Telegram Web Link
У Астраўцы за другую палову верасня зафіксавана два факты «распаўсюду экстрэмізму»

Пра гэта адсправаздачыліся мясцовыя сілавікі ў «Астравецкай праўдзе».

Адзначым, што мясцовая раёнка часам паведамляе аб самых распаўсюджаных парушэннях у раёне за тыдзень — і часта «распаўсюд экстрэмізму» сярод лідараў гэтага антырэйтынгу. У мінулым годзе ў райвыканкаме нават праводзілі спецыяльную нараду — сярод іншага, абмяркоўвалі вялікую колькасць «распаўсюду экстрэмізму» ў раёне.

Агулам за 2024 год у Астравецкім раёне па артыкуле аб «распаўсюдзе экстрэмізму» асудзілі 51 чалавека.
🤬34🤡4👍1👎1
🗣Прэзентацыя даклада «Шляхі да адказнасці ў Беларусі: механізмы рэагавання на парушэнні правоў чалавека і міжнароднага крымінальнага права»

Ён быў падрыхтаваны Міжнароднай платформай падсправаздачнасці па Беларусі (IAPB).

Даклад прапануе ўсёабдымны агляд існуючых механізмаў для рэагавання на сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і міжнароднага крымінальнага права ў Беларусі. У ім аналізуецца, якім чынам гэтыя парушэнні разглядаліся да гэтага часу, вылучаюцца асноўныя прабелы і прапануюцца практычныя крокі наперад.

📅 3 кастрычніка 2025 года
🕑 14:00 – 15:30 (CET)
🌍 Мовы: англійская і беларуская

📺 Глядзіце трансляцыю ў Zoom або на старонцы IAPB у LinkedIn 👉 https://lnkd.in/ew5FqAXE
👍19😁1
У Беларусі абнавілі спіс забароненых да распаўсюду кніг

Міністэрства інфармацыі дадала яшчэ 32 кнігі ў спіс забароненых да распаўсюду ў Беларусі друкаваных выданняў. Сярод іншых, у спіс дадалі творы Сашы Філіпенкі «Слон» і «Чырвоны крыж».

Агулам у спісе 173 пазіцыі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬27🤡10😡4🤣21👍1👎1
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сотні старонак у інтэрнеце

Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» — у яго дадалі больш за 30 старонак.

Сярод іншага, там з'явіўся сайт «Беларускага Нацыянальнага Пашпарту», Instagram-старонка кавярні «Карчма ў Вільні», сацсеткі ініцыятывы «Фемгруппа Беларусь» і крамы сувеніраў у Вільні «KROPKA», сайт і старонкі праекту «kamunikat.оrg».

Акрамя гэтага, у «экстрэмісцкі спіс» дадалі тры нумары часопіса «Беларусь i свет», кнігу Цімаці Снайдэра «Пра свабоду», а таксама «Код адсутнасці» і «Трэба ўявіць сізіфа шчаслівым» Валянціна Акудовіча.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🖕30😡11🤬32💊2👍1👎1🤣1
❗️Беларуса катавалі ў крымскім СІЗА, а цяпер на радзіме абвінавачваюць паводле цяжкіх артыкулаў

31-гадовага былога сілавіка Генрыха Агеева з Берасцейшчыны затрымалі ў лютым 2024 года ў Крыме. Паводле версіі абвінавачвання, ён нібыта ездзіў па заданні былога супрацоўніка ГУБАЗіК, а цяпер прадстаўніка ініцыятывы BYPOL Аляксандра Азарава.

Каля сямі месяцаў яго ўтрымлівалі ў СІЗА ФСБ разам з украінскімі ваеннапалоннымі, дзе яго збівалі ды катавалі. У верасні 2024 года Агеева перадалі беларускім спецслужбам, але пра яго праваабаронцам стала вядома толькі цяпер. У Беларусі яго абвінавачваюць паводле некалькіх цяжкіх артыкулаў, у тым ліку — «здрада дзяржаве» і «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі».

«Вясна» са словаў былога сукамерніка Генрыха распавядае, што вядома па справе мужчыны.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118786

🌿Чытаць з Беларусі без VPN

📍Калі вам вядомыя падрабязнасці справы супраць Генрыха, калі ласка, паведаміце праваабаронцам: @Viasnainfo
🤬78😱84🤔2👎1😁1
Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах

Палітвязень Алег Слабуха — 38‑гадовы мінчук. Па адукацыі ён інжынер. Любіць падарожнічаць і актыўна адпачываць.

Больш за 10 гадоў Алег займаецца відэаграфіяй. У 2015‑м ён адкрыў ІП і працуе на сябе. Алег спецыялізуецца на вясельнай і сямейнай фатаграфіі, але бярэцца і за персанальныя здымкі і сюжэтныя відэа, піша «Наша Ніва».

Алега Слабуху асудзілі 1 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе па трох артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК).

Алегу пагражала да 12 гадоў калоніі, але сутнасць абвінавачання і прысуд невядомыя — вядома толькі, што Алег у калоніі. А нядаўна яго ўнеслі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».
🤬67👍1👎1🙏1
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца з палітзняволенымі святарамі

Апостальскі Нунцый у Беларусі (дыпламатычны прадстаўнік Ватыкана) і біскуп Віцебскі спрабавалі наведаць зняволенага ў калоніі святара айца Анджэя Юхневіча, які служыў у Віцебскай дыяцэзіі. Верагодна, Нунцый таксама меў намер сустрэцца з другім асуджаным беларускім святаром, ксяндзом Генрыхам Акалатовічам, які знаходзіцца ў той жа калоніі, дзе і айцец Анджэй.

Як даведаліся вернікі з крыніц, якія заслугоўваюць даверу, дыпламат Ватыкана арцыбіскуп Іньяцыа Чэфалья і біскуп Алег Буткевіч прыязджалі ў калонію ў Бабруйску, але там ім адмовілі ў спатканні са зняволенымі святарамі. Па якой прычыне і ці была папярэдняя дамоўленасць, што сустрэчу дазволяць – вернікам не вядома.

Крыніца: Katolik.life
🤬41👎8😢41👍1
На журналіста Андрэя Мялешку завялі тры крымінальныя справы

Паводле слоў журналіста, у дачыненні да яго заведзеныя тры крымінальныя справы: паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім), арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Пра якое «экстрэмісцкае» фармаванне ідзе гаворка, Андрэй не ведае. Са слоў супрацоўнікаў крымінальнага вышуку вынікае, што вядзецца пра два яго інтэрв’ю ў 2023 і 2024 гадах медыям, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Удзень 19 верасня дамоў да хворай маці Мялешкі прыходзілі з ператрусам сілавікі, якія назваліся супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага раёна Гродна, піша БАЖ.

«Ператрус цягнуўся хвілін дваццаць. Супрацоўнік паглядзеў пакой. Сястра сказала, што маіх рэчаў там няма, бо ўжо тройчы быў ператрус — усё, што маглі, ужо забралі».
🤬62🖕21👍1👎1
Былы палітвязень Якаў Шафарэнка распавёў пра ўмовы ў ШІЗА

11 верасня мужчыну вызвалілі з-за кратаў і прымусова дэпартавалі ў Літву. Якаў распавёў @viasna_brest сваю гісторыю і ўмовы за кратамі.

«У камеры два вокны, адно на вуліцу, другое над дзвярыма. Камеры знаходзяцца адна насупраць адной, таму лёгка зрабіць скразняк. Увесну, улетку і ўвосень вокны адчыненыя кругласутачна. А зімой закрываюцца толькі на ноч. Ва ўсякім разе, калі няма задачы дадаткова паздзекавацца са зняволенага.

Адзін раз зімой, калі Якаў у чарговы раз быў у ШІЗА, да яго ў камеру зайшоў супрацоўнік, і сказаў: «Нешта тут затхлае паветра». Пасля гэтага трое сутак у камеры Якава вокны не зачынялі кругласутачна, хаця на вуліцы было каля -20 градусаў.

— Ад такога холаду не мог спаць, цела зводзілі сутаргі. За тыя дні адмарозіў сабе ногі».
🤬47💔111👎1😁1
У віцебскай ПК №3 «Віцьба» рэзкі рост прастудных захворванняў — не давалі апрануць целагрэйкі

У Беларусі рэзка пахаладала, аднак, паводле правілаў папраўчых установаў, пераход на зімовы варыянт вопраткі павінен адбывацца толькі ў кастрычніку. У віцебскай ПК-3 у сувязі з пахаладаннем выдалі асуджаным целагрэйкі загадзя, але забаранілі іх апранаць. У выніку ад пераахаладжэння практычна ўся калонія ходзіць з прастудай, частку вязняў нават перавялі ў бальніцы.

Сітуацыя настолькі вострая, што асуджаныя папрасілі распаўсюдзіць інфармацыю за межы папраўчай установы. Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, у некаторых атрадах дазволілі апранаць целагрэйкі толькі з панядзелка, 29 верасня.

У бабруйскай ПК-2 апранаць целагрэйкі дазволілі, але пакуль забаронена апранаць зімовыя шапкі. Афіцыйна гэта можна будзе зрабіць толькі з 1 кастрычніка.
🤬70😢4😁1
Эксперты ААН заклікалі беларускія ўлады не абмяжоўваць зносіны з дзецьмі маці, якіх абвінавачваюць у «экстрэмізме»

Група экспертаў ААН заклікала беларускія ўлады адмяніць абмежаванні на зносіны жанчын, пазбаўленых волі па абвінавачаннях у «экстрэмізме», з дзецьмі.

«Мы атрымалі паведамленні аб жанчынах, пазбаўленых волі на падставе абвінавачанняў у экстрэмізме, якім адмаўляюць у прамых зносінах з дзецьмі і дазваляюць перапісвацца толькі раз на два-тры месяцы», — гаворыцца ў заяве экспертаў.

У ёй адзначаецца, што Беларусь абавязана ў адпаведнасці з міжнародным правам забяспечваць дастойнае і гуманнае абыходжанне з любой асобай, пазбаўленай волі, уключаючы паўнацэнны доступ да сям'і. Эксперты спасылаюцца на Правілы ААН, якія тычацца абыходжання з жанчынамі-вязнямі, і мераў пакарання для жанчын-правапарушальніц, не звязаных з пазбаўленнем волі, піша @reformby.
🙏22👍5🤬32😁2🤯2😢1🤡1🙈1
📌 Уявіце: пакуль мы змагаемся за правы людзей, нехта можа проста пачаставаць нас кубачкам кавы

☕️ Цяпер гэта можна зрабіць літаральна — праз платформу Buy Me a Coffee!

👉 Пачастуйце праваабаронцаў кавай і дапамажыце нам працягваць працу!
31🤡9❤‍🔥4👍3🔥2
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах

Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі каля 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.


✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
20👍1😁1😢1
📝Палітычны пераслед у рэгіёнах Беларусі ў верасні: «Вясна» публікуе агляд па абласцях

Масавыя рэпрэсія па ўсёй Беларусі бесперапынна цягнуцца ўжо больш за пяць гадоў. Хвалі затрыманні адбываюцца не толькі ў Мінску, але і ў кожным рэгіёне краіны. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну адной з самых рэпрэсіўных абласцей стала Гомельская. Там зафіксавана і большасць затрыманняў па гучнай «справе Гаюна».

«Вясна» прааналізавала пераслед у рэгіёнах і распавядае, якія факты парушэння правоў чалавека былі зафіксаваны ў розных абласцях.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118790

🌿Чытаць з Беларусі без VPN

✍️Паведаміць праваабаронцам пра палітычны пераслед 👉 @ViasnaSOS
🤬29😢4👍2😁1
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected];
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | [email protected];
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected].

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск@babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст@Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна@Maladecza_help; Наваполацк@impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
18👍2💩1
🗣Прэзентацыя даклада «Шляхі да адказнасці ў Беларусі: механізмы рэагавання на парушэнні правоў чалавека і міжнароднага крымінальнага права»

Ён быў падрыхтаваны Міжнароднай платформай падсправаздачнасці па Беларусі (IAPB).

Даклад прапануе ўсёабдымны агляд існуючых механізмаў для рэагавання на сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і міжнароднага крымінальнага права ў Беларусі. У ім аналізуецца, якім чынам гэтыя парушэнні разглядаліся да гэтага часу, вылучаюцца асноўныя прабелы і прапануюцца практычныя крокі наперад.

📅 3 кастрычніка 2025 года
🕑 14:00 – 15:30 (CET)
🌍 Мовы: англійская і беларуская

📺 Глядзіце трансляцыю ў Zoom або на старонцы IAPB у LinkedIn 👉 https://lnkd.in/ew5FqAXE
19👍2😁1
2025/10/24 15:55:39
Back to Top
HTML Embed Code: