Telegram Web Link
🇺🇳Пенсіі палітвязняў цяпер забірае калонія — праваабаронцы звярнуліся ў ААН

У Беларусі з 1 кастрычніка запрацавалі змены ў законе «Аб пенсійным забеспячэнні». Адна са зменаў тычыцца выплаты пенсій тым, хто знаходзіцца ў зняволенні, у тым ліку палітвязням. Цяпер пенсію пералічваюць не на асабісты рахунак вязня, а непасрэдна на рахунак папраўчай установы.

У сувязі з гэтым юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова даслала зварот спецдакладчыку ААН па пажылых людзях і па Беларусі, а таксама патлумачыла, чаму такія змены можна тактаваць як жорсткае абыходжанне.

«У беларускіх калоніях, дзе адміністрацыі сістэмна і беспакарана злоўжываюць сваімі паўнамоцтвамі, гэты закон яўна прапісаны менавіта для злачынных мэтаў. Заканадаўства агулам і ў прыватнасці ў дадзеным выпадку перабудоўваецца пад рэпрэсіўны механізм, а ў людзей застаецца ўсе меней зафіксаваных у беларускіх законах гарантый ажыццяўлення іх правоў чалавека».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118814

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬45👍1👎1🤡1
📝Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2025

• Захоўваецца крытычная сітуацыя з правамі чалавека: працягваецца пераслед за ўдзел у пратэстах 2020 года і за іншадумства; назіраюцца сістэмныя рэпрэсіі супраць актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў;

• Памілаваныя 40 палітвязняў дзякуючы намаганням ЗША; усе яны гвалтоўна дэпартаваныя ў Літву, за выключэннем Мікалая Статкевіча, ягонае месцазнаходжанне невядомае;

• Дзявяты выпадак смерці палітвязняў у няволі: ад удушша памёр Андрэй Паднябенны;

• З 2020 года не менш за 3645 абвінавачванняў былі выстаўленыя за ўдзел у мірных сходах (арт. 342 КК), 1188 — за абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК), 1151 — за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК);

• Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся 126 рашэннямі беларускіх судоў — гэта амаль у тры разы больш, чым у жніўні;

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/118817
😢17🤬10👍1😁1😐1
У Кыргызстане хочуць вярнуць смяротнае пакаранне — праваабаронцы выступілі з заявай

Пасля жорсткага згвалтавання і забойства 17-гадовай дзяўчыны Айсулуў у Кыргызстане прэзідэнт Рэспублікі Садыр Жапараў даручыў ураду падрыхтаваць змены ў заканадаўства, якое прадугледжвае вяртанне смяротнага пакарання за злачынствы супраць жанчын і дзяцей. Гэтая мера пакарання ў Кыргызстане была скасаваная ў 2007 годзе.

У сувязі з гэтым праваабарончыя арганізацыі «Equality Now» і «Bir Duino» апублікавалі заяву аб недапушчальнасці вяртання смяротнага пакарання ў краіне.

«Мы перакананыя, што вяртанне смяротнага пакарання — не выйсце і не вырашэнне праблемы».


Падрабязнасці 👉 https://dp.spring96.org/be/news/118820
😱17🤬13👍3🥴2👏1
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Sandӓr»

Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 6 кастрычніка. Гаворка пра Telegram-канал «Sandӓr» і Telegram-чат «Эзотерическая общественность 2.0».

Паводле ведамства, дачыненне да фармавання маюць Усевалад Мачэкін і Уладзіслаў Бутвянкоў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🖕12🤬9🤡5👍1👎1👏1
У Гомельскай вобласці затрымліваюць людзей за анлайн-апытанне 5-гадовай даўніны

Як мінімум у адным з буйных райцэнтраў Гомельшчыны сілавікі праводзяць затрыманні работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама правяраюць іх акаўнты ў Telegram на прадмет удзелу ў анлайн-апытанні, якое было апублікавана 15 жніўня 2020 года. Пра гэта «Флагштоку» паведаміў мясцовы жыхар.

Апытанне тычылася прэзідэнцкіх выбараў — карыстальнікам з Беларусі прапаноўвалі адзначыць кандыдатаў, за якіх яны прагаласавалі на ўчастках. У апытанні прынялі ўдзел больш за 2,4 млн чалавек, 51% з якіх паведаміў, што галасаваў за Святлану Ціханоўскую. Лукашэнку свае галасы аддалі ўсяго 4% удзельнікаў апытання.

Пост з анлайн-апытаннем набраў больш за 10 млн праглядаў і быў апублікаваны на канале «Telegram Беларусь». Мяркуецца, што гэта афіцыйны канал мэсэнджэра. Прапанова прыняць удзел у апытанні прыходзіла тады ўсім карыстальнікам Telegram з беларускімі сім-картамі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬49💊131👍1👎1
Актывісту Андрэю Буку замянілі неадседжаныя «суткі» на штраф

На сваёй старонцы ў Facebook актывіст з Шаркаўшчыны распавёў, што атрымаў позву ў раённы суд, звярнула ўвагу «Віцебская Вясна». Там было пазначана, што яго выклікаюць «па заяве Шаркаўшчынскага РАУС дзеля вырашэння пытання, звязанага з выкананнем пастановы аб адміністрацыйным пакаранні».

Калі 3 кастрычніка Андрэй прыйшоў у суд, высветлілася, што гаворка вядзецца пра зусім даўнія падзеі. 28 кастрычніка 2024 году яму прызначылі 5 сутак арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне», але адбываць іх актывіста не забралі. З таго часу яго судзілі яшчэ раз сёлета: 3 лютага яго пакаралі штрафам памерам 50 базавых велічынь — зноў за «несанкцыянаванае пікетаванне».

«Замена неадбытых сутак на 20 базавых», — напісаў актывіст Facebook пасля суда.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🙏116😐1
🧳Перад вяртаннем у Беларусь варта пільна ацэньваць рызыкі затрымання

Праваабаронцам вядома, што затрыманні на межах Беларусі не спыняюцца.

Кожны дзень у беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў бліжэйшым ад мытні горадзе, пасля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць «суткі». Вядома, што некаторых затрымліваюць па крымінальных справах.

Некаторыя беларусы пасля затрымання на мяжы і сутак у ІЧУ паміраюць.

📝Нагадваем пра правілы бяспекі пры паездках у Беларусь

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬23👍91😁1💯1
❗️Cтаў вядомы прысуд cаўладальніку Wargaming

Мікалая Кацалапава завочна асудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама прызначылі штраф у памеры 50 тысяч базавых велічыняў (2 мільёны 100 тысяч рублёў).

Справу Мікалая з 26 жніўня да 8 верасня разглядаў Мінскі гарадскі суд. Яму былі інкрымінаваныя ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).

Раней прапагандысты паведамлялі, што Кацалапаў нібыта зрабіў «дзясяткі пераводаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя «экстрэмісцкія» ініцыятывы. У студзені 2023 яго ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118822

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬38🖕125👍1👎1
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі старонка ў Facebook «Дыяспара беларусаў у Польшчы па беларуску», старонкі ў «Аднакласніках» «Янаў», «ПИНСК РУЛИТ!», YouTube-канал «Витебщина как есть», а таксама TikTok-старонка «viciebsk.livе».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🖕147💊5🤡2👍1👎1
📝«Каб у Беларусі была ўсталяваная справядлівасць». IAPB прадставіла даклад пра шляхі прыцягнення да адказнасці ў Беларусі

Шляхі прыцягнення да адказнасці ў Беларусі абмеркавалі на вебінары, арганізаваным Міжнародная Платформай Падсправаздачнасці для Беларусі (IAPB). На ім жа прадставілі новы даклад Платформы: «Шляхі прыцягнення да адказнасці ў Беларусі. Механізмы рэагавання на парушэнні правоў чалавека і міжнароднага крымінальнага права».

«Вясна» распавядае пра змест гэтага даклада і вебінару.

«Мы павінны накапліваць усе дакументы і сведчанні, якія дазволяць нам не толькі праявіць салідарнасць з ахвярамі, але і ж і прыцягваць вінаватых да адказнасці – і толькі так мы можам будаваць дэмакратычную будучыню».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118826

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
25👍5🤷‍♀2😁1🥱1
Маладую супрацоўніцу Ernst & Young асудзілі спачатку за пратэсты, а пасля па іншай палітычнай справе

Крысціне Сашнікавай 33 гады. Пасля школы яна паступіла ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на ўлікова-эканамічны факультэт. З 2013 года Крысціна працавала ў кампаніі Ernst & Young, дарасла да пасады старшага спецыяліста па аўдыце (Assurance Senior).

У кастрычніку 2024 года Крысціну Сашнікаву асудзілі за ўдзел у пратэстах — па ч. 1 арт. 342 КК. Падобна, прысудзілі пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Невядома, ці тады дзяўчыну выпусцілі на волю, але ўрэшце яна зноў апынулася ў СІЗА. У верасні 2025 года Крысціну паўторна асудзілі. Яе абвінавацілі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361‑2 КК), «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).

Дакладны прысуд, як і сутнасць абвінавачанняў, невядомыя, піша «Наша Ніва».
🤬57😡112😁2👎1
🎉Роўна тры гады таму Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

7 кастрычніка 2022 году Нобелеўскі камітэт уганараваў прэміяй міру праваабаронцаў з трох краін: Беларусі, Украіны і Расіі. Узнагароду атрымалі беларус Алесь Бяляцкі, украінскі Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і расійскі праваабарончы цэнтр «Мемарыял».

«Бяляцкі быў адным з ініцыятараў дэмакратычнага руху, які ўзнік у Беларусі ў сярэдзіне 1980-х гадоў. Ён прысвяціў усё сваё жыццё справе дэмакратыі і міру ў сваёй краіне. Бяляцкі ў 1996 годзе стварыў праваабарончую арганізацыю «Вясна», у адказ на сумнеўныя змены ў Канстытуцыю, якія далі беларускаму прэзідэнту дыктатарскія паўнамоцтвы», — заявіла прадстаўнік Нобелеўскага камітэта.

Алесь стаў чацвёртым чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся ў турме або пад вартай — праваабаронцу затрымалі 14 ліпеня 2021 году і асудзілі да 10 гадоў калоніі.

💌Месца ўтрымання Алеся: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
52😢8😁2
«Пад запіс на камеру задавалі пытанні, сканіравалі тэлефон, перапіску». Як цяпер праходзяць допыты на мяжы Беларусі

Штодня ў пунктах пропуску на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам сілавікі правяраюць тэлефоны, праводзяць допыты і затрыманні. Журналісты BGmedia вывучылі, што апошнімі днямі пісалі ў прыгранічных тэлеграм-чатах.

У прыгранічных чатах пішуць, што на гутаркі адпраўляюць «рэвалюцыянераў», тых, хто трапіў у базу, тых, хто даўно не быў у Беларусі:

Вядома, што падчас допытаў сілавікі патрабуюць разблакаваць тэлефон. А ў тых, каго выклікалі на «гутарку», потым скрупулёзна правяраюць асабістыя рэчы. І самі допыты займаюць шмат часу.

Часцей за ўсё ў прыгранічных чатах пішуць пра допыты грамадзян Украіны на ўездзе ў Беларусь. Прычым мытнікі правяраюць іх рэчы ўручную, тады як беларусаў — праз стужку і сканер.

«На беларускай пад запіс на камеру задавалі пытанні, сканіравалі тэлефон, перапіску. Было шмат пытанняў, хацелі падрабязна ведаць, што рабіла ва Украіне, у каго жыла, ці мела зносіны са спецслужбамі».
🤬39😡122👍1🔥1
💔Былому палітзняволенаму з анкалогіяй патрэбна падтрымка на эміграцыі

66-гадоваму пенсіянеру з Мінска, удзельніку пратэстаў 2020 года пасля арышту, «хатняй хіміі» і эвакуацыі ў Польшчу патрэбна экстранная падтрымка. У Кастуся Шышко выявілі анкалогію, і ён мае патрэбу ў дарагіх кансультацыях дактароў, падтрымцы і лячэнні.

Хоць мужчына дасягнуў пенсійнага ўзросту, пенсію ў Польшчы ён не атрымлівае, а «браць на працу пенсіянераў не вельмі і хочуць». Дзякуючы працавітасці і настойлівасці ў беларуса ёсць падпрацоўкі, каб аплаціць пакой у кватэры і харчаванне, «але на барацьбу з хваробай сродкаў зусім няма», — падкрэслівае Канстанцін.

«Прашу вас аб падтрымцы, таму што сам я магу не зладзіцца. Дзякуй вам ад усёй душы! Я веру ў лепшую будучыню і абяцаю не здавацца. Жыве Беларусь!»

Падтрымаць мужчыну фінансава
49🙏14😢7🤝6
🔗Шукаем людзей, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у непаўналетнім узросце

Калі вас затрымлівалі, судзілі па адміністрацыйных ці крымінальных справах, ці вы сутыкаліся з іншымі формамі палітычнага пераследу з боку дзяржавы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
18😢9😁2👍1
У гомельскім СІЗА-3 адміністрацыя адмаўляецца ўключыць ацяпленне

У камерах гомельскага СІЗА холадна, а частка падследных там знаходзяцца без цёплай вопраткі. Па гэтай прычыне частка людзей сістэматычна адмаўляецца ад прагулак. Ад пераахаладжэння расце колькасць вязняў з прастуднымі захворваннямі.

З улікам неспрыяльных умоў надвор'я, ацяпляльны сезон на Гомельшчыне пачаўся з 26 верасня. У пачатку кастрычніка начная тэмпература падала да +3 градусаў.

Аднак на ўсе скаргі адміністрацыя СІЗА-3 адказвае, што да 15 кастрычніка ацяпленне ў гэтай рэжымнай установе не прадугледжана, піша @MAYDAYMog
🤬59😁2
📝Манах, сельскі стараста, бізнес-трэнерка: каго прызналі палітвязнямі ў верасні

Сёння ў Беларусі налічваецца 1195 палітычныя зняволеныя. У верасні да спісу палітвязняў дадаліся адразу 77 чалавек. Яшчэ 19 чалавек былі прызнаныя палітвязнямі постфактум.

40 чалавек былі абвінавачаныя паводле артыкулаў, звязаных з «экстрэмізмам». 28 чалавек затрымалі паводле дыфамацыйных артыкулаў. Дзевяць чалавек былі абвінавачаныя за ўдзел у мірных сходах.

«Вясна» распавядае пра некаторых з тых людзей, хто былі прызнаныя палітвязнямі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118829

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
😢15🤬8👍2💔21
🗣«Ствараецца ілюзія быццам у Беларусі паслабленне, але колькасць затрыманняў толькі расце». Андрэй Чапюк выступіў на канферэнцыі АБСЕ

У Варшаве праходзіць штогадовая канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні — найбуйнейшая ў Еўропе канферэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі. Сёння адбыўся сайд-івэнт на тэму «Выкарыстанне закона як зброі: тэндэнцыі палітычных пераследаў падчас агрэсіі Расіі» — у ім узяў удзел былы палітвязень ды валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк.

«Ствараецца ілюзія быццам у краіне адбываецца нейкае паслабленне, але, насамрэч, заканадаўства толькі становіцца больш жорсткім, а колькасць затрыманняў расце».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118832

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
39😢6😁1💩1💯1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Маладую супрацоўніцу Ernst & Young асудзілі спачатку за пратэсты, а пасля па іншай палітычнай справе Крысціне Сашнікавай 33 гады. Пасля школы яна паступіла ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на ўлікова-эканамічны факультэт. З 2013 года Крысціна…
Стаў вядомы прысуд маладой супрацоўніцы Ernst & Young, якую двойчы за год асудзілі па палітычных справах

Нагадаем, Крысціну Сашнікаву першы раз асудзілі ў кастрычніку 2024 года. Тады яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе (арт. 342 КК). Паводле «Спісу экстрэмістаў», тады дзяўчыну асудзілі да пазбаўлення волі.

Цяпер стала вядома, што ў жніўні над Крысцінай адбыўся ўжо другі суд. Гэтым разам яе асудзілі паводле арт. 361‑2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 3 арт. 361 КК (заклік да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы).

Па інфармацыі «Вясны», Крысціне прызначылі чатыры гады пазбаўлення волі. Яна адбывае тэрмін у жаночай калоніі № 24 у Зарэччы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118833

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬49😢13😡6💔42👍1👎1
Палітзняволенага Андрэя Пачобута зноў на паўгода кінулі ў ПКТ

Як стала вядома БАЖ, палітзняволенага журналіста яшчэ 23 жніўня змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) на шэсць месяцаў — да лютага 2026 года.

У верасні з Пачобутам зноў на працяглы час перарывалася ліставанне. Праз што можна падазраваць, што ён быў у штрафным ізалятары, дзе вязням не дазваляюць нават лісты. Журналіст таксама не атрымлівае ні рэчавых, ні харчовых перадач, а ў ПКТ агулам урэзанае харчаванне.

Крыніца БАЖ удакладніла, што Пачобуту выдалялі фурункулы. Дакладна невядома, ці гнойную аперацыю рабілі ў шпіталі, ці ў медчастцы калоніі. Хутчэй за ўсё — у медчастцы, мяркуе крыніца.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬67😡82👍1
2025/10/21 21:09:54
Back to Top
HTML Embed Code: