Telegram Web Link
🇧🇪У офісе беларускіх дэмакратычных сілаў у Брусэлі адбылася сустрэча дыяспары з прадстаўнікамі АГП

Да бельгійскай супольнасці далучыўся вядомы актывіст, лідар АГП і былы палітвязень Мікалай Казлоў.

У нефармальнай абстаноўцы ўдзельнікі абмеркавалі палітычныя падзеі, напісалі лісты падтрымкі палітвязням і далучыліся да штотыднёвай акцыі салідарнасці з Украінай.
44👍5🤡4
У Магілёве, верагодна, асудзілі жонку палітзняволенага са Светлагорска

«Гомельскай Вясне» стала вядома, што ў Магілёўскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) асудзілі Ірыну Нядбайла. Вядома, што жанчыне вынеслі прысуд, які не звязаны з пазбаўленнем волі.

Верагодна, Ірына — жонка палітычнага зняволенага са Светлагорска Паўла Нядбайлы, якога ў 2021 годзе асудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі па справе чата.

Вядома, што ў студзені 2024 года Ірыну асудзілі паводле арт. 24.15 КаАП (парушэнне заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе).

🔗Хроніка палітычнага пераследу
😡40🤬20😢51👎1
🌿Дапамога палітзняволенаму настаўніку, якога асудзілі за ўдзел у пратэстах

Настаўнік замежных моў Андрэй Салапура з Брэста выйшаў на пратэсты ў 2020 годзе, быў арыштаваны ў 2024 і правёў паўтары гады ў калоніі.

Пасля вызвалення мужчына быў вымушаны з'ехаць у Польшчу і зараз мае патрэбу ў падтрымцы сваёй сям'і на час афармлення віда на жыхарства і ўладкавання ў эміграцыі.

«Мая задача – за некалькі месяцаў стабілізавацца, забяспечыць мінімальную ўстойлівасць і бяспеку сям'і, легалізавацца ў Польшчы і пачаць працаваць, але на першыя два месяцы нам патрэбна падтрымка, каб зняць жыллё, харчавацца і набываць прадметы першай неабходнасці».


Падтрымаць Андрэя на BYSOL
26😢5👍2
У суд накіравалі завочную крымінальную справу супраць былога каліноўца Максіма Шабуцкага

Пра гэта паведамляе пракуратура.

Максіму інкрымінавана 18 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «здзек з дзяржаўных сімвалаў», «распальванне варожасці», «дыскрэдытацыя Беларусі» і «стварэнне злачыннай арганізацыі».

Паведамляецца, што ў выніку «супрацьпраўных дзеянняў Шабуцкага дзяржаве нанесены маёмасны ўрон у суме каля 31 млн рублёў, які падлягае спагнанню з абвінавачанага».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🖕29😁12🤬11👎1🤯1🤮1
У Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі прадпрымальніка, які ў 2020-м вывеў людзей на плошчу

Стала вядома, што ў Гомельскім абласным судзе асудзілі 37-гадовага прадпрымальніка Дзмітрыя Хальцова. Яму былі інкрымінаваныя ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Як менавіта вынеслі прысуд жыхару Гомеля — невядома.

Дзмітрый — індывідуальны прадпрымальнік. У 2020 годзе ў рэпартажы пра мітынгі ў Гомелі пасля пахавання забітага міліцыянтамі Аляксандра Віхора, пра яго ўзгадвала выданне «Комсомольская правда».

Хальцоў за ўласныя грошы тады набыў мегафон, напісаў у мясцовым чаце прапанову сабрацца і выправіцца да аблвыканкаму. Тады людзі выклікалі на размову кіраўніка абласной улады, піша «Гомельская Вясна».
🤬53😢8😡41👎1
У шклоўскай ПК-17 забаранілі шалікі даўжэй за 70 сантыметраў

На мінулым тыдні асуджаных, якія адбываюць тэрмін у шклоўскай папраўчай калоніі №17, папярэдзілі аб новым патрабаванні, якое прад'яўляецца да шалікаў, якія сваякі маюць права даслаць у перадачы. Цяпер памер 70 сантыметраў даўжыні і 30 сантыметраў шырыні цвёрда рэгламентаваны.

На практыцы гэта азначае, што кантралёры пры прыёме перадачы вымяраюць шырыню і даўжыню выраба і проста абразаюць лішняе. Такія выпадкі сталі вядомы на мінулым тыдні. Рэжуць як гатовыя фабрычныя вырабы, так і адрэзы флісу, якія сваякі рэкамендуюць выкарыстоўваць у якасці «турэмнага шаліка».

Яшчэ год таму ўсе беларускія калоніі прымалі шалікі стандартнага памеру 160х30, аднак з мінулай вясны ўведзена правіла — да 1 метра. У Шклове вырашылі пайсці яшчэ далей і ўсталявалі сваю даўжыню, піша @MAYDAYMog.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬26😡15🤯41🗿1
За «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі галоўнага інжынера будаўнічай кампаніі з Мазыра

У Гомельскім абласным судзе асудзілі 46-гадовага жыхара Мазыра Сяргея Кебца. Яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК) і асудзілі да пазбаўлення волі. Які менавіта тэрміны прызначылі інжынеру — невядома.

Сяргей Кебец – жыхар Мазыра. Вядома, што ён працаваў галоўным інжынерам ТАА «Інтэрмеа», якое займалася будаўніцтвам. Таксама Сяргей захапляўся спевамі пад гітару, вёў свой Youtube-канал, дзе выкладаў песні ва ўласным выкананні.

Крыніца: Гомельская Вясна
🤬34😢6👎1
«У нас у атрадзе, напэўна, працэнтаў 10 — гэта палітвязні»

«Люстэрка» паразмаўляла з лідэрам АГП Мікалаем Казловым пра два зняволенні, сустрэчу з Аляксандрам Фядутам, галадоўку ў калоніі і жыццё пасля выхаду на волю.

📍«У калоніі ў атрадзе я быў усяго недзе каля паўгода. Амаль год правёў у ШІЗА і ПКТ. З усяго тэрміна вельмі мала быў на агульных падставах. Я ў канцы лютага патрапіў у калонію этапам, а ўжо, па-мойму, у кастрычніку "з'ехаў" у ПКТ. І прабыў там да вызвалення»;

📍«Акрамя праблем з сэрцам, у мяне пачаліся праблемы са зрокам, сталі развальвацца зубы, з'явіліся праблемы са страўнікам. Ведаеце, ва ўмовах зняволення абвастраюцца ўсе старыя балячкі і дадаюцца новыя»;

📍«Начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка асабіста загадаў, каб Фядуту вадзілі на працу. Яго заўсёды суправаджаў нехта са зняволеных, таму што ён не можа паспяваць за ўсімі ў сілу здароўя. Ідзе з атрадам на прамзону і сядзіць там, пакуль усё працуюць».
💔219🤬8😢5🤯2
🗣«Свет мусіць пра гэта ведаць». Былыя вязні і праваабаронца пра статус палітвязня і апублічванне рэпрэсій

У Беларусі налічваецца 1234 палітычныя зняволеныя. Але гэта далёка не поўная карціна тых, хто ў нашай краіне трапляе пад палітычны пераслед і рэпрэсіі. Праз запалоханасць і пагрозы беларусы менш паведамляюць і распавядаюць гісторыі пераследу.

Нагадваем нашу размову з былымі палітвязнямі і праваабаронцай «Вясны» Наталляй Сацункевіч пра тое, што (не) дае статус палітвязня, ці варта апублічваць факты пераследу і на што гэта ўплывае.

«Як кажуць, катаванні любяць цішыню, і лепш за ўсё катаванні і злачынствы робяцца, калі ніхто не бачыць, таму публічнасць дапамагае гэта спыняць у большасці выпадкаў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111109

✍️Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце пра затрыманні і суды
20👍8💯2
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапіў стыкерпарк «lukashenko_za***l», Telegram-каналы «Каманда Латушкi i Рух "За Свабоду"», «Беларусы DMV», старонка ў Facebook «Таварыства Беларускай Культуры ў Літве», старонкі ў Instagram «Моладзевы Наступ», «dzgolubeu».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬12🖕7🤡4
📸Фотафакт: аднаму з прымусова дэпартаваных з Беларусі палітвязняў прыйшла позва ў міліцыю

Былога палітвязня, якога вызвалілі і прымусова вывезлі з краіны, запрашаюць прыйсці ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю АУС.

«У выпадку няяўкі без уважлівай прычыны Вы будзеце падвергнуты прымусоваму прываду» — пазначана там.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💊45😁27🤡14💩6🤣5🖕1
Палітвязня Аляксея Галаўко асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

У Магілёве 5 верасня адбыўся разгляд чарговай крымінальнай справы супраць анархіста Аляксея Галаўко, якога раней асудзілі да 12 гадоў калоніі. Палітвязня прызналі вінаватым паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Па звестках @belarus_abc, Аляксею дадалі яшчэ паўгода зняволення.

Аляксей — жыхар Брэста. Яго затрымалі 5 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху. Пазней яму прызначылі 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў.

Для адбыцця тэрміна яго адправілі ў магілёўскую калонію № 15. Напрыканцы ліпеня стала вядома, што Аляксей утрымліваецца ў ПКТ.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118919

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬45😡2👎1🙏1
🌿Абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025

Яе мэта — ушанаванне выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 года вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі з-за пераследу і працягваюць сваю працу па-за межамі краіны.

Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025: Зоя Белахвосцік, Генадзь Верацінскі, Уладзімір Вялічкін, Аляксандр Гарцуеў, Алег Груздзіловіч, Наталля Дуліна, Максім Жбанкоў, Андрэй Завадскі, Аляксандр Капуцкі, Валерый Карбалевіч, Аляксандр Класкоўскі, Зося Кустава, Любоў Лунёва, Віктар Марчук, Тамара Мацкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Ірына Сухій, Сяргей Сыс.

15 лістапада а 17:00 у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Гданьск, Польшча, plac Solidarności, 1) адбудзецца публічная дыскусія з удзелам лаўрэатаў і лаўрэатак і прэзентацыя зборніка «Голас пакалення свабоды».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118920

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
33👍2🥰1👏1
Кіраўніцу аддзела продажаў сеткі крамаў ОМА асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Марыне Куляшовай 42 гады. Яна мінчанка. Пасля школы скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Менеджмент. Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».

Марына доўгі час працавала ў продажах і ў менеджменце. Пасля Куляшова вырашыла ўвайсці ў IT-сферу і прайшла прафесійнае навучанне па функцыянальным тэсціраванні. З кастрычніка 2022 па сакавік 2023 года яна працавала тэсціроўшчыцай у кампаніі a1qa.

Але ў красавіку 2023 года Марына вярнулася да сферы продажаў і кіравання на пасаду кіраўніка аддзела продажаў у кампаніі «ОМА», якая кіруе сеткай аднайменных крамаў у Мінску.

Марыну Куляшову асудзілі ў 2025 годзе па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Жанчыне прысудзілі «хатнюю хімію», піша «Наша Ніва».
🤬28😢21💔81👎1😡1
«Скурпулёзна даглядалі + на размову выклікалі». На мяжы Беларусі працягваюцца допыты з праверкамі тэлефонаў

Журналісты BGmedia вывучылі, што на мінулым тыдні і ў пачатку гэтага пісалі карыстальнікі памежных тэлеграм-чатаў пра праверкі тэлефонаў і допыты на беларускай мяжы.

📍«Каўнас - Вільня - Мінск, 17 кастрычніка. Дзве гадзіны стаялі, чакалі, пакуль адпусцяць некалькі чалавек, здаецца, два чалавекі знялі па выніку»;

📍«Аэрапорт Вільні - Мінск, 16 кастрычніка. У 01.40 ужо ўсе прайшлі беларускую мяжу, але стаялі да 03.20, бо траіх украінак знялі з рэйса. Кіроўца сказаў, што да гэтага з іншага аўтобуса знялі 6 украінцаў»;

📍«Дастаткова было шмат украінцаў у аўтобусе. Усім паставілі адмову, нягледзячы на пол і ўзрост. У кагосьці было і расійскае грамадзянства».

📝Людзей працягваюць дапытваць і здымаць з аўтобусаў: сітуацыя на мяжы з Беларуссю

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬27🖕5
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання

Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
😢15👍1😁1
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці [email protected]
😢147🕊3
🌿Падтрымаць «Вясну» стала яшчэ прасцей!

Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!

Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.

Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!
19👍1🔥1
❗️У Беларусі +14 новых палітвязняў

Гэта Валянцін Анцыповіч, Мікіта Пуцыла, Дзмітрый Захараў, Артур Сыракваша, Аляксандр Лабузаў, Ігар Калуеў, Наталля Раманенка, Уладзімір Міхайленка, Вячаслаў Сямёнаў, Дзмітрый Хальцоў, Ігар Брадко, Сяргей Кебец, Аляксей Кубракоў, Вольга Асіпчык.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118923

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
💔16🤬132
👨‍🍼Дзень бацькі за кратамі: распавядаем гісторыі палітзняволеных мужчын

У Беларусі 21 кастрычніка адзначаецца Дзень бацькі. Наўпрост цяпер у зняволенні ўтрымліваюцца больш за тысячу мужчын, вялікую частку з якіх на волі чакаюць дзеці. Праз зняволенне мужчыны не могуць выхоўваць дзяцей і назіраць, як яны сталеюць. Шмат хто з палітвязняў нават пазбаўлены магчымасці бачыцца з дзецьмі падчас спатканняў.

У гэты дзень «Вясна» ўзгадвае гісторыі некаторых палітвязняў, якіх на волі чакаюць дзеці.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118925

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔3210
2025/10/22 02:22:51
Back to Top
HTML Embed Code: