Telegram Web Link
📝Нагадваем пра кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны» ў Telegram

• Бабруйск: @babrujskspring
• Барысаў: @Spring_help_r
• Брэст: @Nadbuzanski, @BrestSOS
• Гомель: @homelspring
• Магілёў: @maydayhelp, @mspring_help
• Маладэчна @Maladecza_help
• Наваполацк: @impaynes
• Орша: @Orsha2020
• Светлагорск: @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вясковец з-пад Віцебска рэпоснуў фота Лукашэнкі ў «Аднакласніках». Яго асудзілі на год калоніі

У судзе Віцебскага раёна 28 сакавіка асудзілі Сяргея Мельнікава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крыімнальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Сяргею адзін год і адзін месяц пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 19 чэрвеня 2023 года зрабіў рэпост публікацыі ў «Аднакласніках». У ёй знаходзіўся фотаздымак і тэкст, які суд палічыў абразлівым. Сяргей цалкам прызнаў віну. У якасці сведкі дапрасілі жонку Мельнікава, якая пацвердзіла, што мужчына карыстаецца названай сацсеткай.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115072
Двух беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах

12 красавіка вынесены прысуд у дачыненні да 35-гадовага Яўгена Пруднікава і 31-гадовай Вольгі Пруднікавай — беларусаў, якіх завочна судзілі паводле «народнага» арт. 342 КК. Прысуд агучыла суддзя Вольга Царык.

Доказамі па справе былі фотаздымкі з Facebook Вольгі Пруднікавай з Маршаў, паказанні сведкаў, якія нібыта пацвердзілі «факт наяўнасці першапачатковай дамоўленасці з абвінавачанамі на сумесны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у цэнтральнай частцы Мінска». Таксама ў якасці доказаў выкарыстоўвалі даныя сотавых злучэнняў.

Такім чынам, Яўгена і Вольгу прызналі вінаватымі і асудзілі завочна да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115075
Дачка палітзняволенага палітыка Рыгора Кастусёва не выйшла на волю пасля ІЧУ

Па інфармацыі @MAYDAYMog, Кацярына Кастусёва не выйшла па заканчэнні трох сутак з ізалятара часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама. Яна была затрымана 22 красавіка.

Таксама ў магілёўскіх судах не было адміністрацыйных працэсаў у адносінах да яе. Верагодна, супраць жанчыны распачалі крымінальную справу.
❗️«Яны імкнуцца зрабіць усё, каб людзі больш не ўсміхаліся», — былая палітзняволеная

Мінчанка Аліна (імя зменена ў мэтах бяспекі) скончыла ўніверсітэт, папрацавала ў Беларусі і хацела пераехаць у Польшчу, але на беларускай мяжы яе не выпусцілі з краіны. Мытнікі паведамілі дзяўчыне, што ў яе забарона на выезд, высадзілі з аўтобуса і сказалі самастойна разбірацца з прычынамі абмежавання ў Мінску.

Аказалася, што супраць Аліны была ўзбуджаная крымінальная справа за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. За гэта яна амаль два месяцы правяла ў зняволенні і ў красавіку гэтага года была асуджаная да «хатняй хіміі».

Былая палітзняволеная, усё ж апынуўшыся ў Польшчы пазней на некалькі месяцаў, распавяла «Вясне» пра камеру асаблівага кантролю начальніка ІЧУ, голы агляд і ўмыванне пакетам з-пад пракладак, акрэсцінскі вірус, галасаванне на выбарах у жодзінскай турме, пра дагляд за сабой і пераезд «Валадаркі» ў Калядзічы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115076
🧹Шукаем людзей, якія паводле «палітычных» адміністрацыйных справаў былі асуджаныя да «грамадскіх працаў» і ўжо прайшлі адпрацоўку

Калі гэта вы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Ананімнасць гарантуецца.

Беларусам і беларускам прызначаюць такі від спагнання за «несанкцыянаванае пікетаванне» аватаркай у сацсетках ці «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» — перасыл родным навінаў з незалежных СМІ.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Дачку палітзняволенага палітыка Рыгора Кастусёва выпусцілі з магілёўскага ІЧУ

Пра гэта паведамляе @MAYDAYMog.

Нагадаем, пра затрыманне Кацярыны Кастусёвай праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі ўчора. На «пакаяльным відэа» жанчыну прымусілі сказаць, што яна ў 2020-ым годзе «аказвала садзейнічанне "Вясне"», а таксама што яна нібыта прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».
Маладую маці-адзіночку будуць судзіць па трох артыкулах — дома яе чакае шасцігадовы сын

15 траўня ў Мінскім гарадскім судзе пачнуць разглядаць справу Кацярыны Шаблінскай-Івановай. Працэс прызначана весці суддзя Алена Шылько. Жанчыне інкрымінаваныя тры артыкулы Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такіх дзеянняў) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў або іншыя дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды дзяржаве).

Як паведамляе Наша Ніва», Кацярына — мінчанка, ёй 33 гады. У яе ёсць сын, якому цяпер шэсць гадоў.

Апошняя публікацыя ў сацсетках Кацярыны — гэта віншаванне сына з 1 верасня 2023. У гэты дзень ён пайшоў у апошні год дзіцячага садку. Пасля гэтага жанчына не была анлайн. Імаверна, яна была затрыманая ў гэты час.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Затрыманы евангельскі прапаведнік Мікалай Хіла

Затрыманне адбылося 24 красавіка, цяпер мужчына знаходзіцца на Акрэсціна, піша @christianvision.

Прычыны і нагоды да затрымання — невядомыя.
Журналіст «Вячэрняга Бабруйска» Дзяніў Носаў выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне Дзяніса ў сярэдзіне красавіка — сцвярджалася, што журналіст «дасылаў сваім сябрам спасылкі на экстрэмісцкія рэсурсы».
🎉 Сёння «Вясна» адзначае сваё 28-годдзе!

26 красавіка 1996 года падчас Чарнобыльскага шляху ўлады жорстка разагналі шматтысячны мітынг. Тады было затрымана больш за 200 чалавек, а грамадскія актывісты аб'ядналіся дзеля аказання дапамогі затрыманым і іх сем'ям. Так і ўзнік Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ужо 28 гадоў праваабаронцы дапамагаюць беларусам адстойваць свае правы і фіксуюць іх парушэнні. І нягледзячы на тое, што пяцёра нашых калегаў цяпер знаходзяцца за кратамі, арганізацыя працягвае дапамагаць людзям.

🌼Купі кветкі для «Вясны»
✔️ Падтрымайце праваабаронцаў, зрабіўшы ахвяраванні на Patreon ці аднаразовым данатам на Stripe.
Spis ekstremistau.pdf
12.4 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 14 чалавек — цяпер у ім 4011 прозвішчаў

26 красавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі галоўнага спецыяліста Нацбанку Аляксандра Цярэшчанку.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Купі кветкі для «Вясны» 🌸

Кветкі — не толькі сімвал вясны, але і захапленне заснавальніка «Вясны» Алеся Бяляцкага: ён штогод гадаваў у сваім садзе півоні ды ружы. З такім жа клопатам ён заўжды кіраваў і праваабарончым цэнтрам.

Сёння «Вясне» спаўняецца 28 гадоў. Гэта азначае, што ўжо 28 гадоў праваабаронцы дапамагаюць беларусам адстойваць свае правы і фіксуюць іх парушэнні. Нягледзячы на тое, што пяцёра нашых калегаў цяпер знаходзяцца за кратамі, мы працягваем сваю працу.

Павіншуйце «Вясну»!

✔️ з 22 па 27 красавіка купляйце кветкі і падарункі ў віленскай краме Liana: 10% ад продажаў пойдуць на падтрымку праваабаронцаў. Уладальніца крамы Ліяна Шуба — былая актывістка руху «Маці 328», якая прайшла праз затрыманні і была вымушаная пакінуць Беларусь.
📍Крама Liana
Адрас: Gelezinkelio g. 6, Vilnius
🗓 працуе з 9-й да 19-й гадзіны, выходны — нядзеля.

✔️ падтрымайце праваабаронцаў, зрабіўшы ахвяраванні на Patreon ці аднаразовым данатам на Stripe.
⚡️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» песню спевака AP$ENT

Гаворка пра кампазіцыю «Песенка весёлого белоруса».

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Гомельскага раёна 22 красавіка.

Песня выйшла ў чэрвені 2020-га году і мае больш за 500 000 праслухоўванняў толькі на афіцыйнай Youtube-старонцы спевака.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
2024/06/12 23:24:22
Back to Top
HTML Embed Code: