Telegram Web Link
⚖️Прызначана дата апеляцыі па справе палітзняволенага Аляксандра Зіязэтдзінава

Палітзняволенага айцішніка восенню 2022 года ўжо асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) да трох гадоў калоніі за перавод крыптавалюты ў BYPOL. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію № 17.

Але 29 лютага ў Мінскім гарадскім судзе яго зноўку пачалі судзіць. Айцішніка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Мужчыне пагражала да 15 гадоў калоніі. Справу разглядала суддзя Алена Шылько, але вынік пакуль невядомы. Некалькі месяцаў таму выйшаў прапагандысцкі фільм з ім, дзе ён распавёў пра водкуп і прашэнне аб памілаванні.

У Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме 17 траўня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Эдгар Марцірасян.
Адзінокую маці судзяць у Мінску па трох пратэсных артыкулах

Мінскі гарадскі суд пачынае разгляд крымінальнай справы Кацярыны Шаблінскай-Івановай. Яе судзяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 130 КК («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы»), ч. 3 арт. 361 КК («Заклікі да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»), ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Справу прызначаная разглядаць суддзя Алена Шылько.

Кацярына — мінчанка, ёй 33 гады. Да затрымання, якое, меркавана, адбылося напачатку верасня 2023 года, адна выхоўвала 6-гадовага сына.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115200

💌Падтрымайце яе: СІЗА №1 Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашкавічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, 223016. Кацярына Сяргееўна Шаблінская-Іванова
💻Напісаць анлайн
🗣#WithoutJustCause: кангрэс па палітзняволеных у Беларусі адбудзецца 23-25 траўня ў Празе

#WithoutJustCause — гэта першае пасля падзей 2020 года буйное экспертна-палітычнае мерапрыемства, прысвечанае крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама дапамозе тым, хто прайшоў праз рэпрэсіі.

На фоне руху да таталітарызму ў Беларусі расце колькасць выпадкаў парушэння правоў чалавека, а голас ахвяраў рэпрэсій праз краты і жалезную заслону з краіны-турмы не заўсёды чуваць.

Пражскі кангрэс стане платформай для сумеснага аналізу, дыялогу і каардынацыі дзеянняў, якія б дазволілі спыніць гуманітарны крызіс у Беларусі. Удзел на сёння пацвердзіла больш за 70 чалавек.

Над праграмай мерапрыемства працавалі беларускія правабарончыя арганізацыі, ініцыятывы гуманітарнай дапамогі, а таксама палітычныя прадстаўнікі і прадстаўніцы дэмакратычнай Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115201
🎞Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне

З нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 20 траўня праваабаронцы «Вясны» зладзяць адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль.

Пасля прагляду адбудзецца абмеркаванне фільма з яго стваральні_цамі. З праваабаронцамі і былымі палітзняволенымі мы таксама паразмаўляем пра ўмовы ўтрымання палітвязняў, а таксама праблемы са здароўем, з якімі сёння яны сутыкаюцца, і магчымыя спосабы дапамогі ім.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115206

Імпрэза адбудзецца ў Варшаве ў «Прасторы» (Hoża 41) 20-га траўня (панядзелак) у 19:00. Як знайсці прастору
Сілавікі затрымалі майстра па рамонце ноўтбукаў

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што «мужчына пабудаваў кватэру з дзяржпадтрымкай», але быў падпісаны на «экстрэмісцкія» рэсурсы і пакідаў у іх каментары.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
400 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за тры месяцы

Больш за 30 імёнаў з 400 — былыя палітвязні. Шукаюць і Міхаіла Жамчужнага, які выйшаў на волю ў 2021 годзе, а таксама завочна асуджаных да двух гадоў калоніі Аляксандра Цярлюка, Анатоля Астроўскага і Віктара Пузана.

У спісе апынуўся таксама доктар-рэаніматолаг Уладзімір Мартаў, якога затрымалі ў Расіі. У вышук абвешчаныя пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка Алена Шынкарэвіч і суддзя Аляксей Пацко, праваабаронца Алена Маслюкова.

Шукаюць актывістаў Ігара Случака і Аліну Нагорную, рэдактара інтэрнэт-выдання «Витебский курьер news» Аляксандра Корнышава, давераную асобу кандыдаткі ў прэзідэнты Канапацкай Ежы Грыгенчы, актывістку АГП Надзею Гацак, святара з Гродна Георгія Роя. Сілавікі шукаюць і жонку журналіста Змітра Лупача Кацярыну і жонку палітвязня Паўла Мажэйкі Ірыну Чарняўку.

Крыніца: Медыязона
🧹Шукаем людзей, якія паводле «палітычных» адміністрацыйных справаў былі асуджаныя да «грамадскіх працаў» і ўжо прайшлі адпрацоўку

Калі гэта вы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Ананімнасць гарантуецца.

Беларусам і беларускам прызначаюць такі від спагнання за «несанкцыянаванае пікетаванне» аватаркай у сацсетках ці «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» — перасыл родным навінаў з незалежных СМІ.
👦Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Арганізатары збору хочуць падарыць дзецям палітзняволеных, якія і так перажываюць вялізны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 еўра.

💳Падтрымаць збор на старонцы BYSOL
❤️Палітзняволеная Алеся Буневіч цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю

Пра гэта паведамляе @nashaniva.

Алесю затрымалі ў красавіку 2022-га году, калі яна вярнулся з Літвы ў Беларусь. Буневіч абвінавацілі ў тым, што яна мусіла дапамагчы «рэйкавым партызанам» выехаць з Беларусі.

Спачатку яе вінавацілі ў «здзяйсненні тэрарыстычнага акта групай асоб па папярэдняй змове», але пасля справу перакваліфікавалі на «наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы арганізаванай групай» (ч. 3 арт. 371 КК РБ). Вядома, што сваёй віны яна не прызнала.

17 лістапада 2022 года ёй прысудзілі 3,5 года калоніі. Але на апеляцыі, якая прайшла 31 студзеня 2023-га, прысуд зменшылі на год.
🌿Расклад мерапрыемстваў да Дня палітвязняў Беларусі. Дасылайце анонсы акцый са сваіх гарадоў!

«Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблемаў неаказання належнай медыцынскай дапамогі ў месцах няволі, і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму вызвалення ўсіх палітзняволеных.

🔹20 траўня
🇵🇱 Варшава, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне.
Падрабязнасці

🔹21 траўня
🇵🇱 Люблін, 10:00 - 15:00. Акцыя «Напішы ліст палітвязню».
Падрабязнасці
🇵🇱 Беласток, 18:00. Акцыя каля кансулята Беларусі.
Skwer Wolnej Białorusi, 1
🇵🇱 Варшава, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў». Падрабязнасці

❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас

⁉️Што можна зрабіць да Дня палітвязняў 21 траўня/
✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «puerrtto», «Таксисты/Минск/Республики Беларусь», «Инсайдер UA | Україна | Новини», «Чижовка», «Коля Мостовенко»;
📍Instagram старонкі «ааааааа_mmmmmm», «iuryishchuchko», «kurshin.sasha», «zmagary.krakowa», «Anastasiya Mashchava (Мащева)», «Прадстаўніцтва па замежных справах»;
📍Старонкі ў сацсетках праекту «Заповедник»;
📍Відэаролікі «Глеб Івашкевіч – удзел у пратэстах у Беларусі, эміграцыя ў ЗША, валянтэрства і дапамога беларусам», «Суворов Виктор – Тень победы», «Суворов Виктор – Беру свои слова обратно», «Суворов Виктор – Ледокол» (1,2,3 часткі);
📍Facebook-старонкі «СВОБОДА.РАВЕНСТВО.БРАТСТВО», «Прасвет. Рэальная карцiна свету вакол Беларусi»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «КОСТЯ ГЕРАСИМЕНКО»;
📍TikTok-старонкі «stopolivki96», «nick_dem_», «anastasichek», «ў1808053», «vola0520», «pandovan4ik».
Курыя Віцебскай Архідыяцэзіі пацвердзіла арышт святароў-аблатаў

Праз 7 дзён пасля затрымання святароў Анджэя Юхневіча OMI і Паўла Лемеха OMI з Шуміліна, курыя Віцебскай архідыяцэзіі выпусціла камунікт, у якім пацвердзіла факт затрымання і распавяла пра вынік суда — 15 і 10 сутак арышту адпаведна.

Крыніца: @christianvision
У Мінску працягваецца завочны суд над палітычным актывістам Іванам Краўцовым

Мінскі гарадскі суд 16 траўня ў фармаце спецыяльнай вытворчасці (завочна) працягвае разгляд крымінальнай справы выканаўчага сакратара Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» Івана Краўцова. Першае пасяджэнне адбылося 8 траўня. Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Спецыяльную вытворчасць у дачыненні да палітычнага актывіста Следчы камітэт распачаў 23 студзеня 2024 года. Івана Краўцова абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

• ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім»);
• ч. 4 арт. 209 КК («Махлярства»);
• ч. 1 арт. 357 КК («Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»);
• ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы»).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115216
💜На волю выйшлі берасцейцы Дзмітрый Гапанюк і Яўген Білаброўка

Дзмітрыя затрымалі 9 студзеня 2023 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК, распачатай у Брэсце па падзеях 13 верасня 2020 года, калі падчас акцыі пратэсту людзі вадзілі карагод на праезнай частцы (так званая "карагодная справа"). Яму прызначылі 1,5 года калоніі.
Тэрмін Дзмітрый адбываў у шклоўскай калоніі № 17.

Яўген быў затрыманы ў чэрвені 2023 года за рэакцыю "клас" ў "Аднакласнікі" пад публікацыяй суполкі "STOP LUKA". Гэтым, паводле версіі абвінавачання, мужчына публічна абразіў Лукашэнку. Яго асудзілі па арт. 368 КК да года пазбаўлення волі.

Крыніца: Берасцейская Вясна
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць беларусаў, што выйшлі на акцыі да Дня Волі па ўсім свеце

Ведамства піша, што спіс падазраваных па справе «Беларусаў замежжа» папоўніўся 104 прозвішчамі.

Паведамляецца, што Следчы камітэт атрымаў даныя больш за сотню асоб, якія прымалі непасрэдны ўдзел у вулічных акцыях на тэрыторыі Варшавы, Вільнюса, Уроцлава, Беластока, Бруселя, Батумі, Прагі, Каліфорніі, Філадэльфіі і г.д. Гэтыя людзі прызнаны падазраванымі па крымінальнай справе — ім інкрымінаваныя арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і арт. 369-1 КК (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

У рамках расследавання крымінальнай справы ўжо атрымана інфармацыя аб аб'ектах нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі Беларусі, якая належыць гэтым людзям. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы.
2024/06/01 03:34:46
Back to Top
HTML Embed Code: