❗️Хто той адзіны палітвязень, які застаецца за кратамі амаль шэсць гадоў?
Гісторыя палітычнага пераследу актывіста анархісцкага руху Мікіты Емяльянава пачалася 20 кастрычніка 2019-га. Пазней тады 19-гадовага хлопца асудзілі да 7 гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд скараціў тэрмін да 4 гадоў.
За кратамі яго месяцамі ўтрымлівалі ў штрафных ізалятарах, ён абвяшчаў галадоўкі, яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым і два разы судзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі» (арт. 411 КК). На волю ён мусіў выйсці ў гэтым годзе, але яго зноўку асудзілі. Мікіта правёў за кратамі амаль шэсць гадоў, і яго вызваленне зноў і зноў адсоўваецца.
У палітвязня ў яго маладым узросце пагарашаецца здароўя — у турэмных камерах Мікіта пачаў губляць зрок.
«Вясна» нагадвае гісторыю палітзняволенага актывіста, які ўтрымліваецца за кратамі амаль шэсць гадоў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118719
🌿Чытаць з Беларусі без VPN

😢48🤬27❤11💔9😁3😡3
  🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў
16 верасня стала вядома пра вызваленне 25 чалавек, сярод якіх і людзі, асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці». Колькі сярод іх палітвязняў — невядома.
Нагадаем, хвалі памілаванняў распачаліся ў чэрвені 2024 года. Апошняе адбылося тыдзень таму. Тады былі памілаваныя і прымусова вывезеныя ў Літву 40 чалавек. Агулам за апошні год памілавалі 436 чалавек.
🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤23😢5👍1😁1🍌1
  spis_ekstremistau.pdf
    11.2 MB
  У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 14 прозвішчаў — цяпер у ім 5784 чалавекі
19 верасня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі фігурантаў «справы Гаюна» Валянціна Нікішына і Максіма Арціменю.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

🤬31❤5👍1👎1
  ❗️Ужо як мінімум 7 беларусаў вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення»
Усім гэтым людзям быў інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК.
Гэта звязана з тым, што ўжо мінула 5 гадоў з моманту некаторых акцый пратэсту, а значыць скончыўся тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх ўдзельнікаў нельга асудзіць. Але, адзначым, што працягваецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Нягледзячы на вызваленне ад адказнасці, гэтых людзей усё роўна дадалі ў міліцэйскі «спіс экстрэмістаў».
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы пераслед. Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.
@ViasnaSOS | @viasna_bot | @viasnainfo

❤37🙏7👍4
  Палітзняволенага Мікіту Самарына этапавалі ў шклоўскую калонію
Пра гэта паведамляе «Гарадзенская Праваабарона».
Адзначаецца, што ў Самарына сур'ёзныя праблемы са здароўем — у яго цэлы час апухшая нага, якая моцна баліць. Мяркуючы па ўсім, гэта следства таго, што пры затрыманні яго моцна збівалі.
Нагадаем, Мініту прызналі вінаватым паводле арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да міліцыянтаў), а таксама арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і асудзілі да 6 гадоў калоніі.

🤬52😢11❤1👍1👎1
  «У бабруйскай калоніі няма фізічнага гвалту, але псіхалагічна там ціснуць моцна»
Па словах былога палітвязня Паўла Нікіценкі, утрыманне палітвязняў у ШІЗА з надуманых нагодаў — распаўсюджаная практыка ў бабруйскай калоніі.
🔹«Мяне вызвалілі за 95 дзён да заканчэння тэрміну», — палітзняволены праграміст, вывезены ў Літву

«Ізалятары знаходзяцца ў падвале і на першым паверсе. Мяне садзілі ў падвальнае памяшканне ў "адзіночку". На падлозе там ляжыць плітка, ад якой яшчэ больш цягне холадам. У ШІЗА я размаўляў з мышкай і павучком — так і жыў там.
Усім непалітычным забаронена з намі мець зносіны пад пагрозай ШІЗА. Мне неяк адзін асуджаны за карупцыю сказаў: "Прывітанне, але калі што, я з табой не вітаўся". Паміж сабой нам таксама нельга было мець зносіны.
Калі палітвязень вяртае ў бібліятэку кнігу, то яе на праверку забірае цэнзар ці нейкі іншы супрацоўнік. Нельга, каб наступным чалавекам, які будзе браць гэтую кнігу, быў таксама палітвязень. На іх думку, мы можам праз надпісы ў кнігах перадаваць нейкія рэчы».
🔹«Мяне вызвалілі за 95 дзён да заканчэння тэрміну», — палітзняволены праграміст, вывезены ў Літву
🤬44😢7❤6👎1😁1
  ❗️25-гадовы Мікіта Емяльянаў пачаў губляць зрок за кратамі
Сёння Мікіта адбывае пакаранне ў калоніі № 11 у Ваўкавыску.
У палітвязня ў яго маладым узросце пагарашаецца здароўя. У турэмных камерах Мікіта пачаў губляць зрок. Два апошнія гады яму забаранялі атрымліваць медычныя бандэролі: ні вітамінаў, ні неабходных прэпаратаў. Гэта значыць, што ўлады наўмысна пазбаўляюць яго элементарнай падтрымкі арганізму.
25-гадовы юнак, які знаходзіцца за кратамі з 2019 году, рызыкуе страціць здароўе незваротна.
🔹Хто той адзіны палітвязень, які застаецца за кратамі амаль шэсць гадоў?

😭56🤬36😢28💔10😡3❤2😁2
  💔«Мяне не вызвалілі — мяне этапавалі». Чытайце інтэрв'ю «Вясны» з дэпартаванымі з Беларусі палітвязнямі
11 верасня адразу 52 чалавекі, сярод якіх у тым ліку 40 палітзняволеных, былі прымусова вывезеныя з беларускіх турмаў у Літву. Праваабаронцы «Вясны» паразмаўлялі з некаторымі з іх:
🔹«Мяне не вызвалілі – мяне этапавалі». Першая вялікая размова са Зміцерам «Шэрым катом» Казловым
🔹«Паступіў загад вынішчыць маральна канчаткова». Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення
🔹Ларыса Шчыракова: «Каб мяне пасадзіць, ГУБАЗіК замовіў у мяне этнафотасесію»
🔹«Узімку тэмпература ў ШІЗА такая, што ногі да пліткі прымярзаюць», — Віталь Бандарук пра сваё зняволенне
🔹«Мяне вызвалілі за 95 дзён да заканчэння тэрміну», — палітзняволены праграміст, вывезены ў Літву
🌿Вы таксама можаце прачытаць гэтыя і іншыя тэксты з Беларусі без VPN

❤45💔9👏2😢2😁1
  Audio
    
  🌿Праваабарончая праграма «Вясна» на Беларускім радыё Рацыя
1:28 Пяць год, як Марфа Рабкова за кратамі. Андрэй Чапюк наведаў mural Białoruś і падзяліўся сваімі думкамі пра Марфу
8:58 А ў Вільні прайшла акцыя з нагоды пяцігоддзя зняволення Марфы Рабковай
15:05 Сярод вызваленых і дэпартаваных: Сяргей Спарыш
21:02 Яўген Афнагель
29:03 Сітуацыя, якая склалася вакол Мікалая Статкевіча

❤19👍2🙏1
  ⁉️Чаму крытыка дзяржаўных органаў і абраза міліцыянта — гэта не «распальванне варожасці»? Тлумачаць юрыстка
Каментары ў сацсетках, у якіх беларусы крытыкуюць дзяржаўныя органы ці сілавікоў, усё часцей трапляюць пад артыкул 130 Крымінальнага кодэкса — «распальванне іншай сацыяльнай варожасці». Пакаранне па ім можа дасягаць да 12 гадоў зняволення. Паводле звестак «Вясны», з 2020 года па гэтым артыкуле ўжо асудзілі не менш за 778 чалавек.
• Чаму ў Крымінальным кодэксе існуе артыкул пра распальванне варожасці?
• Чаму крытыка ўлады не можа лічыцца мовай варожасці?
• Дзе мяжа паміж крытыкай і заклікамі да гвалту?
• Ці ёсць у міжнародным праве падзел паміж «крытыкай улады» і «мовай варожасці»?
• А ці заўважаецца «распальванне варожасці» ў прамовах прапагандыстаў?
Юрыстка «Вясны» Віка Рудзянкова тлумачыць, чаму гэтая практыка супярэчыць і духу, і літары законаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118703

💯30🔥6👍3❤2🙈2👌1
  👀Як у Беларусі працуе грамадскі кантроль за пенітэнцыярнай сістэмай?
Нядаўна стала вядома яшчэ пра адну смерць у зняволенні — Андрэя Паднябеннага. Праваабаронцы кажуць: «Паводле папярэдняй інфармацыі, ён зазнаў жорсткае абыходжанне ў ведамстве Дэпартамента выканання пакаранняў МУС». Адным са спосабаў прадухілення такіх дзеянняў з боку ўладаў унутры пенітэнцыярных сістэм з'яўляюцца механізмы грамадскага кантролю.
У Беларусі яны таксама ёсць — грамадскія назіральныя камісіі. Але ці з'яўляюцца яны незалежнымі? Разбіраемся ў гэтым разам з юрыстам «Вясны» Паўлам Сапелкам.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118710

«Улады імкнуцца паказаць наяўнасць фармальных механізмаў кантролю і рэгулявання (ГНК, унутраныя дакументы, камісіі), каб нівеляваць абвінавачванні ў катаваннях, дыскрымінацыі або неналежных умовах утрымання, але не даюць доказаў таго, што гэтыя механізмы рэальна працуюць і прыносяць вынік».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118710
🌿Чытаць з Беларусі без VPN
❤12👍4🤡3🤣2
  🎥Дысідэнты ў БССР — новы выпуск відэа-праекта «Прававыя летапісы»
Ці была ў пасляваенным БССР дэмакратычная апазыцыя? Як савецкая ўлада з ёй змагалася? А можа і не было нікога, і ніяк не змагалася, бо пасля Сталіна ўсё стала спакойна і больш-менш дэмакратычна?.. Пра гэта — у новым выпуску відэа-праекта «Прававыя летапісы» пра савецкія рэпрэсіі над беларусамі.
Кім былі дысыдэнты ў БССР у 1950-80-х гадах. Хто гэта? Якія тактыкі супраціву яны абіралі ды — як складаліся іхныя лёсы?
Адказы знойдзем у новым выпуску «Прававых летапісаў», дзе распавядаецца, у якім прававым полі жылі беларусы і беларускі ў розныя часы.
https://youtu.be/Ars90umhQqQ
  
YouTube
  
  Дысідэнты ў БССР — новы выпуск відэа-праекта Прававыя летапісы
  Праваабарончы цэнтр «Вясна» прадстаўляе серыю відэа «Прававыя летапісы», дзе мы разбіраемся, у якім прававым полі жылі беларусы і беларускі ў розныя гістарычныя часы.
Ці была ў пасляваенным БССР дэмакратычная апазыцыя? Як савецкая ўлада з ёй змагалася? А…

❤22👍6🤷♂1
  🇺🇳«У XXI стагоддзі чалавек не павінен быць безабаронны перад самавольствам уладаў». Група незалежных экспертаў па Беларусі выступіла ў ААН
Інтэрактыўны дыялог з Групай незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі прайшоў ў Савеце па правах чалавека ААН на 60 сесіі.
«Вясна» распавядае пра тое, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя ўладаў Беларусі, якія краіны падтрымалі групу і на што звярталі ўвагу няўрадавыя арганізацыі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118727

«Мы рэкамендавалі беларускім уладам прадставіць нам сваю пазіцыю, свае аргументы, але яны так дагэтуль і не адгукнуліся. Галоўны іх аргумент: наша дзейнасць — гэта нібыта ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі. Але з гэтымі ідэямі вы, спадары, безнадзейна спазніліся. У XXI стагоддзі чалавек не павінен быць безабаронны перад самавольствам уладаў, а ўлады не могуць беспакарана таптаць Правы чалавека».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118727
🌿Чытаць з Беларусі без VPN
❤45💯6🔥4💩3🤡1🥱1🤣1
  🕊21 верасня — Міжнародны дзень міру. Чаму гэта актуальна для Беларусі?
21 верасня штогод адзначаецца Міжнародны дзень міру. Яго абвясціла Генеральная асамблея ААН як дзень адмаўлення ад гвалту і спынення агню: краіны па ўсім свеце заахвочваюць спыніць баявыя дзеянні хаця б у гэты дзень.
Беларускі рэжым адкрыта пераследуе беларусаў за антываенную пазіцыю і падтрымку Украіны ў вайне з Расіяй. Па дадзеных на люты 2025 году, за падтрымку Украіны ў Беларусі асудзілі як мінімум 209 чалавек, сярод якіх 38 жанчын.
У такі час і ў такіх умовах вельмі важна нагадваць пра тых, хто сваёй дзейнасцю падтрымлівае каштоўнасці міру і імкнецца дасягнуць яго сваёй дзейнасцю. Так, у 2022 годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі, украінскі «Цэнтр грамадзянскіх свабод» і расійскі «Мемарыял».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118723
🌿Чытаць з Беларусі з VPN

❤18💔7
  ⁉️Катаванні і жорсткае абыходжанне: у чым адрозненне і адказнасць?
Праваабаронцы «Вясны» больш за 5 гадоў рэгулярна фіксуюць факты катаванняў і жорсткага абыходжанне з боку беларускіх сілавікоў. За гэты час ніводная справа па фактах катаванняў супраць пратэстоўцаў так і не была ўзбуджаная. Тым часам міжнароднае права прызнае катаванні злачынствам супраць чалавечнасці, за якое можа пагражаць нават пажыццёвае зняволенне.
Разбіраемся з юрысткай «Вясны» Святланай Галаўнёвай, у чым адрозненне паміж катаваннямі і жорсткім абыходжаннем, якая адказнасць прадугледжана за гэтыя злачынствы ў Беларусі і на міжнародным узроўні.
• Як у міжнародным праве вызначаецца паняцце «катаванні» і чым яно адрозніваецца ад «жорсткага абыходжання»?
• Чаму важна праводзіць гэтую юрыдычную мяжу? Якая крымінальная адказнасць прадугледжаная за катаванні?
• Ці ёсць у беларускім заканадаўстве дастатковыя механізмы для расследавання такіх злачынстваў?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118709

❤18👍4😐3😁1
  📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Паступіў загад вынішчыць маральна канчаткова». Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення
🔹«Пяць гадоў — гэта вялікі тэрмін». Андрэй Чапюк — пра Марфу Рабкову
🔹«Мяне вызвалілі за 95 дзён да заканчэння тэрміну», — палітзняволены праграміст, вывезены ў Літву
🔹Хто той адзіны палітвязень, які застаецца за кратамі амаль шэсць гадоў?
🔹Катаванні і жорсткае абыходжанне: у чым адрозненне і адказнасць?
🔹Чаму крытыка дзяржаўных органаў і абраза міліцыянта — гэта не «распальванне варожасці»? Тлумачыць юрыстка
🔹«Узімку тэмпература ў ШІЗА такая, што ногі да пліткі прымярзаюць», — Віталь Бандарук пра сваё зняволенне
🔹Як у Беларусі працуе грамадскі кантроль за пенітэнцыярнай сістэмай?
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

👍13❤4😢1💩1
  🎥Дысідэнты ў БССР — новы выпуск відэа-праекта «Прававыя летапісы»
Ці была ў пасляваенным БССР дэмакратычная апазыцыя? Як савецкая ўлада з ёй змагалася? А можа і не было нікога, і ніяк не змагалася, бо пасля Сталіна ўсё стала спакойна і больш-менш дэмакратычна?.. Пра гэта — у новым выпуску відэа-праекта «Прававыя летапісы» пра савецкія рэпрэсіі над беларусамі.
https://youtu.be/Ars90umhQqQ
  
  Ці была ў пасляваенным БССР дэмакратычная апазыцыя? Як савецкая ўлада з ёй змагалася? А можа і не было нікога, і ніяк не змагалася, бо пасля Сталіна ўсё стала спакойна і больш-менш дэмакратычна?.. Пра гэта — у новым выпуску відэа-праекта «Прававыя летапісы» пра савецкія рэпрэсіі над беларусамі.
«У 60-х улады БССР справаздачыліся ў Маскве — маўляў, аніякіх антысавецкіх настрояў у рэспубліцы няма. А Хрушчоў нават пахваліў беларусаў: тыя “першымі ўвойдуць у камунізм”! Але вось 1963 год — у Менску скандал, бо КДБ выкрыў “групу Хаджанкова”. Студэнты знайшлі ў лесе выбухоўку часоў вайны і планавалі падрыў глушылкі на Залатой горцы (“глушылка” — гэта антэна, якая глушыла “варожыя галасы”, у тым ліку Радыё Свабоду)».
https://youtu.be/Ars90umhQqQ
YouTube
  
  Дысідэнты ў БССР — новы выпуск відэа-праекта Прававыя летапісы
  Праваабарончы цэнтр «Вясна» прадстаўляе серыю відэа «Прававыя летапісы», дзе мы разбіраемся, у якім прававым полі жылі беларусы і беларускі ў розныя гістарычныя часы.
Ці была ў пасляваенным БССР дэмакратычная апазыцыя? Як савецкая ўлада з ёй змагалася? А…
Ці была ў пасляваенным БССР дэмакратычная апазыцыя? Як савецкая ўлада з ёй змагалася? А…
❤19👍5
  📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці [email protected]

❤27👍3🤡2🤯1
  Адбыліся затрыманні, звязаныя з «экстрэмісцкім фармаваннем» «Орг BY»
Напачатку верасня стала вядома, што спіс «экстрэмісцкі фармаванняў» папоўніў тэлеграм-чат «Орг BY». Паводле сілавікоў, дачыненне да яго мелі Касінскі Аляксандр, Запольскі-Доўнар Анатоль, Броўка Віталь, Супрановіч Віталь.
Як паведамляе «Наша Ніва», Аляксандр Касінскі, дырэктар сэрвісу Kvitki.bу, быў затрыманы.
Як распавёў адзін з удзельнікаў «Орг BY», які цяпер знаходзіцца ў эміграцыі, чат быў створаны ў першай палове 2020 года, выключна для каардынацыі працы прафесіяналамі сферы.
«Там мы проста дзяліліся працоўным досведам, нешта маглі адзін аднаму параіць. Нічога «экстрэмісцкага» ў чаце дакладна не было, было ўсё пра Беларусь, пра будучыню, пра нейкі пазітыў яшчэ», — расказвае суразмоўца. Прыблізна ў 2021‑м усе дыялогі там скончыліся.
Чат знайшлі на тэлефоне ў аднаго з канцэртнікаў. І гэта стала падставай наведацца да іншых удзельнікаў, якія заставаліся ў Беларусі і былі ідэнтыфікаваныя.

😡21🤬18👎8❤1👍1
  📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected];
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | [email protected];
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected].
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

❤14👍4🤡2