83) кароткатэрміновыя спатканні прадастаўляюцца асуджаным працягласцю чатыры гадзіны. Яны праходзяць у прысутнасці работніка адміністрацыі ў спецыяльна абсталяваным памяшканні на тэрыторыі калоніі.

У гомельскай ПК-4 кароткатэрміновыя спатканні праходзяць праз шкло з дапамогай тэлефонных трубак. Аднак прыкладна два тыдні таму трубкі перасталі працаваць, і спатканні ў літаральным сэнсе праходзяць у выглядзе перакрыквання праз шкло, піша @MAYDAYMog.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬441
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання

Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
😢104😐1
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і судовыя працэсы па «справе Гаюна»

«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 111 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюну», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. Таксама вядома, што некаторых затрыманых адпускаюць да суда пад залог.

З пачатку верасня ў «Спіс экстрэмістаў» дадалі каля 80 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Гэта больш чым траціна ад усіх людзей, якіх дадалі ў спіс за гэты час. Частка з гэтых людзей — фігуранты «справы Гаюна», пра якіх невядома праваабаронцам.

Таксама ў Беларусі амаль кожны дзень адбываюцца суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як «хімію» з накіраваннем, так і калонію. Справы некаторых людзей перадаюць з Мінску ў рэгіянальныя суды.

🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo

❗️Па вашым жаданні, інфармацыя пра фігурантаў справы будзе цалкам непублічнай
12🤬8😢62🖕1
TikTok-старонка Сяргея Ціханоўскага прызнаная «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Смалявіцкага раёну 23 кастрычніка.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі TikTok-старонка «volyabela» і старонка ў Threads «free_zhlobin».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤡20🖕9🤯54😁1🥱1
2025/10/28 03:11:52
Back to Top
HTML Embed Code: